• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)

    Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)


    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 448с.
    Мінск 1998
    128.96 МБ
    153
    культ у адносінах да паэта абражаў памяць любімага ўсімі Ваўжынца. 3 туганавіцкай тройцы (Anno Domini) 1820 г. была яна, напэўна, постаццю найменш шчасліваю.
    Пераклад з польскай мовы Ганны Цішук
    Леў Мірачыцкі (Мінск)
    АДАМ МІЦКЕВІЧ У СВЯДОМАСЦІ БЕЛАРУСАЎ
    Гаварыць пра Міцксвіча — гэта значыць гаварыць аб хараствс, праўдзс і справядлівасці...
    Віктор Гюго
    У гісторыі культуры беларускага, літоўскага і польскага народаў ёсць гюстаці, якія годна сімвалізуюць іх братэрства. Такой велічнай постаццю паўстае перад намі Адам Міцкевіч, вялікі паэт і патрыёт, палымяны барацьбіт за свабоду і шчасце ўсіх народаў.
    Міцкевіч дарагі нам як самаадданы і паслядоўны змагар супраць нацыянальнага і сацыяльнага прыгнечання, за шчаслівую будучыню без сварак і войнаў, за роўнасць, самастойнасць і незалежнасць.
    На гістарычнай Навагрудчыне, якая зачароўвае маляўнічымі ўзгоркамі і далінамі, ахутанымі сіняватай павалокай, легендамі і паданнямі працавітых людзей, быстрацечным Нёманам, казачнай Свіцяззю, помнікамі сівой мінуўшчыны, напеўнай і мяккай беларускай гаворкай, пачынаўся жыццёвы і творчы шлях паэта. Тут была калыска яго паэтычнага генія. Любы сэрцу край, які па традыцыі называў Літвой, услаўлены ім у неўміручых баладах, санетах і паэмах — жамчужынах паэзіі, што стварылі цэлую эпоху ў гісторыі польскай літаратуры.
    На Беларусі А. Міцкевіч здабыў шырокую папулярнасць як вялікі паэт яшчэ пры жыцці. Яскравым сведчаннем гэтаму служыць народны варыянт ананімнай паэмы “Тарас на Парнасе”, дзе яго імя поруч з іншымі славутымі славянскімі літаратарамі вымаўляецца першым:
    Народ ўсс быў тут нс такоўскі:
    Міцксвіч, Пушкін, Каханоўскі I Гогаль шпарка каля нас Прайшлі, як павы, на Парнас.
    Міцкевіч дарагі нам, бо пісаў і гаварыў аб Беларусі, сваёй роднай старонцы. Гэта вельмі высока ацаніў яго сучаснік — Вінцэнт ДунінМарцінкевіч (1808—1884), які адным з першых выступіў на ніве новага беларускага прыгожага пісьменства, хаця магчымасці друкавацца на роднай мове яшчэ
    154
    не было. Стаўшы беларускім прафесійным літаратарам, ён быў і першым перакладчыкам творчасці свайго вялікага земляка на беларускую мову. Папулярызатарперакладчык ставіў перад сабою пачэсную задачу, да якой падыходзіў з пачуццём вялікай адказнасці. У сваім слове ад перакладчыка ён пісаў: “Аповесць Адама Міцкевіча пад назвай “Пан Тадэвуш”, якая так выдатна малюе характар, норавы і звычаі нашых літоўскіх гаспадароў у напалеонаўскія часы, ужо цяпер перакладаецца на рускую мову. Чаму б простаму народу, злучанаму сяброўскімі сувязямі з землеўласнікамі, чаму б тая наша засцянковая шляхта, бацькоў якой памёршы прарок намаляваў у такой высакароднай форме, а якая, жывучы дзесьці ў лясным зацішшы і не валодаючы магчымасцямі для асветы, найчасцей выказваецца ў хатнім ужытку народнай гаворкай, — чаму б, кажу, яна не магла азнаёміцца са звычаямі сваіх бацькоў? — Уласна гэтая заўвага натхніла мяне думкай перакласці “Пана Тадэвуша” на беларускую гаворку” 1.
    Перакладчыку хацелася заахвоціць беларускага селяніна і бедную тутэйшую шляхту да навукі, каб гэтым самым садзейнічаць адраджэнню народнай культуры. Ён упэўнены, што для духоўнага развіцця ў краі патрэбна ахвярная праца ўсіх колаў грамадства. Таму шукае ў іх падтрымкі. Але з горыччу павінен быў прызнавацца, што яго творы на народным дыялекце, якія маюць на мэце заахвочванне да навучання, “не знайшлі дасюль, апрача некалькіх асоб, прыхільнікаў”. Будучы адданым перадавым ідэям часу, за якія змагаўся Міцкевіч, ДунінМарцінкевіч верыць, што апранутага ім “у мужыцкую сярмягу” пана Тадэвуша народ прыме як падарунак свайго дудара “з больш гарачым сэрцам” 2.
    Аднак выдаць друкаваную кніжку на беларускай гаворцы, якая знаходзілася пад забаронай, у той час не вельмі было проста. Перакладзеныя беларускім пісьменнікам першыя дзве быліцы (часткі) паэмы — ‘Таспадарка” і “Замак” на грошы, якія ўдалося сабраць, з дазволу царскай цэнзуры былі надрукаваны ў Вільні ў 1859 г. асобнай кніжкай. Раптам цэнзура спахапілася і пастанавіла надрукаваную лацінкай кнігу на беларускай мове ў свет не выпускаць. Тыраж выдання быў спалены. Цудам ўцалела некалькі экземпляраў кнігі, адзін з якіх захоўваецца ў фондах бібліятэкі Ягелонскага універсітэта ў Кракаве.
    Праца ДунінаМарцінкевіча не прапала дарэмна. Яна знайшла сваіх паслядоўнікаў. Праз некаторы час паэму А. Міцкевіча “Пан Тадэвуш” узяўся перакладаць гісторык і пісьменнік Аляксандр Ельскі (18341916). Свой намер ён тлумачыў жаданнем вялікага земляка А. Міцкевіча, які марыў, каб яго кнігі ў роднай старонцы трапілі пад сялянскія стрэхі. У прадмове Ельскі
    1 ДунінМарцінксвіч В. Творы. Мн., 1984. С. 428.
    : Тамсама.
    155
    зазначаў, што пераклад ім ажыццяўляецца на чэсць беларускай літаратуры, беларускага народа, у гонар “роднай Міцкевічу Беларусі” 3. Задумана было перакласці ўсю паэму “Пан Тадэвуш” і друкаваць яе часткамі, але пераклаў на беларускую мову толькі першы раздзел, які выдаў асобнай кніжкай у 1892 г. у Львове, даволі значным культурным цэнтры тагачаснай АўстраВенгерскай імперыі. Хоць гэты пераклад і не вызначаўся вартасцямі ў мастацкіх адносінах, аднак папулярызацыяй творчасці А. Міцкевіча ён адыграў дадатную ролю ў пашырэнні беларускага друкаванага слова. Імкненне А. Ельскага як перакладчыка, паводле яго азначэння, зводзілася да таго, каб давесці чытачу братэрскасць дзвюх суседніх моваў і народаў — беларускага і польскага, узбудзіць праз сваю мову замілаванне да ахвяраванага ў “беларускай шаце пана Тадэвуша”, паэмы, у якой маляўніча ажывае мінулае роднага краю.
    Творчасць А. Міцкевіча імкнуліся зрабіць здабыткам беларускай літаратуры ў XIX ст. і іншыя паэты, як, напрыклад, Арцём ВярыгаДарэўскі (18161884). Па сведчанню сучаснікаў, ён пераклаў паэму “Конрад Валенрод”, ды так “пекна, што сілай і высокім артыстызмам здзівіў бы самога Міцкевіча” 4. На вялікі жаль, гэты пераклад так і не быў апублікаваны. Такі лёс напаткаў пераклады твораў Міцкевіча, зробленыя Адамам Гурыновічам (18691894) і Альгердам Абуховічам (18401898). I ўсё ж, паколькі царскія ўлады адмаўлялі беларускаму народу ў праве на развіццё нацыянальнай культуры і ўсяляк забаранялі беларускае друкаванае слова, дык іх пераклады распаўсюджваліся ў рукапісах і вусна.
    Важнай падзеяй, якая спрыяла шырэйшай папулярызацыі жыцця і творчасці А. Міцкевіча на Беларусі ў XIX ст., стаў прыезд у Навагрудак вясною 1861 г. яго старэйшага сына Уладзіслава, які стала жыў ў Парыжы. 3 гэтай нагоды ў мясцовым гарадскім тэатры быў арганізаваны вечар, прысвечаны сустрэчы дарагога госця і памяці А. Міцкевіча. 3 прамовай на вечары выступіў выкладчык Навагрудскай гімназіі, вядомы мемуарыст, мастак і краязнаўца Эдвард Баніфацый Паўловіч (18251909). Падносячы дарагому госцю букет кветак ад імя прысутных, ён сказаў: “Па роднай зямлі, у старадаўняй сталіцы Літвы, сярод братоўземлякоў, у такой дарагой нам усім калысцы вялікага паэта, прымі, вандроўны брат, прымі, сын, замест бацькі гэты букет шчырых пачуццяў як ушанаванне, што належыць яму ад нас. Вазьмі яго і занясі на далёкую яго магілу. Сціплыя і блеклыя гэтыя кветкі, але пах іх сардэчны” 5. Затым з кароткай прамовай выступіў тагачасны гаспадар Туганавіч Кастусь Туганоўскі, які адзначыў, што А. Міцкевіч стаў вельмі папулярным на сваёй радзіме, што светлую памяць аб ім свята захоў
    5 Slavia Oricntalis. Т. 36. 1987. Nr 34. S. 786.
    4 Тамсама.
    5 Тамсама.
    156
    ваюць шмат мясцін у яго мілай і дарагой Літве, што тут ён заўжды будзе любімым паэтам. Госцю прамоўца ўручыў альбом з наступным надпісам: “Сыну бессмяротнага Адама — Уладзіславу Міцкевічу. Землякі — навагрудчане. На памяць пра наведванне яго роднай зямлі” 6. У заключэнне ўрачыстай часткі вечара было наладжана аматарскае прадстаўленне з удзелам чэшскіх музыкантаў. Ставілася п’еса мясцовага аўтара “Ваколічнае”. З’яўленне на сцэне хлопцаў і дзяўчат у народных строях, якія прыгожа выконвалі беларускія песні і танцы, надта расчулілі госця.
    У Навагрудку сыну паэта быў аказаны надзвычай цёплы прыём. Усюды, куды б ён ні прыходзіў, каб пазнаёміцца з памятнымі мясцінамі горада, госця сардэчна віталі. Гасцінна сустракалі яго таксама ў Завоссі, Туганавічах, Цырыне, Асташыне, Варончы, над берагамі Свіцязі, у Плужынах і Чамброве.
    У родным краі вясною 1861 г. не заціхалі размовы членаў ініцыятыўнага камітэта па ўвекавечванню памяці славутага земляка, які ўзнік у 1858 г. Першачарговай задачай было — паклапаціцца аб пабудове ў Навагрудку помніка на гарадскім нляцы. Аднак паўстанне 1863 г. і рэпрэсіі царскіх улад перашкодзілі ажыццяўленню гэтых высакародных задум. Пазней, дзякуючы старанням дачкі паэта Марыі Гарэцкай, да стагоддзя з дня нараджэння паэта (1898) скульптар Уладзіслаў Сляшчыньскі зрабіў з чорнага шведскага і'раніту пастамент з бронзавым бюстам А. Міцкевіча. Гэтая памятка з Варшавы была прывезена ў Навагрудак, і мясцовыя жыхары патаемна ад царскіх улад умуравалі яе ў Дамініканскім касцёле св. Міхала, дзе калісьці вянчаліся маладыя Мікалай і Барбара, будучыя бацькі паэта. Знамянальна, што ўсе мерапрыемствы па ўшанаванню памяці А. Міцкевіча згуртоўвалі патрыётаў краю, асабліва з нагоды сотай гадавіны з дня нараджэння. Вось што пісаў Элізе Ажэшка вядомы беларускі паэтдэмакрат Францішак Багушэвіч (18401900) у пісьме ад 18(30) кастрычніка 1897 г.: “У той час, калі справа пра помнік Адаму Міцкевічу ў Варшаве вырашана, у Вільні з’явілася думка ўшанаваць яго памяць і ўстанавіць мемарыяльную табліцу ў касцёле св. Яна... Вядома, размовы пра афіцыйны дазвол на збіранне ахвяраванняў і быць не магло, а табліца з бюстам будзе ўстаноўлена з дазволу касцельных улад, якія далі згоду сваякам паэта. Сэрцы добрых людзей, адданыя вяльможнай пані, напэўна, будуць прыхільныя і да гэтай справы: дык вось асмельваюся з пакорнай просьбай заклікаць знаёмых гродзенцаў, каб яны сабралі хоць бы невялікія ўзносы” 7.
    Рэвалюцыйныя падзеі 1905—1907 гг. у Расіі з’явіліся паваротным этанам у гісторыі развіцця нацыянальнавызваленчага і культурнаграмадскага руху беларускага народа. Яны прабудзілі да небывалай актыўнасці пра
    6 Slavia Oricntalis Т. 36. 1987. Nr З^. S. 786.
    ’ Багушэвіч Ф. Творы. Мн., 1967. С. 197198.