Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 448с.
Мінск 1998
У цэлым беларускі субстрат клаўся ў духоўнасць і творчасць Адама Міцкевіча арганічна і трывала, прычым ён “падпіраў” паэта на розных узроўнях — светапоглядных, сюжэтабудаўнічых, канкрэтнапобытавых, моўным. Так, не толькі беларусізмамі напоўнены лексічны склад паэмы “Пан Тадэвуш”, але і сінтаксіс яе ўзалежніваўся не ў адным месцы ад сінтаксісу беларускіх дыялектаў. Са старажытнага абраду памінання продкаў, што захаваўся да XIX ст. роўна ў літоўцаў, як і беларусаў, пайшла ў А. Міцкевіча задума паэмы “Дзяды”. Шэраг яго балад віленскаковенскага перыяду — на сюжэтах, што прыйшлі да яго з вядомых беларускіх паданняў, легенд, казак, народных песень (“Свіцязь”, “Рыбка”, “Тукай”). Маецца пэўная крэўнасць, залежнасць захапленняў паэта містыцызмам ад адпаведных пластоў менавіта і беларускага фальклору, і самы вялікі ўплыў на яго набожнасць аказалі рэлігійныя матывы фальклору.
Менавіта ад ўсяго фальклору як спадчыны сярэдневякоўя залежаў А. Міцкевіч, і толькі бачачы паўнату гэтай сувязі, можна зразумець усе перыпетыі яго жыцця і творчасці, яго рамантызм, яго народнасць, яго перапады з рэвалюцыйнасці ў містыцызм. I тут мы ўспомнім, што фетышызацыя ў савецкі час была звязана з прызнаннем фальклору толькі працоўнага народа і яго “цвярозай” мудрасці, а хрысціянскарэлігійны, сярэднявечнамістычныя матывы ў ім лічыліся ненароднымі, чартаўшчынай. I яшчэ ўспомнім, што Максім Горкі ў сваёй гісторыі літаратуры рамантызм як літаратурны напрамак распалавініў на рэвалюцыйны і рэакцыйны, першы ўздымаючы на шчыт, другі перакрэсліваючы зноў жа як д’ябальшчыну. А што было рабіць даследчыку, калі асоба яго даследавання то ў стане рэвалюцыянераў, то ў стане візіянераў? Менавіта так і было ў выпадку з Міцкевічам: як шляхецкі рэвалюцыянер ён узвышаўся, як адэпт містыка Андрэя Тавянскага ці замоўчваўся, ці бачыўся прапашчым. Ды і ў адным, і ў другім стане быў адзін і той жа чалавек, адно і тое ж намаганне дзеля адзінай мэты — звяржэння царызму. Хтонебудзь можа і сёння падумаць, што гэта не вельмі добра, звязваючы імя А. Міцкевіча з Беларуссю, гаварыць аб уплыве на яго менавіта набожнасці беларускакаталіцкай і містыцызму, якога хапала ў беларускім фальклоры. Дарэчы, і Андрэй Тавянскі — смаргонскі шляхцюк,
11
быў ён ці не быў агентам Бенкендорфа, а што канцэнтратам смаргонскага містыцызму быў, гэта факт. А калі смаргонскай чартаўшчыны, то і ў цэлым беларускай чартаўшчыны. Зерне падала не на камень. Бо гэта яшчэ задоўга да сустрэчы з Тавянскім А. Міцкевіч выдаў асобным томам свае “Сказы і заўвагі” — двухрадкоўі — зрыфмаваны канспект твораў нямецкіх містыкаў Якаба Бёма (15751624), Яна Шэфлера (16241677) і француза Людвіка Клаўдыуша дэ СентМарціна (17431803). У дадзеным выпадку ў душы ліцвіна А. Міцкевіча перасякаліся асветніцтва, энцыклапедызм і сярэдневяковы містыцызм. I ўсё гэта мела карані як заходнееўрапейскія, так і ўсходнеславянскія.
Савецкае міцкевічазнаўства ў свой час цалкам абыходзіла і рэлігійную лірыку польскага паэта, і яго містычнамаралістычныя “Сказы і заўвагі”, у той час калі А. Міцкевіч быў вялікім паэтам як рэлігійным (вершы “Размова вячэрняя”, “Розум і вера” — абодва 1833 г.; “Да Марыі Лампіцкай у дзень прыняцця святой камуніі” — 1830 г.), так і ў сваёй падлегласці містыцызму. Усё гэта былі праявы духоўнасці паэта, выражэнне спрадвечных уплываў на польскі народ і беларускую шляхту каталіцызму, духоўнасці, якая не ў малой ступені ўзносіла Міцкевіча на п’едэстал народнага прарока, вешчуна. I можа, не так рэвалюцыйны ці шляхецкі дэмакратызм паэта рабіў яго прарокам народа, правадыром яго нацыянальнавызваленчага руху, як вось гэтая саўдзельнасць генія А. Міцкевіча з рэлігіяй, з сярэдневяковай ідэальнамістычнай філасофіяй. Дакладней кажучы, свецкі рамантызм, патрыятызм, грамадзянская заангажаванасць аўтара “Оды да маладосці”, такіх яго вершаў, як “Да маціполькі” (1830), “Рэдут Ардона”, “Начлег”, “Смерць палкоўніка” (1832), пафас і высокая артыстычнасць як балад, рамансаў, так і паэм, баек, сатырычных твораў рабілі А. Міцкевіча ўсенародным геніем. Але ўсенароднасць яго была куды шырэй яго свецкасці, бо была менавіта ўсенароднай і рэлігійнафіласофскай змястоўнасцю і сярэдневяковамістычнай змястоўнасцю. Такім чынам, у сваёй народнасці, польскай усенароднасці як вяшчун, як прарок польскага нацыянальнавызваленчага руху А. Міцкевіч вельмі і вельмі быў залежны ад Беларусі, ад агульнага яе духоўнага клімату ў пачатку XIX ст.
Асобна скажам пра адносіны А. Міцкевіча да беларускай мовы. Беларускую мову ён ведаў, памятаў яе праз усё жыццё. Нездарма ж песню “Ой, ды цераз двор цяцера ляцела...” з яго вуснаў у Парыжы чулі яго землякі. Нездарма і Ян Чачот на прыезд А. Міцкевіча з Коўна пісаў яму свой вершык пабеларуску:
Едзс мілснькі Адам, Гладзсцс — а онь, а онь, Ды сн харашэнькі сам, Пад ім варанснькі конь.
12
Дэмакратычны філамацкі культ беларускай мовы быў А. Міцкевічу дадушы! Але свае адносіны да беларускае мовы, як і да фальклору беларусаў, да нашай гісторыі А. Міцкевіч вельмі красамоўна засведчыў ў сваіх лекцыях у Калеж дэ Франс, сцвярджаючы: “...на беларускай мове, якую называюць русінскай, альбо літоўскарусінскай... гаворыць каля дзесяці мільёнаў чалавек; гэта самая багатая і самая чыстая гаворка, яна ўзнікла даўно і цудоўна распрацавана. У перыяд незалежнасці Літвы вялікія князі карысталіся ёю для сваёй дыпламатычнай перапіскі”. Іншым разам у тых жа лекцыях А. Міцкевіч падкрэсліваў: “...сяляне Пінскай, часткова Мінскай і Гродзенскай губерняў захавалі найбольшую колькасць агульнаславянскіх рысаў. У іх казках і песнях ёсць усё. Пісьмовых помнікаў у іх мала, толькі Літоўскі статут напісаны іх мовай, самай гарманічнай і з усіх славянскіх моваў найменш змененай”.
Асобна яшчэ скажам і аб ролі Адама Міцкевіча як каталізатара развіцця новай беларускай літаратуры. Аб беларускасці як асобнай нацыянальнай ідэі ні філаматы, ні сам А. Міцкевіч, вядома, не чулі, але каталізатарамі яе былі. Для А. Міцкевіча ўзнікненне польскамоўнай беларускай рамантычнай школы, пра якую ўжо гаварылася, было, вядома, справай узбочнай, справай не з яго ўласнай ініцыятывы, бо ішло як аб’ектыўны працяг штуршкоў, імпульсаў, спараджаючы польскамоўную літаратуру беларускай тэматыкі, сюжэтаў, песеннанародных формаў. Ды галоўнае, што з плеяды польскамоўных пісьменнікаў Беларусі XIX ст. вылучыліся першапачынальнікі ўласна беларускай літаратуры. 3 крэсавых, маргінальных польскіх паэтаў вылоньваліся паслядоўнікі А. Міцкевіча, каб стаць на чале новай беларускай літаратуры. Паслядоўнікі разумелі загалоўную бацькоўскую ролю А. Міцкевіча для сябе, і адразу ж, як, напрыклад, Вінцэнт ДунінМарцінкевіч, узяліся за пераклад на беларускую мову буйнейшага твора А. Міцкевіча — паэмы “Пан Тадэвуш” (1859). Дарэчы, гэта быў другі пераклад паэмы на іншыя мовы. Беларусь, такім чынам, адна сярод першых вітала А. Міцкевіча перакладам. Быў перарыў, праўда, у гэтым вітанні, бо пасля паўстання 1863 г. да рэвалюцыі 1905 г. як па ўсёй Расіі, так і на Беларусі творчасць А. Міцкевіча была забаронена. He вельмі віталася ўсё польскае і ў савецкай Беларусі 2030х гг. Справы зрушыліся ў пасляваенны час, калі выйшлі аднатомнікі Адама Міцкевіча ў 1955, 1969 гг. Ды якая б палітычная непагадзь не лютавала над Беларуссю, яна, можна сказаць, увесь час дастойна ганаравала геній А. Міцкевіча. I тут з удзячнасцю трэба ўспомніць, папершае, двух перакладчыкаў паэмы “Пан Тадэвуш”: вязня польскай турмы Браніслава Тарашкевіча 30х г. і вязня бальшавіцкага ГУЛАГа ў Казахстане 50х г. — Пятра Бітэля. Знакам невычэрпнасці любові Беларусі да паэмы “Пан Тадэвуш” стаў і пяты пераклад яе Язэпам Семяжонам.
Адам Міцкевіч і Беларусь сёння — у 200я ўгодкі з дня нараджэння
13
вялікага паэта, напрыканцы XX ст. — гэта сітуацыя адмысловая. Адмысловая найперш таму, што 8090я гг. XX ст. пераістотнілі ў Беларусі ўзаемасувязь XIX і XX ст. Гэтае пераістотненне адбылося ў звязку з намаганнямі перакладчыкаў (К. Цвіркі, У. Мархеля, М. Хаустовіча і інш.) Іх праца ішла пад знакам разумення XIX ст. у Беларусі як полілінгвістычнага — у працяг полілінгвізму літаратуры XVI ст. I цяпер, калі мы маем беларускія пераклады польскамоўных твораў Беларусі XIX ст., то пісьменнікаў і паэтаў — Яна Баршчэўскага, Яна Чачота — мы ўжо не называем польскабеларускімі, а называем іх беларускапольскімі пісьменнікамі, прыналежнымі найперш Беларусі.
У гэтай сітуацыі — пры поўным перакладзе мастацкай спадчыны А. Міцкевіча на беларускую мову, ён, вядома, не стане беларускапольскім паэтам, як не стане ім і Уладзіслаў Сыракомля: маштабы, памеры таленту, іх гістарычная роля ў дзеях Польшчы, польскага народа далёка не тыя, чым у літаратараў Беларусі XIX ст., што складалі так званую беларускую школу ў польскім рамантызме! Тым не менш, у гэтай новай сітуацыі прыналежнасць А. Міцкевіча Беларусі відавочна стала агромнісцей, і яна будзе станавіцца ўсё агромнісцей, чым бліжэй будзе прыход нашай Беларусі да Беларусі, да самой сябе.
Функцыянальная роля А. Міцкевіча ў гэтым працэсе безумоўная, вялікая. Настальгія паэта па Літве — сваёй Айчыне — не памерла. Літва стала Беларуссю, найменне прадмета настальгіі змянілася, але жыве сама настальгія, жыве дух Міцкевіча, і ён як бы прымушае Беларусь быць Беларуссю. Пад ліцвінскія саламяныя стрэхі прагнуў А. Міцкевіч трапіць сваім натхнёным словам. Ліцвінскіх саламяных стрэх няма сёння ў радзімым краі паэта. Пад беларускія стрэхі ён сёння прыходзіць у сваім радзімым краі. Вялікі сын Польшчы ідзе, вяртаецца сёння ў нашу Беларусь, каб стаць вялікім сынам і Беларусі.
Ежы Клачоўскі (Люблін, Польшча)
АДАМ МІЦКЕВІЧ — НАШЧАДАК КУЛЬТУРЫ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ МНОГІХ НАРОДАЎ
I
Трэба спачатку прыгадаць адну рэч, якая, здавалася б, сёння зусім рэальная, але часта на практыцы — раней і сёння — лёгка забываецца. Назва даклада заключае ў сабе менавіта гэтае згадванне, якое вельмі патрэбна для разумення Міцкевіча як чалавека і як творцы. Разумення даследчыкамі рознай спецыялізацыі, а таксама звычайнымі людзьмі, шырокімі масамі насель
14
ніцтва краін той часткі Еўропы, з якімі вялікі Адам быў асабліва моцна звязаны. Гісторыя, вопыт Рэчы Паспалітай былі для яго фундаментальнай каштоўнасцю, асновай для фарміравання на новых дэмакратычных прынцыпах адносін у Еўропе паміж краінамі і народамі кантынента. ІОНЕСКО — арганізацыя ААН па пытаннях навукі, адукацыі і культуры, уносячы знамянальную дату 200годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча ў спіс найважнейшых дат у культурнай гісторыі чалавецтва для ўвекавечання ва ўсім свеце ў 1998 г. яго памяці, вылучае сёння нашага Вешчуна і Настаўніка як аднаго з патронаў развіцця праграмы цывілізацыі свету XXI ст. Свабода, дэмакратыя, павага годнасці чалавека — асноўныя каштоўнасці гэтай праграмы, актуальнай для ўсіх кантынентаў свету. Яны інтэгральна таксама заключаюцца ў бачанні свету, якому вялікі Адам палка і самааддана служыў да апошніх дзён свайго жыцця.