Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 448с.
Мінск 1998
Ідэалізаваны вобраз Польшчы — Рэчы Паспалітай — у перыяд яе росквіту, у XV1XVII стст., які малюе Міцкевіч, з’яўляецца, з аднаго боку, выражэннем глыбокай прывязанасці, насталыіі, з другога — указаннем асноўных каштоўнасцей, да якіх павінна звяртацца будучае грамадства. Менавіта таму традыцыі і вопыт Рэчы Паспалітай з’яўляюцца для яго такімі важнымі. Для выяўлення вобраза ён асабліва акцэнтуе ўвагу на адрозненнях паміж расійскімі і польскімі традыцыямі. Расія — гэта волат, які вырас з Вялікага Княства Маскоўскага. “Сродкі, мэты, планы, сіла гэтай магутнасці — усё гэта сабрана ў духу вялікіх людзей, што заступаюць на трон гэтай дзяржавы, якую мы назвалі фінскарускай... Дух пануючага ўладыкі — ва ўсім. У духу яго пружына і мэта ўсіх пачынанняў. Усе яму служаць. Служба — гэта дэвіз Расіі. Хто не на царскай службе, той лічыцца нявольнікам, ён нішто ў дзяржаве” 20.
Польшча з’яўляецца абсалютнай супрацьлегласцю такой сітуацыі. Там рашаюць не вялікія адзінкі, а супольнасць грамадзян. “Ядром Польскай дзяржавы з’яўляецца з’езд, сход, сеймікі. Уся гісторыя Польшчы складаецца з пастаноў разнастайных з’ездаў... Для ўсёй Рэчы Паспалітай... ма
” Пра ягслонскі псрыяд лскцыя 1426 сакавіка 1841 г. Гл.: Mickiewicz A. Dzicla proz^. T. 4.
S. 98 i nast.
20 Тамсама. T. 5. C. 103.
22
ральным вогнішчам з’яўляецца вялікі ўсеагульны з’езд, або сейм...” 21. Але сейм гэты не мае правоў і не кіруе дзяржавай, чым і адрозніваецца ад іншых сходаў такога тыпу. Збіраецца толькі, — падкрэслівае паэт, — каб вырашыць якуюнебудзь праблему і выказаць меркаванне аб яе слушнасці”.
Самым важным у краіне з’яўляецца пазіцыя саміх грамадзян, вольных людзей, якія добраахвотна і з поўным перакананнем ў мэтазгоднасці справы бяруцца за яе рэалізацыю. Само паняцце грамадзянства, грамадзянскіх правоў як асаблівай каштоўнасці мае тут асноўнае значэнне. “Паводле польскіх паняццяў, — цытую Міцкевіча, — асоба, уваходзячы ў якасці неаддзельнай часткі ў склад палітычнай супольнасці, не губляе сваіх элементарных правоў, яна можа заўсёды выйсці з гэтай супольнасці. Такая свабода сягае самай далёкай мэты. У час розных палітычных меркаванняў адзінка можа адмовіцца ад асабістай свабоды, але мае таксама права патрабаваць гэтай вольнасці для сябе. Гэта вядзе за сабой пастаяннае ахвяраванне свабодай, падобнае да таго ахвяравання, якога патрабуе рэлігія ад сумлення чалавека. Грамадзянін падпарадкоўваецца грамадству не таму, што ён быў унесены ў яго спісы сваімі продкамі, а таму, што ён сам гэтае грамадства ўспрымае як самае справядлівае, самае прыгожае і самае лепшае. Асоба захоўвае права не толькі пакінуць гэтае грамадства, але нават затрымаць яго ў руху, калі бачыць, што яно саступае на памылковы шлях і не выконвае сваёй місіі” 22.
Гэтая доўгая цытата дазваляе лепш зразумець думку Міцкевіча, вагу свабоды, якая сягае “да самай далёкай мяжы”. Нідзе ў свеце, — сцвярджае ён з перакананнем, — не было аналагічнага прыкладу забеспячэння такой свабоды асобы”. Бо яе грамадзяне добраахвотна ішлі на вайну, плацілі падаткі, нават выносілі прысуды. Публічная, грамадзянская думка іграла тут велізарную, рашаючую ролю, як і рэлігійная санкцыя, без якой “нельга зразумець польскую гісторыю”. Установы Рэчы Паспалітай ў такім разуменні мелі, перш за ўсё, адукацыйныя мэты; “іх мэтай было развіваць чалавечы дух, пастаянна яго падтрымліваць на ўздыме, прымушаць яго з кожным разам усё вастрэй адчуваць сваю годнасць, усё лепш разумець свае абавязкі”23. Разумныя грамадзяне ўмелі прымаць самыя разнастайныя рашэнні, якія служылі агульнай карысці. Напрыклад, сейм, які аднойчы прызнаваў вета, іншы раз ператвараўся ў канфедэрацыйны сейм, дзе ў час тайнага га
21 Ідэал Рэчы Паспалітай — Польшчы прадставіў Міцксвіч у лскцыі 2527 чэрвсня 1843 г. Тамсама. Т. 5. С. 102 і наст. Mickiewicz A. Dzicla. Т. 11. S. 184197.
22 Лскцыя 5 ад 7 студзсня 1842 г. Гл.: Mickiewicz A. Dzicla proq. T. 4. S. 208; Mickiewicz A. Dzicla. T. 10. S. 6364.
2’ Усс цытаты ў дадзсным абзацы ўзяты з лскцыі, прачытанай 27 чэрвсня 1843 г. Гл.: Mickiewicz A. Dzicla ргогд. Т. 5. S. 105.
23
ласавання вырашала большасць галасоў. А ў ііерыяд безуладдзя ўмелі нават увесці дыктатуру, паколькі адсутнічаў кароль, які “быў гарантыяй свабоды” 24.
Міцкевіч разумеў, што стварае ідэалізаваны вобраз Рэчы Паспалітай. “Мы намалявалі тут, — гаварыў ён з кафедры Калеж дэ Франс, — ідэал стану Польшчы, але яму было далёка да таго, каб Польшча яго рэалізавала”. Драматызм яе ў тым, што яна была адзінокай, бо іншыя краіны, уся Еўропа выбралі іншы шлях. “Уся Еўропа, — сцвярджаў ён з горыччу, — ідучы ў матэрыялізм, схаластыку, фармалізм, метафізіку, не магла зразумець такога жыцця, прысутнага паўсюдна, выступаючага парознаму, і абвясціла яго хаосам; Еўропа выступіла супраць Польшчы...” 25
Вельмі крытычна глядзіць Міцкевіч як даследчык свабоды амаль на ўсю эвалюцыю Еўропы XVIII ст. Яго крытыка ахоплівае і ўсю дзейнасць Пятра Вялікага, і Французскую рэвалюцыю, і Канстытуцыю 3 Мая ў Рэчы Паспалітай. Расія з Пятром на чале канчаткова адступае ад былога “славянскага духу”, які цаніў чалавека і яго свабоду, умацоўвае рэжым прымусу, бюракратыі, паліцэйскіх даносаў 26. У Рэчы Паспалітай перамагла “спакуса ўжывання”; “польская шляхта, якая пераўтварыла Польшчу ў час панавання Саксонцаў... у паўсюдны і бесперапынны кірмаш, аддалася весялосці і самым аптымістычным спадзяванням, якія не мелі пад сабой падставы... Шляхта сама, замыкаючыся ў Рэчы Паспалітай, хацела забараніць уступленне ў яе ўсім, хто не меў шляхецкіх кляйнотаў, мела намер застацца кастай і тым самым паклала канец свайму існаванню” 27.
Памылкай Вялікага сейма 17881792 гг., — на думку Міцкевіча, — заключалася ў парушэнні “фундаментальных правоў Рэчы Паспалітай”, такіх, напрыклад, як выбар караля ці liberum veto, якія, будзем памятаць, з’яўляліся ў “ідэале Польшчы” асноўнай каштоўнасцю. Толькі адно палажэнне у Канстытуцыі 3 Мая 1791 г. паходзіла з уласных традыцый, а іменна “думка прывядзення да роўнасці ўсіх членаў Рэчы Паспалітай... Згодна з дакладным падлікам, за пяцьдзесят гадоў усе палякі сталі б шляхтай, г. зн. усе члены Рэчы Паспалітай мелі б аднолькавыя правы і прывілегіі” 28.
24 Mickiewicz A. Dzicia proz;v T. 4. S. 105.
25 Тамсама.
26 Ацэнка Пятра 1 і яго псрыяду кіравання дадзсна ў лскцыі 7 ад 18 студзсня 1842 г. Гл.: Тамсама С. 213 і наст. Распачатая яшчэ ў сярэдзінс XVII ст., на думку Міцксвіча, тайнас слсдства і тайная канцылярыя, пашыраныя Пятром 1 і тайнай паліцыяй, мелі драматычныя наступствы для нассльніцтва; з часам тайныя расслсдаванні поўнасцю выцсснілі адкрытыя працэсы і нсзалсжныя суды. “Такім чынам, славянскія звычаі і ўяўлснні знікалі ўсс ў большай ступсні”.
27 Гл.: Mickiewicz A. Dzicia proz^. T. 5. S. 106.
28 Ацэнка польскіх рэформ і Вялікага ссйма дадзсна ў лекцыі 17 ад 15 сакавіка 1842 г. Гл.: Тамсама. Т. 4. С. 253254.
24
VI
Ідэалізацыя Рэчы Паспалітай, яе залатога веку ў А. Міцкевіча зусім не насіла характару кансерватыўнай утопіі, уласцівай таму перыяду, напрыклад, расійскім славянафілам. Падобна і ідэалізацыя старажытных славян, іх свабодных грамадаў, “чалавечнасці”, якая была агульнай як для нашага паэта, так і гісторыкаў і славянафілаў іншых краін, мела ў Міцкевіча іншае канчатковае гучанне. Бо ў яго вельмі ж ужо моцным быў элемент надзеі на лепшае заўтра, так заўважальны ў творчасці, як і ў чарговых акцыях, рэалізаваных ім да апошніх дзён жыцця з самым вялікім перакананнем і прысвячэннем сябе справе. Гэта была, як і ў многіх іншых людзей “вялікай эміграцыі”, хутчэй утопія тысячагоддзя, характэрная для хіліястаўміленарыстаў, якія верылі ў новую эпоху “царавання Хрыста” на свеце29. Вялікая дарога Рэчы Паспалітай павінна была тут стаць новай дарогай для Еўропы і свету, напоўненых дэмакратыяй, свабодай, братэрствам, мірам.
Але тут павінен з’явіцца, і гэта мой асноўны тэзіс, “новы дух”, які прыдасць рашаючы імпульс для стварэння “новага свету”. Тут Міцкевіч да канца верыць у славян, бо гэта ж “рэлігійны, просты, добры і моцны... род”. Братэрства славян і ліквідацыя старых спрэчак тут проста неабходныя. “Трэба, каб у тым духу чэхі, палякі і рускія пабачылі, што з’яўляюцца братамі”30. Калыскай новага духу — адносна гэтага Міцкевіч не сумняваецца — будзе, аднак, Рэч Паспалітая,
‘Тэтая калыска не можа быць дзенебудзь у іншым месцы, — заяўляе ён ў канцы трэцяга года сваіх лекцый, — чым сярод людзей [вядома ж, Рэчы Паспалітай. — Е. К.], якія сярод славянскіх народаў цярпелі найбольш, найбліжэй да Еўропы знаходзіліся, найбольш у Еўропы запазычвалі і найбольш Еўропе служылі. У кожным з гэтых момантаў першынство належыць польскаму народу. На такі прывілей ён заслужыў не дзякуючы сваім гераічным учынкам, а доўгімі і страшнымі пакутамі [...] Мінулі [...] часы, калі народы казалі: кожны ў сябе, кожны для сябе. Ад чаго ж залежаў бы прагрэс народаў, калі б яны не імкнуліся да збудавання рэлігійнага, палітычнага і сацыяльнага адзінства ?.. ” 31
Міцкевіч верыў, што яго родны край, Рэч Паспалітая, магчыма, і ўвесь свет, чакаюць з тугой “новага свету”, лепшага, больш падобнага да таго, які апісваў у вобразе былой Рэчы Паспалітай. Ён верыў, відаць, у новага Напалеона, які прынясе свабоду: перажыванні маладога Адася з Навагрудка ў тую памятную вясну 1812 г., здаецца, паўплывалі на ўсё пазнейшае жыццё. Ён верыў у Францыю, як і ў людзей сваёй радзімы, што “пазбіралі
29 Walicki A. Filozofia a mcsjanizm. Warszawa, 1970 (пра мссіянізм Міцксвіча ў шырокім кантэксцс польскай думкі, а таксама рускага славяназнаўства).
” Лскцыя ад 27 чэрвсня 1843 г. Гл.: Mickiewicz A. Dzicla proza. T. 5, S. 107.
11 Тамсама.
25
кашкеты грэнадзёраў Вялікай арміі, параскіданыя ад Беразіны да Нёмана” і чакаюць таямнічай падзеі. “Некалькі гадоў таму назад, — гаварыў ён з кафедры, насельніцтва ўсёй ваколіцы [...] прызналася пад прысягай [...] расійскаму чыноўніку [...], што некалькі разоў бачылі пры месячным святле ў тумане, як з захаду на поўнач рухаюцца над зямлёй французскія і польскія войскі...” 32
VII
Чытаючы сёння Міцкевіча ў святле нашага пазнейшага вопыту, найперш варварскага XX ст., якое асаблівым чынам закранула цэласнасць зямель былой Рэчы Паспалітай, мы знаходзім у ім, можа, найперш веру ў свабоднага чалавека, грамадзяніна, што з’яўляецца фундаментам нейкага грамадскага парадку, і веру ў братэрства вольных людзей як аснову міжнароднага парадку. Актуальнасць творчасці нашага вялікага земляка, суайчынніка народаў, якія ўсведамляюць сваю прыналежнасць да культурнай спадчыны Рэчы Паспалітай, з’яўляецца тут у некаторых фармулёўках проста здзіўляючай. Тут мы знаходзімся дакладна на антыподах варварскага таталітарызму XX ст., які глыбей, чым мы меркавалі, застаўся ў некаторых галовах і сэрцах жыхароў посткамуністычных дзяржаў. Зварот да асноў міцкевічаўскай думкі і жаданне іх зразумець можа быць у такой сітуацыі асабліва карысным для людзей, якія стаяць на парозе XXI ст.