Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 448с.
Мінск 1998
S4 w “Konradzie Wallenrodzie” pi?kne strofy:
Biada, mowil, nicwiastom, jcsli kochaj^ szalcricow, Ktorych oko wybicgac lubi za wioski granicc, Ktorych mysli jak dymy wiccznic nad dach ulatuj^; Ktorych scrcu nic mozc szczfscic domowc wystarczyc.
Czy potrafilibysmy sobie wyobrazic drog? tworcz^ Mickiewicza, gdyby fatalistyczna milosc do Maryli nie uczynila z poety takiego szalenca? Nie nalezy w^tpic, ze napisalby i stworzyl by nawet genialne dziela, ale nie czytalibysmy zapewne II ani IV cz?sci “Dziadow”, ani “Grazyny”, ani moze “Konrada Wallenroda”. Mickiewicz z czasem zapewne przyl^czylby si? do romantyzmu, ale ta zywiolowa milosc niezwykle szybko sprawila, ze poeta wyrzekl si? wlasciwych klasycyzmowi “chorejow” i “jambow”, przestal zam?czac si? z powodu niepowodzenia “Kartofli” i “Demostenesa” i zaczql poszukiwac bardziej owocnych drog, ktore wskazywal romantyzm.
Przeklad Alicji Rybalko
Януш АдрованжПянёнжак (Варшава)
ГОД МІЦКЕВІЧА Ў ПОЛЬШЧЫ I Ў СВЕЦЕ
Мне хацелася б найперш падзякаваць арганізатарам канферэнцыі за запрашэнне — каб я пазнаёміў Вас са справамі, якія датычацца 200й гадавіны з дня нараджэння Адама Міцкевіча, з усім тым, што ўжо зроблена і што будзе яшчэ рабіцца ў юбілейным годзе.
Спачатку трэба нагадаць, што ўжо ў 1993 г., або за пяць гадоў да юбілею, у Варшаве быў створаны Агульнапольскі міцкевічаўскі камітэт. Узна
45
чаліў яго праф. Чэслаў Згажэльскі, вядомы міцкевічазнавец, якога з Вільняй і Навагрудчынай звязваюць месца нараджэння, вучоба і дзейнасць у час акупацыі — ён аўтар выдатнай апрацоўкі вершаў Паэта ў навуковым выданні Збору твораў Міцкевіча, несумненна самы вялікі міцкевічаўскі аўтарытэт пасля смерці праф. Конрада Гурскага. У гэты камітэт былі запрошаны, перш за ўсё, вучоныяпаланісты, якія займаюцца жыццём і творчасцю Міцкевіча, як польскія, так і замежныя, а таксама публіцысты і мастакі, сярод якіх — Чэслаў Мілаш, Карл Дэдэціус, прафесары Даніель Бавуа, Санта Грачыёці і іншыя замежныя славутасці.
Тры гады таму назва камітэта была зменена на: Камітэт па святкаванню 200годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча. Прафесар Згажэльскі стаў яго ганаровым старшынёй, а дзеючым старшынёй быў выбраны аўтар дадзенага выступлення. He так даўно Камітэт панёс вялікую страту — у жніўні 1996 г. памёр прафесар Згажэльскі, не стала таксама такіх членаў Камітэта, як прафесар Рышард Казімеж Ляванскі, прэзідэнт Accademia Polacca Adamo Mickiewicz у Балоніі, нрафесар Міхал Віткоўскі з Познанскага універсітэта імя Адама Міцкевіча і Артур Мендзыжэцкі, прэзідэнт Польскага ПЭНклуба. Памерла таксама Анна Каўпуж з Вільні.
Наш Камітэт дзейнічае пры Інстытуце літаратурных даследаванняў Польскай акадэміі навук, а ўстановамі, якія вядуць асноўную працу, з’яўляюцца Літаратурнае таварыства імя Адама Міцкевіча і Літаратурны музей імя Адама Міцкевіча ў Варшаве. Задачай Камітэта з’яўляецца падрыхтоўка, садзейнічанне і нагляд за мерапрыемствамі, прысвечанымі 200й гадавіне з дня нараджэння Вешчуна. Праграма дзейнасці Камітэта складаецца з чатырох накірункаў: выдавецкага, навуковых сесій, выставак і конкурсаў, а таксама іншых ініцыятыў.
Першы, і, бадай, найважнейшы накірунак — гэта выдавецкая дзейнасць, і перш за ўсё, гэта выданне твораў Міцкевіча. 3 нагоды 200годдзя вядзецца работа над запланаваным на працяглы перыяд навуковым выданнем Твораў А. Міцкевіча ў 27 тамах пад рэдакцыяй праф. Зофіі Стафаноўскай і др., Марыі Прусак. Выданне будзе ўпершыню змяшчаць навукова апрацаваныя творы французскага перыяду ў арыгінале. Пры падрыхтоўцы парыжскіх публічных лекцый будуць улічаны неапублікаваныя раней фрагменты, якія захоўваюцца ў копіях стэнаграм. Крытычны апарат ахопіць усе варыянты тэкстаў Міцкевіча. Над гэтым выданнем ужо вядзецца работа, якая ў значнай меры фінансуецца Камітэтам навуковых даследаванняў.
Другой, досыць хутка ажыццёўленай ініцыятывай (выдадзена ўжо 6 тамоў), з’яўляецца навуковапапулярнае выданне Твораў у выдавецтве “Чытэльнік” пад грыфам Літаратурнага таварыства імя Адама Міцкевіча (навуковыя рэдактары прафесар Чэслаў Згажэльскі і Збігнеў Ежы Новак, якія ўжо памерлі, а таксама Зофія Стафаноўска і Марыя Прусак). Падставай для вы
46
дання паслужыў Збор твораў, выдадзены ў 1955 г., — так званае Юбілейнае выданне (неабходна заўважыць, што з таго часу, на працягу ўсіх гэтых 40 гадоў, не з’явілася ніводнага шматтомнага выдання твораў Міцкевіча), выпраўленае, дапоўненае, у пераважнай частцы падрыхтаванае нанава літаратуразнаўцамі акадэмічных колаў і Інстытута літаратурных даследаванняў ПАН. Выданне складаецца з 17 тамоў; будзем спадзявацца, што апошнія з іх з’явяцца ў юбілейным годзе.
Наступнай важнай справай з’яўляецца выданне рукапісаў Міцкевіча ў фотаздымках. Да найбольш пільных задач (з прычын як навуковых, так і стану гэтых рукапісаў) належыць апублікаванне:
• “Вершаў Адама Міцкевіча ў рукапісах”, ч. 2 у апрацоўцы Чэслава Згажэльскага. Дадзены том ужо падрыхтаваны, ляжыць у Асалінэуме і чакае датацыі, якую Камітэту абяцаў міністр культуры і мастацтва. Менавіта гэтым выдавецтвам быў апублікаваны ў 1973 г. першы том — “Рукапісы вершаў у фотакопіях”.
• Неабходна ў такім жа выглядзе, як мага хутчэй, выдаць “Дзяды”, частку 111 — чарнавік і чыставік з бібліятэкі ў Курніку. Устаноўлена, што абодва рукапісы блякнуць і становяцца невыразнымі. На выданне мы атрымалі датацыі.
• Аналагічная сітуацыя склалася і з рукапісам “Гяура”, а таксама з прозай Міцкевіча, між іншым, з захаванымі рукапісамі артыкулаў. Неабходна таксама выдаць фотакопіі рукапісу “Першыя стагоддзі гісторыі Польшчы”, знойдзенага ў Балонні.
Асобнай праблемай з’яўляецца “Хроніка жыцця і творчасці Адама Міцкевіча”. Гэта, мяркуючы па ўжо існуючых тамах, — фундаментальная праца ў выглядзе календара, аднак больш дакладная, чым іншыя, і не толькі польскія, выданні такога тыпу. Нягледзячы на розныя катаклізмы, захавалася вялікая колькасць біяграфічных дакументаў, паколькі сучаснікі разумелі, што Міцкевіч — вялікі польскі паэт і што важнай з’яўляецца кожная звязаная з ім драбніца. Выданне, ініцыятарам і кіраўніком якога, пачынаючы з першага тома, апублікаванага ў 1957 г., быў прафесар Станіслаў Пігань, налічвае ўжо сем тамоў. Зусім нядаўна з’явіўся том, які ахоплівае 18341840 гг., аўтарам якога з’яўляецца Марыя Дэрналовіч. Сабраны нябожчыкам прафесарам Сямёнам Ландай у Ленінградзе матэрыял, што датычыць перыяду 18241829 гг., г. зн. перыяду расійскага, патрабуе навуковага рэдагавання. Том, які ахоплівае перыяд 18291832 гг., рыхтуе доктар Януш Рушкоўскі з Познаньскага універсітэта імя Адама Міцкевіча. Ён знаходзіцца на этапе збору матэрыялаў. He хапае сродкаў на даследаванне перыяду знаходжання Міцкевіча ў Рыме і Неапалі, а таксама на выданне гэтага тома.
Наступнай выдавецкай задачай з’яўляюцца лісты Адама Міцкевіча, якія рыхтуе для навуковага і навуковапапулярнага выдання калектыў пад кіраў
47
ніцтвам доктара Марыі Дэрналовіч. Ужо правераны і апісаны айчынныя рукапісы. Дадатковых даследаванняў і фінансавых сродкаў патрабуе праца над тэкстамі, якія знаходзяцца ў Польскай бібліятэцы і Музеі Міцкевіча ў Парыжы. Неабходна адзначыць, што кожны год нрыносіць тут новыя знаходкі, пераважна гэта невялікія лісты паэта, а таксама лісты да яго.
У названым кантэксце ўзнікае праблема лістоў, адрасаваных Адаму Міцкевічу. Вырашэнне праблемы поўнага выдання карэспандэнцыі, скіраванай да Паэта, якую бярэцца апрацаваць доктар Эльжбета Яворска, лічу вельмі патрэбным. Ёсць у гэтым частка волі самога Міцкевіча, які перад ад’ездам у Турцыю ў 1855 г. перагледзеў свой архіў, частку лістоў спаліў, а тыя, якія пакінуў (а іх было больш за 800) павінны былі служыць нашчадкам. Сёння яны знаходзяцца ў Музеі А. Міцкевіча ў Парыжы. Да іх далучаны некалькі дзесяткаў лістоў, знойдзеных пазней і няблага захаваных у копіях у іншых калекцыях, а таксама вялікая колькасць лістоў філаматаў (сёння яны знаходзяцца ў калекцыях бібліятэкі Люблінскага каталіцкага універсітэта і Літаратурнага музея ў Варшаве).
Найбольшую колькасць лістоў, скіраваных да Паэта, апублікаваў у розных выданнях яго сын Уладзіслаў, аднак там многа недакладнасцей і пропускаў. Некалькі соцень аўтараў лістоў прадстаўляюць розныя асяроддзі: ад віленскіх філаматаў, расійскіх літаратараў, прадстаўнікоў парыжскага асяроддзя да еўрапейскіх палітыкаў перыяду 18481855 гг. Дадзеная карэспандэнцыя ахоплівае перыяд у 40 гадоў. Аўтары ў сваіх лістах апісваюць асабістыя справы, закранаюць праблемы паэзіі, палітыкі і г. д., а з іх вырысоўваецца вобраз эпохі, і ўсе яны яшчэ больш цікавыя таму, што адрасаваны такой знакамітай асобе.
Іншыя выдавецкія ініцыятывы пералічу коратка: міцкевічаўская аб’ектыўная і суб’ектыўная бібліяграфія рыхтуецца да выдання ў выглядзе асобнага тома — так званага “Новага Корбута”, г. зн. бібліяграфіі польскай літаратуры. Вядзецца работа па рэканструкцыі следства і суда над філаматамі з апублікаваннем дакументаў, між іншым, нідзе яшчэ не друкаваных, турэмных запісак (грыпсаў) філаматаў, а таксама іх карэспандэнцыі ў ссылцы (заканчэнне распачатага ў 1973 г. выдання архіва філаматаў “У ссылцы”). Пытанне аб успрыняцці Міцкевіча асвятляе кніжка Доры Кацнельсон з Драгобыча, якая змяшчае судовыя дакументы з расійскіх і галіцкіх архіваў, што служаць доказам рэпрэсій за чытанне Міцкевіча. Яна патрабуе стараннага рэдагавання.
У сектары літаратуры рамантызму Інстытута літаратурных даследаванняў вядзецца падрыхтоўчая работа па ўкладанню “Энцыклапедыі Міцкевіча” пад рэдакцыяй праф. Яраслава Марэка Рымкевіча. На гэта атрыманы грант ад Камітэта навуковых даследаванняў. У Міцкевічаўскі год плануецца ўзнавіць навуковыя працы пра Адама Міцкевіча, у тым ліку, напрыклад,
48
Віктара Вайнтраўба, Юліуша Кляйнера, Вацлава Баровага. Актуалізаваць каталог рукапісаў паэта абяцае Польская бібліятэка ў Парыжы.
Затым скажу некалькі слоў pro domo теа, або аб выданнях Літаратурнага музея імя Адама Міцкевіча ў Варшаве. Каталог рукапісаў нашага музея, том першы, пад назвай “Польская літаратура XIX ст. і Міцкевічыяна” ўжо надрукаваны. У плане — каталог пастаяннай выстаўкі, прысвечанай Міцкевічу (пра саму выстаўку скажу некалькі пазней). Плануем таксама выдаць інфарматардаведнік і каталог міцкевічаўскіх памятных рэчаў, якія знаходзяцца ў Польшчы, Літве, Беларусі і Расіі. Ведаю, што такі ж том з дакументацыяй памятных рэчаў, якія сёння застаюцца ў Заходняй Еўропе і Турцыі, мае намер падрыхтаваць Польская бібліятэка ў Парыжы. Будзе выдадзены (матэрыял у асноўным ужо сабраны) міцкевічаўскі том “Блокблакнота Літаратурнага музея” № 12, дзе будуць апублікаваны, між іншым, два невядомыя лісты Міцкевіча, а таксама ў рамках цыкла “Выявы польскіх пісьменнікаў” — першы сшытак пад назвай “Адам Міцкевіч” з пералікам усіх выяў Паэта, якія знаходзяцца ў музеі, з даўніх гадоў і да сённяшняга дня.