• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)

    Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)


    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 448с.
    Мінск 1998
    128.96 МБ
    3	лекцый А. Міцкевіча студэнты даведваліся, як часам непаважліва ставіліся да сваіх культур прадстаўнікі найбольш заможных і адукаваных пластоў славянскіх народаў. Пераканаўча паказаў ён гэта на прыкладзе чэхаў: “Мяркуючы паводле знешніх прыкмет, чэхі амаль страцілі свой славянскі характар. Пасля знішчэння ўсіх літаратурных помнікаў і ўсіх кніг адукаваныя класы Чэхіі сталі забывацца нават на сваю родную мову.
    Чэшская арыстакратыя зза нянавісці да гусітаў, якія выступілі адначасова і супраць каталіцкай царквы, і супраць прывілеяў дваранства, анямечылася, запазычыла нямецкія норавы і звычаі і захавала толькі свае прозвішчы як адзінае сведчанне славянскага паходжання. Буржуазія брала пры
    60
    клад з дваранства; яна пайшла яшчэ далей у нянавісці да ўсяго славянскага, адмовіўшыся нават ад сваіх прозвішчаў; чэшскія гарады запаланілі немцы. Знішчэнне кніг і помнікаў працягвалася. Адзін фанатык езуіт, між іншым чалавек сумленны, нехта Коняш, які дзейнічаў у канцы XVII ст., хваліўся тым, што ён асабіста знішчыў звыш шасцідзесяці тысяч славянскіх кніг. Толькі народ захаваў свае нацыянальныя рысы, мову і традыцыі”.
    Пасля характарыстыкі нечуванай здрады нацыянальным інтарэсам з боку элітарнай часткі чэшскага народа было б вельмі лагічным А. Міцкевічу прывесці факты зусім процілеглага парадку, спаслаўшыся на свой народ, бо яго арыстакратычныя і найбольш адукаваныя саслоўі нават у самых экстрэмальных умовах не пераставалі быць носьбітамі ўласнай духоўнай спадчыны, заўсёды высока цанілі волю, самаахвярна змагаліся за дзяржаўную незалежнасць. Больш свабодалюбнага і рэвалюцыйнага за палякаў народа не было ў Расіі. Шкада, што беларуская эліта вельмі рэдка брала прыклад са сваіх суседзяў і ў самыя адказныя і цяжкія гады гісторыі перакідвалася зза пэўнай сацыяльнай выгоды то на бок палякаў, то на бок рускіх.
    Як і сёння, у часы Адама Міцкевіча таксама многія з таленавітых людзей у сілу розных прычын працавалі на карысць культур іншых народаў, пераважна тых, што ў сваіх краінах адносіліся да ліку дзяржаўных. Такім, як вядома, тады не з’яўляліся ні палякі, ні ўкраінцы, ні беларусы, гэта прычына, што многія з іх вымушаны былі працаваць на духоўнай ніве рускага народа, абядняючы сваю ўласную. Міцкевіч выдатна разумеў шкоду такой практыкі, таму імкнуўся любымі сродкамі паказаць, як у такіх выпадках дзейнічала этнічна свядомая частка творчай інтэлігенцыі іншых народаў, у прыватнасці чэшскага, які сваім рашучым змаганнем у канцы XVIII  пачатку XIX ст. за нацыянальнае адраджэнне многіх здіўляў у Еўропе. “Чэшскія вучоныя, — гаварыў паэт у сваёй лекцыі 27 снежня 1842 г., — ... уяўляюць сабой новы тып людзей навукі”, нагадваюць “айцоў царквы сваёй самаадданасцю, адцаныя сваёй нацыі, як гэтыя святыя сваёй веры”, не “думаюць пра тое, каб гандляваць плёнам сваіх навуковых прац. Калі б яны толькі захацелі пісаць панямецку ці пафранцузску, яны маглі б здабыць славу за межамі сваёй краіны, але яны лічаць за лепшае працаваць для сваіх суайчыннікаў”.
    Уражвае мноства літаратурных крыніц, якія выкарыстоўваў А. Міцкевіч пры падрыхтоўцы да лекцый. Заўважаецца, што ён высока цаніў і любіў цытаваць выказванні даследчыкаў неславянскага паходжання. Сярод іх сустракаліся і такія, што давалі вельмі карысныя парады, як не дапусціць культурнамоўнай асіміляцыі славянскіх народаў. У лекцыі, прачытанай 12 сакавіка 1841 г., ёсць спасылка на аднаго з нямецкіх вучоных (на жаль, не называецца прозвішча), які, наведаўшы Чарнагорыю, прыйшоў да высновы, “што славяне павінны асцерагацца любых чужаземных уплываў”, рэка
    61
    мендуе ім “шукаць у сваёй рэлігіі і нацыянальных абрадах пачаткі сваёй будучай цывілізацыі”, не “ўвозіць зза мяжы настаўнікаў, каб навучацца ў іх навукам і мастацтву, якія калінікалі могуць аказацца небяспечнымі”. Гэтаму аўтару належыць і такая слушная на ўсе часы і для ўсіх народаў думка: “...для таго каб падняць сваю магутнасць на вышэйшую ступень, народ павінен спраўляцца сам з усімі сваімі справамі”. Гэтымі словамі нямецкага вучонага А. Міцкевіч павучаў свой народ, як яму выжыць, захаваць сябе ў шматэтнічнай Расійскай імперыі, палітыка якой усё больш набывала антынацыянальны, асіміляцыйны характар. Такой горкай несправядлівасці не мог вытрываць слынны сын славянскай супольнасці. Ён шчыра жадаў і ўсяляк садзейнічаў таму, каб па шляху духоўнага прагрэсу ішлі ўсе народы гэтай супольнасці, не ведаючы, што такое культурнамоўная асіміляцыя. Выпадзенне са славянскай сям’і хоць аднаго з народаў успрымалася ім як найвялікшая трагедыя. А яна ўвесь час вісела і вісіць над славянскімі народамі і найперш над беларускім, які практычна ад часу забароны ў 1696 г. уладамі Рэчы Паспалітай ужываць яго родную мову ў службовым справаводстве і аж да нашых дзён так і не змог забяспечыць ёй фактычна статуса дзяржаўнай. Знікае беларуская мова яшчэ і таму, што яна, практычна, не абслугоўвае навучальнавыхаваўчы працэс гарадскіх агульнаадукацыйных школ, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў, навуку, элітарныя пласты культуры (за выключэннем двухтрох драматычных тэатраў), адыгрывае пабочную ролю ў выдавецкай справе, сродках масавай інфармацыі. Уяўляю, які гнеўны пратэст выклікаў бы ў А. Міцкевіча такі перадсмяротны стан адной з самых старажытных літаратурных славянскіх моваў — беларускай. Сваім аўтарытэтам ён, напэўна, усяляк стараўся б прымусіць ратаваць яе не толькі інтэлігенцыю, але і дзяржаўных дзеячаў, паколькі, як сведчыць сусветны вопыт, менавіта ў руках гэтых прэстыжных катэгорый людзей знаходзіцца лёс кожнага народа.
    А. Міцкевіч ужо даўно пакінуў нас, але у памяці нашай навекі застаўся яскравы прыклад яго адданага і шчырага служэння святой ідэі славянскага адзінства і братэрства. Нічым мы так не ўславім памяць пра нашага слыннага земляка, як вяртаннем яго любай айчыны ЛітвыБеларусі да ледзь не поўнасцю страчаных нацыянальных асноў, узвядзеннем гэтак дарагой яму беларускай мовы на дзяржаўны п’едэстал. Сённяшняя Беларусь — не ідэал Адама Міцкевіча, бо зза карэннага размыву нацыянальнага грунту культуры і адукацыі, амаль поўнага вываду роднай мовы карэннага насельніцтва з грамадскага жыцця яна ўжо не ўяўляе сабой чагосьці самабытнага, адметнага ў славянскай супольнасці народаў.
    ч П. К»1Ч ‘Л^'' ^ > кЛл< ^л »*м<( /4
    *Гл „.,( J *, ff a ■ "'^ J/'Г' /^.
    <Л"*—■/<> /чч*
    ^/•*1*4^	/+J 9
    ^* н ^1^^> ».> Д'» ••'	/**<»Л гг к?1
    is *** ^і/Лмк ■ •*<’ х^Л« ,«■»	»
    ►■ л м»4 / • ■*✓*■<> к# ij у^ н * »<Ч
    ^ » » ^С,, , > .,	+
    ^ ' ) /< » »• /с * * * * Ss
    /^^ А*«^ Z^, у ^‘t 0 «< ‘/Гч*
    >Z^^V^< ^ f. * *f 4 Л<л«*/>.a St ' >AX^’ /„7S., ? *	M»‘< M ^f
    &	&< ^‘s^K^
    АДАМ МІЦКЕВІЧ
    У ГІСТОРЫІ
    I СУЧАСНАСЦІ
    Xi ^^^ ^ ' •. .\^fy C Дг /£>
    Навагрудак. Сядзіба Адаліа Міцкевіча.
    Рэпрадукцыя паштоўкі 30х гадоў са збораў Цэнтра імя Ф. Скарыны
    Павел Лойка, Уладзімір Сосна (Мінск)
    ЭПОХА МІЦКЕВІЧА ГРАМАДСКАПАЛІТЫЧНАЯ СІТУАЦЫЯ Ў БЕЛАРУСІ Ў ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XIX ст.
    Агульнавядома, якое важнае значэнне мае для фарміравання любога творцы і накірунку яго творчасці тое, што дзеецца на Радзіме і якім з’яўляецца яго сацыяльнасаслоўнае асяроддзе. Грамадскапалітычным зместам эпохі жыцця Адама Міцкевіча сталася змена дзяржаўнай прыналежнасці беларускіх зямель і барацьба, што вялася вакол гэтага прынцыпова важнага для шляхты, да асяроддзя якой належаў паэт, пытання. У выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795) паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй некалі магутная дзяржава, адна з буйнейшых у Еўропе, перастала існаваць. Тэрыторыі Літвы і Беларусі апынуліся ў рамках іншага дзяржаўнага ўтварэння — Расійскай імперыі, якая нраводзіла тут цэнтралісцкую аб’яднальную палітыку, ставячы канчатковай мэтай іх зліццё з расійскімі рэгіёнамі.
    Ліквідацыя дзяржаўнасці Рэчы Паспалітай у цэлым і Вялікага Княства Літоўскага ў прыватнасці, ідэі Французскай рэвалюцыі канца XVIII ст., падзеі вайны 1812 г. аказалі вялікі ўплыў на развіццё грамадскай думкі Беларусі. Шляхецкая інтэлігенцыя, вучнёўская моладзь аб’ядноўваліся ў гурткі і таварыствы для выпрацоўкі і дасягнення сваіх сацыяльных і нацыянальных ідэалаў. Яны былі ідэйна і часта арганізацыйна звязаны з грамадскім рухам у Польшчы, кантактавалі з перадавымі людзьмі Расіі дзеля барацьбы супраць агульнага ворага — царскага самаўладства.
    Першай тайнай арганізацыяй у Літве і Беларусі пасля падзелаў Рэчы Паспалітай стала Віленская асацыяцыя 17961797 гг., якая мела адгалінаванні ў Мінску, Брэсце, Кобрыне, Ашмянах. Асноўнай яе мэтай з’яўлялася аднаўленне ранейшай дзяржавы на аснове Канстытуцыі 3 мая 1791 г., прытым вялікія спадзяванні ўскладваліся на дапамогу Францыі. За кароткі час свайго існавання, да раскрыцця царскімі ўладамі, асацыяцыя хоць і не паспела набраць сілу, але набыла папулярнасць сярод шляхты.
    Моцнае браджэнне ў шляхецкім асяроддзі, якое памастацку глыбока раскрыта ў паэме “Пан Тадэвуш”, выклікалі расійскафранцузскія адносіны напярэдадні і ў час вайны 1812 г. У лістападзе 1806 г. французскія войскі занялі “прускую” частку Польшчы, дзе было створана так званае Варшаўскае княства. За падзеямі, якія там адбываліся, уважліва сачыла вышэйшае саслоўе заходніх губерняў Расійскай імперыі. Многія землеўласнікі рушылі
    65
    праз граніцу, разлічваючы на атрыманне дзяржаўных пасад. Узмацніўся прыток у польскія войскі шляхецкай моладзі з Беларусі і Літвы.
    Занепакоены гэтым царскі ўрад выдаў шэраг указаў аб узяцці ў секвестр маёнткаў тых асоб, якія самавольна выехалі за мяжу. Расійскі імператар Аляксандр I разлічваў аслабіць сярод памешчыкаў заходніх губерняў уплыў французскага імператара Напалеона, палітычнымі контрмерамі ў “польскім нытанні”. Ён заявіў аб сваім жаданні аднавіць пад эгідай Расіі Вялікае Княства Літоўскае. Па даручэнні і.мператара ў 1811 г. князі М. Агінскі, К. Любецкі і граф Л. Плятэр склалі праект “Палажэння аб праўленні аўтаномным Вялікім княствам Літоўскім”, якое павінна было ахапіць усе тыя тэрыторыі, што дасталіся Расіі ад былой Рэчы Паспалітай у 17721807 гг. (паводле Тыльзіцкага міру 1807 г. паміж Францыяй і Расіяй да другой з іх адышла Беласточчына). У процівагу канстытуцыі Варшаўскага княства прапаноўвалася таксама паступовае, на працягу дзесяці гадоў, асабістае вызваленне сялян ад прыгоннай залежнасці. Аднак ажыццяўленне праекта зацягвалася: кансерватыўнанацыяналістычныя сілы ў вышэйшым расійскім кіраўніцтве бачылі ў ім спробу расчлянення і аслаблення імперыі.