• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)

    Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)


    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 448с.
    Мінск 1998
    128.96 МБ
    12 чэрвеня 1812 г. армія Напалеона пераправілася праз Нёман у раёне Коўна і ўварвалася ў межы Расійскай імперыі. “Вялікая армія” мела на паграніччы амаль трохразовую колькасную перавагу над расійскімі войскамі. Яна складалася з прадстаўнікоў многіх падпарадкаваных Францыі народаў Еўропы. 3 імі таксама ішлі палкі, сфарміраваныя з перайшоўшай на бок Напалеона шляхты з Літвы і Беларусі. Толькі князь Дамінік Радзівіл сваім коштам выставіў трохтысячны ўласны полк, які ўжо 16 чэрвеня першым урачыста ўступіў у Вільню.
    Амаль уся Беларусь, апрача паўднёвых паветаў, кантралявалася французскім ваенным камандаваннем. Напалеон тут знайшоў нямала прыхільнікаў сярод тых шляхціцаў, якія шчыра паверылі ў яго абяцанні адрадзіць былую дзяржаўнасць і таму сустракалі французскія войскі як вызваліцеляў ад расійскіх захопнікаў. 1 ліпеня 1812 г. у Вільні была створана Часовая камісія ўрада Вялікага Княства Літоўскага на чале з мясцовым памешчыкам Станіславам Солтанам, дзейнасць якой пашыралася на Віленскую, Гродзенскую, Мінскую губерні і Беластоцкую вобласць. Для Віцебскай і Магілёўскай губерняў было вызначана асобнае прафранцузскае праўленне. Ад гэтых марыянетачных урадаў патрабавалася перш за ўсё забяспечваць усім неабходным і нават папаўняць рэкрутамі “Вялікую армію”, што расчароўвала шляхту ў адносінах да Напалеона. Частка яе працягвала арыентавацца на Аляксандра I.
    У кастрычніку 1812 г. расійская армія вымусіла Напалеона пакінуць Маскву і адступаць па смаленскай дарозе. Адначасова перайшлі ў наступленне расійскія войскі на поўначы і поўдні Беларусі. Тут адбыўся канчат
    66
    ковы разгром французскай арміі. Нягледзячы на тое, што і пасля вайны характэрная для Аляксандра 1 дэмагагічная палітыка заляцанняў да шляхты працягвалася (гэта выявілася ў стварэнні Царства Польскага), тым не менш ідэя вяртання ў якой бы там ні было форме ранейшай дзяржаўнасці на беларускія землі афіцыйна была пахавана. Ужо ў студзені 1813 г., калі расійскія войскі перанеслі ваенныя дзеянні за межы сваёй дзяржавы, Аляксандр I у пісьме да Адама Чартарыйскага недвусзнсоўна заявіў: “He забывайте, что Лнтва, Подолня н Волынь до снх пор счнтают себя провннцнямн русскнмн, н ннкакая логнка в мнре не убеднт Россню, чтобы онн моглн быть не под владычеством Государя Росснн, а под какпмлнбо нным” 1. Заставалася спадзявацца толькі на ўласныя сілы.
    Тым часам барацьба з царызмам нарастала. У 1817 г. па ініцыятыве студэнтаў Віленскага універсітэта — Адама Міцкевіча, Тамаша Зана, Яна Чачота — было створана Таварыства філаматаў (аматараў навук), якое мела аддзяленні (філіялы) у Свіслацкай гімназіі, Полацкім піярскім вучылішчы і іншых навучальных установах. Яны прапагандавалі сярод навучэнцаў і насельніцтва ідэі роўнасці і свабоды. У Беларусі жылі і дзейнічалі ў складзе раскватараваных тут расійскіх войскаў многія дзекабрысты — М. Мураўёў, А. Бястужаў (Марлінскі), К. Ігельстром, С. Трусаў і інш. У 1823 г. быў распрацаваны так званы бабруйскі план паўстання: арышт цара і яго світы ў час агляду войскаў у Бабруйскай крэпасці, але зза непадрыхтаванасці і рознагалоссяў у кіраўніцтве дзекабрысцкімі арганізацыямі ён не быў ажыццёўлены. 24 снежня 1825 г. Таварыства “Ваенныя сябры” сарвала цырымонію прысягі на вернасць Мікалаю I у Асобным Літоўскім корпусе, размешчаным на Беласточчыне. У лютым 1826 г. дзекабрысты Палтаўскага палка спрабавалі захапіць Бабруйскую крэпасць. Тым не менш, гэтыя першыя рэвалюцыянеры хоць і спачувалі сялянам, але не лічылі іх рэальнай сілай і не абапіраліся на іх у сваёй дзейнасці. У сярэдзіне 20х гг. тайныя таварыствы на Беларусі былі разгромлены. Многіх удзельнікаў арыштавалі і саслалі ў аддаленныя губерні. Выйшла забарона на навучанне жыхароў Літвы і Беларусі ў замежных універсітэтах і ў Польшчы, у чыноўнікаў бралася падпіска аб няўдзеле ў тайных арганізацыях. Аднак поўнасцю спыніць грамадскапалітычны рух царскі ўрад не мог.
    У лістападзе 1830 г. у Варшаве пачалося шляхецкае паўстанне, кіраўнікі якога ставілі галоўнай мэтай аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Вясной 1831 г. у руках паўстаўшых аказалася Літва і шэраг паветаў Заходняй Беларусі. Паўстанне развівалася тут у многім стыхійна, хоць і існаваў Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. Сяляне і мяшчане мабілізоўваліся
    1 Мсмуары князя Адама Чарторнжского н сго псрспнска с нмпсратором Алсксандром 1. М., 1913. Т. 2. С. 281.
    67
    ў атрады пераважна пад прымусам і не былі зацікаўлены, каб ваяваць без вырашэння сваіх сацыяльных праблем. У той час царскія ўлады абяцалі ім вызваленне ад паноўпаўстанцаў. Кульмінацыяй падзей стала бітва за Вільню 19 чэрвеня 1831 г., у якой аб’яднаныя наўстанцкія сілы краю разам з прысланым на дапамогу польскім корпусам не змаглі перамагчы царскія войскі. Летам 1831 г. асобныя выступленні адзначаліся ў паўднёвых паветах Беларусі, але ў цэлым наўстанне на беларускіх землях пайшло на спад і ў жніўні было задушана. Многія яго ўдзельнікі былі аддадзены пад суд. У шляхціцаў канфіскоўваліся маёнткі, асоб недваранскага паходжання аддавалі ў салдаты ці ссылалі ў Сібір.
    Урад разумеў, што адных рэпрэсій мала. Таму пасля 1830 г. быў распрацаваны канкрэтны план поўнага зліцця забраных ад Рэчы Паспалітай зямель з усёй тэрыторыяй Расіі пад сцягам праваслаўя і адзінай рускай народнасці. Важнейшым мерапрыемствам у гэтым кірунку было ўвядзенне ўказам ад 1 студзеня 1831 г. расійскага заканадаўства і адмена 25 чэрвеня 1840 г. дзеяння Сзатута Вялікага Княства Літоўскага ў беларускіх губернях 2. 3 1831 па 1848 г. у якасці дарадчага органа пры цары функцыянаваў асобы Камітэт па справах заходніх губерняў, якому Мікалай I даручыў “войтн в соображенне мер, кон прнняты быть могут, дабы губерннн, от Польшн прнсоеднненные, прнведены былн к тому порядку, какой по управленню в другнх росснйскнх губерннях суіцествует”3.
    Цэлы комплекс мерапрыемстваў ажыццяўляўся для папярэджання магчымых шляхецкіх выступленняў, сярод якіх галоўнае месца займаў так званы “разбор” шляхты. Гэтая працэдура ўяўляла сабой праверку дакументаў аб дваранскім паходжанні і перавод на яе аснове часткі шляхты ў падатковае саслоўе: у аднадворцы — у сельскай мясцовасці і ў і’рамадзян — у гарадах. Ужо на пачатку 40х гг. аднадворцамі ў пяці беларускіх губернях лічыліся больш за 20 тыс. душ мужчынскага полу 4. Дваранскага звання пазбаўляліся дробныя, беспамесныя шляхціцы, якіх царскі ўрад зліваў у далейшым з масай сялянства.
    Дзеля русіфікацыі краю заахвочваўся пераезд у Беларусь рускіх чыноўнікаў і абмяжоўваўся доступ мясцовых ураджэнцаў да заняцця дзяржаўных пасад. Рабіліся спробы насаджэння рускага дваранскага землеўладання, перасялення праваслаўных сялян і інш.
    Уніфікатарская дзейнасць Заходняга камітэта хоць і мела вынікі, але не магла хутка ліквідаваць вызваленчыя настроі. Шляхецкія рэвалюцыянеры са свайго боку таксама ўлічылі ўрокі паўстання. Іх рух, асабліва ў 40я гг.,
    2 Полнос собраннс законов Росснйской нмпсрнн. 2 собр. Т. 6. № 4233; Т. 15. № 13591.
    ’ Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў у СанктПсцярбургу, ф. 1266, воп. 1, спр. 8. арк. 5.
    4 Всшняков В. Мсторнчссшй обзор разных названнй государствснных крсстьян // Журнал Мнннстсрства государствснных нмушсств. 1857. № 12. С. 73, 78.
    68
    дэмакратызаваўся і радыкалізаваўся, набываў антыпрыгонніцкі характар. У ім удзельнічала ўсё больш прадстаўнікоў разначыннай інтэлігенцыі, якая імкнулася павесці за сабой сялянскія масы. У беларускай і польскамоўнай “краёвай” літаратуры з’яўляюцца антыцарскія агітацыйныя творы, праводзіцца ідэя аб’яднання сялянства з перадавой шляхтай дзеля паляпшэння яго долі. У гэтым плане зразумела жаданне А. Міцкевіча, каб яго творы чыталіся і пад сялянскімі стрэхамі.
    Шляхецкая паўстанцкая эміграцыя, што асела пераважна ў Францыі, першапачаткова не губляла надзей на ўзнаўленне ваенных дзеянняў і засылала ў Беларусь сваіх эмісараў. Сярод іх быў ураджэнец Слонімшчыны Міхал Валовіч, які ў сакавіку 1833 г. тайна вярнуўся на радзіму, сфарміраваў, у асноўным з сялян уласнай вёскі, невялікі атрад і ажыццяўляў партызанскія дзеянні ў слонімсканавагрудскай акрузе. Мэтай сваёй барацьбы ён лічыў вызваленне сялян і абвяшчэнне Беларусі і Літвы дэмакратычнай рэспублікай. Аднак ужо ў маі “экспедыцыя Валовіча” была ліквідавана ўладамі.
    Студэнт Медыкахірургічнай акадэміі, ураджэнец Піншчыны Франц Савіч заснаваў у 1836 г. у Вільні Дэмакратычнае таварыства, члены якога прапагандавалі ідэі дружбы народаў у барацьбе супраць самадзяржаўя, стаялі за вызваленне сялян і надзяленне іх зямлёй. “Ліцвін, валынец, падайце ж мне рукі... Царам — на згубу, панам — для навукі”, — заклікаў Савіч у сваім вершы “Дзе ж тое шчасце падзелася?.. ” 5 Праз тры гады ўдзельнікі таварыства былі арыштаваны.
    У 18461849 гг. у Вільні, Мінску, Гродне, Лідзе, Ашмянах і іншых гарадах існавала тайная арганізацыя “Саюз свабодных братоў”, якая налічвала каля 200 членаў. Вялася прапаганда сярод салдат і афіцэраў мінскага гарнізона, выраблялася зброя. На развіццё грамадскага руху мелі вялікі ўплыў палітычныя падзеі, перш за ўсё рэвалюцыі 18481849 гг. у Заходняй Еўропе, і толькі прысутнасць вялікай колькасці царскіх войскаў прадухіляла на беларускіх землях масавыя выступленні.
    Беларуская нацыянальнадзяржаўная ідэя ў грамадскім руху канца XVIII  першай паловы XIX ст. яшчэ не аформілася, але калі дзекабрысты наогул ігнаравалі нацыянальныя правы беларускага і іншых народаў Расійскай імперыі, то ўдзельнікі гурткоў і арганізацый, створаных на мясцовай, хоць і моцна спаланізаванай, глебе, праяўлялі так званы “літоўскі сепаратызм”, любілі родны край, што пры збліжэнні іх з беларускай сялянскай масай стварала неабходныя перадумовы для фарміравання такой ідэі і выдзялення яе як самастойнай у недалёкай будучыні.
    Беларускія моўныя, фальклорныя, сюжэтныя ўплывы, якія яскрава выступаюць у творчасці А. Міцкевіча, давалі яшчэ пры жыцці паэта падставы
    5 Бсларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматыя. Мн., 1988. 2 выд. С. 6869.
    69
    для папрокаў ад уласна польскіх чытачоў, накшталт аднога з Варшавы: “Вы для Літвы, а не для Кароны пішаце [...] менш дбаеце пра тое, ці будуць вас у Варшаве разумець, абы ў Вільні ды Літве вас разумелі [...]”6. Пад Літвой, якую паэт называе сваёй Радзімай, паводле даследчыка той эпохі М. Улашчыка, у гістарычным сэнсе разумелася тэрыторыя ўсяго былога Вялікага Княства Літоўскага, але часцей і ў больш вузкім значэнні — Віленская і Гродзенская губерні. Віцебская і Магілёўская губерні тады называліся беларускімі. Велізарная Мінская губерня, што знаходзілася паміж імі, у XIX ст. адносілася то да Літвы, то да Беларусі і толькі Навагрудскі павет, перададзены ў 1843 г. з Гродзенскай губерні ў Мінскую, называўся заўжды літоўскім7. Знамянальна, што менавіта гэты павет з яго цэнтрам — былой сталіцай БеларускаЛітоўскай дзяржавы XIII ст. —з’яўляўся малой радзімай паэта. Літва, як паняцце славянскае ці, прынамсі, і славянскае, выступае і ў паэтычных сучаснікаў Міцкевіча. Дастаткова прыгадаць, як А. Пушкін у вершы “Паклёпнікам Расіі” разважае пра бунт Літвы як спрэчку славян між сабою ці М. Лермантаў у паэме “Ліцвінка” вуснамі гордай паланянкі выказвае сум па рацэ Віліі, а не Нярысе — этнічна літоўскай назве гэтай ракі.