Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 448с.
Мінск 1998
Нарэшце — новыя пераклады. Імкнемся дапамагчы ў выданні новага расійскага перакладу “Пана Тадэвуша”, ажыццёўленага знакамітым перакладчыкам Святаславам Свяцкім з Пецярбурга, а таксама параўнаўчага тлумачэння “Крымскіх санетаў” прафесара Пятра Маршэсані.
Асноўнай урачыстасцю, прымеркаванай да 200годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча, будзе Міжнародная навуковая канферэнцыя пад назвай “Адам Міцкевіч: Традыцыя і наватарства”, якая адбудзецца ў кастрычніку 1998 г. у Варшаве і Познані з выездамі ў міцкевічаўскія мясціны Вялікапольшчы. Арганізатарамі яе будуць Інстытут літаратурных даследаванняў ПАН і Познаньскі універсітэт імя Адама Міцкевіча.
Ягелонскі універсітэт арганізаваў у другім квартале 1998 г. дзве сесіі. Адна — пад назвай “Пан Тадэвуш” і яго ўплыў на польскую літаратуру”. Другая была прысвечана мове твораў Міцкевіча і мове ўсходняга пагранічча. Познаньскі універсітэт імя Адама Міцкевіча наладзіў студэнцкую сесію, прысвечаную Міцкевічу, а Міжнародную канферэнцыю “Вільня і зямля міцкевічаўскай памяці” — філіял Варшаўскага універсітэта ў Беластоку. Улістападзе 1998 г. адбудзецца міцкевічаўская канферэнцыя ў Інстытуце мастацтва ПАН. З’езд славістаў у Кракаве таксама быў часткова прысвечаны міцкевічаўскай тэматыцы.
А цяпер пра замежныя сесіі. Несумненна, цэнтральнай тут стане Міжнародны калоквіум “Міцкевіч Францыя Еўропа” ў парыжскім College de France, які павінен адбыцца ў лістападзе 1998 г., а арганізатарамі, акрамя College de France, будуць Польская бібліятэка, Гістарычналітаратурнае таварыства ў Парыжы і, вядома, надзвычай дынамічны Камітэт па святкаван
49
ню 200годдзя з дня нараджэння паэта ў Францыі. На сесіі вядучымі будуць тры тэмы: 1) Міцкевіч і Францыя; 2) Міцкевіч і ЦэнтральнаУсходняя Еўропа; 3) Міцкевіч і Еўропа. Плануецца, што яе будзе адкрываць прэзідэнт Францыі Жак Шырак. Міцкевічаўская канферэнцыя, арганізатарам якой стаў праф. Рольф Фегут, адбылася ў Фрыбургскім універсітэце ў Швейцарыі. Сябра Аляксандра Пушкіна ўшанаваў канферэнцыяй Маскоўскі універсітэт. Сесія, прысвечаная Міцкевічу, прайшла таксама на факультэце славістыкі ў Стакгольмскім універсітэце — яе арганізавала доктар Эва ТэадаровічГельман. Ведаю таксама аб праекце Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Літва— малая радзіма Міцкевіча”, якая запланавана ў Вільні на верасень 1998 r. А прафесар Самуель Фішман, міцкевічазнаўца, які працуе ў Indiana University ў Злучаных Штатах Амерыкі, мяркуе арганізаваць міцкевічаўскую сесію ранняй вясной 1999 г. і выдаць юбілейную кнігу, якая з’явіцца вынікам дадзенай сесіі.
Нечаканасцю для нас сталі міцкевічаўскія форумы ў Дамаску, Тбілісі, Вашынгтоне і Арэнбургу. На апошнім многа гаварылася пра сябра паэта, ураджэнца Беларусі Тамаша Зана.
Мяркую, што важным акцэнтам юбілею стануць выстаўкі. Літаратурны музей імя Адама Міцкевіча ў Варшаве цяпер стварае сталую экспазіцыю на працяглы перыяд (апошняя была зроблена ў 1983 г.), да якой рыхтуемся ўжо некалькі гадоў. Біяграфія Паэта і яго творчасць будуць там разглядацца як незвычайная ілюстрацыя тэндэнцый эпохі. Інтэгральнай мэтай экспазіцыі стане выкарыстанне прыёмаў, якія раскрыюць гістарычны, культурны і традыцыйны кантэкст рамантызму ў Еўропе. Мовай выстаўкі стане “музейнае эсэ”, дакументаванае і ўпрыгожанае экспанатамі, цытатамі і сцэнаграфічнымі элементамі, што дазволіць забяспечыць захаванне традыцыйнага характару і спецыфікі выставак Літаратурнага музея. Асноўным матэрыялам з’явяцца экспанаты, прынцыпова размежаваныя на дзве групы: міцкевічаўскія, або арыгінальныя, памятныя рэчы, партрэты, выданні, рукапісы (апошнія, безумоўна, у знакамітых копіях), а таксама тыя, што датычаць эпохі.
Акрамя пастаяннай Літаратурны музей падрыхтаваў яшчэ тры міцкевічаўскія выстаўкі. Першая з іх — гэта выстаўка планшэтнага тыпу, прызначаная для інстытутаў польскай культуры за мяжой, культурных цэнтраў у Польшчы, а таксама літаратурных музеяў, якія ёю зацікавяцца. Наступная выстаўка — экспазіцыя, якая падрыхтавана сумесна Дзяржаўным музеем А. Пушкіна ў Маскве (біяграфічным — не “імя Пушкіна”, а нацыянальнай галерэяй) і Літаратурным музеем пад назвай “Міцкевіч Пушкін. Два погляды”. Трэба прыгадаць, што наступны год — год 200годдзя Аляксандра Пушкіна. Самай цяжкай справай для нашых калегаў і партнёраў аказалася зразуменне таго, што могуць быць розныя погляды на Пушкіна, але пасля
50
шматлікіх дыскусій мы прыйшлі да кансенсуса. Выстаўка экспанавалася сёлета як у Варшаве (сакавіккрасавік), так і ў Маскве (майліпень). Трэцяя выстаўка — гэта “Міцкевіч Шылер”, адкрытая ў будынку Штатсархіва ў Людвігсбургу сумесна з SchillerNationalmuseum.
Вельмі важным момантам у юбілейных урачыстасцях стала адкрыццё домамузея на беларускай зямлі, у Завоссі, дзе, я ў гэтым перакананы, усё ж нарадзіўся паэт. 8 верасня мне пашчасціла ўдзельнічаць у яго адкрыцці. Музей гісторыі беларускай літартуры ў Мінску правёў там вялікую работу. Адноўлены свіронак, а дом пастаўлены на фундаменце спаленага ў 1915 г. міцкевічаўскага памесця, якое шмат разоў перабудоўвалася. Падпісана ўмова паміж Літаратурным музеем у Мінску і Літаратурным музеем у Варшаве аб сумеснай падрыхтоўцы для Завосся пастаяннай музейнай экспазіцыі.
Паколькі пра Завоссе як пра месца нараджэння Адама Міцкевіча ў беларускім друку ўзніклі спрэчкі, дазволю сабе на гэтай праблеме спыніцца падрабязней. У адрозненне ад пані Ліліі Усенка з Навагрудка, я на сто працэнтаў упэўнены, што так званае калдычаўскае Завоссе каля Баранавічаў, гэта значыць, тое, дзе цяпер адбудавана сядзіба МіцкевічаўСтыпулкоўскіх, з’яўляецца менавіта тым Завоссем, дзе, паводле сына паэта Уладзіслава, а таксама брата Аляксандра Міцкевіча, нарадзіўся аўтар “Пана Тадэвуша”. Пра гэта сведчаць не толькі традыцыя дзевятнаццатага стагоддзя, тапаграфічныя апісанні і малюнкі (да прыкладу, Эдварда Паўловіча з 1843 г. ці нават змененай ужо сядзібы, намаляванай Напалеонам Ордам 40 год пазней), але і сабраныя праз Уладзіслава Міцкевіча і захаваныя ў Польскай бібліятэцы ў Парыжы копіі архіўных дакументаў, галоўным чынам гродзенскіх (а назбіралася іх каля 150), што датычацца менавіта гэтага, а не іншага Завосся. Усе ўказаныя дакументы, а таксама карты генерала Хшаноўскага (яны служылі паўстанцам 1863 г.) і рускія “штабаўкі”, якія таксама захоўваюцца ў Польскай бібліятэцы ў Парыжы, выключаюць версію пра іншае Завоссе.
Менавіта калдычаўскае Завоссе наведаў Уладзіслаў Міцкевіч праз шэсць гадоў пасля смерці бацькі, у красавіку 1862 г., калі яшчэ жыў брат паэта, Аляксандр, які, дарэчы, імкнуўся вярнуць Завоссе. Да таго ж, жылі яшчэ многія сябры і равеснікі Адама, якім тады было каля шасцідзесяці год, a таму добра ўсё памяталі, былі добра паінфармаваныя. У Навагрудку сына паэта вітаў не хто іншы, як менавіта Эдвард Паўловіч, пра што згадвае Уладзіслаў у 2 томе сваіх “Успамінаў”. I далей ён піша: “3 Навагрудка я зрабіў толькі экскурсію ў Завоссе, маленькую мясціну, дзе нарадзіўся мой бацька і якую расійскі ўрад канфіскаваў”. Было гэта калдычаўскае Завоссе, і тут сумненняў не можа быць ніякіх. Аўтэнтычны свіран, цяпер адбудаваны, у якім хлопцы Мікалая Міцкевіча праводзілі канікулы, стаяў на тым жа месцы да 1915 г. і быў знішчаны разам з рэшткамі дома ў час ваенных дзеянняў. Пасля вяртання з ссылкі ў тым свірне начаваў Тамаш Зан, які так
51
пра тое ўспамінаў: “Падрыхтавалі мне жытло ў лямусе з трыма ваконцамі, на якіх рукой Адася, нашага Вешчуна, выразаны надпісы, бо там ён жыў, будучы дзіцём і прыязджаючы вучнем на канікулы ў Завоссе з Навагрудка”. Было гэта ў 1841 г.
Аднак вернемся да юбілею. У Беларусі дзейнічае Дзяржаўны камітэт па ўшанаванню 200годдзя з дня нараджэння паэта, а таксама Камітэт памяці Адама Міцкевіча пры Саюзе палякаў. Створаны пры апошнім “Сусветны фонд Міцкевіча” сваім прыярытэтам лічыць аднаўленне гістарычнага Шляху Міцкевіча: акрамя Завосся туды ўваходзяць гістарычны цэнтр Навагрудка, паркавапалацавыя ансамблі ў Туганавічах, Шчорсах, Бальценіках. У складзе Шляху Міцкевіча — таксама запаведнік у раёне возера Свіцязь, ваколіцы возера Літоўка, вёска Карчова, дзе знаходзіцца вядомы Камень філарэтаў, а таксама касцельныя могілкі ў Беняконях са склепам Марыі Путкамер з Верашчакаў. Камітэт арганізуе Міцкевічаўскія спатканні на Свіцязі. Яны адбываліся ўжо два разы: у 1992 г. з нагоды завяршэння рэстаўрацыі і адкрыцця Музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку, а таксама ў 1994 г.
У Літве ў 1993 г. была створана ўстаноўчая група Грамадскага арганізацыйнага камітэта па святкаванню 200годдзя з дня нараджэння Паэта. У 1997 г. быў створаны Дзяржаўны камітэт, у склад якога запрасілі і аўтара дадзенага выступлення. Стараннямі Фонда польскай культуры імя Юзафа Монтвілы была адкрыта памятная дошка на літоўскай і польскай мовах перад уваходам у Базыліянскія муры, а ў мінулам годзе — таксама дзвюхмоўная, але ўжо на літоўскай і польскай мовах, а не на рускай і літоўскай, на доме, у якім Міцкевіч рэдагаваў “Гражыну”, дзе сёння месціцца, на жаль паранейшаму занядбаны, Музей Адама Міцкевіча, які з’яўляецца філіялам Музея Віленскага універсітэта. У абодвух выпадках тэксты на гэтых дошках былі ўзгоднены з нашым музеем.
Да юбілею А. Міцкевіча рыхтуецца таксама СанктПецярбург. Польскае гістарычнае таварыства арганізавала там у 1994 г. Дні Міцкевіча з нагоды 170годдзя прыезду Міцкевіча ў Расію. У 1997 г. быў створаны Расійскапольскі юбілейны камітэт.
Некалькі слоў пра іншыя ініцыятывы, звязаныя з юбілеем. Наш Камітэт па святкаванню 200годдзя з дня нараджэння Міцкевіча разам з Інстытутам літаратурных даследаванняў абвясціў конкурс на лепшую дыпломную (магістэрскую) працу, мэта якога — актывізацыя даследаванняў творчасці Паэта, а таксама выданне ў форме публікацый найбольш цікавых пазнавальных і метадалагічных дасягненняў самага маладога пакалення даследчыкаў і аматараў Міцкевіча. На конкурс можна прадстаўляць работы, тэматыка якіх звязана з творчасцю аўтара “Пана Тадэвуша”, а праблематыка датычыць біяі'рафічных, тэксталагічных, стылістычных пытанняў успры
52
няцця Паэта, гісторыі літаратурных даследаванняў яго творчасці. Вынікі конкурсу будуць падведзены 31 снежня 1998 г. Тыя ж самыя арганізатары разам з Міністэрствам нацыянальнай адукацыі і Галоўным камітэтам алімпіяды па польскай мове і літаратуры абвясцілі таксама міцкевічаўскі конкурс для сярэдніх школ.