• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)

    Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)


    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 448с.
    Мінск 1998
    128.96 МБ
    56
    тычныя дзеянні такіх духоўных улад, у дадзеным выпадку тых, што належаць да каталіцкай царквы, супярэчаць нацыянальнаму інтарэсу, іх ніяк нельга падтрымліваць. Нядобразычлівае стаўленне Ю. Нямцэвіча да каталіцкай веры, не выключана, тлумачыцца яшчэ і тым, што на сваіх далёкіх продкаў мог ён глядзець як на праваслаўных, паколькі яны былі выхадцамі з Берасцейшчыны, дзе здаўна шырокае распаўсюджанне атрымаў не заходні (лацінскі), а ўсходні (візантыйскі) абрад.
    Дзе б толькі ні жыў, чым бы толькі ні займаўся А. Міцкевіч, яго вельмі абуралі, штурхалі да самага рэзкага пратэсту несправадлівыя адносіны расійскага царызму да польскага народа. Для выкрыцця, крытыкі гэтай несправядлівасці ён не шкадаваў слоў, трапных выразаў і ў сваіх лекцыях аб славянскіх літаратурах. 3 яго вуснаў студэнты чулі і такое: “Скрозь імперскі рускі арол сутыкаецца на сваім шляху з польскім арлом; за рускім “ура”, як непазбежнае рэха, чуецца ваенны кліч палякаў”. Спадзявацца ў такіх умовах на мір, дружбу наміж двума славянскімі народамі аніяк не даводзілася. 1 гэта ніколькі не суцяшала найлепшага сына славянскага свету. He суцяшала яно і сам славянскі свет, бо ўсялякага роду непаразуменні ўнутры яго імкнуліся выкарыстаць урады неславянскіх краін.
    Для А. Міцкевіча, як і большасці яго сучаснікаў з ліку славянскіх вучоных і літаратараў, не з’яўлялася сакрэтам, што акурат адсутнасць належнага міру і згоды паміж славянамі дазволіла французскаму імператару Напалеону Банапарту велізарныя масы гэтых блізкароднасных народаў уключыць у братазабойчую вайну. Пра гэтыя падзеі чытаем у польскага паэта наступнае: “Амаль усе славянскія народы былі ўцягнуты ў гэтую барацьбу. Калі ж яны змагаліся за чужую ім справу, калі выступалі ўжо не пад сваімі сцягамі, дык, як выказаўся адзін з нашых паэтаў, пазнавалі адзін аднаго толькі па моцы ўдараў. Гэта барацьба, якую рускі паэт — князь Вяземскі — назваў бясконцай Фіваідай...” (з міфалагічнага падання старажытных грэкаў аб братазабойчых войнах паміж сынамі Эдыпа Фіўскага).
    He падаваў А. Міцкевіч студэнтам у ружовым святле і падзеі, звязаныя з падрыхтоўкай і самім ходам паўстання дзекабрыстаў у 1825 г. У іх дзеяннях ён бачыў нямала чаго ілжывага і няшчырага як з боку адных, так і другіх. “Палякі прысылалі сваіх прадстаўнікоў да рускіх, але яны падманвалі адзін аднаго. У сваім коле палякі прызнаваліся, што імкнуцца толькі выклікаць хваляванні ў Расіі, з тым каб выкарыстаць іх у сваіх мэтах, а там няхай рускія самі як хочуць выблытваюцца са становішча. Рускія ў сваю чаргу ў інтымных размовах не адмаўлялі, што хаця яны і абяцалі палякам незалежнасць, пасля звяржэння дынастыі яны зробяць усё пасільнае, каб утрымаць Польшчу ў сваіх руках. Абодва бакі ўводзілі адзін аднаго ў зман, і таму справа была асуджана на няўдачу”. Аднак нягледзячы на такую няшчырасць у рускапольскіх дачыненнях, А. Міцкевіч усё ж гаварыў пра паў
    57
    станне дзекабрыстаў як пра спробу “палепшыць становішча славянскіх народаў”. Для палякаў, магчыма, гэта і так, бо ў адпаведнасці з “Рускай Праўдай” Паўла Пестэля ім меркавалася даць дзяржаўную незалежнасць. Затое яе ніхто не збіраўся дараваць украінцам ці беларусам, бо не толькі афіцыйныя ўлады царскай Расіі, але і многія яе вучоныя імперскага толку не прызнавалі іх самабытнымі, лічылі тэрытарыяльнымі адгалінаваннямі рускага народа.
    У той час, як А. Міцкевічу даводзілася чытаць лекцыі ў Парыжы, на яго радзіме палітыка русіфікацыі паспела шмат у чым падарваць, аслабіць асновы польскай культуры і мовы. Асімілятары вельмі ўжо стараліся абмежаваць ужыванне апошняй у такіх сферах, як навука і вышэйшая адукацыя. У 1832 г. зза актыўнага ўдзелу студэнтаў Віленскага універсітэта ў нацыянальнавызваленчым паўстанні надоўга спыняе сваю дзейнасць гэта надзвычай палулярная на той час вышэйшая навучальная ўстанова, у якой быў вельмі моцны польскі дух. Абмяркоўваліся планы, як працерабіць шлях для рускай мовы і літаратуры нават у вышэйшыя навучальныя ўстановы самой этнічнай тэрыторыі Польшчы. Нібыта з мэтай папярэдзіць такую негатыўную з’яву, А. Міцкевіч даводзіў студэнтам, што “амаль усе заходнееўрапейскія мовы развіліся ў выніку напружанай разумовай дзейнасці”. Адсюль само сабой вынікала: калі пад такую дзейнасць царызму ўдасца падвесці рускую культуру і мову, у польскага слова не будзе аніякіх перспектыў для развіцця. Больш таго, узнікне зусім рэальная пагроза яго знікнення, як гэта ўжо не раз назіралася ў сусветнай практыцы.
    He маючы магчымасці ў сябе на радзіме выказаць законныя прэтэнзіі да рускага ўрада і блізкіх яму інтэлігентаў адносна іх несправядлівага стаўлення да польскага пытання, А. Міцкевіч, як толькі мог, стараўся прыцягнуць увагу да яго еўрапейскай грамадскасці, у тым ліку і студэнцтва. Гісторыя ж абавязвала Расію быць вельмі паважлівай да духоўнай спадчыны падпарадкаваных ёй славянскіх народаў, якія ў свой час адыгралі проста выключную ролю ў яе культурным развіцці. Самі рускія, нагадвае паэт, называлі першыя дзесяцігоддзі XVII ст. у гісторыі сваёй культуры “польскім перыядам”. Я ж лічу, што яго было б больш правільна называць украінскапольскабеларускім, бо ў тыя гады ў Маскоўскай дзяржаве на ніве культуры працавала таксама нямала ўкраінцаў і беларусаў. 3 ліку апошніх найперш назавём выдатнага педагога, пісьменніка і публіцыста Сімяона Полацкага (з 1664 па 1680 г. жыў у Маскве), літаратара, перакладчыка і выдаўца Ілью Капіевіча, які склаў, пераклаў і выдаў для Расіі некалькі дзесяткаў назваў падручнікаў і кніг, кампазітара Восіпа Казлоўскага — аўтара святочнага паланеза ‘Тром победы раздавайся”, які стаў дзяржаўным гімнам Расіі.
    He у сябе дома, а на чужыне сказаў А. Міцкевіч, што думаў, і пра культурнамоўнае развіццё Літвы, якую ён не раз называў сваёй радзімай. Бу
    58
    дучы добра дасведчаным, якую шкодную палітыку праводзіць царскі ўрад на беларускіх землях, і не падзяляючы яе, наш зямляк усяляк імкнуўся праз свае лекцыі прыцягнуць увагу да гэтага пытання і еўрапейскай грамадскасці, найперш студэнцтва. Даўшы даволі высокую ацэнку ўкраінскай мове, хаця і палічыў, што яна не “настолькі развітая, каб стаць мовай літаратурнай”, ён затым пераходзіць да характарыстыкі мовы краіны, у якой нарадзіўся і якую любіў, як родную маці. 3 яго вуснаў студэнтам удалося пачуць наступнае: “На беларускай мове [дарэчы, большасць тагачасных рускіх вучоных называла яе толькі “дыялектам” рускай. —Л. Л.], якую называюць русінскай, або літоўскарусінскай... гаворыць каля дзесяці мільёнаў чалавек; гэта самы багаты і самы чысты дыялект, ён узнік даўно і выдатна распрацаваны. У перыяд незалежнасці Літвы вялікія князі карысталіся ім для сваёй дыпламатычнай перапіскі”. Паводле А. Міцкевіча, у тагачаснай мове вялікаросаў не было “надзвычайнай прастаты” беларускай мовы”.
    Справядліва крытыкуючы царызм і афіцыйных поглядаў вучоных за іх непрызнанне правоў польскага, украінскага і беларускага народаў на незалежнае дзяржаўнае і самабытнае нацыянальнакультурнае жыццё, А. Міцкевіч нідзе адмоўна не выказаўся пра рускую культуру, якую заўсёды паважаў і высока ставіў. За час лекцый у Парыжы ён паспеў вельмі многае сказаць дапытлівай студэнцкай моладзі пра ўсіх найбольш таленавітых празаікаў і паэтаў Расіі. Паэму А. Пушкіна “Яўгеній Анегін” ён назваў творам, “які будзе заўсёды чытацца з задавальненнем ва ўсіх славянскіх краінах і які назаўжды застанецца помнікам сваёй эпохі”. На такую высокую ацэнку паэтычнага дару геніяльнага рускага паэта ніколькі не паўплывала яго крайне варожае стаўленне да ўдзельнікаў нацыянальнавызваленчага паўстання 18301831 гг. у Польшчы, Літве і Заходняй Беларусі. У лісце да рускага паэта і крытыка князя Пятра Вяземскага А. Пушкін выклаў наступным чынам сваю пазіцыю: удзельнікаў паўстання “трэба задушыць, і наша марудлівасць выклікае пакуту”. Калі да А. Пушкіна дайшла вестка пра разгром паўстанцаў, ён на гэтую радасную для яго падзею адгукнуўся такімі суперпатрыятычнымі словамі: “Победа! Сердцу сладкнй час! Россня! Встань н возвраіцайся! Гремн восторгов обшнй глас!.. ”
    А. Міцкевіч лічыў зусім заканамерным, што ў культурным развіцці славянскіх народаў не можа быць такога, каб усе яны ў адначассе знаходзіліся на адным і тым жа высокім узроўні, хаця і жадаў кожнаму з іх сапраўднага прагрэсу. Быў час, пісаў ён, што “Чэхія выперадзіла ўсе славянскія народы, Польшча ішла па яе слядах у XVI стагоддзі і дала нават дзеячаў, якія перасягнулі чэхаў, Расія ад часу свайго абуджэння брала верх над польскай паэзіяй. У Дзяржавіна і Карамзіна было больш моцы, чым у палякаў”.
    Прызнаючы несумненныя дасягненні славянскіх народаў у галіне мастацкай літаратуры, А. Міцкевіч усё ж лічыў, што яны ідуць па слядах Еў
    59
    ропы. Але час не стаіць на месцы, і разам з гэтым не застаецца нязменным становішча тых ці іншых літаратур. “Цяпер, — заяўляў паэт, —■ надышоў момант, калі славянскія народы закліканы праявіць сваю самастойнасць, раскрыць свае ўласныя багацці, паказаць штосьці новае...” Бясспрэчна, усяго гэтага не маглі ў той час паказаць не толькі беларусы і ўкраінцы, але нават і самі палякі, бо яны не былі вольнымі народамі на сваёй зямлі, асабліва два першыя з іх. А не будучы вольным, не толькі не разаўеш, а нават і не захаваеш роднай культуры і мовы, знікнеш разам з імі з твару зямлі.
    3	прычыны таго, што славяне жылі ў далёка не аднолькавых эканамічных і сацыяльнапалітычных умовах і да таго ж некаторыя з іх нацыянальна прыгняталіся не толькі ўрадамі неславянскіх, але і славянскіх краін (беларусы, палякі і ўкраінцы ў Расіі), А. Міцкевіч перасцерагаў асабліва не захапляцца высвятленнем пытання, каму з славян належыць першае, вядучае месца ў культурным развіцці іх супольнасці, бо пры любой, нават самай нязначнай недакладнасці гэта можа прывесці да ўскладнення адносін паміж імі. Зусім не на карысць славянскаму адзінству ішлі спрэчкі аб тым, чыёй мове трэба аддаць прыярытэт, якая з іх з’яўляецца найбольш старажытнай. Таму гэтага аніяк не мог абысці і А. Міцкевіч у парыжскіх лекцыях. Ён стаяў на пазіцмях, што ні ў якім выпадку нельга аддаваць перавагу той ці іншай мове толькі зза таго, што яна больш за іншыя распаўсюджана ў славянскім свеце. Сцвярджаў і такое, што “колькасць тых, якія размаўляюць на той ці іншай мове, не можа служыць доказам яе старажытнасці”. Такія погляды нашага земляка не давалі камунебудзь незаслужана прыніжаць адны і ўзносіць іншыя славянскія мовы. Тут А. Міцкевіч цалкам разышоўся са сваім калегам па пяру А. Пушкіным, які пісаў, што руская мова “як матэрыя славеснасці мае бясспрэчную перавагу перад усімі еўрапейскімі”. Няцяжка ўявіць, як пасля азнаямлення з такімі словамі любімага паэта магло мяняцца ў горшы бок стаўленне польскай, украінскай і беларускай моладзі да сваёй роднай мовы. Але тут не выключана і рэакцыя адваротнага плана: пераацэнка сваёй і недаацэнка рускай моваў, што толькі шкодзіла б умацаванню дружбы славянскіх народаў Расіі.