Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 448с.
Мінск 1998
АДАМ МІЦКЕВІЧ
I НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ КУЛЬТУРЫ
Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі
(Мінск, 711 верасня 1998 г.)
БЕЛАР ALBARU
ІНСТЫТУТ ГІСТОРЫІ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ АКАДЭМІІ НАВУК БЕЛАРУСІ
КАРЭЛІЦКІ РАЙВЫКАНКАМ
НАЦЫЯНАЛЬНЫ НАВУКОВААСВЕТНЫ ЦЭНТР ІМЯ ФРАНЦЫСКА СКАРЫНЫ ПРЫ МІНІСТЭРСТВЕ АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ПОЛЬСКІ ІНСТЫТУТ У МІНСКУ
ФЕДЭРАЦЫЯ ІНСТЫТУТАЎ ЦЭНТРАЛЬНАУСХОДНЯЙ ЕЎРОПЫ
БЕЛАРУСІКА ALBARUTHENICA
УДК 882.6.09
ББК 83.3(4 Бен) 6
A 28
Рэдакцыйная калегія кандыдат гістарычных навук Юрый Бохан, Напіалля Давыдзенка (рэдактар),
акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар гістарычных навук
Міхаіл Касцюк, членкарэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук
Алег Лойка, доктар філалагічных навук Адам Мальдзіс (галоўны рэдактар), дырэктар Польскага інстытута ў Мінску Толіаш Нягодзіш
Рэдкалегія выказвае падзяку Польскаму інстытуту ў Мінску, князю мсціслаўскаму і заслаўскаму Анджэю Цеханавецкаму (Лондан) за дапамогу ў выданні матэрыялаў канферэнцыі
Серыя заснавана ў 1993 годзе
ISBN 985631836Х
© Калсктыў аўтараў, 1998
АДАМ МІЦКЕВІЧ I НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ КУЛЬТУРЫ
Матэрыялы
Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 711 верасня 1998 г.)
Мінск ♦Беларускі кнігазбор» 1998
ПРЫВІТАННЕ
ЎДЗЕЛЬНІКАМ КАНФЕРЭНЦЫІ МІНІСТРА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ВАСІЛЯ СТРАЖАВА
Шаноўныя госці, паважаныя ўдзельнікі Міжнароднай навуковай канферэнцыі!
Вітаю вас на беларускай зямлі, на радзіме геніяльнага паэта Адама Міцкевіча, 200годдзе з дня нараджэння якога адзначае сусветная грамадскасць!
У Беларусі юбілей вялікага паэта і асветніка мы адзначаем з асаблівай пашанай і гонарам. Тут Адам Міцкевіч нарадзіўся, тут, каля старажытнага Навагрудка, узмужнеў талент слаўнага прадстаўніка славянскай і сусветнай літаратуры.
Постаць Адама Міцкевіча, яго непераўзыдзеная творчасць, жыццё падзвіжніка і асветніка сталі адным з самых вялікіх здабыткаў сусветнай, у тым ліку і беларускай, культуры, невычэрпнай крыніцай духоўнасці беларускага народа.
Высокая мастацкая каштоўнасць твораў Адама Міцкевіча стала магутным падмуркам для стварэння беларускай нацыянальнай літаратуры, фарміравання талентаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча і іншых выдатных сыноў беларускага народа.
Адам Міцкевіч пакінуў для нашчадкаў не толькі свае выдатныя творы, але іТпавучальны прыклад патрыятычнага служэння Радзіме, што стварае самога чалавека і сваёй прыгажосцю аздабляе жыццё кожнай асобы. За сваю Айчыну, за яе свабоду Адам Міцкевіч змагаўся сваёй творчасцю і быў гатовы змагацца са зброяй у руках.
Геній Адама Міцкевіча заключаецца ў тым, што ён спалучыў жыццё зямное з Божай зоркай высокай паэзіі, тым самым узвялічваючы чалавека, праслаўляючы беларускі, польскі і літоўскі народы, аб ’яднаныя раней у адзінай дзяржаве.
Я вітаю ўдзельнікаў канферэнцыі ад імя Урада Рэспублікі Беларусь, які ў сваіх намаганнях па развіццю нацыянальнай культуры асаблівую ўвагу надае засваенню маладым пакаленнем сваёй каштоўнай гістарычнай спадчыны. У гэтым агульным працэсе гуманізацыі грамадства, маральнаэстэтычнага выхавання асобы свабодалюбівыя ідэі Адама Міцкевіча набываюць сучаснае гучанне.
5
Вялікі класік сусветнай літаратуры прарочыў міралюбства, братэрства паміж суседнімі народамі. Гэта аксіёма яднання з асаблівым пранікненнем павінна быць асэнсавана ў наш складаны час, каб у агульнай сям ’і розных народаў узняцца на новы ўзровень цывілізацыі.
A. С. Пушкін пісаў npa А. Міцкевіча:
Он говорйл о временах грядуіцнх, Когда народы, распрй позабыв, В велйкую семью соедйняться.
Шаноўныя калегі! Вялікаму Адаму Міцкевічу — 200 гадоў. Зорка яго таленту на небасхіле новай эпохі разгараецца ўсё ярчэіі і ярчэй, і яна будзе асвятляць йілях нашым народам у XXI стагоддзе. Гэта свет гуманізму, дабра, справядлівасці, уладарнасці чалавека, яго розуму.
Вітаю вас з гадавінай нараджэння Адама Міцкевіча, класіка сусветнай літаратуры, прадстаўніка беларускай і польскай культур. Жадаю поспехаў канферэнцыі!
>/*/ /^ іЛ?^^'
мчн# Л X^/J#^.^^ f,? 9
^» ц /4жЛ/ Ay fc i •« /♦•'<,л*. ^, <>,
*5 *** Jo^VC ' *•' Х\ілЛе’ .«« я
ПЛЕНАРНЫЯ
ДАКЛАДЫ
w n <^ j W"^
К^^ ,/* *у*£\ $ * * *'.. . j . ^<
^' J /х»^<л »» » • ^*
^itv Айм »4 <»AJ? у
'У Jr z/^Лк« X" / ' /*ГІ.“'! ,..ту , * *< 'Ч /ь>' хубк/
* S*
\^ АЛМ24?
Завоссе. верагоднае месца нараджэння Адама Міцкевіча.
3 літаграфіі М. Фаянса паводле малюнка Н. Орды
Алег Лойка (Мінск)
АДАМ МІЦКЕВІЧ I БЕЛАРУСЬ
Гаварыць пра Адама Міцкевіча і Беларусь — гэта перадусім гаварыць пра Міцкевіча і яго Радзіму, бо Беларусь — месца нараджэння Міцкевіча, Навагрудчына — зямля, на якой ён рос, гадаваўся. I першая вучоба — у навагрудскіх дамініканцаў — была на зямлі беларускай, і адзін з еўрапейскіх раманаў XIX ст. пачаўся над беларускай, а не палескаўкраінскай Свіцяззю, першалюбімаю ў Міцкевіча стала менавіта непаўторная прырода Навагрудчыны з яе пагоркамі і жытнёвымі схіламі, так натхнёна апетымі паэтам у паэме “Пан Тадэвуш”. Адным словам, Беларусь — радзіма Міцкевіча. Так мы гаворым напрыканцы XX ст., і мы не памыляемся, не абеларушваем, а проста сцвярджаем яго прыналежнасць Беларусі ўвогуле, беларускаму народу, беларускай культуры, літаратуры, гісторыі Беларусі.
Прыналежнасць генія — гэта прыналежнасць усяму свету, гісторыі ўсяго чалавецтва, сусветнай літаратуры. Але яна заўсёды пачынаецца з прыналежнасці прыватнаму. Адам Міцкевіч у гісторыю еўрапейскай літаратуры ўпісваў сваё імя перадусім як вялікі польскі паэт. I ніколькі ягонага ўкладу ў польскую літаратуру не змяншала тое, што ён нарадзіўся не ў Кароннай Польшчы, а на “крэсах”. Крэсавае вязалася з каронным, і карона караля польскай паэзіі ад гэтага толькі важчэла, дзівоснела. Што карона тая не з аднаго металу літая, тое цалкам усведамляў сам Міцкевіч:
Litwo! Ojczyzno moja...
I гэтым парушалася адзінства першаснай, польскай прыналежнасці паэта. Закідаў у ліцвінскім рэгіяналізме яшчэ пры жыцці сам паэт зазнаў дастаткова. А пасля яго трагічнай гібелі як жа многія намагаліся прыўменшыць, зацьміць усё тое ў генетычных вытоках, у жыццёвым прататыпе вялікай мастацкай спадчыны паэта, у пафасе ягонай творчасці, што ішло ад крэсавага, ад рэгіянальнага! Але час працаваў не на каронныя амбіцыі, як перакрэсліў ён і нарматыўныя, кан’юнктурныя трактоўкі савецкага і пэнээраўскага міцкевічазнаўства.
Было ж, што Беларусь прызнавалася не больш як тэрыторыя, на якой нарадзіўся А. Міцкевіч, на якой разгарнулася дзейнасць філаматаў і філарэтаў, на якой прайшлі яны шлях ад Асветніцтва да рамантызму, на якой былі першай хваляй польскага шляхецкага руху XIX ст. Праўда, фетышызацыя ў савецкім літаратуразнаўстве фальклору давала шырокую дарогу даследаванню вобразаў і матываў з вуснай творчасці беларусаў — як яны
9
пераламляліся ў рамантызме Міцкевіча перыяду “Балад і рамансаў”, “Дзядоў”, а таксама ў паэме “Пан Тадэвуш”. Ды то была не больш як палова сказанага А. Міцкевічам, і пры гэтым духоўнасць паэта не бачылася ў поўні яе залежнасці ад народнага падглеб’я, ад аўтахтоннабеларускага субстрата, ад Беларусі. I калі на Беларусь дэмакратычныя ідэі Вялікай французскай рэвалюцыі, еўрапейскага Асветніцтва і рамантызму наплывалі, то мясцовае, аўтахтоннае ўбіралася будучымі філаматамі і філарэтамі, як гаворыцца, з малаком маці, з першым удыхам паветра.
Жыццёвыя повязі Адама Міцкевіча з Беларуссю сапраўды шматлучныя, але каб гэта ўбачыць, зразумець, перш за ўсё трэба разумець ліцвінізм Міцкевіча, не блытаць яго з літуанізмам, летувізмам, жмудзінскасцю. Так, зусім нядаўна на радыёхвалях маскоўскага “Маяка” прагучала фраза аб А. Міцкевічу — вялікім паэце польскім і літоўскім... А беларускім? Думаецца, ужо і таму мы павінны гаварыць, пісаць, дакладваць і лікбезава, гэта значыць, ліквідуючы непісьменнасць і ў сябе, і за мяжой, тлумачачы перадусім ліцвінізм А. Міцкевіча. Сказаць, што продкі сённяшніх беларусаў, якія жывуць на Навагрудчыне, Лідчыне, Слонімшчыне, Міншчыне, Піншчыне, у XVIIXIX стст. называліся ліцвінамі і што яшчэ да рэвалюцыі Мінск наш называўся Літоўскім, Бярэсце — БрэстЛітоўскім, сказаць гэта — яшчэ далёка не патлумачыць феномен міцкевічаўскага ліцвінізму, увогуле ліцвінізму Беларусі XIX ст. Дык возьмем “вілку” паміж двума Францішкамі — Скарынам і Багушэвічам, між старабеларушчынай і новай беларускай літаратурай. Менавіта ў гэтым прамежку былі А. Міцкевіч і тое, што цяпер стала Беларуссю, а паэтызавалася Міцкевічам як Літва. XVIIXVIII ст. — час апалячвання старабеларускай шляхты, час асталявання яе як ліцвінаў. Ды ў Вялікім Княстве Літоўскім чалавек любога стану быў ліцвінам. He стала пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Вялікага Княства Літоўскага, ліцвінамі ў XIX ст. былі ліцвіны, каб напрыканцы XIX, на працягу XX ст. стаць беларусамі. Так складвалася гістарычна, так сама гісторыя зблытала паняцці і словы, сэнс і значэнні. He адкруціш таго, што здарылася, але рэальна зразумець, што здарылася, — гэта зусім няцяжка, як няцяжка ў гістарычнай перспектыве ўбачыць, чым рэальна была ліцвінскасць А. Міцкевіча, ліцвінізм герояў міцкевічаўскага “Пана Тадэвуша”.
Ліцвінізм Адама Міцкевіча непасрэдна ўпісваецца ў гісторыю Беларусі, у гісторыю беларускай літаратуры. Ліцвінізм — гістарычная фаза беларускасці ў Беларусі, мутацыя беларускасці пад уплывам дпалячвання, ступень развіцця беларускасці ў яе спецыфічнай незвычайнасці.'З гісторыі Беларусі, беларускага народа ліцвінізм не выпадае, ліцвінізм ёсць кроўная гісторыя Беларусі — складаная гісторыя.
Ад ліцвіна Адама Міцкевіча ў 30—40х rr. XIX ст. у крэсавай польскай літаратуры — поруч з украінскай рамантычнай школай — склалася бела
10
руская рамантычная школа. Каб прадстаўнікі апошняй былі родам з Навагрудчыны ці Лідчыны, то гэтая школа была б ліцвінскай, але яны былі з Віцебшчыны, Полаччыны, якія на той час ужо значыліся пад найменнем “Белай Русі”, то сталася менавіта беларускай рамантычнай школай. Навідавоку таксама, як шмат прататыпнага зачэрпнуў Міцкевіч з аналаў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Адносіны паэта да гістарычнай Літвы, да яе прарадзімы — Чорнай Русі — мы сёння ўспрымаем так жа, як адносіны і да гістарычнай Беларусі, разумеючы іх канструктыўнае значэнне для ўсяго таго, што на гістарычную тэму ў А. Міцкевіча напісана.