Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 448с.
Мінск 1998
’ Kloczowski J. Europa SrodkowoWschodnia w historiografii krajow regionu. Lublin, 1993 (тос ж самас ў англійскай і французскай всрсіях).
10 Unia Lubclska і tradycjc intcgracyjnc w Europic SrodkowoWschodnicj (XVIXX wick) / Pod red. J. Ktoczowskicgo i P. Krasa. Lublin, 1999.
" Bardach J. Konstytucja 3 Maja a Unia polskolitewska // Przcgl^d Historyczny. 1991. Z. 4. Unia Lubclska.
12 Unia Lubclska (шэраг тэкстаў); SulimaKaminski A. Republic vs Autocracy PolandLithuania and Russia. Cambridge Mass., 1993 (па праблсмс РусіУкраіны на працягу XVII ст.).
18
абарону Вялікага Княства не толькі з боку шляхты, але і шырокіх народных мас (мяшчан, сялян). Адрознасць лёсаў Беларусі і Украіны таго перыяду праяўляецца выразна.
Еўрапейскай картай Рэчы Паспалітай з’яўляецца сіла і значэнне грамадзянскай супольнасці, арыгінальнасць — гэта проста неабходна падкрэсліць — шляхецкай эгалітарнай дэмакратыі з яе ладам, правамі чалавека, самакіраваннем і г. д. Шляхта надзвычай рознага паходжання, рознай рэлігіі, мовы, сацыяльнага становішча нарадзіла вялікае грамадства — каля мільёна людзей разам з сем’ямі, дыферэнцыяванае, але адначасова незвычайна моцна інтэграванае вакол каштоўнасцей, з якімі кожны член грамадства цалкам сябе атаясамліваў 13. Мы маем тут справу з выключна цікавым, не толькі ў маштабе Еўропы, раздзелам гісторыі свабоды і дэмакратыі, якія абапіраюцца на правы асобы. Моцныя і слабыя бакі гэтага раздзелу варта занава ўспомніць і разгледзець у шырокай параўнальнай перспектыве, у перспектыве грамадскай гісторыі Еўропы, якая паранейшаму з’яўляецца сур’ёзным пастулатам і праграмай даследаванняў. Зразумела, што поўнае даследаванне Рэчы Паспалітай павінна ахапіць усе слаі грамадства, улічваючы асабліва занядбаныя аспекты ў галіне даследаванняў апошніх дзесяцігоддзяў, як, напрыклад, самакіраванне ў гарадскіх і сельскіх супольнасцях, што мелі свае правы, яўрэйскія супольнасці і г. д.
Адным з першых вялікіх крокаў шляхецкага грамадства Рэчы Паспалітай — дзяржавы, якая ўзнікла у 1569 г., стала прыняцце канстытуцыі аб рэлігійнай свабодзе ў 1573 г., якую падтрымалі амаль усе сеймікі велізарнай тады Рэчы Паспалітай. У гэтай падтрымцы з боку грамадства, якая адначасова сведчыла пра вялікую палітычную сталасць “палітычнага народа” на стадыі фарміравання, заключаецца таксама выключнасць такой з’явы, як талерантнасць XVI ст. у маштабе ўсяго хрысціянства розных веравызнанняў! 14
Коратка неабходна нагадаць пра яшчэ адну перспектыву параўнальных даследаванняў, цесна звязаных са шляхтай Рэчы Паспалітай. Гаворка ідзе пра феномен шляхты ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе і яго значэнне ў такіх краінах, як Венгрыя, Чэхія да пачатку XVII ст., але таксама крыху ў іншым маштабе — Інфлянты, Малдавія ці, напрыклад, казацкія старэйшыны з другой паловы XVII ст., мэты якіх надзвычай выразна скіраваны на стварэнне праслойкі паводле ўзору Рэчы Паспалітай. Украінскі гісторык
13 Сціслы ўступ: Kloczowski J. Les traditions de citoycnnctc cn Polognc ct dans la Rcpubliquc polonolituanoruthenc // Histoirc des idccs politiques de 1’Europc Ccntralc / Red. C. Delsol i M. Mastowski. Paris, 1998. S. 229237; Bardach J., Sydruk W. Spolcczcnstwo polskic i jego rcprczcntacja 14931993. Warszawa, 1995. .
14 Salmonowicz S. Konfcdcracja Warszawska 1573. Warszawa, 1985; Korolko M., Tazbir J. Konfcdcracja Warszawska 1573 roku, wiclka karta polskicj tolcrancji. Warszawa, 1980.
19
О. Субтэльны вылучыў гіпотэзу, якая заслугоўвае сур’ёзнай дыскусіі, пра паражэнне ўсёй гэтай шляхты перш за ўсё ў працяглых войнах на пачатку XVIII ст. Было гэта ў яго разуменні паражэнне пэўнай грамадскай мадэлі, характэрнай для Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у яе канфрантацыі з абсалютысцкімі сістэмамі суседзяў 15.
Ill
А. Міцкевіч нарадзіўся ўжо пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, вобраз якой вельмі моцна ўтрымліваўся не толькі ў памяці насельніцтва, але і многіх установах, правах, ва ўсім грамадскакультурным краявідзе краіны. Вялікае Княства Літоўскае аж да 20х гг. XIX ст. знаходзілася ў лепшай сітуацыі ў параўнанні з землямі, акупаванымі Прусіяй ці Аўстрыяй. На малой радзіме паэта, у Навагрудку, гэта было відавочным, а пазней у Вільні, Адам апынуўся ў найбольш жыватворным у тыя гады польскім інтэлектуальнауніверсітэцкім асяроддзі. Зварот да краіны дзяцінства і юнацтва будзе на працягу ўсёй творчасці Міцкевіча нязвыкла актыўным. Была гэта несумненна Літва — у маштабе Вялікага Княства — частка вялікай дзяржаўнай федэрацыі Польшчы; не было ніякіх супярэчнасцей у такім адначасовым называнні сябе ліцвінам і палякам. Заўважаў і з вялікай сімпатыяй успрымаў супольнасць насельніцтва Вялікага Княства “люд”, які размаўляў таксама “паруску”, ці “палітоўску”. Неяк параўноўваючы ў сваіх лекцыях у Парыжы тры “дыялекты” рускай мовы, на першае месца і вельмі рашуча Міцкевіч паставіў менавіта мову, якая выкарыстоўвалася ў Вялікім Княстве. “Заходні, — гаварыў ён, — самы багаты, самы чысты, быў некалі мовай двара і канцылярыі вялікіх князёў Літвы, быў выдатна распрацаваны...” 16. Ён здолеў усведаміць сябе славянінам, а агульнаславянскія культурныя сувязі былі яму асабліва блізкія.
Паэт меў грунтоўную інтэлектуальную падрыхтоўку, у тым ліку заходнюю, можна сказаць, лацінскую, і ўсё гэта ў дасканалым гуманітарнауніверсітэцкім афармленні на найлепшым еўрапейскім узроўні. Міцкевіч — сапраўдны еўрапеец. Пакінуўшы родную краіну, ён выдатна ўпісаўся ў асяроддзе як заходніх інтэлектуалаў, так і расійскіх, дарэчы, у той час надзвычай “заходніх” пры ўсіх выразных адрозненнях паміж прыхільнікамі Захаду і расійскай своеасаблівасці.
Пасля паражэння паўстання 18301831 гг. Міцкевіч апынуўся ў эміграцыі, сярод эліты Рэчы Паспалітай, якая знайшла канчатковы прытулак
15 Subtclny О. Domination of Eastern Europe Native Nobilities and foreign Absolutism 1 SOO1715. Kingston; Montreal, 1986.
16 Пра выданнс парыжскіх лскцый на французскай мовс і польскіх псракладах гл.: Walicki A. Litcratura slowianska // Litcratura polska: Przcwodnik Encyklopcdyczny. Warszawa, 1986. T. I. S. 589590; Mickiewicz A. Dzicla proz^/ Wydal T. Pini. Nowogrodck, 1933 T. 4—5; Mickiewicz A. Litcratura slowianska // Mickiewicz A. Dzicta / Wyd. narodowc. Warszawa, 19521953. T. 811. Цыт. па выд.: Mickiewicz A. Dzicla proz^. T. 4. S. 220.
20
пераважна ў Францыі. Парыж надоўга стаў палітычным і культурным цэнтрам Польшчы, а справа “вялікай эміграцыі”, як яе пазней называлі, павінна была потым выконваць нечувана важную ролю ў жыцці і культуры палякаў, а ўскосна і ў гісторыі паволі ўзнікаючых ва ўлонні Рэчы Паспалітай нацыянальных культур 17.
Паўстанне 18301831 гг. канчаткова перакрэсліла надзею, якая раней, здавалася, была даволі рэальнай, — на адбудову Рэчы Паспалітай разам з Расіяй. Пры ўсіх падзелах ва ўлоннні “вялікай эміграцыі” генеральная лінія інтэлектуальных падыходаў і творчасці выразна выдзялялася. Падзяляў яе таксама Міцкевіч. Гэта была крытыка сучаснай сітуацыі з дамінаваннем “Святога саюза” дзяржаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, асабліва вострая ў адносінах да царскай Расіі, а затым настальгія і ідэалізацыя нацыянальнага мінулага Рэчы Паспалітай, якая нярэдка сягала далёка ў мінулае, у праславянскі перыяд, які, як правіла, высока ацэньваўся. Адначасова надзвычай важным было бачанне будучага, у прынцыпе аптымістычнае, якое звязвала перамогу Польшчы з перамогай свабоды ў Еўропе і пабудовай новага еўрапейскага ладу на руінах дэспатычных рэжымаў. Славутыя паэты і філосафы стваралі ў час палкіх спрэчак тэорыіутопіі, нацыянальныя міфы, якія давалі надзею і падтрымлівалі калісьці “польскі народ”, што ўвесь час успрымаўся як “народ Рэчы Паспалітай” — аж да ўзроўню “Хрыста народаў”, які церпіць дзеля свайго збавення і збавення ўсіх людзей.
18321834 гг. сталі, як вядома, кульмінацыйным момантам у паэтычнай творчасці Міцкевіча, даючы яму званне нацыянальнага Вешчуна, а адначасова ў значнай ступені і Вешчуна ідэі свабоды ў Еўропе 18. “Кнігі польскага народа” і “Кнігі польскага пілігрымства”, хутка перакладзеныя на шматлікія мовы, прынеслі яму славу апостала свабоды. Прызначэннем Польшчы, пад якой будзем разумець Рэч Паспалітую, з’яўляецца захаванне веры і свабоды для ўсіх людзей. III частка “Дзядоў” абагульняе ў нейкай ступені віленскі вопыт, удзельнікам якога быў Міцкевіч, як прыклад злачыннага дэспатызму і з’яўляецца адначасова відам маніфеста барацьбы свабоды з дэспатызмам. “Пан Тадэвуш”, які мае зусім іншы характар, паволі таксама становіцца нацыянальнай паэмай выключнага ўзроўню не толькі для будучых пакаленняў палякаў. Добра акрэсліў гэтую выключнасць Станіслаў Ворцаль, яшчэ прадстаўнік пакалення “вялікай эміграцыі”, яе крайне левага крыла: гэта “надмагільны камень, пакладзены рукой генія на
17 Кароткія ўводзіны ў праблсматыку польскай думкі ў псршай паловс XIX ст. у кн.: Jcdlicki J. Narodowosc a cywilizacja // Uniwcrsalizm i swoistosc kultury polskicj / Red. J. Kloczowski. Lublin, 1990. T. 2. S. 734; Walicki A. Uniwcrsalizm i narodowosc w polskicj mysli filozoficzncj i konccpcjach mcsjanistycznych epoki Romantyzmu (po roku 1831). S. 3560.
“ Пра асобныя творы параўн. уступную інфармацыю ў кн.: Litcratura polska: Przcwodnik Encyklopcdyczny. Warszawa, 19851986. T. 12.
21
нашу старую Польшчу”. Але ў той жа час гучанне паэмы з’яўляецца аптымістычным, выказвае веру ў атрыманне незалежнасці і падтрымку сялян як паўнапраўных грамадзян новай Польшчы.
IV
За гісторыю Польшчы — Рэчы Паспалітай — Міцкевіч узяўся з усёй самаадданасцю ў пазнейшы перыяд свайго выгнання. Лекцыі па славянскай літаратуры ў Калеж дэ Франс у 18401844 гг. складаюць тут аснову. 1х аўтар часта выходзіць за межы параўнання саміх літаратур, выкладае свой погляд на гісторыю і культуру славянскіх краін з Польшчай і Расіяй на чале.
У цікавай для нас галіне трэба было б засяродзіцца на тым бачанні польскалітоўскай Рэчы Паспалітай, якой Міцкевіч быў непасрэдным нашчадкам. Зыходным пунктам была тут, вядома ж, польскалітоўская унія. “Гэтая з’ява была найважнейшай, станоўчай у гісторыі поўначы...” — казаў А. Міцкевіч, асабліва падкрэсліваючы ролю Ягелонаў у давядзенні справы да канца. “На працягу ўсяго панавання Ягелонаў пастаянныя іх намаганні, скіраваныя на дасягненне сваёй мэты, здолелі нарэшце спалучыць два народы. Здаецца, гэта адзіны ў гісторыі прыклад абсалютнага зліцця двух плямёнаў без праліцця адзінай кроплі крыві...” Такім чынам, — падкрэсліваў ён, — “славянская унія, — так характэрна яе ён акрэсліваў! — існуе да сённяшняга дня” 19.