Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 448с.
Мінск 1998
Даследуючы тэму Рэчы Паспалітай і яе бачанне А. Міцкевічам, мы павінны памятаць пра дыстанцыю, якая аддзяляе нас ад тых часоў, часта вельмі аддаленых ад сённяшніх адносін, часам такіх цяжкіх для зразумення, асабліва для людзей, менш знаёмых з гісторыяй. Сацыяльная саслоўнасць перыяду двухсотгадовай даўнасці, месца шляхты з яе прывілеямі і грамадскай пазіцыяй — гэта, між іншым, з’явы для людзей перыяду закладвання, па крайняй меры, “эгалітарнай дэмакратыі” зусім не бясспрэчныя. Як жа лёгка памыліцца і аднабакова іх інтэрпрэтаваць, не ўлічваючы ўвесь кантэкст. Назва Польшча, якая ўжывалася паўсюдна ў міцкевічаўскія часы як назва Рэчы Паспалітай, таксама павінна быць узята ў шырокіх рамках шматэтнічнай дзяржавы, што аб’ядноўвала ў Кароне і Вялікім Княстве Літоўскім людзей рознага паходжання. На першы план тут выступае шляхецкі “палітычны народ”, грамадзяне з пэўнымі прававымі і палітычнымі паўнамоцтвамі, члены некалькіх дзесяткаў сеймікаў з далёка сягаючым самакіраваннем, з якіх складалася Рэч Паспалітая.
У другой палове XIX і першых дзесяцігоддзях XX ст. з ранейшай супольнасці Рэчы Паспалітай паўсталі чатыры ці нават пяць народаў з выразна выражаным этнасам: польскі, літоўскі, беларускі, украінскі, а таксама ў значнай ступені яўрэйскі, бо ранейшыя землі Рэчы Паспалітай да іх падзелу з’яўляліся аж да драматычнага перыяду Другой сусветнай вайны месцам вялікай канцэнтрацыі яўрэйскага насельніцтва з моцным сіянісцкім рухам, накіраваным на ўтварэнне ўласнай дзяржавы ў Ізраілі '. 3 чатырох
1 Хачу тут спаслацца на падрыхтаваную да друку “Гісторыю Цэнтральнай і Усходняй Еўропы” пад рэдакцыяй Е.Клачоўскага, якая выйдзс ў свст у 1999 г. адначасова на дзвюх мовах: на французскай у Парыжы ў выдавсцтвс PDF (збор Nouvcllc Clio), а таксама на польскай у Люблінс. Нацыянальны pyx у XIX ст. апісвасцца там Даніслем Бавуа ў параўнальным аспскцс на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай і Марыяй Элізабст Дукро — на тэрыторыі Габсбургскай манархіі.
15
народаўнашчадкаў польскі народ быў найбольш прывілеяваны. Гэта зразумела, бо атаясамліванне сябе з былой Рэччу Паспалітай было вельмі моцным, нягледзячы на розную мяшчанскасялянскую крытыку “панскага мінулага”. Але выразнай таксама была тэндэнцыя да трактавання “новай Польшчы” як адзінага, па сутнасці, нашчадка “першай Рэчы Паспалітай”, яе “паланізацыя” амаль ад пачатку польскалітоўскай уніі ва ўспрыманні і ментальнасці людзей ці ў адукацыйных праграмах. Сёння ўсё лепш і паўней бачым дзяржаву да падзелаў, польскалітоўскую федэрацыю, якая паволі ўмацоўвалася аж да вялікай справы Чатырохгадовага сейма ў 1791 г., які дапоўніў і менавіта ўзмацніў федэратыўны характар так званага саюза “абодвух народаў”. “Ліцвіны”, грамадзяне Вялікага Княства Літоўскага і “каронцы” Каралеўства Польскага вельмі яшчэ доўга, у тым ліку на працягу XIX ст., самі сябе называлі і былі называныя “палякамі” ў сэнсе атаясамлівання сябе з федэратыўнай дзяржавай, якая яшчэ жыла ў іх памяці, у шматлікіх установах, правах, звычаях, заўважальных на кожным кроку памятных рэчах, помніках, ва ўсім грамадскакультурным краявідзе 2.
Сучасная гістарыяграфія апошніх дзесяцігоддзяў у сваіх прагрэсіўных, глыбока гуманістычных пачынаннях, накіраваных на ўсебаковае, шматаспектнае бачанне і разуменне людзей, чалавечых грамадстваў і іх культур, вельмі спрыяе новаму ўспрыманню былой Рэчы Паспалітай і яе грамадзян. У цэнтры нашай увагі ў час даследавання сёння знаходзяцца людзі і іх культуры, а не дзяржава, як гэта было раней. Таталітарызмы XX ст. у сваіх самых розных формах праяўлення (фашызм, нацызм, камунізм) выразна абагаўлялі “сваю дзяржаву” як найвышэйшую форму грамадскага жыцця, пры гэтым кампрамітуючы, спадзяёмся, надоўга, усю перспектыву бачання мінулага праз прызму імперскіх дзяржаўных інтарэсаў. Палітычная філасофія Еўрапейскага Саюза сёння кіруецца прынцыпамі дапамогі, блізкімі да антыподу імперскаабсалютысцкай філасофіі, якая набывае ў апошнія стагоддзі ў Еўропе ўсё большае значэнне 3. У той жа час “імперскія” гістарыяграфіі (расійская, пруская і габсбургская) на працягу некалькіх пакаленняў спрабавалі дыскрэдытаваць вобраз Рэчы Паспалітай як фарміравання, па сутнасці, няздольнага да жыцця4. Сёння ў новай гуманістычнай гістарыяграфіі ў цэнтры ўвагі знаходзіцца не моц дзяржавы, а людзі, іх правы, умовы жыцця, культуры ў самым шырокім сэнсе гэтага слова. Параўнальнае бачанне з’яў і цеснае міжнароднае і міжканфесійнае супрацоўніцтва становяцца асноўнай штодзённай практыкай гісторыкаў, робячы іх незалежнымі ад
2 Bardach J. О dawncj і nicdawncj Litwic. Poznan, 1988 і асабліва ў раздзелс “О swiadomosci narodowcj Polakow na Litwic i Bialonisi w XIXXX wicku”. S. 191246, там жа літаратура.
3 Параўн. уводзіны: MillonDclsol С. Zasada pomocniczosci. Krakow, 1995; Subsydiarnosc / Red. D. Milczarek. Warszawa, 1970.
4 Scrcjski M. H. Europa a rozbiory Polski. Warszawa, 1970.
16
рознага роду націскаў улад ці меркаванняў, традыцыйна небяспечных для даследчыкаў. У посткамуністычных краінах атрыманне ў спадчыну характэрнага нацыяналкамунізму ў яго розных гістарыяграфічных праяўленнях патрабуе спецыяльнай увагі і сур’ёзнага крытычнага аналізу, неабходнага для аўтэнтычнай мадэрнізацыі нашай дысцыпліны 5.
ЮНЕСКО ў апошнія гады сфармулявала праграму фарміравання асноў цывілізацыі свету, адобраную ўсімі яго дзяржавамі. Адным з істотных пунктаў гэтай праграмы з’яўляецца супрацоўніцтва даследчыкаў над новым успрыняццем гісторыі, якое, па магчымасці, не з’яўляецца аднабаковым, і, што самае важнае, не дае аргументаў для напружання ці нават вайны 6. У “пабудаванні міру ў чалавечым розуме”, што з’яўляецца асноўнай мэтай ЮНЕСКО, гісторыя павінна іграць асаблівую ролю. У духу супрацоўніцтва вядзецца актыўная праца двухбаковых камісій па падручніках, у тым ліку і па цікавай для нас праблеме, — беларускапольская, літоўскапольская і ўкраінскапольская камісіі дасягнулі ў апошнія гады надзвычай істотных вынікаў. Але цяпер становіцца больш важным наступны этап, а менавіта рэгіянальнае супрацоўніцтва шэрагу суседніх дзяржаў над агульнай гісторыяй такога шматдзяржаўнага абшару. 3 гэтай мэтай восенню 1997 г. была склікана пад апекай Генеральнага дырэктара ЮНЕСКО праф. Ф. Маёра, сумесная камісія ЮНЕСКО і Міжнароднага камітэта гістарычных навук (Commision International des Sciences Historiques — CISH) для падтрымкі такога роду супрацоўніцтва 7.
Гісторыкі Беларусі, Літвы, Украіны і Польшчы распачалі ў 1990 г. інтэнсіўнае супрацоўніцтва над новым разуменнем гісторыі сваіх краін і агульнай спадчыны Рэчы Паспалітай 8 Вынікі аказаліся, дазвольце мне выказаць такое перакананне, важнымі і шматабяцаючымі ў перспектыве; хутка чатыры сінтэтычныя даследаванні будуць крытычна абмеркаваны ў нашай краіне і суседніх дзяржавах. Гэтыя працы мы расцэньваем як частку агульнай працы, прысвечанай усёй Цэнтральнай і Усходняй Еўропе і яе месцу ў гісторыі Еўропы, якое паранейшаму з’яўляецца адкрытым і парознаму тракта
5 Параўн.: Historiografia krajow Europy SrodkowoWschodnicj / Red. J. Kloczowski, P. Kras. Lublin, 1997 (Polska, Czcchoslowacja, W?gry, Rumunia, byla Jugostawia, Bulgaria — zc wst^pcm J. Kloczowskiego).
6 Kloczowski J. Les historicns ct la culture de la paix // Comitc International des Sciences Historiques: Bulletin d’Information 23. Paris, 1996. P. 151155 / Выступлсннс на плснарным пасяджэнні Сусвстнага з’сзду гісторыкаў у Монрэалі ў 1995 г.
’ Пад старшынствам Е.Клачоўскага як асабістага прадстаўніка Гснсральнага дырэктара ЮНЕСКО і з удзслам Гснсральнага сакратара CISH Ф. Бсдарыда.
’ Зыходным пунктам стаў памятны з’сзд у Рымс ў 1990 г. бсларускіх, літоўскіх, польскіх і ўкраінскіх гісторыкаў: Biclarus, Lithuania, Poland, Ukraine: The Foudantions of Historical and Cultural Traditions in East Central Europe / Red. J. Kloczowski i inni. Lublin; Rzym, 1994. Друкусцца том бюлстэня створанай y выніку рымскай ініцыятывы Фсдэрацыі інстытутаў ЦэнтральнаУсходняй Еўропы, у якім будзс паказана інтэнсіўнае супрацоўніцтва ў 90я гг.
17
ваным ’. Восенню 1998 г. вынікі супрацоўніцтва будуць прадстаўлены на спецыяльнай сесіі ЮНЕСКО і CISH у Дамбровіцы каля Любліна, гэта стане адпраўным пунктам ля наступных сесій, прысвечаных новай праграме на розных кантынентах, а ў перспектыве — сусветнага з’езду CISH у Осла летам 2000 г.
А. Міцкевіч і яго творчасць дасканала ўпісваюцца ў такую сучасную перспектыву даследаванняў. Наша так добра прадуманая канферэнцыя несумненна зробіць значны ўклад у сусветную гістарыяграфію.
II
Неабходнасць новых даследаванняў і новага ўспрымання Рэчы Паспалітай у еўрапейскай перспектыве XXI ст. становіцца ўсё больш выразнай. У перыяд інтэграцыйных працэсаў на нашым кантыненце федэратыўны вопыт польскалітоўскай дзяржавы, існаванне якой было выключна доўгім і трывалым, заслугоўвае асаблівай памяці і аналізу. Суіснаванне пад уладай агульнай дынастыі Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага ў 1385/61569 гг. прывяло да глыбокіх рэформаў, якія падрыхтавалі глебу для заключэння ў 1569 г. Люблінскай уніі як кампрамісу, што здзіўляе сваёй трываласцю. Федэратыўныя прынцыпы яе, нягледзячы на разнастайныя цяжкасці і напружанні, ніколі, па сутнасці, не падвяргаліся сумненню знутры '°. Вялікі рэфарматарскі сейм у 1791 г. яшчэ больш яе ўмацаваў насуперак моцным цэнтралізацыйным тэндэнцыям, такой моцнай у Княстве была свядомасць сваёй своеасаблівасці пры адначасовым такім жа моцным усведамленні сваёй еднасці з Каронай 11. Найбольшы крызіс у гісторыі федэрацыі звязваецца з няўдачай у XVII ст. яе ператварэння ў федэрацыю “трох палітычных народаў”, а менавіта стварэння, побач з Каронай і Вялікім Княствам Літоўскім, Вялікага Рускага Княства з цэнтрам у Кіеве (Украіна) 12.
У Вялікім Княстве Літоўскім інтэграцыя палітычнай эліты літоўскага і рускага (беларускага) этнічнага паходжання была важнай з’явай, працяглай і зусім нялёгкай, але сваімі вынікамі, як аб гэтым сведчыць многае, выніковай; у XVI ст. мы можам гаварыць ужо з усёй адказнасцю аб поўнай інтэграцыі і дзяржаўнай свядомасці “палітычнага народа” Вялікага Княства. Добрым экзаменам для гэтай інтэграцыі стала працяглая вайна з Расіяй і захоп краіны, пачынаючы з 1655 г., якія выклікаў вялікае супрацьстаянне і