• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)

    Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)


    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 448с.
    Мінск 1998
    128.96 МБ
    Мы ведаем беларускі Міцкевічаўскі шлях. Падобны турыстычны шлях арганізоўваюць жыхары Вялікапольшчы. Яны знаходзяцца ў больш выгаднай сітуацыі, бо большасць памесцяў і палацаў, у якіх гасцяваў паэт, захаваліся і ў многіх з іх знаходзяцца міцкевічаўскія пакоі, у чым я нядаўна меў магчымасць пераканацца асабіста.
    Мы ведаем таксама аб ініцыятывах кінематаграфістаў. Закончана праца над тэлевізійным фільмам, які складаецца з чатырох серый, кожная па гадзіне, з удзелам вядомых паланістаў, міцкевічазнаўцаў. Зроблены здымкі памятных рэчаў і месцаў, звязаных з Паэтам у Польшчы і за мяжой. Анджэй Вайда робіць свой фільм “Пан Тадэвуш”. У свой час я атрымаў ад яго сцэнарый, які падаўся мне надзвычай цікавым. Спадзяюся, што свой намер ён ажыццявіць.
    Напэўна, на свеце будзе шмат міцкевічаўскіх ініцыятыў, пра некаторыя з іх мы нават не ведаем. Але з таго, пра што ўжо ведаем, вынікае, што 200годдзе з дня нараджэння Паэта дасць вялікі навуковы і папулярызатарскі плён, які засведчыць жывое ўспрыняцце творчасці Адама Міцкевіча.
    Леанід Лыч (Мінск)
    ІДЭЯ СЛАВЯНСКАГА ЎЗАЕМАРАЗУМЕННЯ Ў ПАРЫЖСКІХ ЛЕКЦЫЯХ АДАМА МІЦКЕВІЧА
    Усіх вялікіх людзей вызначаюць бязмежная любоў і глыбокая павага да свайго народа, яго гісторыі, культуры і мовы. Калі па якіхнебудзь прычынах такім людзям даводзілася адрывацца ад радзімы, жыць не ў адпаведнасці з яе нацыянальнадухоўнымі традыцыямі — гэта ўспрымалася як страшэнная трагедыя. Усе вялікія людзі са шчырай любоўю ставяцца да гістарычнай спадчыны, культурных каштоўнасцей і іншых народаў. Таму, жывучы на іх зямлі, яны ніколі не адчуваюць тут сябе чужынцамі.
    Бясконца любіў сваё і шанаваў чужое слынны сын нашай зямлі, таленавіты польскі паэт беларускага паходжання Адам Міцкевіч. У яго было нямала, прычым вельмі справядлівых і абгрунтаваных, прэтэнзій да дзяржаўных улад блізкага яму па культуры і мове народа — рускага. Паэт, мо як ніхто іншы, перажываў, што гэтыя ўлады разам з імператарамі Прусіі і Аўстрыі пазбавілі польскі, беларускі і літоўскі народы іх сумеснай дзяржа
    53
    вы — Рэчы Паспалітай. Гэтая злачынная акцыя прычыніла вельмі вялікую шкоду славянскай супольнасці ў цэлым, бо скараціла і без таго вельмі мізэрны лік славянскіх народаў, якіх можна было аднесці да катэгорыі дзяржаўных. Са стратай такога статуса над палякамі павісла пагроза анямечвання, над беларусамі — русіфікацыі. Калі ж згодна з рашэнняні Венскага кангрэса 18141815 гг. Расіі была перададзена ўсходняя частка Варшаўскага княства, т. зв. Каралеўства Польскага, неўзабаве і сюды прыйшла без пытання русіфікацыя. Яе пагрозлівых для польскага народа наступстваў не мог не разумець навучэнец навагрудскай дамініканскай школы А. Міцкевіч, якому на той час ішоў ужо семнаццаты год. Яшчэ мацней хвалявалі яго наступствы палітыкі царызму на роднай Навагрудчыне ў перыяд вучобы ў Віленскім універсітэце (скончыў яго ў 1819 г.). Жаданне быць як мага больш карысным свайму народу ў час яго суровых выпрабаванняў прывяло А. Міцкевіча да ўдзелу ў арганізацыі і актыўнай, самаахвярнай працы ў тайных таварыствах патрыятычна настроенай моладзі — філаматаў і філарэтаў. Царызм не мог дараваць такога нікому, у т. л. і паэту з Навагрудчыны. Жыць цяпер яму давялося паза дарагой і любай бацькаўшчынай: у Пецярбургу, Маскве, Адэсе. He прымаючы ні розумам, ні сэрцам рэакцыйнага сацыяльнапалітычнага рэжыму Расійскай імперыі, ён, аднак, ішоў на самае цеснае збліжэнне з перадавымі, прагрэсіўнымі прадстаўнікамі рускага народа. Асабліва цёплыя і сяброўскія адносіны завязваліся з дзекабрыстамі Кандратам Рылеевым, Аляксандрам Бястужавым, Аляксандрам Адоеўскім. Ужо ў тым маладым узросце А. Міцкевіч умеў ненавідзець царскія ўлады за іх крайне несправядлівую палітыку ў дачыненні да сваіх жа, славянскіх народаў — польскага, украінскага і беларускага і адначасова любіць, паважаць рускі народ і не ў малой ступені толькі таму, што разам з ім належаў да адной этнічнай супольнасці — славянскай. Сваю любоў да гэтай супольнасці ён з усёй паўнатой пастараўся раскрыць у курсе лекцый па славянскіх літаратурах, якія чытаў на працягу 18401844 гг. у Калеж дэ Франс у Парыжы.
    Дзевятнаццатаму стагоддзю, як вядома, было наканавана стаць стагоддзем магутнага руху славян за сваё нацыянальнае вызваленне, што вельмі пасадзейнічала папулярызацыі іх сярод еўрапейскіх народаў. Многае хацеў зрабіць дзеля гэтага, апынуўшыся ў эміграцыі, і Адам Міцкевіч. У якасці сродка для дасягнення такой мэты ім вельмі прафесійна было выкарыстана чытанне перад студэнцкай аўдыторыяй лекцый па славянскіх літаратурах. Веданнем іх асабліва не вызначаўся тагачасны чытач Заходняй Еўропы, у т. л. і студэнцкая моладзь.
    У адрозненне ад іншых інтэлектуальных прадстаўнікоў славянскага свету А. Міцкевіч не ставіў задачы паказваць яго ў лекцыях толькі ў адных ружовых фарбах, бо такіх прыкладаў не давала само жыццё. Еўропа пера
    54
    поўнілася польскімі і беларускімі эміірантамі, якія вымушаны былі ратавацца на чужыне ад праследавання за ўдзел у нацыянальнавызваленчым паўстанні 18301831 гг.
    Неабходна адзначыць, што ў той час вельмі шмат было блытанага і неадназначнага ў поглядах на нацыянальнавызваленчыя рухі славянскіх народаў. Усе ці амаль усе прагрэсіўныя дзеячы давалі станоўчую ацэнку толькі такому руху палякаў, бо ён быў накіраваны супраць жандарскага рэжыму імперскай Расіі і ў выпадку перамогі забяспечваў бы ім вольнае, самастойнае нацыянальнадзяржаўнае развіццё. А вось рух паўднёвых славян за сваё нацыянальнае вызваленне зпад улады Турцыі нават сам Карл Маркс лічыў рэакцыйным, бо такі рух мог прывесці гэтыя народы да волі не інакш, як толькі з дапамогай дэспатычнай Расіі. Складанасць, напружанасць славянскіх узаемаадносін нельга было не ўлічваць, раскрываючы той ці іншы аспект жыцця гэтай этнічнай супольнасці Еўропы. Таму ўжо ў першай лекцыі перад парыжскімі студэнтамі А. Міцкевіч заявіў: “Я заўсёды неадступна думаў пра прычыны нашых [славянскіх. —Л. Л.] разладаў і пра тое, як дасягнуць у будучым нашага аб’яднання”. Пад апошнім ні ў якім разе нельга разумець якуюнебудзь палітычнадзяржаўную форму. Як сапраўдны прыхільнік дружбы славянскіх народаў, высокаэрудзіраваны чалавек, Міцкевіч не мог не прадбачыць, што любая форма дзяржаўнага аб’яднання іх, асабліва калі ў тых ці іншых краінах, як, напрыклад, у Расіі, пануюць дэспатычныя рэжымы, не створыць належных умоў для росквіту нацыянальных культур, наадварот, можа стаць прычынай сцірання, страты іх адметнасцей, весці да асіміляцыі. У дадзеным выпадку пад аб’яднаннем хутчэй за ўсё трэба разумець забеспячэнне сумеснага ўдзелу славян у вырашэнні агульных для іх задач, у т. л. нацыянальнавызваленчага парадку, паколькі абсалютная большасць гэтых народаў знаходзілася пад уладай чужых краін. На думку А. Міцкевіча, зусім заканамерныя імкненні да паглыблення саюза славянскіх народаў ні ў якім выпадку не павінны скіроўвацца да адрыву іх ад астатняга свету, бо яны “заўжды мелі цягу і да гэтай пары маюць цягу да Захаду”. Як гэта паспрыяла, да прыкладу, духоўнаму развіццю Бепарусі, асабліва ў час яе знаходжання ў складзе палітычна незалежнай дзяржавы — Вялікага Княства Літоўскага, мы цяпер вельмі добра ведаем.
    У сваіх лекцыях А. Міцкевіч пастараўся даць як мага больш праўдзівага матэрыялу пра рускі народ і яго культуру. I гэта справядліва, бо ён з’яўляўся самым шматлікім з славян і, што немалаважна, — быў у сваёй краіне народам дзяржаўным, дзе такім правам не карысталіся ўсе астатнія славянскія народы (беларусы, палякі, украінцы), хаця і пражывалі на сваіх этнічных тэрыторыях. Такі неаднолькавы дзяржаўнапалітычны статус славян Расіі не мог не быць прычынай напружаных адносін, канфліктаў паміж імі.
    55
    Як ніхто іншы з палякаў, А. Міцкевіч выдатна разумеў, якую велізарную бяду прычынілі яго народу падзелы Рэчы Паспалітай, у чым імперская Расія адыгрывала галоўную ролю. У лекцыі ад 7 чэрвеня 1842 г. ён сцвярджаў, што “палякі пакутавалі ад рускага ўрадавага прыгнёту больш за іншых...”. Безумоўна, пакутавалі нямала, але ўсётакі мелі намнога лепшыя магчымасці для забеспячэння сваіх нацыянальнакультурных запатрабаванняў, чым беларусы.
    Як вялікі і шчыры патрыёт сваёй бацькаўшчыны А. Міцкевіч вельмі перажываў, што над ёю ўсталявана расійскае, прускае і аўстрыйскае панаванне. Верыў, што вызваліцца зпад яго могуць толькі мужныя, адданыя нацыянальнай ідэі людзі. Таму яму не падабалася, што таленавіты польскі паэт Францішак Карпінскі ў адным з вершаў раіў “сваім суайчыннікам маліць Расію аб міласэрнасці”. На думку Міцкевіча, такія пачуцці “чужыя польскаму нацыянальнаму хараетару”. Затое не шкадаваў ён пахвальных слоў, калі пісаў пра другога тагачаснага польскага паэта, Юліяна Нямцэвіча, называючы яго нацыянальным: “Ён быў перш за ўсё палякам, і толькі палякам. У сваіх творах ён бачыў зброю для барацьбы з ворагамі Польшчы... ён заўсёды бачыў перад сабой адну мэту, заўсёды быў натхнёны адной любоўю — любоўю да айчыны, і адной нянавісцю да ворагаў; ён упарта абараняў справу радзімы і ўпарта нападаў на ўсіх яе праціўнікаў — палітычных, ідэйных і літаратурных.
    ...Большая частка яго твораў будзе жыць да тае пары, пакуль будзе працягвацца барацьба паміж Польшчай і яе суседзямі”. У адрозненне ад свайго сучасніка Ф. Карпінскага, Ю. Нямцэвіч застаўся “верным жывой нацыянальнай ідэі і разам з ёй пакінуў родную зямлю”.
    Разам з тым А. Міцкевіч сямтам не падзяляў рэзкасці і прамалінейнасці ў поглядах і выказваннях Ю. Нямцэвіча і, магчыма, без дастатковых падстаў. Датычылася гэта, на мой погляд, і стаўлення Ю. Нямцэвіча да рэлігійнага фактару, пра што А. Міцкевічам сказана наступнае: “Здавалася, ён гатовы быў прыняць любую рэлігію, толькі б яна была накіравана супраць Расіі, Аўстрыі і Прусіі, да такой ступені нянавісць асляпляла яго. Паколькі ён бачыў, што Аўстрыя, вораг Польшчы, вызнавала каталіцкую рэлігію, Нямцэвіч на працягу доўгага часу варожа ставіўся да каталіцызму, хаця гэта і была рэлігія яго продкаў”. Бясспрэчна, каталіцызм ніяк не мог падабацца Ю. Нямцэвічу за тое, што ён дапамагаў уладзе Аўстрыйскай імперыі прыгнятаць польскае насельніцтва на захопленай тэрыторыі. Наданне ў такой сітуацыі прэстыжнасці нацыянальнаму фактару перад канфесійным ніяк нельга разглядаць як грэх перад Богам. Хрысціянскую веру, як вядома, падзялілі на дзве канфесіі і падштурхнулі іх яшчэ і да дзяржаўнапалітычнай дзейнасці не пасланнікі Бога на зямлі, а звычайныя людзі, толькі надзеленыя царкоўнымі арганізацыямі высокай духоўнай уладай. I калі прак