Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 448с.
Мінск 1998
Такіх матываў таксама як і шмат іншых, што адносяцца да народных памінальных абрадаў, мы не знаходзім у “Дзядах”. Згодна таксама з тым, што гаварылася мной на пачатку, не бачу мэтазгоднасці пільных пошукаў падобных адсутнасцей ці непаслядоўнасцей у разглядаемым творы. Неабходна прызнаць, што такі аналіз можа спакушаць сваёй цікавасцю даследчыка вераванняў, але вынікі тут ніколі не будуць мець сувязі з катэгорыяй вартасцей манументальнага твора Міцкевіча. “Дзяды” ж стварылі сваю аўтаномную рэчаіснасць, якая сапраўды блізкая да рэчаіснасці архаічных вераванняў і міфаў, як і да этнаграфічнай рэчаіснасці абраду, што выконваецца ў пэўны час і на пэўнай тэрыторыі. Рэчаіснасць гэтая не паддавалася метадам даследавання, якія прымяняюцца ў адносінах да “звычайных” гістарычных крыніц.
Пераклад з польскаіі мовы Гаііны Жалубоўскай
Міхаіл Касцюк (Мінск)
АДАМ МІЦКЕВІЧ ЯК ГРАМАДСКАПАЛІТЫЧНЫ ДЗЕЯЧ
Сярод знакамітых беларускіх, рускіх, польскіх літаратараў XIX ст., якія аказалі значны ўплыў на грамадства не толькі сваёй выдатнай літаратурнай творчасцю, але і грамадскапалітычнай дзейнасцю, адно з першых месц
27 Дадзсная нататка, запазычана з казання, размножана Міхалам з Яноўца і апублікавана ў кн.: Bclcarzowa Е: Glosy polskic w lacinskich kazaniach srcdniowiccznych. Wroclaw, 1987. Cz. I. S. 57.
211 Толсгой H. H. Язычсство дрсвннх славян: Очсркн нсторнн кулыуры славян. М., 1996. С. 154.
78
належыць Адаму Міцкевічу. Ён — адзін з тых выдатных прадстаўнікоў славянскай, еўрапейскай і сусветнай літаратур, на мастацкія творы якіх моцнае ўздзеянне аказала не толькі само жыццё, але і іх захады, каб зрабіць гэтае жыццё лепшым.
Такое імкненне дасягалася шляхам актыўнага ўдзелу не толькі ў грамадскіх, але і палітычных справах. Яны заўсёды займалі важнае месца ў жыцці Адама Міцкевіча. Без іх асвятлення нельга аб’ёмна асэнсаваць асобу паэта, зразумець уплыў яго творчасці на грамадскапалітычную дзейнасць і наадварот.
Прыняўшы з юнацкіх гадоў удзел у асветніцкім і дэмакратычным руху, а затым не будучы абыякавым да нацыянальнавызваленчай барацьбы, А. Міцкевіч праз усё жыццё пранёс такую выдатную рысу свайго характару, як нераўнадушша да грамадскапалітычных спраў, няўрымслівасць і нават апантанасць у такой сваёй дзейнасці. Гэты напрамак яго жыцця выразна распадаецца на некалькі этапаў: віленскаковенскі, да якога далучаецца высылка ў цэнтральныя рэгіёны Расіі, затым другі этап, які звязаны з працяглай, да канца жыцця, эміграцыяй у краінах Заходняй, Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропы.
Атрымаўшы гуманітарную адукацыю на гісторыкафілалагічным факультэце Віленскага універсітэта, А. Міцкевіч ведаў асноўныя заканамернасці развіцця грамадства, як і тое, што яго эвалюцыя нярэдка залежыць ад канкрэтных людзей, якія займаюць актыўную пазіцыю. Кіруючыся менавіта такім падыходам, ён з юнацкіх гадоў пачаў прымаць дзейсны ўдзел ў грамадскім жыцці Віленскага універсітэта. Важнай падзеяй на гэтым шляху стала заснаванне ў канцы 1817 г. Адамам Міцкевічам разам з Тамашом Занам, Юзафам Яжоўскім, Францішкам Малеўскім, Янам Чачотам, Ануфрыем Петрашкевічам студэнцкага Таварыства філаматаў — сяброў навук. Як адзначаў пазней вядомы ўдзельнік гэтай арганізацыі Ігнат Дамейка, Адам Міцкевіч з’яўляўся “душою таварыства” 1. Разам з Тамашом Занам ён напісаў статут арганізацыі2.
Таварыства філаматаў ўяўляла сабой тайную студэнцкую арганізацыю. Яго першапачатковай задачай з’яўлялася самаадукацыя, рэферыраванне літаратуры і інш. Аднак праз пэўны час усё большае месца стала займаць падрыхтоўка членаў таварыства да грамадскай дзейнасці, якая разумелася як імкненне да “грамадскага дабрабыту”. Такі напрамак фарміраваўся пад уздзеяннем перадавых прафесараў Віленскага універсітэта, у першую чаргу Іаахіма Лялевеля.
Погляды Адама Міцкевіча, як і іншых удзельнікаў Таварыства філаматаў, развіваліся ў напрамку асуджэння сацыяльнай несправядлівасці. Аднак
1 Domcjko 1. Filarcci і filomaci. Poznan, 1872. S. 11.
2 Ольшанскнй П. Дскабрнсты н польскос нацпональноосвободнтсльнос двнжсннс. М., 1959. С. 166.
79
яно не вылілася ў канкрэтную праграму, а абмежавалася спачуваннем працоўнаму люду, спагадлівай ацэнкай яго высакародных якасцей, павышанай цікавасцю да народнага быту, фальклорнай творчасці і г. д.
Ідэі асветніцтва ў Таварыстве філаматаў даволі цесна перапляталіся з нацыянальнавызваленчымі тэндэнцыямі. Свае погляды і імкненні члены таварыства мелі намер ажыццяўляць не толькі ў студэнцкія гады, але і на працягу ўсяго жыцця. Нават у статуце таварыства прадугледжвалася, што яго члены застаюцца сябрамі арганізацыі назаўсёды. Гэта было даказана многімі, у тым ліку, а, магчыма, у першую чаргу, Адамам Міцкевічам.
Невыпадковым з’яўлялася імкненне філаматаў садзейнічаць “па меры магчымасці ўсеагульнай асвеце”. Такім шляхам яны мелі намер рыхтаваць грамадства да змагання за вызваленне Бацькаўшчыны ад царскага самаўладства. Пра гэта сведчыць, у прыватнасці, адзін з напрамкаў у дзейнасці таварыства, у межах якога вывучаліся розныя спосабы кіравання грамадствам і шляхі да яго дэмакратызацыі.
Адам Міцкевіч з’яўляўся адным з найбольш актыўных членаў арганізацыі і нават распрацоўшчыкам тактычных захадаў. Па яго ініцыятыве ў 1819 г. было ўтворана першае адгалінаванне Таварыства філаматаў, якое атрымала назву “Саюза сяброў”. На працягу толькі аднаго года ў гэтую арганізацыю ўступілі 30 студэнтаў Віленскага універсітэта. Адам Міцкевіч напісаў статут “Саюза сяброў”. Згодна з ім указаная арганізацыя павінна была ўзначальвацца членам Таварыства філаматаў і рыхтаваць для яго папаўненне. Вопыт утварэння адгалінаванняў Таварыства філаматаў практыкаваўся і ў больш позні час. У 1820 г. быў утвораны новы саюз — прамяністых.
Аднак найбольш значнай арганізацыяй з’яўлялася Таварыства філарэтаў, гэта значыць дабрадзеяў, якое дзейнічала ў 18201823 гг. Яно было створана філаматамі пасля таго, як тагачасны рэктар Віленскага універсітэта Сымон Малеўскі вымушаны быў распусціць Таварыства філаматаў. Накіраванасць новай арганізацыі вызначалася даволі яскравай нацыянальнавызваленчай афарбоўкай. Кіраўнікамі арганізацыі, а сярод іх быў і Міцкевіч, які ў гэты час ужо настаўнічаў на Ковеншчыне, рабіліся захады, каб устанавіць кантакты з рускімі дваранскімі рэвалюцыянерамі.
Звяртаюць на сябе ўвагу паважлівыя адносіны Адама Міцкевіча да нацыянальнадзяржаўнага вызначэння народаў. Як ён засведчыў пазней, чытаючы курс лекцый аб славянскіх літаратурах у Парыжы ў 1842 г., польскія паэты “не падзялялі ілюзій палітыкаў” адносна аднаўлення ў будучым усходніх межаў Польшчы 3. Зразумела, што ў першую чаргу тут мелася на ўвазе нацыянальнадзяржаўнае вызначэнне беларускага народа.
’ Мнцксвнч А. Собр. соч.: В 5 т. М., 1954. Т. 4. С. 373374.
80
Хаця арганізацыя філарэтаў была больш заканспіравана, аднак царскія ўлады яе раскрылі. Усяго было арыштавана не меней 160 чалавек, сярод якіх пераважалі выхадцы з беларускіх зямель. Аб гэтым сведчыць факт, што са 135 чалавек, якіх дапытала ўрадавая камісія пад кіраўніцтвам сенатара Мікалая Навасільцава, 133 былі з Віленскай, Гродзенскай, Магілёўскай, Мінскай губерняў і Беласточчыны.
Дзейнасць Таварыстваў філаматаў і філарэтаў, у якіх Адам Міцкевіч адыграў важную кіруючую ролю, не без падстаў расцэньваецца некаторымі даследчыкамі, у прыватнасці Кастусём Цвіркам як самая першая хваля беларускага нацыянальнага адраджэння 4. Аб гэтым сведчыць тая ўвага, што надавалася членамі таварыстваў народнай культуры, побыту, фальклору. У зборы і апрацоўцы народнай спадчыны члены таварыства зрабілі надзвычай шмат. Яны шырока выкарыстоўвалі гэтае багацце ў сваёй паэтычнай творчасці.
Звяртае на сябе ўвагу той факт, што стварэнне і дзейнасць Таварыстваў філаматаў і філарэтаў, а таксама іх адгалінаванняў супала па часе з такімі ж арганізацыямі дзекабрыстаў у Расіі. Хаця члены таварыстваў, што дзейнічалі ў Віленскім універсітэце, у тым ліку А. Міцкевіч, не ставілі перад сабой такіх радыкальных мэтаў, скіраваных на звяржэнне існуючага ў Расійскай імперыі манархічнага ладу, як дзекабрысты, аднак першыя з іх усё бліжэй падыходзілі да задач нацыянальнага вызвалення. У сувязі з гэтым нельга не адзначыць іх кантакты з рускімі дваранскімі рэвалюцыянерамі. У прыватнасці, Міхал Рукевіч, з’яўляючыся адным з актыўных дзеячаў Таварыстваў філаматаў і філарэтаў, быў сярод арганізатараў дзекабрысцкага “Саюза ваенных сяброў” у Літоўскім корпусе.
Што датычыць Адама Міцкевіча, то будучы высланым у цэнтральныя рэгіёны Расіі, ён прыбыў у канцы 1824 г. у Пецярбург, дзе пазнаёміўся з некаторымі дзеячамі руху дзекабрыстаў. Ад іх было ім атрымана нават даручэнне рабіць практычныя захады па збліжэнню прадстаўнікоў дзекабрыстаў з радыкальна настроенымі дзеячамі Беларусі, Польшчы, Літвы. Дзеля рэалізацыі гэтай справы ён прымаў удзел у кантактах, якія меліся паміж удзельнікамі Паўднёвага таварыства дзекабрыстаў і Польскага патрыятычнага таварыства.
Ужо будучы ў Маскве, Адам Міцкевіч даведаўся аб узброеным выступленні ў сталіцы 25 снежня 1825 г. і паражэнні паўстання дзекабрыстаў. Такі зыход ён цяжка перажываў.
Увайшоўшы ў маскоўскае літаратурнае асяроддзе і стаўшы частым госцем славутага літаратурнага салона княгініпаэтэсы 3. Валконскай, ён пазнаёміўся і зблізіўся з выдатнымі дзеячамі рускай літаратуры, у тым ліку з
4 Філаматы і філарэты. Мн., 1998. С. 16, 21.
81
Аляксандрам Пушкіным. Дзякуючы падтрымцы і хадайніцтву сваіх рускіх калегаў і сяброў ён змог атрымаць дазвол і выехаць у пачатку 1829 г. за мяжу. Пачаўся новы этап яго жыцця ў краінах Еўропы, які характарызаваўся не толькі плённай літаратурнай працай, асабліва ў першыя гады эміграцыі, але і актыўнай грамадскапалітычнай дзейнасцю.
Уважліва сачыў А. Міцкевіч за ходам паўстання 18301831 гг. у Польшчы і Заходняй Беларусі. Ён балюча перажываў яго паражэнне, адгукнуўся на яго выдатнымі творамі аб паўстанцах — “Рэдут Ардона” і “Смерць палкоўніка”. Апошні верш, як вядома, прысвечаны гераіні паўстання Эміліі Плятэр. Яго творы гэтага часу вызначаюцца верай у канчатковы поспех вызваленчай барацьбы супраць царскага рэжыму. Гэта асабліва яскрава гучыць у найбольш значных творах паэта — паэме “Дзяды” (III частка) і ў “энцыклапедыі жыцця ліцвінаў” — “шляхецкай гісторыі” “Пан Тадэвуш”.