Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 448с.
Мінск 1998
Вядома ж, А. Міцкевіч быў далёкі ад дакладнага пераказу гістарычных крыніц і таму падыходзіць да ягонай творчасці выключна з гістарычнымі меркамі не выпадае. Аднак несумненна таксама, што ён, выкарыстоўваючы сюжэты ліцвінскай мінуўшчыны для стварэння найбольш яркіх мастацкіх вобразаў, закліканых абудзіць у чытача гераічнапатрыятычныя пачуцці, надзвычай надзённыя ва ўмовах першай паловы XIX ст., быў добра знаёмы з уласна гістарычнымі крыніцамі. Дастаткова згадаць яго працу над стварэннем вобраза вялікага магістра Тэўтонскага ордэна Конрада Валенрода, які з’яўляецца зборным персанажам — прататыпам яго былі некалькі асоб, апісаных у старадаўніх дакументах. Незвычайная гістарычная дасведчанасць А. Міцкевіча, асабліва ва ўмовах, калі ён жыў і тварыў, праявілася як у веданні асобных дэталей, так і ў арыентаваны ў агульных тэндэнцыях і нават у некаторых даўніх ацэнках канкрэтных асоб. У якасці прыкладу можна прывесці паэму “Гражына”, дзе даецца, як уяўляецца, вельмі трапны зрэз ліцвінскай гісторыі канца XIV першай паловы XV ст., калі Вялікае Княства раздзіралася міжусобіцамі, выкліканымі як палітычнымі, так і дынастычнымі прычынамі. He можа не выклікаць здзіўлення і характарыстыка Вітаўтавага двара як бліскучага, пышнага, што ў гэтым сэнсе не саступаў дварам іншых вядомых еўрапейскіх манархаў і нават пераўзыходзіў іх. Такую ацэнку прыдворнай атмасферы Вялікага Княства Літоўскага часоў Вітаўта можна знайсці ў рэальных крыніцах, у прыватнасці, у данясеннях крыжацкіх шпіёнаў, што знаходзіліся пры асобе гэтага гаспадара. Прыцягвае ўвагу таксама панегірык Вітаўту, які, хаця і ўкладзены ў вусны яго нядобразычліўца Літавора, гучыць ва унісон агульнай ацэнцы аўтараў XVXVI стст., пачынаючы ад Яна Длугаша. Асабліва нагадвае апісанне магут
93
насці гэтага вялікага князя ў “Гражыне” радкі, прысвечаныя яму М. Гусоўскім у “Песні пра зубра”. Дарэчы, калі зайшла гаворка пра Длугаша, то можна было б згадаць яшчэ адзін момант, адлюстраваны ў яго хроніцы — гэта перагаворы Ягайлы з Вітаўтам аб атрыманні апошнім каралеўскай кароны, калі палякі, імкнучыся адгаварыць занадта, на іх думку, самастойнага князя ад яго намераў, характарызуюць Вялікае Княства Літоўскае як бедны і пустэльны край. He выключана, што гэтае месца з Длугаша Міцкевіч ведаў, а можа, нават і запазычыў, уклаўшы ў трохі перафразаванай форме ў вусны Літавора, які называе бедным краем, варажскімі балотамі Русь.
Чытаючы творы А. Міцкевіча, не зусім лёгка зразумець сэнс, які ён укладае ў кожным канкрэтным выпадку ў паняцце “ліцвіны”. Ужо згаданая прадмова да “Конрада Валенрода” сведчыць, што яго разуменне характару Вялікага Княства Літоўскага ў нечым набліжалася да таго, якое пераважна прынята ў сучаснай беларускай навуцы, дзе характар гэтай дзяржавы вызначаецца як беларускалітоўскі (літоўскабеларускі), прынамсі, значнасць ролі славянскіх зямель тут ён бачыць вельмі выразна. He выключана, што акцэнтаванне паэтам ўвагі на менавіта літоўскай, балцкай спецыфіцы дзяржавы, а дакладней, на персанажах літоўскага паходжання, не ў апошнюю чаргу сталася вынікам імкнення да пэўнай міфатворчасці, так блізкай Міцкевічавай паэзіі. Можна дадаць, што падобная міфатворчасць заўважаецца і ў дэталях яго твораў. Варта згадаць хаця б характарыстыку крыжакоў, што на старонках “Гражыны” выступаюць як несакрушальныя волаты, асілкі ў непрабівальных з ног да галавы даспехах і на аграмадных конях, якім звычайная людская сіла супрацьстаяць не ў стане. Падобная ж трактоўка тэўтонаў перакачавала ў творы Г. Сянкевіча і нават у навуковую літаратуру і толькі адносна нядаўна польскія зброязнаўцы рызыкнулі абвергнуць міф аб грандыёзнай розніцы ва ўзбраенні крыжакоў і прадстаўнікоў Ягелонскай кааліцыі.
I, нарэшце, нельга не спыніцца на агульным пафасе Міцкевічавых твораў ліцвінскага цыклу, якія прасякнуты патрыятычным духам, прычым носьбітамі гэтага духу, патрактаванага амаль у сучасным разуменні гэтага паняцця, з’яўляюцца ў Міцкевіча прадстаўнікі той далёкай эпохі. Так, у ‘Тражыне” яны з найбольшай сілай увасоблены ў постаці Рымвіда, які асуджае міжусобіцу і тых князёў, што раздзіраюць Бацькаўшчыну, карыстаючыся пры гэтым паслугамі спрадвечных ворагаў Вялікага Княства — крыжакоў. Прычым у супрацьвагу апошнім Рымвід яўна сімпатызуе палякам. Яшчэ больш канкрэтныя абвінавачванні гучаць у “Конрадзе Валенродзе”, дзе яны адрасуюцца Вітаўту, які ў той час перайшоў на бок Ордэна і характарызуецца як здрайца. Блізкі па свайму гучанню пафас і “Жывілі”.
Як гэта не парадаксальна, але падобная пазіцыя Міцкевіча, абумоўленая яго поглядамі як польскага патрыёта першай паловы XIX ст. (яны, да
94
рэчы, прасочваюцца і ў такіх, здавалася б, пазбаўленых палітычнай афарбоўкі творах, як “Тры Будрысы”, дзе тры ліцвіны, якія былі пасланыя бацькам у розныя краі па здабычу і вярнуліся ўсе як адзін з маладымі нявестаміполькамі, мусяць сімвалізаваць непазбежнасць лучнасці Літвы і Польшчы), знаходзіць пэўныя адгалоскі ў сучаснай беларускай гістарычнай навуцы. Тут гісторыя Вялікага Княства Літоўскага часам разглядаецца, так бы мовіць, праз прызму гістарычнай наканаванасці. У адпаведнасці з ёй вылучаецца нібы адна лінія гістарычнага развіцця, усе ж іншыя вектары, не скіраваныя ў той самы бок, выступаюць як рэгрэсіўныя. У адпаведнасці з гэтым даецца трактоўка канкрэтных гістарычных асоб, успрыманне дзейнасці якіх не заўсёды пазбаўлена ацэнак з пункту гледжання сённяшніх рэалій. Тым самым свядома ці несвядома ставіцца ў пэўнай ступені знак роўнасці паміж ментальнасцю сучаснага чалавека і ўяўленнямі прадстаўніка сярэднявяковага грамадства, светаўспрыманне якога фарміравалася з улікам наяўнасці значнай колькасці традыцыйна існуючых саслоўных, рэлігійных, культурных, этнічных і іншых перагародак.
Аднак натуральна, што патрыятызм у канцы XIV першай палове XV ст. успрымаўся зусім не так, як ў найноўшы час, і ў сувязі з гэтым Літавор, а тым больш Вітаўт, які ішоў на супрацоўніцтва з крыжакамі дзеля ўмацавання сваёй улады, былі ніяк не меншымі патрыётамі, чым Рымвід — фігура зусім не тыповая для сярэдневякоўя. Бо і для Міцкевічавага Літавора, і для рэальна існаваўшага Вітаўта змаганне за Радзіму было цесна звязана з барацьбой за свае спадчынныя феадальныя правы, што, у прынцыпе, не ішло ўразрэз з агульнай псіхалогіяй тагачаснага грамадства. Больш таго, як сведчаць крыніцы, якраз Вітаўт карыстаўся найбольшай падтрымкай ліцвінаў і русінаў нават у часы знаходжання на баку Ордэна, хаўрусам з якім не грэбавалі ў розныя часы ні Ягайла, ні Андрэй Альгердавіч Полацкі, ні Свідрыгайла, якія хацелі дамагчыся ўласных выгад і адначасова з’яўляліся прадстаўнікамі інтарэсаў розных груп тагачаснага грамадства. А між тым некаторыя з гэтых асоб увайшлі ў гісторыю, маючы сталую рэпутацыю зацятых змагароў з крыжацкай агрэсіяй. Урэшце, паўстае пытанне, ці існавала ў Вялікім Княстве Літоўскім ў часы, апісаныя Міцкевічам, нейкая адзіная знешнепалітычная арыентацыя, духам якой прасякнуты яго творы ліцвінскага цыкла? У цэлым напэўна так, бо ўжо была заключана Крэўская унія і неўзабаве рыцарства Вялікага Княства Літоўскага сумесна з рыцарствам польскім выступіла супраць крыжакоў пад Грунвальдам. Аднак наканаванасць цеснага палітычнага саюзу з Польскай Каронай яшчэ не паспела замацавацца ў людской свядомасці, доўгі час яшчэ краіну раздзіралі супярэчнасці, цяпер ужо звязаныя з імкненнем літоўскабеларускага гаспадарства да больш мягкіх формаў гэтага саюза. Сімвалічна, што ў ходзе вырашэння гэтай задачы рабіліся спробы знайсці саюзнікаў як на захадзе,
95
так і на ўсходзе, пачынаючы ад рускіх княстваў і канчаючы крыжакамі, што выразна дэманструе зменлівасць знешнепалітычных сімпатый у залежнасці ад абставін.
Падабенства пазіцыі Міцкевіча і сучасных айчынных гісторыкаў ў ацэнцы падзей нашай даўняй гісторыі тлумачыцца, як падаецца, падабе ам існуючай тады і цяпер грамадскай думкі, якая патрабавала і патрабуе гераізацыі мінулага і надання яму высокага патрыятычнага пафасу. Нездарма ў розныя часы да гістарычнай навукі прад’яўляліся высокія патрабаванні грамадзянскага характару. Аднак у сілу сваёй спецыфікі гісторыя не можа і не павінна абстрагавацца ад фактаў, нават дзеля дасягнення самых высокіх мэтаў. Яна можа толькі даць матэрыял для творчага пераасэнсавання мастакамі і паэтамі, якія сілай свайго таленту надаюць яму асаблівае гучанне, здольнае закрануць самыя патаемныя струны чалавечага сэрца. А. Міцкевіч зрабіў гэта з найвышэйшым майстэрствам. I гэта адна з прычын, па якіх неўміручыя творы геніяльнага сына беларускага, літоўскага і польскага народаў не трацяць сваёй актуальнасці і ў нашыя дні.
Войцех Фалкоўскі (Варшава)
ЧАС, СВАБОДА I ГІСТОРЫЯ Ў МІЦКЕВІЧА
Нашы разважанні пра час і гісторыю ў творчасці Адама Міцкевіча распачнём з фрагмента тэкста, які ўзнік у 1832 г. і змешчаны ў “Кнігах польскага народа”.
“I. Свабода ў Еўропе пашыралася паволі, але бесперапынна і прыстойна, ад каралёў Свабода ішла да вялікіх паноў, а тыя, будучы вольнымі, распаўсюджвалі Свабоду па гарадах, і хутка яна павінна была быць перанесена на народ, усё хрысціянства павінна было стаць вольным, а ўсе хрысціяне, як браты, роўнымі паміж сабой”.
Гэтыя словы былі напісаны ў Парыжы ў перыяд пасля Лістападаўскага паўстання, калі ў Францыю пачалі прыбываць чарговыя хвалі эмігрантаў. Лёгка сабе ўявіць смутак і журбу, якія панавалі сярод удзельнікаў паўстання. Пытанні пра сэнс нядаўняй барацьбы перапляталіся з разважаннямі на тэму будучыні краіны і іх саміх. Дыскусіі аб стратэгіі паўстання вяліся разам з дэбатамі аб становішчы народа і грамадства, аб сітуацыі, у якой яны знаходзіліся напярэдадні ўздыму, і тых жыватворчых сілах, якія давалі магчымасць усё гэта перажыць. У такой сітуацыі роздум над паняццем свабоды як адным з асноўных атрыбутаў асобы і ўсяго народа былі натуральнымі і чаканымі. Бо гэта была гаворка пра стан чалавека і яго адказнасць перад грамадствам, аб этычных абавязках і штодзённых учын
96
ках, аб заканамернасцях, якія стварае бягучы момант, і аб традыцыях, атрыманых у спадчыну ад продкаў, якія і фарміруюць нацыянальную свядомасць. Такім чынам, паняцце свабоды станавілася адным са складнікаў больш шырокай канцэпцыі, якая ахоплівала гісторыю народа і механізмы гэтай гісторыі.