• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)

    Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)


    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 448с.
    Мінск 1998
    128.96 МБ
    Як салдацкі абед у сапліцоўскім двары ўяўляе сабой кампазіцыйны зварот да вячэры ў замку, так і гістарычныя сцэны, узноўленыя канцэртам Янкеля, з’яўляюцца літаратурным завяршэннем гістарычнага выкладу ў вобразах, прадстаўленага на першых старонках паэмы. Ва ўступе была згадана
    100
    Канстытуцыя 3 Мая і нацыянальная згода вакол яе пастаноў, затым Таргавіцкая канфедэрацыя, бітва на Празе і штурм Суворава, а таксама трэці падзел дзяржавы, каб завяршыць выкананым на ўздыме апафеозам легіёнаў і ідэі ўваскрэшання Рэчы Паспалітай. Падзеі з недалёкага мінулага звязваюцца ў адно цэлае з перыядам больш даўнім таксама, як і лакальныя падзеі ў мясцовай правінцыі гарманічна ўпісаны ў гісторыю краіны і Еўропы.
    Іншай падзеяй з крыху больш даўняга мінулага, згаданай у аповедзе, была Канфедэрацыя, якая была створана ў 1768 г., існавала да першага падзелу ў 1772 г. і ўвайшла ў канон польскіх нацыянальных міфаў. Удзел у ёй гарантаваў шляхецтва да канца жыцця. Для пакалення філарэтаў, як і для пакалення іх бацькоў, што знаходзіліся побач з Касцюшкам, а пазней поплеч з генералам Дамброўскім, яна была часткай старых патрыятычных традыцый, якія сягалі на некалькі дзесяткаў гадоў назад і разглядалі службу Рэчы Паспалітай неабходным элементам шляхецкай культуры. У такім разуменні ўзорным сарматам быў толькі той шляхціц, які перш за ўсё аддаваў перавагу службе на карысць інтарэсаў дзяржавы і народа.
    Эпоха, якая пачынаецца ў грамадскім мысленні са змовы ў Бары, сягала ў далёкае мінулае, ажно да паловы XVII ст. Пра гэта сведчаць успаміны, якія з’яўляюцца ў некалькіх месцах, пра шведскія войны. Прыгожы сервіз, выкарыстаны для прыёму легіянераў, быў заказаны ў Венецыі Мікалаем Радзівілам Сіроткай, але ў час Патопу перайшоў у шляхецкія рукі. Стары дом Мацея Дабжынскага, збудаваны як двор, прыйшоў у заняпад. Пра ранейшую яго прыгажосць нагадвала толькі архітэктура, абарончыя збудаванні фальварка, а таксама старыя гарматы, снарад, які дзейнічаў ў час войнаў са шведамі. Гады Патопу сталі выразным пунктам у грамадскай памяці, які адназначна асацыіраваўся з абаронай айчыны і выкананнем патрыятычнага абавязку. Адначасова яны азначалі пачатак сармацкай эпохі, такі адлеглы, што ён атаясамліваўся з яе росквітам і лёгка ўспрымаўся як узор для пераймання. Гэтая падзея належала да аднаго і таго ж гістарычнага перыяду, таму была лёгка зразумелай і адначасова такой даўняй, амаль легендарнай.
    У творчасці Міцкевіча таксама існаваў даўно мінулы час, час рэчаіснасці, вельмі адрознай ад існуючых узораў і жывой памяці, што ўспрымалася амаль як легенда. Гэта былі часы значна далейшыя, чым сягалі ўспаміны і ўяўленні Мацькаў Дабжынскіх, Сапліцаў і барскіх канфедэратаў, часы самай глыбокай гісторыі, сапраўдны plusquamperfectum.
    Дэвізам паэта пры напісанні твораў на гістарычную тэму, дзеянне ў якіх адбываецца ў самым аддаленым часе, былі словы Шылера: “Што ажывае ў песні, гіне ў рэчаіснасці”. Менавіта таму “Конрад Валенрод”, аповесць з літоўскай і прускай гісторыі, нягледзячы на тое, што ўзнік у выніку вывучэння эпохі, нясе аддаленае пасланне часоў сярэднявякоўя. Гэта твор пра
    101
    нацыянальныя інтарэсы, пра патрыятызм і самаадданасць айчыне. Атаясамліванне з народам, мовай дзяцінства, звычаямі роднага дома, верай продкаў разумеецца тут паводле катэгорый XIX ст. Такога разумення не існавала ў XIV ст., у якім разгортвалася дзеянне твора. Аднак яно дазваляе аўтару сканструяваць зразумелае і адназначнае пасланне да чытача. Яно ўтрымлівае заклік да ратавання айчыны і яе культуры ад мяча захопнікаў, які адразу асацыіраваўся чытачом з царскім бізуном.
    Апісанне падзей, так аддалённых у часе, вынікала, на першы погляд, з жадання аўтара пазбегнуць нраследаванняў царскай цэнзуры, але пры гэтым яно давала магчымасць свабодна мадэляваць вобразы герояў і разгортваць дзеянні так, каб пасланне пра вольнасць было зразумелым, а дырэктывы да дзеянняў нібы вынікалі самі. Нягледзячы на маральныя ваганні, звязаныя з асобай Валенрода, які дзеля вернасці свайму народу здрадзіў сябрам, кінуў падначаленых і ў значнай ступені адрокся сам ад сябе, загад дзейнічаць па патрыятычных матывах быў сфармуляваны вельмі моцна. Ёсць, акрамя гэтага, яшчэ адна прычына, зза якой гістарычныя раманы граюць важную ролю. Яны паказваюць самую далёкую гістарычную перспектыву для патрыятычных паводзін пры абароне свабоды. Творчасць Міцкевіча, папершае, падоўжвае час існавання гэтай традыцыі ад канца XVIII ст., да моманту Вялікага сейма, затым знаходзім прыклады і намёкі на эпоху вялікай сармацкай культуры, якія пераносяць нас часам далёка ў глыб XVII ст. Нарэшце папулярнай з’яўляецца таксама рэчаіснасць сярэдневякоўя. Бо гэта ж перыяд амаль усяго гістарычнага існавання народа і дзяржавы. Цэнтральным паняццем для іх усіх становіцца свабода. I так, як было сцверджана ў першай цытаце, свабода пашыраецца паволі. Яна паслядоўна ахоплівае чарговыя сацыяльныя групы, а затым наступныя краіны і дзяржавы. Свабода неабходна ў кожную эпоху. Яна — натуральная неабходнасць чалавека і народа.
    Пераклад з польскай мовы Галіны Жалубоўскаіі
    Сяргей Рыбчонак (Мінск)
    РАДАВОД СТЫПУЛКОЎСКІХ ГЕРБА ДЗЯХ
    Род Стыпулкоўскіх цікавы для гісторыі Беларусі прынамсі па дзвюх прычынах. Папершае, з імі параднілася цётка Адама Міцкевіча, г. зн. ёсць адгалінаванне радавода паэта па жаночай лініі, а падругое, Стыпулкоўскія на пачатку XIX ст. валодалі фальваркам Завоссе, дзе па некаторых меркаваннях нарадзіўся і правёў дзіцячыя гады наш славуты зямляк, г. зн. павінны былі мець пэўныя, дакументальна зафіксаваныя адносіны з сям’ёй паэта.
    102
    Для стварэння радавода былі выкарыстаны вывады, атрыманыя Стыпулкоўскімі 31 снежня 1798 г. ад віленскага і 17 лютага 1828 г. ад гродзенскага дваранскіх дэпутацкіх сходаў, персанальная справа аб дваранстве роду, што захавалася ў НГА Беларусі, і некаторыя іншыя архіўныя і ўжо публікаваныя матэрыялы.
    Паходжанне прозвішча Стыпулкоўскі, хаця на Беларусі часцей ужываўся варыянт Стыпалкоўскі, звязана, відавочна, з назвай аднайменнага населенага месца Стыпулкі (таксама Стыпулкі Шведскія, Шымонскія і Гежмінскія), што знаходзяцца зараз на тэрыторыі Польшчы. Апроч таго, Стыпулкоўскія валодалі яшчэ маёнткамі Ляснёва і Боркі, што знаходзіліся ў тым жа Браньскім пав. Бельскай зямлі Падляшскага ваяв. У Навагрудскі пав. перасяліўся Валенцій Грыгор’евіч С., звязаўшы на доўгі час лёс сваіх дзяцей з Беларуссю. Род С. карыстаўся ўласным гербам, што атрымаў таксама назву Дзях (ад назвы адпаведнага ўжыванага родам прыдомка) і што падцвярджаецца, галоўным чынам, сведчаннем ураднікаў і абывацелей Браньскага пав. за 1773 г. Апісанне герба згодна з малюнкам, зробленым у час вываду 31 снежня 1798 г., наступнае: колер поля шчыта невядомы, у шчыце залаты паўмесяц рагамі ўгору, у сярэдзіне якога залатое кола з шасцю пракладамі, над колам залатая шасціканцовая зорка, у кляйноце — тры такіх жа зоркі лікам 1:2.
    1 калена
    Тамаш (1), пакінуў пяцёра сыноў (2, 3, 4, 5, 6).
    2 калена
    Францішак (2), служыў у войску.
    Пётр (3), пакінуў аднаго сына (7).
    Марцін (4), пакінуў аднаго сына (8).
    Балтазар (5), пакінуў аднаго сына (9).
    Марцін ? (6), служыў у войску.
    3 калена
    Валенцій (7).
    Грыгорый (8), жонка Марыянна Унароўская, пакінуў чатырох сыноў (10, 11, 12, 13) і двух дачок (14, 15).
    Юзаф (9).
    4 калена
    Станіслаў (10), жонка Сакалоўна.
    Валенцій (11), служыў у пані Тызенгаўзавай, жонкі старосты дыяменцкага, яшчэ быў жывы ў 1800 г. і памёр да 1803 г., жонка Разалія, пакінуў трох сыноў (16, 17, 18) і чатырох дачок (19, 20, 21, 22).
    Валенцій 17 кастрычніка 1769 г. набыў ад Станіслава Райкевіча, ротмістра навагрудскага, фальварак Белая за 3500 зл. пол., у якім згодна з па
    103
    дымным тарыфам 1777 г. налічваўся 1 дым. Таксама Валенцій разам з сынамі Вінцэнтам і Ігнаціем атрымаў вывад ад віленскага дваранскага дэпутацкага сходу 31 снежня 1798 г. (11 студзеня 1799 г.).
    Сымон (12), жонка Пяркоўская.
    Юзаф (13), жонка Маноўская.
    ^ (14), у шлюбе з Трушкалаўскім.
    ^(15), у першым шлюбе Хоінская, у другім Крапіўніцкая.
    Сымон і Юзаф бралі 20 снежня 1773 г. для брата Валенція, пакрыўджанага некаторымі асобамі, тэстаманіяльны запіс ад ўраднікаў і абывацелей Браньскага пав. Бельскай зямлі Падляшскага ваяв. аб прыналежнасці да шляхецкага стану.
    5	калена
    Вінцэнт Леан (16), нарадзіўся каля 1763 г., каморнік навагрудскі па крэдэнсу падкаморага таго ж ваяводства Адама Вайніловіча ад 1 мая 1788 г., пазней быў засядацелем ці асэсарам Навагрудскага ніжэйшага земскага суда, служачы там, дарэчы, спраўджаў на месцы правільнасць звестак, пададзеных М. Міцкевічам у дадатковай рэвізскай казцы па закладному фальварку Завоссе ў 1800 г., дзедзіч пасля бацькі і па ўступным запісу ад брата фальварка Белая (з 1803), яго жонка Барбара з Міцкевічаў, прынамсі, у лістападзе 1797 г. дакладна, памёр 15 мая 1813 г. у Завоссі, меў двух сыноў (28, 29) і шасцёра дачок (23, 24, 25, 26, 27, 30).
    Апроч таго, Вінцэнт 19 сакавіка 1808 г. набыў ад Міхаіла, сына Пятра Паўла Яновіча, ротмістра навагрудскага, фальварак Завоссе за 7000 зл. пол., прычым палова фальварка знаходзілася ў закладным валоданні Міцкевічаў, таму згодна з запісам Вінцэнт заплаціў толькі частку сумы (за другую палову) за вылікам грошай, неабходных для выкупа Міцкевічавай часткі з закладу і на ўплату доўга з працэнтамі, і, прыняўшы ўсе мажлівыя прэтэнзіі ў будучым на сябе, стаўся юрыдычна адзіным уладальнікам фальварка. У 18061810 гг. Вінцэнт служыў упраўляючым Мышскага графства і пражываў з сям’ёй у Мышы, дзе нарадзіліся абодва яго сыны.
    Як адзначаў вядомы даследчык жыцця і творчасці паэта В. Каратынскі, што грунтоўна апрацаваў фамільныя архівы Міцкевічаў і Стыпулкоўскіх, Вінцэнт у канцы 1798  пачатку 1799 г. пры магчымасці дапамагаў брату жонкі з харчаваннем — дастаўляў у Навагрудак свініну і інш. прадукты, і грашыма, якія М. Міцкевіч пазычаў, каб заплаціць за старую і наняць новую кватэру. Гэта, між іншым, не перашкаджала Стыпулкоўскім пасваяцку судзіцца з Міцкевічамі. Так, 4 снежня 1798 г. Валенцій з сынамі Вінцэнтам і Ігнаціем выклікалі ў суд земскі навагрудскі Базыля, Адама і Мікалая Міцкевічаў і Барбару з Міцкевічаў Стыпулкоўскую наконт спадчыны па памерлым Юзафу Міцкевічу.