Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 448с.
Мінск 1998
У такім бачанні мінулага свабода з’яўляецца каштоўнасцю, да якой імкнуцца паволі і ўпарта, праз вякі, а асноўныя працэсы і'рамадскага развіцця заключаюцца ў паступовым і паслядоўным пашырэнні сферы свабод. Гэта з’яўляецца, такім чынам, натуральнай мэтай імкненняў кожнага народа, якая вызначае этычныя прынцыпы паводзін асобы і акрэслівае рамкі публічнай дзейнасці цэлых грамадстваў. Гэта — таксама паказчык узроўню цывілізацыі народаў, крытэрый месца сярод культур, на якім у гістарычным працэсе знаходзіцца племя ці народ. Менавіта так разумеў свой заклік да паўстанцкай барацьбы Стэфан Гарчыньскі, які пісаў яшчэ раней, у час ваеннай кампаніі:
Barbarzyncy z przcklcnstwa konajq wyrazcm;
My z rozkosz^ za wolnosc umicrajmy razcm...
Царскія войскі, якія ішлі на Варшаву, параўноўваліся з варварскімі ордамі, якія неслі не толькі няволю, але і цывілізацыйную адсталасць. Існуючая свабода давала маральную перавагу і ўказвала на дыстанцыю, якая раздзяляла народ, абараняючы яе ад варвараў, якія былі пазбаўлены такой каштоўнай вартасці. Гэтае перакананне было паўсюдным і ўваходзіла ў каноны светапогляду польскай і еўрапейскай інтэлігенцыі той эпохі.
Весткі пра абарону Варшавы ў верасні 1831 г., якія прывёз у Парыж Стэфан Гарчыньскі, паслужылі Міцкевічу пэўным штуршком да напісання аднаго з найбольш моцна ўздзейных на слухача верша “Рэдут Ардона”. Тут мы бачым не толькі апісанне гераічнай бітвы на подступах да сталіцы, мужнасць абаронцаў, але таксама выразную метафару — барацьбу волі з няволяй, варварства з цывілізацыяй, гонару з подласцю.
Bog wyrzckl slowo stan si?, Bog i zgiii wyrzcczc
Kicdy od ludzi wiara i wolnosc ucicczc, Kicdy zicmi? dcspotyzm i duma szalona Oblcjti...
Катэгорыя свабоды была, такім чынам, адной з асноўных рыс, характэрных для роздумаў над сучаснасцю; тады, калі адбывалася трагедыя паўстання; калі распачаліся эмігранцкія пакуты; у час гарачых дыскусій аб сітуацыі, у якой апынуўся народ, і пра яго будучы лёс, а таксама сярод абвінавачванняў, спрэчак і ўспамінаў пра бітвы і кампаніі пад Грахоўскай Альшынкай, Лукоўскім Сточкам, Астралэнкай. Гэта было разважанне пра Сённяшні Час.
97
Якімі ж былі ў той перыяд рамкі мінулага часу ў творах Паэта? Дзе пралягала мяжа паміж сучаснасцю і недалёкімі ўспамінамі? Як мы адрозніваем praesens ад imperfectum, так паспрабуем адзначыць важныя для цэлага пакалення імпульсы, што зыходзілі з недалёкага мінулага. Гэта былі падзеі, якія павінны былі памятаць з ранняга дзяцінства ці з аповедаў бацькоў — перыяд напалеонаўскай эпапеі, двух апошніх раздзелаў, Таргавіцкай здрады і паўстання Касцюшкі. Рэмінісцэнцыі тых падзей павінны былі пастаянна прысутнічаць у размовах і ўспамінах, у тым ліку ў найбольш асабістых, пры накрэсліванні палітычных планаў і ў час падрыхтоўкі дзеянняў лакальнага маштабу. Героі гэтых падзей увайшлі ў пантэон нацыянальнай славы і ў сямейныя пераказы нацыянальнай гісторыі і традыцыі. Сведкі таго перыяду выходзяць на сцэну ў творах, прысвечаных драматычным падзеям паўстання, як сапраўдныя ўдзельнікі, каб падкрэсліць драматызм сітуацыі і паказаць пераемнасць пакаленняў. Апісанне гераічных змаганняў, сведкамі якіх яны былі, набывала, такім чынам, гераічную афарбоўку і знаходзіла месца ў доўгім спісе народнай славы.
У агульнай роспачы каля ложа паміраючага палкоўніка, дачкі графа Эміліі Плятэр, сярод стральцоў знаходзіліся “старыя салдаты Касцюшкі”. Плач агарнуў усіх, таксама і тых, хто ўдзельнічаў у бітвах без малога сорак гадоў таму назад. Сцэна развітання з жыццём дзяўчыныкамандзіра ў вершы “Смерць палкоўніка” прадстаўляла, такім чынам, не толькі тры розныя пакаленні патрыётаў, якія прымалі ўдзел у барацьбе за незалежнасць, але сведчыла аб пераемнасці традыцыі барацьбы за свабоду. Самыя маладыя паўстанцы — равеснікі дзяўчыныпалкоўніка, — становяцца на калені no634 з ветэранамі зпад Зяленцаў, Рацлавіцаў і Мацяёвіцаў, якія ў гэты момант павінны былі мець узрост амаль пенсійны. Такім чынам, бягучыя падзеі становяцца ў нейкай ступені працягам слаўнага мінулага і ўпісваюцца ў доўгі шэраг дзеянняў і патрыятычных пачынанняў.
Гістарычная перспектыва яшчэ больш падаўжаецца шляхам увядзення ў апісанне асобы гетмана Стэфана Чарнецкага. Паміраючы, Эмілія Плятэр патрабуе, як і вялікі папярэднік, што жыў два стагоддзі назад, каб прынеслі яе баявы рыштунак і прывялі каня. Тым самым яна звяртаецца да старой сармацкай традыцыі, якая патрабавала пры развітанні з воінам акаляць яго цела ўсім рыцарскім рыштункам.
У намаляванай тут карціне падзей, што адбываюцца ў жамойцкай пушчы ў час Лістападаўскага паўстання, цесна пераплятаюцца традыцыі незалежнасці як апошніх гадоў Рэчы Паспалітай, так і сармацкага імкнення да волі і гонару ў перыяд Шведскага патопу. Пры ўсім часавым бязмежжы і зменах, якія адбыліся ў перыяд паміж другой паловай XVII ст. і на пераломе XVIII і XIX стст., гэта, аднак, у культуралагічным сэнсе ўсё яшчэ адна і тая ж эпоха. Спасылкі нават на такія далёкія ў часе прыклады з’яўляюцца
98
натуральнымі і не перашкаджаюць ствараць адзінае, узаемадапаўняльнае цэлае. А працягненне часавай перспектывы дазваляе стварыць галерэю герояў, расцягнутую на пяцьшэсць пакаленняў, і паказаць, як дзяды і прадзеды служылі ўзорам для сваіх нашчадкаў.
Аднак, перш за ўсё, пунктам адліку ў мінулым становяцца падзеі не вельмі адлеглага перыяду, гістарычнага imperfectum, якія разгортваліся на пераломе стагоддзяў. Кароткі дапаможнік па гісторыі Польшчы мы знаходзім ужо ва ўступе да “Пана Тадэвуша”. Калі паніч вяртаецца ў Сапліцова, абягае пусты двор, ён знаходзіць старую мэблю ў пакоях і серыю гістарычных карцін на сценах: “Tu Kosciuszko w czamarce krakowskiej, z oczyma podniesionymi w niebo, miecz obur^cz trzyma; [...] Dalej w polskiej szacie siedzi Rejtan zalosny po wolnosci stracie, [...] Dalej Jasinski, mlodzian pi?kny i pos?pny, obok Korsak, towarzysz jego nieodst?pny, stoj^na szancach Pragi, na stosach Moskali, siek^c wrogow, a Praga juz si? wkolo pali”.
Усе ўказаныя падзеі былі яшчэ свежымі ў памяці амаль усіх літаратурных герояў паэмы Міцкевіча. Для іх гэта былі падзеі або з іх уласнага жыцця, або з жыцця іх сваякоў, сяброў ці знаёмых. Сам Тадэвуш атрымаў імя ў гонар Начальніка паўстання. Прысяга Касцюшкі адбылася ў сакавіку 1794 г., крывавае заняцце Прагі [варшаўскай. — Рэд.] — у лістападзе таго ж года, а Гродзенскі сейм, які зацвердзіў трэці падзел Рэчы Паспалітай, адбыўся годам пазней — у лістападзе 1795 г. Ад падзей, якія разгортваюцца ў паэме, героя аддзяляе нейкіх 1617 гадоў. Аднак у дадзеным выпадку паказ такой гістарычнай перспектывы дастатковы, каб увесці нас у свет шляхецкага грамадства, пакаленні якога пражывалі ў адным і тым жа месцы і акружэнні. Зварот да гістарычных падзей перыяду напярэдадні падзелаў краіны перакідвае, аднак, мост паміж рэчаіснасцю 1811 г. на тэрыторыі, захопленай Расійскай імперыяй, і часамі былой Рэчы Паспалітай.
Свет Сапліцова, засценка Дабжынскіх, замка Гарэшкаў — гэта стабільны свет, які кансервуе ранейшыя паводзіны, захоўвае старыя звычаі і множыць колішнія ўзоры. Нягледзячы на завірухі ў Еўропе, Французскую рэвалюцыю, напалеонаўскія войны, Канстытуцыю 3 Мая, адрачэнне ад трона караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага і знікненне Рэчы Паспалітай з карты кантынента, свет гэты заставаўся ўсё такім жа. Кожнае, нават невялікае змяненне было там цэлым здарэннем, пра якое апавядалася гадамі, з пастаяннымі каментарыямі, з нязменным здзіўленнем і смехам, і кожны раз пановаму. Так, як гэта было з панам Падчашым, які адзін з першых у Літве, у Ашмянскім павеце, паводзіў сябе пафранцузску, ездзіў на двуколцы — дрындулыцы, якая называлася таксама “карыюлькай”, і вазіў з сабой двух сабак і кучаранемца ў панчохах і чаравіках з сярэбранымі спражкамі. Усе падрабязнасці ўбрання і паводзін гэтага дзівака, а іх было шмат, распавядаліся Падкаморым як забаўляльны і павучальны анекдот з часоў яго
99
ранняга дзяцінства, ці, як можна меркаваць, з паловы 60х rr. XVIII ст. Бо гэта таксама было нязвыкла і кантраставала з павольным і спакойным цячэннем жыцця мясцовага насельніцтва. Менавіта так яно запомнілася, ажывіла штодзённую манатоннасць і набыло каляровую афарбоўку ў выглядзе кароткага апавядання. Мараль выяўлялася ў супрацьпастаўленні старой, перадаванай з пакалення ў пакаленне шляхецкай традыцыі і новымі цячэннямі і модай, прывезенымі здалёк.
Свет Сапліцова існаваў і паранейшаму належаў да старой і вядомай пакаленням культуры польскай шляхты. Рэаліі, прадстаўленыя на пераломе стагоддзяў, былі не вельмі аддаленымі ў сваёй аснове ад стану стогадовай даўніны. А таму “Takie byly zabawy, spory w one lata srod cichej wsi litewskiej, kiedy reszta swiata we Izach i krwi ton^la”. Таму зварот да даўно мінулых падзей 17941795 гг. і каментарыі аўтара на самым пачатку эпапеі з галіны вялікай палітыкі былі пачынаннем, скіраваным на ўключэнне малога сапліцоўскага акружэння у ход лёсавызначальных для цэлай краіны падзей. Гэта стварала гістарычны кантэкст, які звязваў мясцовае грамадства з падзеямі агульнанацыянальнага характару, асноўным паказчыкам якіх была барацьба за захаванне суверэнітэту і незалежнасці.
Своеасаблівым завяршэннем кароткай гістарычнай перспектывы з’яўляецца апошняя кніга паэмы, дзе апісаны час, калі ў Сапліцове кватаравалі польскія легіянеры, якія ўваходзілі ў склад арміі Напалеона. Невялікі двор на нейкі момант апынуўся ў цэнтры самых важных падзей. Вялікая гісторыя дасягнула засценка, сцягваючы пражкай развагі пра гісторыю народа, распачатыя ў першых абзацах паэмы. Старая традыцыя польскай шляхты згадвалася з надзеяй у час банкету ў замку Гарэшкаў, у самым пачатку аповеду пра сапліцоўскі свет:
Jest slawa, a wi^c b^dzic i Rzeczpospolita!
Zawzdy z wawrzynow drzewo wolnosci wykwita.
Дапаўненнем i своеасаблівым падсумаваннем гэтых слоў Падкаморага стаў банкет, апісаны ў XII кнізе, на якім ганаровымі гасцямі былі польскія генералы Дамброўскі, Князевіч, Пац і Малахоўскі. Усе яны ўвайшлі ў нацыянальны пантэон. Словы арбітра ў спрэчцы графа і суддзі, а таксама галоўнага госця першага банкету паэт эфектна заканчвае спатканнем у канцы твора. Такім чынам, вялікая гісторыя, якая адбывалася ў 1812 г., звязвалася непасрэдна і натуральна з версіяй айчыннай гісторыі, якая захоўвалася ў памяці і традыцыях гаспадароў Сапліцова.