Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 448с.
Мінск 1998
У гэты ж час, у 1820 г., на гарызонце з’яўляецца паэт, якога прывабіла ў Туганавічы цікавае асяроддзе (у маладых Верашчакаў часта збіралася моладзь). Казімеж Выка ў “Польскім біяграфічным слоўніку” напісаў коратка: “Узаемнае каханне, галоўнае ў жыцці паэта, не магло закончыцца шлюбам па прычыне рознага маёмаснага і сацыяльнага стану” 3. Аўтары кніжных біяграфій не былі літасцівыя ў падрабязнасцях, прадстаўляючы рамантычныя адносіны ў больш шырокім і празаічным кантэксце. Цяжэй за ўсё цяпер было б растлумачыць узаемнасць пачуццяў, хоць адмаўляць іх як кароткачасовыя няма падстаў, бо дзяўчына не пратэставала. А версіі пра яе нежаданне ў адносінах да Ваўжынца могуць быць плодам фантазій пазнейшага перыяду і вынікам уплыву легенды Вешчуна на шляхцянку, якая праводзіла жыццё за літоўскай агароджай, у той час як ён знаходзіўся ў Парыжы. На адлегласці жыццё Адама здавалася не толькі цікавым (бо яно такім і было!), але і лёгкім, пазбаўленым клопатаў. У кожным разе цяжка заставацца ў сферы меркаванняў, таму вернемся да канкрэтыкі.
Марылі4 і Адаму было прыемна бавіць час разам — можам прызнаць хаця б такое. I гэта не было незаўважаным акружэннем. Дастаткова таго, што Ваўжынец і Міцкевіч пасяброўску зразумелі адзін аднаго. Пасля сур’ёзнай размовы, гаворачы сённяшняй тэрміналогіяй, нечаканы сапернік згадзіўся добраахвотна пакінуць поле бітвы. Было гэта, як запісаў Антоній Эдвард Адынец, у жніўні 1820 г. Дзеянне разгортвалася хутка. Рэакцыя Путкамера была станоўчай і маланкавай, прычым тактоўнай. Усё гэта не спыніла візіты Міцкевіча ў Туганавічы. Дыскусіі за сталом вяліся гарачыя, калі, напрыклад, Тамаш Зан “абразліва бэсціў палякаў”. Міцкевіч павінен быў мець нядрэнны настрой, паколькі 16 ці 28 жніўня (розніца вынікае зза таго, што на захадзе і перад падзелам Рэчы Паспалітай ужываўся грыгарыянскі каляндар, а ў Расіі — юліянскі) пісаў да “АрхіТамаша” з Туганавіч: “Чакаюць тут цябе Верашчакі, В. Путкамер, усе знаёмыя, і нават в. суддзя [па
’ Wyka К. Mickiewicz Adam Bernard // PSB. T. 20. S. 695.
4 Гл.: Nowak Z. J. Puttkamcrowa z Wcrcszczakow Marianna Ewa (17991863) // PSB. T. 29. S. 479482.
150
межны навагрудскі Юзаф — М. К.] Мітарноўскі, які павінен быў паехаць яшчэ да абеду, спецыяльна застаўся дзеля цябе і ячменных круп”. Пад запрашэннем падпісаліся пан Ваўжынец і Юзаф Верашчака.
2(14) лютага 1821 г. у Туганавічах бралі шлюб Марыя Верашчака і Ваўжынец Путкамер. Няма звестак пра тую падзею, аднак можна дапусціць, што цырымонію вёў каталіцкі ксёндз. Звычайна пры розных веравызнаннях у сям’і сыны павінны былі выхоўвацца ў бацькавай веры, дочкі ж — у матчынай. Пра іх унука ведаем, што насіў таксама імя Ваўжынец і быў актыўным дзеячам “Яднання”, ажаніўся з Зоф’яй Кяневічавай у кляштары візітак у Варшаве. Мы ўдзячныя за гэту падрабязнасць іх дачцы Яніне, якая пазней стала Жултоўскай і якая ў пачатку сваіх досыць падрабязных успамінаў, прысвечаных канцу перыяду падзелаў і міжваеннаму перыяду, заўважыла: “На шчасце, я як дзяўчына была выхавана ў каталіцкім касцёле і ахрышчана ксяндзом з таго ж касцёла”. Гэта адпавядала практыцы мяшаных шлюбаў. У перыяд нецярпімасці да іншых веравызнанняў часта даходзіла да гвалтоўных сцэн, такіх, напрыклад, як выкраданне дзяцей пратэстантаў (напр., дачкікальвіністкі па матцы) набожнымі манахамі і гвалтоўнае іх змяшчэнне ў кляштары. У XIX ст. такія пытанні вырашаліся больш гарманічна, без націску іншых сіл.
Пасля шлюбу адносіны паміж Путкамерамі (яны пражывалі цяпер у Бальценіках) і Міцкевічам былі нават сяброўскімі. Ён, калі знаходзіўся над уздзеяннем Музы, вяртаўся да ўспамінаў, і тыя набывалі асабліва драматычныя формы, але гэта не перашкаджала шукаць уцехі ў жонкі ковенскага доктара (пра яе мы ўжо ўспаміналі). Марыя ж першыя шлюбныя гады жыла, як манашка. Але ці варта верыць тым звесткам, распаўсюджаным у пазнейшыя гады, калі паэт і ўсё, што было з ім звязана, стаў публічнай уласнасцю...
У Вільні ён сустрэўся некалькі разоў з абодвума (Марылі ў Туганавічах, у час наведвання Міхала Верашчакі, не застаў), з Ваўжынцам нават хацеў... страляцца на дуэлі. Напэўна, гэта было хутчэй плодам буйной фантазіі, чым сапраўдным намерам паэта ў адносінах да былога напалеонаўскага паручніка. У жніўні 1821 г. пані Путкамер і Міцкевіч разам хрысцілі ў парафіяльным касцёле ў Цырыне сына знаёмых Саковічаў.
Ад намеру страляцца Адам адмовіўся па прычыне сардэчнай гасціннасці Ваўжынца, да якога ён паехаў са сваім крывавым намерам. Памятаў таксама пра тое, каб паслаць абодвум у Бальценікі свае творы, а Зан інфармаваў аўтара, які знаходзіўся ў Коўне, у маі 1823 г.: “Ваўжынец так захапляўся другой часткай “Дзядоў”, так хваліў, што аж мяне збянтэжыў; я ажно пачырванеў”. Апошняя сустрэча мела месца ў кастрычніку 1823 г. у Вільні, куды Путкамеры прыбылі, каб развітацца з ад’язджаючымі ў Арэнбург філаматамі.
151
Шлюб Путкамераў доўжыўся няпоўных трыццаць гадоў, аж да смерці мужа ў 1850 г. Яны ўвесь гэты час цікавіліся справамі незалежнасці, аб чым сведчылі падзеі Лістападаўскага паўстання і пазнейшая канспірацыя. Блізкімі ім былі звесткі з далёкай Еўропы, асабліва тыя, якія маглі мець дачыненне да мінулага Польшчы. Ваўжынец быў добрым працаўніком. Усе цанілі яго арганізатарскія здольнасці. Іх заўважылі яшчэ ў час напалеонаўскай вайны, калі яму далі складанае заданне, звязанае з забеспячэннем войска. Афіцэрскае званне таксама аб нечым сведчыць. Блізкімі былі яму справы народа, прычым настолькі, што нядобразычліўцы называлі яго “сялянскім маршалкам” — з намёкам на яго тытул маршалка Лідскага павета.
Дбаў Путкамер пра свае не вельмі даходныя ўладанні, калі імі можна назваць уласнасць у Балценіках. Увогуле яго смелыя праекты, як, напрыклад, той, што датычыў вызвалення сялян, разбіваліся аб непрыхільнасць да гэтых ідэй кансерватыўна настроеных землеўласнікаў. Тое ж самае было са спробай адкрыць гарбарню і фабрыку па вытворчасці сукна ці стварэнне ў 1838 г. першага ў Літве прамысловага акцыянернага таварыства з марай пра цукровы завод. Тады не хапіла дастатковай колькасці акцыянераў. Яго можна назваць прапагандыстам перамен у вясковай гаспадарцы, якія вялі да капіталістычных адносін.
Быў ён братняй душой іншаму прыхільніку Напалеона, генералу Дэзідэрыю Хлапоўскаму з Вялікапольшчы, які, бачачы безнадзейнасць узброенай барацьбы (хоць ад яе да канца досыць працяглага свайго жыцця не адмаўляўся), замяніў шаблю на лямех, якім выдатна паслугоўваўся, накіроўваючы таксама энергію на прафесіянальную адукацыю суайчыннікаў. Жыў, аднак, у мясцовасці, чуйнай да перамен, у той час як Путкамеру давялося працаваць у зусім іншых, “крэсовых” (але ўсходніх), умовах.
На штогадовым пасяджэнні Сінода ў Вільні ў ліпені 1823 г. Аляксандр Путкамер прадставіў падрыхтаваны сынам пры ўзгадненні з іншымі кальвінісцкімі кіраўнікамі (Ваўжынец знаходзіўся ў той час у Бальценіках) праект адкрыцця ў Вільні друкарні пад эгідай “Яднання”. Разам з запланаванай паперняй яна павінна была служыць развіццю культуры ў Літве, у тым ліку апецы над нацыянальнай мовай у Жмудзі згодна з патрабаваннямі тамтэйшай акругі. Прадстаўлены дакумент складаецца з дзвюх частак: першая датычыць мэты пачынання (сімптаматычным быў там выраз: “Смела сцвярджаю..., што чым больш клас сялян адукаваны, тым у большай ступені ведае ён пра неабходнасць паляпшэння свайго быту і паляпшае яго”), другая датычыцца практычных шляхоў яго рэалізацыі.
Аўтар праекта са звыклай для яго акуратнасцю паклапаціўся пра ўсе падрабязнасці, не абмінуўшы нічога. Але не патрапіў на адпаведны момант: перыяд лібералізму быў амаль у мінулым. Улады распачалі працэс філама
152
таў. У 1824 г. зачыняецца адна кальвінская гімназія (у Кейданах), а супраць другой (школы ў Слуцку) высунулі цяжкія абвінавачванні, у сувязі з чым Сінод даручыў “саперніку Адама” ўключыцца менавіта ў гэтую далікатную справу. Путкамеры рэгулярна ўдзельнічалі ў гадавых ліпеньскіх пасяджэннях Сінода. Ваўжынец, “паручнік войск польскіх”, кіраваў яго пасяджэннямі ў якасці дырэктара ў 1821, 1822, 1829 гг. У пазнейшы перыяд гэтае месца зойме сын Станіслаў, які, верны памяці свайго бацькі, быў аўтарам яго біяграфіі (1872, 1875, 1878, 1879). Пазней эстафету пяройме цёзка дзеда Ваўжынец — сінадальны дырэктар 1911, 1912 гг.
Міцкевіч, знаходзячыся на выгнанні ў Парыжы, паглынаў ўсе весткі з айчыны. He быў раўнадушным і да навін з Бальценік, як і да той, якую атрымаў на пачатку 1846 г. — пра тое, што Путкамерава з Верашчакаў, сястра пана Міхала, які пражываў у Плужынах, выдала старэйшую дачку Зоф’ю за нейкага Каліноўскага, інспектара з Вільні. У сваю чаргу да Марылі таксама даходзілі весткі пра тагачасны настрой Майстра. Так, 11 лістапада 1849 г. Тамаш Зан пісаў пасля сустрэчы ў Парыжы, што сябра юнацкіх гадоў стаў халодным, нават “суровым і здольным прынізіць”. Дадаваў, што імяніны Адама “святкавалі мы ля Вострай брамы і ў сэрцы”.
Прыхільнікі сенсацыі не гублялі магчымасці раздзьмухваць агонь вакол далейшых адносін паміж Міцкевічам і Верашчака. Ад яе імя Антоній Адынец запярэчыў выдумцы “Gazety Polskiej” 1860 г.
Ваўжынец Путкамер закончыў сваё жыццё на 56 годзе, раптоўна, ад кровезліцця. Памёр ён у Вільні 30 студзеня 1850 г. Адынец напісаў пра яго: “Чачот сапраўды гаварыў мне заўсёды, што гэта самы сумленны, самы прыемны чалавек і што ўсе яго ўчынкі, на думку Адама, характарызаваліся выключнай шляхетнасцю, якую сам Адам прызнаваў. Аднак ніколі ён не мог бы з чужых слоў дапусціць, калі б не пазнаёміўся асабіста, што той “перахопнік Марылі” быў сапраўды такі вельмі ідэальны”.
Летапісец не сумняваўся. Эдвард Хлапіцкі, які ў той самы 1850 г. пазнаёміўся з Міцкевічам у Парыжы, пасля вяртання ў родныя мясціны наведаў Туганавічы і Бальценікі, дзе жыла Марыля, ужо год як удава. Пасля візіту застаўся вобраз адзінокай старой жанчыны, чужой у сваім акружэнні, якой засталіся толькі усё больш ідылічныя ўспаміны. Яна тады сказала: “Я яго паранейшаму бачу такім, якім ён быў раней, маладым, з чорнай чупрынай, з вачамі то блакітнымі, то зялёнымі, то зноў цёмнымі і бліскучымі...”
I тут няма нічога дзіўнага. Вобраз паэта “спыніўся” недзе на 1824 г., калі Міцкевічу было 26 гадоў. 3 Путкамерам жа яна пражыла доўгае жыццё, аж да яго восені. He цешылася прыхільнасцю сярод сваіх дзяцей і больш далёкіх нашчадкаў — тут яна была падобная да твораў Адама. Нашчадкі лічылі, што не ўсё было ў парадку ва ўсёй справе. У кожным выпадку яе