• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)

    Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)


    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 448с.
    Мінск 1998
    128.96 МБ
    185
    не мела яго паэзія для палякаў у перыяд падзелаў дзяржавы і якія парадаксальныя прыёмы ўжывала царская цэнзура, каб гэтую творчасць выкарыстаць у сваіх інтарэсах.
    Я хачу звярнуцца да двух прыкладаў з больш позняга часу. Першы адносіцца да 1920 г., перыяду польскабальшавіцкай вайны. У той час А. Міцкевіч быў адным з сімвалаў Рэчы Паспалітай, на які часта спасылаліся. 3 другога ж боку, яго разам з Аляксандрам Пушкіным выкарыстоўвалі бальшавікі ў час антыпольскай прапаганды (пра гэта піша ў сваёй кнізе Аляксандра Лейнванд “Мастацтва на службе утопіі: Аб палітычных і прапагандысцкіх функцыях выяўленчага мастацтва ў Савецкай Расіі ў 19171922 гадах”, выдадзенай ў Варшаве ў 1998 r. С. 152). Прадстаўленне яго як рэвалюцыянера, што варожа адносіўся да “панскай Польшчы” і яе сімвала — белага арла, было сапраўды смелым “злоўжываннем”.
    Уплыў палітыкі на ўспрыняцце творчасці Міцкевіча быў асабліва заўважальны ў перыяд так званай Народнай Польшчы, у часы панавання ідэалогіі, якая па таталітарнай сутнасці імкнулася ўсё падпарадкаваць і прыстасаваць да сваіх інтарэсаў. У тым ліку, безумоўна ж, значнасць і вялікасць ва ўяўленні народа А. Міцкевіча. У навучанні, публіцыстыцы і літаратурнай крытыцы на першы план вылучаліся яго рэвалюцыйнасць, славянафільства, сувязі з перадавымі прадстаўнікамі рускага народа, дзекабрыстамі, А. Пушкіным), факт насычэння яго творчасці народнымі элементамі (прыгадаем тут працу Стэфана Жулкеўскага “Спрэчка пра Міцкевіча”, выдадзеную ў Варшаве ў 1952 г., ці ўступнае слова Баляслава Берута да нацыянальнага выдання твораў А. Міцкевіча, якое выйшла ў Варшаве ў 1951— 1955 гг.).
    Грамадскасць жа, асабліва інтэлігенцыя, слаі, што былі апазіцыйна настроены ў дачыненні да рэчаіснасці, успрымала творчасць Міцкевіча інакш, пасвойму. Бачыла ў ёй сувязь з веліччу Рэчы Паспалітай, заўважала антырасійскасць, што ў свой час асацыіравалася з антысавецкасцю. Асабліва гэта датычылася драмы “Дзяды”. Інсцэніроўка Аляксандра Бардзіні 1955 г. з’явілася свайго роду ферментам, які выклікаў хваляванні, што распачаліся ў 1956 г. А найбольш гучная інсцэніроўка Казімежа Дэймека, знятая, дарэчы, са сцэны, стала непасрэдным стымулам сакавіцкіх падзей 1968 г. Эмоцыі выклікала таксама пастаноўка Конрада Свінарскага, якая ўпісалася ў грамадскія настроі перад парывам 1980 г. Актуальна ўспрымаўся таксама і “Конрад Валенрод”. Напрыклад, у палітычны слоўнік было ўключана паняцце “валендарызм”, якое, дарэчы, ацэньвалася неадназначна.
    Можна заўважыць, што чым большае напружанне і падзел назіраліся ў палітычным жыцці, тым большай была схільнасць да прапагандысцкага выкарыстання асобы і творчасці Адама Міцкевіча. Цяпер, калі адышло ў ня
    186
    быт ідэалагічнае праўленне, ён прадстае перад намі ва ўсёй сваёй складанасці. А калі яго талент і павінен служыць палітыцы, то, хутчэй, як фактар, што аб’ядноўвае народ. Гэта вельмі выразна выявілася на нашай канферэнцыі.
    Захар Шыбека (Мінск)
    АДАМ МІЦКЕВІЧ I БЕЛАРУСКАЯ ГІСТОРЫКАКУЛЬТУРНАЯ ТРАДЫЦЫЯ
    Некаторыя ўдзельнікі канферэнцыі імкнуліся паказаць вялікага польскага паэта і беларускім. Але калі ён наш, то што зрабіў для Беларусі? Прыкладаў яго беларускасці, акрамя паходжання, не так ужо і шмат. А доктар Мікалай Нікалаеў нават запытаў, наколькі Адам Міцкевіч шкодны для нас. I беларусіст з СанктПецярбурга ў нейкім сэнсе меў рацыю, бо не ў апошнюю чаргу менавіта талент Міцкевіча далучаў беларусаўкатолікаў да польскай нацыі. Пасля прагляду п’есы “Дзяды” каталіцкая моладзь Мінска ў 1917 г. запісвалася ў польскі корпус генерала Ю. ДоўбарМусніцкага, хоць і не ўсе ўмелі добра размаўляць папольску.
    На жаль, мы не можам назваць А. Міцкевіча беларускім паэтам. Мы страцілі яго. Ён увогуле можа стаць сімвалам нашых страт у XIX ст. Тады мы страцілі амаль ўсё. Можна сказаць, мы страцілі XIX стагоддзе.
    Абазначым праз спадчыну А. Міцкевіча, да прыкладу, беларускую культурнагістарычную традыцыю, якую мы страцілі або так і не набылі ў мінулым стагоддзі. Тады стане зразумелым, што гэтая традыцыя была, можа, нашай важнейшай стратай. Менавіта таму сучасным жыхарам Беларусі не стае пачуцця супольнасці лёсу, гонару за герояў мінулага. Гістарычная свядомасць беларусаў — нізкая.
    У Вялікім Княстве Літоўскім (ВКЛ) і Рэчы Паспалітай існавалі адна нацыя (шляхецкая), якая ўсюды мела аднолькавае сацыяльнаправавое становішча, і чатыры народы (беларусы, літоўцы, палякі, украінцы), адна шляхецкая элітарная культура і чатыры — народныя (беларуская, літоўская, польская, украінская). Просты люд знаходзіўся паза рысай паўнапраўнага жыцця. Пры фарміраванні сучасных нацый праз кансалідацыю “вярхоў” і “нізоў” грамадства больш пашчасціла палякам. Яны аб’явілі шляхту і яе культуру польскімі, хоць гэтая шляхта ўзрасла з чатырох народаў, а элітарная культура — на глебе чатырох народных культур. I вось мы зараз імкнемся падзяліць шляхту і высокую культуру былой Рэчы Паспалітай з палякамі, літоўцамі, украінцамі. Імкнемся падзяліць і А. Міцкевіча, які ўзрос на той жа шляхецкай культуры былой Рэчы Паспалітай.
    187
    У нас была адзіная дзяржава — Рэч Паспалігая. Пры фарміраванні нацыянальных дзяржаў зноў пашчасціла палякам. Яны аб’явілі гэтую дзяржаву польскай. Літоўцы паспелі “прыватызаваць” ВКЛ, аўтаномную частку Рэчы Паспалітай. Украінцы нібыта задаволіліся Гетманаўшчынай. Беларусам не засталося нічога. Афіцыйная расійскасавецкая навука і асвета выстаўляла Рэч Паспалітую выключна польскай дзяржавай, насаджала ў Беларусі расійскі рэгіяналізм і правінцыялізм. Савецкія навукоўцы па загаду зверху гісторыю беларускай дзяржавы пачыналі з моманту абвяшчэння БССР (1919). 1 вось мы зараз вядзём спрэчкі: ВКЛ — дзяржава літоўская, беларуская, літоўскабеларуская або беларускалітоўская...
    Зразумець сучасных інтэлектуалаў Беларусі можна. Беларускай нацыі не хапае гісторыкакультурнага падмурка (традыцыі). Адсюль і імкненне “прыватызаваць” славу мінулых стагоддзяў, здабытую агульнымі намаганнямі продкаў не толькі беларусаў, але і суседніх народаў.
    Але аб’яўляць цяпер былую высокую шляхецкую культуру Рэчы Паспалітай, некалі магутнае ВКЛ або геній А. Міцквіча, якія сілкаваліся і палякамі, і беларусамі, і літоўцамі, і ўкраінцамі, толькі беларускімі ці толькі польскімі, літоўскімі, украінскімі — проста немагчыма. Чыя ж у такім разе — спытаецеся вы — гэтая спадчына? Ніхто не запярэчыць: яна — спадчына былых жыхароў Рэчы Паспалітай і ВКЛ. Яна не польская, не беларуская, не літоўская, не ўкраінская. Яна — наша. Беларускі народ гэта добра разумеў і спяваў: “Наш Касцюшка слаўны быў”. Усе мы, нашчадкі былых жыхароў Рэчы Паспалітай, маем права вывучаць гісторыю гэтай дзяржавы, ганарыцца яе героямі і культурнымі здабыткамі. Але толькі не нацыяналізаваць іх у сучасным сэнсе. Нацыяналізацыя данацыянальных з’яў, а гэта значыць мадэрнізацыя гістарычнага працэсу, безумоўна, спрыяе самасцвярджэнню кожнай з нацый, аднак у той жа час шкодзіць, на нашу думку, навуковасці і міжнацыянальнаму ўзаемаразуменню.
    Таму беларусы не павінны паўтараць памылак сваіх суседзяў. Гэта суседзі павінны выпраўляць свае памылкі. Іначай праблема сумеснай гісторыкакультурнай спадчыны ўвогуле застанецца невырашальнай. 1 гэта найбольш праўдападобна.
    Так, абвяшчэнне Беларусі ў 1991 г. незалежнай дзяржавай стварыла для суседніх з намі дзяржаў гістарыяграфічныя праблемы. Новай дзяржаве трэба было саступаць месца ў гістарычнай рэтраспектыве. Вопыт супрацоўніцтва гісторыкаў Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны, у тым ліку мой асабісты, сведчыць, што поўнае паразуменне тут немагчыма. Беларускія гісторыкі сутыкаюцца з жорсткай канкурэнцыяй за гістарычнае мінулае, асабліва з Літвой. Новая нацыянальная канцэпцыя гісторыі Беларусі, якая падрыхтавана да друку, дагэтуль не апублікавана. Ніхто не спяшаецца зрабіць
    188
    гэта. He хапае грошай, мужнасці, разумення і добрай волі як у Беларусі, так і за яе межамі.
    Адна з прычын у тым, што дагэтуль у Беларусі не ўсе вызначыліся, як адносіцца да Адама Міцкевіча, гэта значыць да нашай страчанай гісторыкакультурнай традыцыі.
    .. ,На шляху да сучаснай нацыі ў беларусаў былі вялікія страты, але былі і поспехі. Прыхільнікі дзяржаўнапалітычнай (функцыянальнай) мадэлі нацыі схільны перабольшваць нашыя страты ў мінулым (Рышард Радзік, Астрыд Заам і іншыя даследчыкі заходніх краін); прыхільнікі этнакультурнай (субстанцыянальнай) мадэлі нацыі (пераважна патрыятычна настроеныя беларускія даследчыкі) схільны перабольшваць нашыя мінулыя поспехі: беларуская нацыя як субстанцыя існавала заўсёды, але мела няшчасную долю. У першым выпадку Беларусь бачыцца без Адама Міцкевіча, у другім выпадку — разам з ім.
    Для “функцыяналістаў” гісторыя беларусаў — нармальны нацыятворчы працэс, для “субстанцыяналістаў”— бясконцы ланцуг пакут і здзекаў. Але гэта — крайнасці. Насамрэч, у нас няма падстаў выдаваць гвалтоўную дэнацыяналізацыю беларусаў у складзе Расіі (як царскай, так і савецкай) за натуральны сацыякультурны працэс, за нейкую нармальнасць. Этнацыд, можа, і быў тыповым для “не гістарычных” нацый, але яго нелыа лічыць нормай. У той жа час і пастаянныя скаргі на цяжкі лёс толькі ўзмацняюць ушчэрбны вобраз Беларусі — няздольнай да незалежнага жыцця, гістарычнай няўдаліцы, які быў створаны яшчэ ў царскай гістарыяграфіі.
    Што тычыцца будучыні нацыі, то збоку яна ацэньваецца ўдзельнікамі канферэнцыі з доляй памяркоўнага аптымізму (Эльжбета Смулкова, Базыль Бялаказовіч), тады як ва ўнутраных самаацэнках прысутнічаюць песімізм і разгубленась уперамешку з надзеяй на нейкі цуд. Але ці трэба асцерагацца дэнацыяналізацыі і чакаць скону беларускай нацыі, калі яна — справа нашых рук, згодна функцыяналістам, а тым больш, калі яна — вечная субстанцыя, выпрабаваная стагоддзямі, згодна субстанцыяналістам?!
    ...Народжаная незалежная Беларусь стала незапланаваным дзіцяткам Еўропы, якога ніхто не чакаў і якому ніхто асабліва не ўзрадаваўся. Беларусы сталі адзіным народам былой Рэчы Паспалітай, які не без падстаў дагэтуль не “ахрысцілі” сучаснай еўрапейскай нацыяй. Беларусь уяўляецца нейкім выпадковым новатворам. Сучасныя даследчыкі адзначаюць, што беларусы безнадзейна адсталі ў фарміраванні сучаснай нацыі, нацыянальнай ідэнтыфікацыі. Але як тады магло здарыцца, што беларусы атрымалі дзяржаўную незалежнасць разам з іншымі народамі ЦэнтральнаУсходняй Еўропы? Працэс нацыянальнага самасцвярджэння ў Беларусі працягваецца і цяпер — ужо на аснове расійскага правінцыялізму. I адхіленне ад агуль