• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)

    Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)


    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 448с.
    Мінск 1998
    128.96 МБ
    189
    наеўрапейскай нормы нацыянальнага кшталтавання не ёсць падстава для аднясення беларускай нацыі да ліку другагатунковых.
    I ўсё ж прычыны для такіх поглядаў застаюцца. Слабыя звычайна лемантуюць і даказваюць свае правы. Моцныя проста карыстаюцца дабротамі жыцця. Так і талентам Адама Міцкевіча трэба проста карыстацца. Урэшце, дзяржаўны суверэнітэт, калі ён сапраўды існуе, дае жыхарам Беларусі права і на суверэнітэт духоўны, які не толькі “абясшкоджвае” Адама Міцкевіча, але і робіць яго прысутнасць ў беларускай гісторыкакульурнай традыцыі проста неабходнай.
    ■/»4 7*^ l&'trW &], :m Л.^іЦ ‘^'■'''*7
    «nZ4
    •'''« 7/ry^
    i іЛ'**^/‘<7 /tvi*
    Я / t^^i^	/^ #' ^
    b. *4 Л^^.^К, ' ^ X/J<^ ,«» J4 . Л 4J,y ^'^^^.
    СПАДЧЫНА
    АДАМА МІЦКЕВІЧА
    ФіЛАЛАГічны
    I КУЛЬТУРАЛАГІЧНЫ АСПЕКТЫ
    Z2 ^і.^^t..i	«
    ^fi'f. r..7^, ,
    *	*< ’’< J^V Je/j^
    ■^л . ^ c к,^ 4.9^«. J.^ff^I4,3 i *rS «і Ж^
    '• •••»» i^ty C is* >P
    ^^ C Z* /« ^ j*^
    
    л	44
    Л.
    >M
    A^f^^^f
    b»»'«
    Навагрудак. Дом, дзе жыў Адалі Міцкевіч.
    Рэпрадукцыя дарэвалюцыйнай паштоўкі са збораў Цэнтра імя Ф. Скарыны
    Базыль Бялаказовіч (Варшава  Ольштын)
    БЕЛАРУСКІЯ ЭЛЕМЕНТЫ, МАТЫВЫ I СЮЖЭТЫ Ў ТВОРЧАСЦІАДАМА МІЦКЕВІЧА
    Дадзены рэферат з’яўляецца пашырэннем і прадаўжэннем разважанняў, выкладзеных у першым раздзеле маёй кніжкі, прысвечанай асобным праблемам фарміравання беларускай нацыянальнай свядомасці 1. У гэтым працэсе велізарную ролю, якую проста цяжка пераацаніць, адыграла творчасць Адама Міцкевіча, рашучым чынам уплываючы на генезіс, развіццё і форму сучаснай беларускай літаратуры, якая адлюстроўвае і фарміруе нацыянальную свядомасць беларусаў.
    Кім жа быў Міцкевіч: палякам, беларусам, літоўцам, паэтам польскім, ці таксама беларускім або літоўскім, які, аднак, пісаў папольску, апяваў гісторыю, народ і пейзаж Беларусі і Літвы, які звяртаўся, ужываў і пераўтвараў у свае непераўзыдзеныя мастацкія формы польскага паэтычнага слова скарбы мясцовай народнай творчасці.
    Богдан Скарадзінскі, які піша пад псеўданімам Казімеж Падляскі, пытаўся: “Ці прыгожая Беларусь? Калі хто любіць пастэльныя, меланхалічныя колеры і краявіды, а таксама зелень і ваду, — то гэта так. Адам Міцкевіч у “Пане Тадэвушу” або “Свіцязянцы” проста моліцца на беларускі пейзаж, хоць называе яго “Літва”. Можа, і ён і мы кіраваліся нейкім асаблівым сентыментам. Але ці можам атрымаць эстэтычную асалоду без густу і сентыментаў?” 2
    I тут узнікае праблема паходжання і нацыянальнай прыналежнасці Міцкевіча. Польская журналістка Эва Вільк, якая наведала мясціны, звязаныя з жыццём і творчасцю аўтара “Дзядоў” у Беларусі, успамінае сваю размову пры перасячэнні мяжы на зваротным шляху: “У цягніку, які ехаў у Польшчу, беларускі пагранічнік няспешна разглядваў дакументы: — У Навагрудку былі? — Нягледзячы на тое, што была сярэдзіна ночы, ён быў схільны пагаварыць. — Ну так, былі, гадавіна набліжаецца. Сам прэзідэнт Лукашэнка прыедзе, ідзе вялікая падрыхтоўка. Адам Міцкевіч, вы напэўна ведаеце, наш народны вяшчун... — Ваш? Хутчэй наш. Тут жа тады была Расія, ці не так? — На твары пагранічніка застывае ўсмешка, якую цяжка зразумець. Кпіць, права
    1 Bialokozowicz В. Biatoruskic korzcnic Adama Mickicwicza: Litografia Jozcfa Ozi?blowskiego “Nicwolnik slowiaiiski — Bictorusskij rab” w pcrccpcji Adama Mickicwicza i Aleksandra Hcrccna // Bialokozowicz B. Mi?dzy Wschodcm a Zachodcm: Z dziejow formowania si? bialoruskicj swiadomosci narodowcj. Bialystok, 1998. S. 1943.
    ! Podlaski K. [Skaradzinski Bohdan], Bialorusini, Litwini, Ukraincy. Bialystok, 1990. S. 18.
    193
    куе ці таксама, як і мноства іншых беларусаў, ліхаманкава спрабуе ўпарадкаваць сваю гістарычную і нацыянальную свядомасць? 200гадовы юбілей народнага паэта справакаваў там немалое замяшанне” 3.
    I сапраўды, “імкненне ўпарадкаваць сваю гістарычную і нацыянальную свядомасць” выклікае ў Беларусі “немалое замяшанне”, нараджаючы мноства дыскусій і палеміку, якія тычацца Міцкевіча. Аб гэтым пісаў Ежы Гашчыньскі ў сваёй карэспандэнцыі з Мінска: “Тыя, хто залічвае Міцкевіча да беларускай літаратуры, матывуюць сваё перакананне тым, што ў сваёй творчасці паэт выкарыстоўваў народныя песні, паданні, не гаворачы ўжо пра месца нараджэння, а таксама ведаў беларускую мову (хоць называў яе літоўскай, бо сённяшняя літоўская тады называлася жмудскай), называў беларускую мову найменш засмечанай сярод іншых славянскіх моваў” 4.
    He бывае дыму без агню. Сакрэт такіх дыскусій, спрэчак і палемікі крыецца ў спадчыне, традыцыях і атрыманні ў спадчыну поліэтнічнасці, розных рэлігій, культур, якія ўтваралі побач з Польскай Каронай Рэч Паспалітую двух народаў ці, як сцвярджаюць некаторыя, чатырох народаў. Гісторык Ежы Клачоўскі, уважлівы і добрасумленны даследчык гісторыі, дырэктар Інстытута Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў Любліне, вышэйназваныя праблемы тлумачыць у сваім глыбокім і сінтэтычным заключэнні так: “Рэч Паспалітая часта ў нашай гістарыяграфіі трактавалася проста як Польшча. На працягу многіх вякоў мы занадта жахліва прысвойвалі сабе гэтую дзяржаву і глядзелі на яе з перспектывы нашых нацыянальных інтарэсаў. Польшча безумоўна была састаўляючай часткай Рэчы Паспалітай, але гэтай Рэччу Паспалітай мы павінны падзяліцца. Мы павінны зразумець, што была яна ў аднолькавай ступені дзяржавай палякаў, літоўцаў, беларусаў, украінцаў. Мы не можам забыць і пра вялікую ролю Германіі, а таксама каралеўскай і княжацкай Прусіі, якая доўгі час была васалам Рэчы Паспалітай, а таксама і пра яўрэяў, якія стварылі на гэтых тэрыторыях сваю унікальную культуру.
    Гледзячы на гэтую праблему з еўрапейскай перспектывы, можна сцвярджаць, што былая Рэч Паспалітая была унікальным аб’яднаннем разнастайных элементаў, сплавам культур. У ёй перамяшаліся цывілізацыя Захаду і традыцыі Русі з элементамі культуры балтаў. Толькі гэта ўсё разам і складае Рэч Паспалітую, у якой сёння, праз два вякі пасля яе заняпаду, агульныя карані могуць знайсці палякі, беларусы, літоўцы, украінцы, якія жывуць у асобных дзяржавах” 5.
    3 Wilk Е. Na wlasnc oczy: Wicszcz Wasz czy Nasz // Polityka. 1998. 12 wrzcs.
    4 Haszczynski J. Pocta bialoruski czy tylko urodzony na Bialorusi: Spot o Wicszcza // Rzeczpospolita. 1998. 18 sierp.
    5 O Unii Lubclskicj i Unii Europcjskicj / Z profesorem Jcrzym Kloczowskim rozm. Pawcl Wronski // Magazyn Gazcty Wyborczcj. 1998. 2930 maja.
    194
    Такі пункт погляду з’яўляецца найбольш навукова аб’ектыўным і таму метадалагічна канструктыўным — таксама пры ацэнцы творчасці А. Міцкевіча як агульнай культурнай спадчыны Рэчы Паспалітай двух ці чатырох народаў. Маючы, напэўна, усё гэта на ўвазе, А. Мальдзіс канстатаваў: “Я прасачыў усю творчасць паэта, увесь яго інтэлектуальны і філасофскі шлях і прыйшоў да такой высновы. Перш за ўсё Міцкевіч як паэт быў вялікім патрыётам Навагрудчыны, як філосаф быў патрыётам Вялікага Княства Літоўскага. I як эміграцыйны дзеяч — патрыётам Рэчы Паспалітай. Таму, думаю, ён належыць усім народам Рэчы Паспалітай, ён — і ні ваш, і ні наш” 6.
    Дадзенае заключэнне А. Мальдзіса ў падыходзе і многіх момантах выразна пераклікаецца з тым, што напісаў Чэслаў Мілаш у сваёй прадмове да французскага выдання “Пана Тадэвуша” ў перакладзе Роберта Буржуа (выдавецтва Noir sur Blanc, 1992). Падкрэсліваючы, што незвычайна важным тут з’яўляецца гістарычны фон, які патрабуе спецыяльнага вывучэння, Ч. Мілаш задае наступныя пытанні: “Для мяне самога месца гэтага твора ў польскай літаратуры ёсць парадокс і дзіва. Чаму, напрыклад, польскі паэт пачынае са звароту да Літвы? Чаму прыроду свайго роднага краю называе літоўскай, навошта ўспамінае даўніх уладароў Літвы? Чаму, нягледзячы на тое, што яго героі належаць да таго асаблівага грамадскага саслоўя, што называецца шляхтай (няма сярод іх ніводнага селяніна), жыхары Польшчы, у якой шляхта даўно знікла, прызнаюць гэты твор сваім нацыянальным эпасам? Кім з’яўляюцца сяляне, што, як даведваемся часамі, працуюць на дворскіх палях? На якой мове яны размаўляюць? Пытанні множацца, і нямала гэтаму спрыяе так званы бальзакаўскі пласт (ён таксама існуе) паэмы. Бо пры якіх абставінах уладальнік Сапліцова, Суддзя, набыў землі, якімі распараджаецца і з якіх чэрпае не зусім легальныя даходы? Якія матэрыяльныя інтарэсы крыюцца за яго планамі, звязанымі з жаніцьбай пляменніка Тадэвуша на маладзенькай Зосі, якая летам 1811 года мела ўсяго трынаццаць гадоў? Ён дасягне сваёй мэты ў наступным, 1812 годзе, калі Тадэвуш прыедзе як салдат напалеонаўскай арміі, што ішла на Маскву, ажэніцца з Зосяй (тады чатырнаццацігадовай!). А што тады азначае яго, Тадэвуша, рашэнне, каб вызваліць сялян? I гэтак далей” 7.
    А. Міцкевіч быў sui generis сімвалам адзінства многіх народаў у рамках Першай Рэчы Паспалітай і з’яўляецца іх нашчадкам. Аднак гэта не здымае пытання, кім былі продкі і заснавальнікі роду А. Міцкевіча — прод
    6 Цыт. па кн.: Wilk Е. Na wlasnc oczy / Wicszcz Wasz czy Nasz. Гл. таксама: Мальднс A. Адам Мнцксвнч как патрнот Новогрудчнны н нсторнчсской Лнтвы // Вссмнр. лнт. (Мннск). 1998. № 8. С. 151154 / Пср. В. Ковалснко.
    7 Milosz Cz. “Pan Tadeusz” prezentowany Francuzom: Ogrod Pana Boga// PlusMinus (dodatek tygodniowy do “Rzcczypospolitcj”). 1998. 1819 kwict.
    195
    камі сучасных палякаў, беларусаў, літоўцаў ці, можа, іншых народаў? Мова ідзе тут пра заснавальнікаў, г. зн. пра сваякоў па прамой лініі, пра продкаў, якія заклалі традыцыі роду як па мужчынскай, так і па жаночай лініі, па лініі бацькі і маці.
    Уважлівы і скрупулёзны аналіз вядомых сёння дакументаў па генеалогіі Міцкевічаў праведзены Анджэем СыракомлемБулгакам. Гэта дазволіла яму на аснове цалкам матываваных вывадаў і даследчых пастулатаў зрабіць выснову: “Усё ўказвае на тое, што заключэнне, якое дакументавала б паходжанне нашага Вешчуна, павінны будуць нанава перапісаць гісторыкі і спецыялісты генеалогіі, абапіраючыся на дакладныя крыніцы. Мяркую, што шмат генеалогаў і гісторыкаў у мінулым мелі небеспадстаўныя сумненні аб паходжанні Адама Міцкевіча, але не адважваліся публічна аспрэчваць агульнапрынятае перакананне аб шляхецкім паходжанні Міцкевічаў. Верыфікацыя гэтага пераканання (калі да яе дойдзе), зусім не прынізіць становішча паэта ў польскай культуры і яго ролю, якую ён адыграў у гісторыі. Аднак калі мы хочам ведаць сапраўдную гісторыю, то і гэты яе фрагмент павінен быць пазбаўлены фальшу” 8.