Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 448с.
Мінск 1998
I тут, мяркую, сваю ролю павінны адыграць беларускія крыніцазнаўчыя даследаванні. Зварот ad fontes да Літоўскай метрыкі, архіўных матэрыялаў былой Рэчы Паспалітай абодвух народаў, асабліва Вялікага Княства Літоўскага, да судовых актаў, парафіяльных кніг, да метрык хрышчэння, шлюбу і смерці, а таксама іншых крыніц, можа праліць новае, зусім нечаканае, а нават ашаламляльнае святло на родавую генеалогію Міцкевічаў як з боку бацькі, так і з боку маці.
Незалежна ад вынікаў такіх даследаванняў А. Міцкевіч назаўжды застанецца непераўзыдзеным польскім паэтам, гонарам і славай польскай культуры, перадавым філосафам сусветнага маштабу. Надалей будуць ганарыцца ім палякі і паранейшаму беларусы будуць называць сынам сваёй зямлі, патрыётам Навагрудчыны і гістарычнай Літвы, адначасова параджаючы ўсё новыя і новыя даследчыя праблемы.
А ёсць над чым падумаць, ствараючы перспектыўную навуковадаследчую праграму. Натуральным чынам яна вынікае з папярэдніх дасягненняў і пастулатаў. Бо не адзін раз, як у мінулым, так і сёння, з’яўляліся імкненні пановаму паглядзець на беларускі кантэкст творчасці аўтара “Дзядоў”, на беларускі ўклад у польскую гісторыю, культуру і літаратуру. Ужо Іван Луцкевіч, беларускі празаік, публіцыст, краязнаўца і грамадскапалітычны дзеяч, адзін з заснавальнікаў беларускага нацыянальнага адраджэння на пачатку XX ст., у сваім артыкуле пра Беларусь, апублікаваным пад псеўданімам Гэб. Палісандэр у 1904 г. на старонках венскага часопіса “Ruthenische
8 SyrokomlaBulhak A. Gustaw i Peri: Ich kraj rodzinny. Ziclona Gora, 1998. S. 185.
196
Revue” i англійскага “The AngloRussian” пісаў пра беларускі ўклад y польскую гісторыю, культуру і літаратуру, пералічваючы імёны Тадэвуша Касцюшкі, Адама Міцкевіча і Уладзіслава Сыракомлі ’, тым самым узнімаючы важную кампаратывістычную праблему. У сваю чаргу, Вацлаў Ластоўскі, вядомы беларускі грамадскапалітычны дзеяч міжваеннага перыяду, гісторык, этнограф, публіцыст, пісьменнік, бібліяфіл і літаратуразнаўца, у сваім артыкуле “Тодар Дастаеўскі і Адам Міцкевіч — сыны крывіцкага народнага генія”, апублікаваным у 1926 г. на старонках эміграцыйнага беларускага часопіса “Крывіч” (№ 1/11. С. 7981) пад псеўданімам Пэрэгрынус, між іншым, пісаў: “Амаль ва ўсіх культурных мовах існуе прыказка — “Тон творыць музыку”. Mutatis mutandis можам сказаць: нацыянальнасць паэта і пісьменніка не ўстанаўляецца мовай, якой ён пісаў.
Тодар Дастаеўскі — шляхціц Менскага павета па дзядах і прадзедах і сын доктара, які жыў у Маскве ў часы Мікалая 1, у тыя часы, калі “рускасць” і “праваслаўе” былі [...] сінонімамі, то мог пісаць толькі парасійску, а не другой якой мовай.
Адам Міцкевіч, сын шляхціца Новагародскага павета і новагародскага адваката часоў Аляксандра 1 і Мікалая I, ці мог пісаць ён якойколечы другой мовай, акром польскай і часцю французскай?
Няхай расійская пісьменнасць пышаецца Дастаеўскім, няхай польскае вока загараецца агнём, калі называецца імя Адама Міцкевіча, — крыўскі народ ведае, што абодва яны цела ад цела і кроў ад крыві яго, і абодвух — і Дастаеўскага і Міцкевіча — залічвае да свайго алімпу. Слава Тодара Дастаеўскага і Адама Міцкевіча — гэта слава крыўскага нацыянальнага генія” 10.
Колькі ж тут кампаратывістычных даследчых праблем, колькі магчымасцей разнастайнай інтэрпрэтацыі ў галіне братніх славянскіх літаратур!
У сваю чаргу Роберт Штылер, празаік і паэт, крытык і перакладчык, у артыкуле “Увесь час хлусіць пра Міцкевіча?” звярнуў увагу на тое, што “да палёў, пакінутых аблогай, здаецца, належаць беларускія кантэксты яго творчасці, што не надта бачна жаданне навуковых пошукаў, што ў ім беларускае і што з яго ўзята на Беларусі” " . I на прыкладзе балады “Лілеі” вылучыў важную навуковую праблему: паэзія Міцкевіча і беларускі фальклор, іх узаемасувязі. Адзначым, што гэта надзвычай важны пастулат, бо нават піянерская, як на свой час, праца Станіслава Станкевіча “Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі (ч. 1: да 1830 г.)”, якая была выдадзена на польскай мове ў Вільні ў 1936 г. выдавецтвам “Таварыства наву
’ Каўка А. Жывом!: Старонкамі бсларускага самапазнання. М.; Мснск, 1997. С. 106.
10 Цыт. па: Ластоўскі В. Выбр. тв. / Уклад., прадм. і камснт. Я. Янушксвіча. Мн., 1997. С. 395.
11 Stiller R. Wci^z klamac о Mickicwiczu? // Wiadomosci Kulturalnc. 1998. 1 marca.
197
ковай дапамогі імя Э. і Я. Урублеўскіх”, надалей застаецца ў цяні. А шкада! Рыгор Шырма, які блізка да сэрца прымаў прыгажосць паэтычнага слова (на яго таксама спасылаўся Р. Штылер), пісаў, між іншым: “Паэтычная творчасць беларускага народа была невычэрпнай крыніцай натхнення для паэзіі Адама Міцкевіча. Аб гэтым сведчыць уся яго мастацкая спадчына. Было б, аднак, наіўна думаць, што паэт толькі пераймаў народную творчасць. Народная форма ці сюжэт былі заўсёды ім геніяльна асэнсаваны і выходзілі зпад яго пяра каштоўнымі дыяментамі паэзіі, якія ніколі не трацяць сваёй свежасці і прывабнасці” 12.
Р. Штылер дамагаўся ўсебаковага даследавання таксама крэсовай польскай мовы Міцкевіча. Заслугоўвае ўвагі тут вельмі пераканаўчая яго аргументацыя: “Незалежна ад таго, наколькі добра Міцкевіч быў знаёмы з польскай літаратурай, асабліва XVIII ст., і выкарыстоўваў яе стылістычна, на самой справе ён не размаўляў на літаратурнай, на сённяшняй польскай мове з правільнай фанетыкай і правапісам, а толькі пакрэсоваму, ці на дыялекце, які адрозніваўся ад нашых норм асабліва фанетычна: артыкуляцыяй гукаў, мелодыяй сказа і часта месцам націску. Бо яны найменш паддаваліся літаратурнай муштры і былі малазаўважальнымі ў пісьмовым яе варыянце. Але не падлягае найменшаму сумненню, што належнае даследаванне і ўзнаўленне таго, як гучыць арыгінальны тэкст і верш Міцкевіча, павінна абапірацца на асэнсаванні іх крэсовай мовы” 13.
Складаныя пытанні міцкевічазнаўства ў кантэксце беларускіх спраў і праблем найлепш і найбольш канструктыўна можна вырашаць ва ўзаемным супрацоўніцтве. Яго паслядоўным абаронцам з’яўляецца менавіта Р. Штылер. Крытычна ацэньваючы ў гэтым сэнсе польскія даследаванні жыцця і творчасці Міцкевіча, ён лічыць, што польскабеларускае супрацоўніцтва ў дадзенай галіне можа і павінна прынесці шмат узаемнай і рацыянальнай карысці: “Трэба абавязкова выйсці з гэтага фальшу і занядбання, з тых замоўчванняў, што падкормліваюцца некампетэнцыяй, а можа, нават спадцішка нацыяналістычным стаўленнем. Шматнацыянальны генезіс польскай культуры, аж да творчасці самых вялікіх класікаў уключна, — гэта не сорам, а багацце і падстава для славы. А што датычыць кампетэнцыі, то, здаецца мне, што ў дадзенай галіне можна таксама разлічваць на каштоўную і незаменную дапамогу беларускіх спецыялістаў” 14.
200годзе з дня нараджэння Адама Міцкевіча, якое так урачыста адзначаецца таксама і ў Беларусі, шматлікія канферэнцыі, сімпозіумы, сесіі і круглыя сталы з удзелам навукоўцаў з Польшчы і іншых краін, разнастайныя культурныя і мастацкія мерапрыемствы цалкам пацвердзілі правіль
12 Шырма Р. 3 нсвычэрпных крыніц // Адам Міцксвіч і Бсларусь. Мн., 1997. С. 190.
13 Stiller R. Wci^z klamac о Mickicwiczu? S. 8.
14 Тамсама.
198
насць і абгрунтаванасць пастулатаў Р. Штылера. Сёння становіцца натуральным тое, што ў даследаваннях беларускіх элементаў, матываў, фабул і сюжэтаў, а таксама ўсяго беларускага кантэксту творчасці А. Міцкевіча неабходным з’яўляецца ўзаемнае супрацоўніцтва паміж міцкевічазнаўцамі розных краін, асабліва паміж польскімі, беларускімі, літоўскімі, украінскімі і расійскімі. Пры гэтым трэба памятаць, што беларускія літаратуразнаўцы могуць ганарыцца таксама сур’ёзнымі дасягненнямі. Будзем спадзявацца, што іх працы, якія часта былі наватарскімі і не раз уяўлялі сабой адкрыцці, увойдуць у шырокі кровазварот як польскага міцкевічазнаўства, так і сусветнага, а асабліва літоўскага, украінскага і расійскага.
Пераклад з польскай лювы Ганны Цішук
Светлана Мусйенко (Гоодно, Беларусь)
БЕЛОРУССКМЙ ФОЛЬКЛОР В ТВОРЧЕСТВЕ АДАМА МНЦКЕВМЧА
Велнкого польского поэта Адама Мнцкевнча подарнла мнру Наднеманская земля, напонв его творчество неповторнмой прелестью свонх красок н ароматов, легенд, сказок н преданнй, распространенных средн жнвуіцнх здесь белорусов, поляков, русскнх, лнтовцев. Формнрованне лнчностн поэта, как н становленне его творчества, проходнло в окруженнп простых людей, в большннстве своем белорусов, мелкне угодья которых плотно окружалн маленькое нменне небогатого шляхтнча Ннколая Мнцкевнча.
О влняннн белорусской среды на поэта н его духовном родстве с белорусскнм народом пнсал нзвестный польскнй крнтнк Казнмеж Выка: “Подармла его глухая м тнхая провннцня. В ней все было блнзкнм белорусскому народу... н этой тахой нровннцнн он оставался верным всегда” '. Как же велнка была любовь поэта к взрастнвшей его земле, к людям, одарнвшнм его богатством народного художественного слова, еслн даже на склоне лет, в далекой эмнграцнн, он жадно слушал каждого, кто прнноснл ему веста с его маленькой роднны.
“Ten sam starzej^cy si? Mickiewicz... — kiedy przybysz z kraju wynosil przed nim poczciwosc ludu polskiego, mial zakrzykn^c: “Tak, Panie! — wierz mi, nie ma czystszego ludu, jak nasze koltuniaste Bialorusiny!” 2
Eme более смелое предположенне o генетмческой связн Мнцкевнча с белорусскнм народом высказывает нсследователь его творчества О. Лойко.
1 Wyka К. Szkicc litcrackic і artystycznc. Krakow, 1956. Т. 1. S. 26.
2 Тамсама.
199
“Семья, в которой роднлся поэт, — пншет он, — пронсходнла нз местной шляхты, н ее далекне предкн, возможно, былн белорусамн, но в результате нсторнческнх судеб Новогрудчнны уже давно кровно н духовно слнлнсь с польскнм народом” 3.
О своем белорусском пронсхожденнн говорнл н сам поэт. Его первая юношеская любовь Ноася вышла замуж за белорусского крестьяннна, которого поэт называл свонм родственннком. Нх невеселая встреча состоялась в августе 1821 г. Мнцкевнч сообіцал о ней в пнсьме к Яну Чечоту н воспронзвел ее в воспоммнаннях сыну Владнславу — своему первому бнографу. Чуткая н прекрасная Ноася — героння баллады “Романтнчность” — в реальной жнзнн была совсем другой, лншенной романтнческого ореола н уже в молодостн утратнвшей свою прнвлекательность. Она стала женой “батрака в грязной рубашке”, который “безмолвно кланялся в пояс”. У ннх было двое маленькнх детей, “a ona ubrana brudno, zzolkla, wychudla, zbrzydla, ledwie przypomnialem sobie, ze to Jozia... Parobek byl to takie moj krewny [курснв мой. — C. M.], chodzil do szkol i зіупф z dowcipu; ale teraz nie moglem si? dopytac u niego ani slowa” 4.