Грамадскія ідэалы: Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню
Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 13
Выдавец: , ННАЦ імя Ф Скарыны
Памер: 224с.
Мінск 2002
Сваю формулу БНІ я б акрэсліла як «вяртанне і набыццё свайго», а сённяшнюю задачу нацыянальнай ідэі я бачу ў неабходнасці падняцця над палітыкайтак, кабстаць праявайусіх палітычных партый і рухаў, усіх сфер жыцця.
Сіла БНІ — у веры. што беларуская нацыя мае законы свайго ўласнага існавання, і гэта патрабуе поўнага самавыяўлення і свабоды ад усялякага знешняга ціску.
Беларуская нацыянальная ідэя —маральная па сваёй сутйасці, бо:
I) Нацыянальная ідэя — прагрэсіўная, маральная для любой нацыі. якая па розных гістарычных прычынах не мела мажлівасцейдля свайго поўнага самастойнага развіцця і для якой паняцце «Адраджэнне» мае значэнне выкарыстання такіх набытых мажлівасцей. Відаць, маральна ўсётакі не губляць, не траціць марна дадзеныя магчьгмасці, здольнасці, а выкарыстоўваць і развіваць іх. БНІ — гэта імкненне да неадсячэння лепшых, творчых, здольных. рухомых прадстаўнікоў грамадства, гэта арыентацыя на легішае, а не на ўраўнілаўку.
46
бо носьбіт нацыянальнай ідэі —чалавекактуалізатар, унутрана свабодны, абаронца і «роду», і індывідуума, які мае моцную волю і здольнасць да актыўнага супрацьстаяння злу. БНІ — гэта і ідэалізацыя этнічнафальклорных традыцый, і вера ў іх значнасць, і філасофія калектыўнай самадапамогі для тых, хто падзяляе адзін гістарычны лёс, і імкненне сфарміраваць з насельніцтва нацыю. якую прызнае ўвесь свет. і разуменне абавязку нацыі захоўваць сваю індывідуальнасць, развіваць яе. БНІ — гэта адначасова і жаданне ўзняць грамадскакультурны ўзровень сваёй нацыі, і правакаванне грамадскай актыўнасці. Нацыянальная ідэя здымае супярэчнасць, улагоджвае канфлікт паміжсправай (бізнесам, кар’ерай) і духам. янаяк працэс і як мэта імкнецца да стварэння такога грамадства, у якім чалавек мае годнасць. мужнаснь, мудрасць, цярплівасць.
2) Hi ў чым так не адлюстроўваеццахарактар нацыі, яку яе маральным абліччы, усёй сістэме яе маральных каштоўнасцей. Таму маральны аспект — іманентны для любой нацыянальнай ідэі. Адмаўляцца ад свайго. не змагацца за сябе — самазабойства. грэх, амаральнасць. Нацыя не вынайдзена і не створана чалавекам, і не ў чалавечым праве яе знішчыць.
3) БНІ актывізуе ўнуіраныя сілы нацыі, звяртае ўвагу на самаразвіццё і самарэалізацыю, без пасягання на свабоду і самавызначэнне іншых нацый, БНІ, грунтуючыся на нацыянальных светаадчуванні, светабачанні, светапоглядзе, рэалізуе прыроду і творчы дух асобы і нацыі. БНІ ёсць стадыя (спосаб) развіцця чалавека ў пэўнай, беларускай, прасторавачасавай сістэме каардынат.
4) БНІ абуджае народную памяць, а без памяці няма маралі. Усялякае забыццё амаральнае. Дзякуючы памяці магчымы такі найважнейшы маральны акт, як пакаянне. Ці можа быць духоўным, маральным чалавек «без роду і племені»? Сумніўна. Адсутнасць самасвядомасці арганічна спалучаецца з утылітарызмам, спажывецкай псіхалогіяй. цынізмам, адсутнасцю разумення сувязі пакаленняў і, як правіла, сэнсу жыцця.
5) БНІ накіравана надасягненне неабходнагаўзроўню жыцця. калі асоба будзе думаць не толькі пра выжыванне, але і пра творчасць. Яна і патрабуе ўнутранай свабоды асобы, і дае гэтую свабоду. А свабода — аснова асабістай маральнасці і мэтасацыяльнагажыцця.
6) БНІ абапіраецца на сумленне нацыі і асобы — асноўную катэгорыю маральнасці, а таксама патрабуе самаахвярнасці і цярплівасці, мужнасці і пакоры, свабоды волі і павагі да індывідуальнасці, сілы духу і веры, апоры на вечнае.
Узаемасувязь і ўзаемазалежнасць беларускай нацыянальнай ідэі, маральнасці, веры і рэлігіі — ці не самае важнае пытанне дая разумення сутнасці беларускай нацыянальнай ідэі. Пры гэтым трэба памятаць, што мараль — гэта больш грамадская, калектыўная з’ява ў адрозненне ад маральнасці і духоўнасці, якія індывідуальныя, як канкрэтнае жыццё.
47
Вера ў Бога дапамагае чалавеку знайсці тую сістэму маральных каардынат, якая асвячаецца яго аўтарытэтам і мае трывалую традыцыю. Вера дапамагае чалавеку бараніць сваю маральнасць, асабліва калі сацыяльнай падтрымкі маральнасці асобы практычна няма. Духоўнасць, паводле У. Салаўёва. заўсёды звязана з Богам і ёсць набыццё ўнутранай сілы. супраціўляльнасць уладзе свету і грамадства над чалавекам.
У маралі і рэлігіі — адна аснова: чалавек мае бессмяротную душу і свабоду волі.
Рэлігійны, а найперш хрысціянскі аспект нацыянальнай ідэі ўсё часцей падкрэсліваеццаў працахсучасных беларускіхдаследчыкаў (А. Астапенка. У Конан, М. Крукоўскі, Л. Лыч, Ю. Хадыка і інш.).
Уплыў хрысціянства на лёс беларускай нацыі можа разглядацца ў плане знешнім, калі яно ў сваіх розных формах выступае як адзін з культурнагістарычных чыннікаў у пэўным часе, і ўнутраным, калі напасрэдна фарміруе светаўяўленне кожнага канкрэтнага чалавека і праз гэта ўплывае на рэалізацыю беларускай нацыянальнай ідэі.
У адрозненне ад большасці іншых рэлігій хрысціянства знаходзіць апору не ў эпічнаміфалагічнай традыцыі, а ў асабістым прыкладзе Хрыста, што накіроўвае свабоду чалавека не толькі на ўнутраную рэальнасць душы, але і на пераўтварэнне знешняга свету, калі сам чалавек становіцца цалкам адказным за свой лёс. Беларуская ж нацыянальнай ідэя — гэта добраахвотна прынятая адказнасць унутрана свабоднай асобы. I яна патрабуе менавіта яркіх, свабодалюбівых, актыўных асоб, здольных павесці за сабой людзей.
Хрысціянства як рэлігія не адмаўлення. а сцвярджэння, каласальнага ўзняцця духу, вялікага духоўнага напружання і высілкаў, чаго патрабуе падняцце над прыроднымі патрэбамі. прымушае нас памятаць, што мы маем дзверадзімы, якім трэба быць вернымі: канкрэтная зямля з яе культурай і Дух. Хрысціянства патрабуе змагання сазлом у адрозненне ад, скажам. язычніцтва — гэтай натуральнай рэлігіі, простай і лёгкай, параджэннем чалавечай псіхікі з яе імкненнем да цяпла,утульнасці, камфоріу, рэлігіі, якая не патрабуе бязлітаснасці да сябе дзеля выканання свайго прызначэння на зямлі. Таму менавіта з хрысціянства лагічна выцякае неабходнасць спраўджвання беларускай нацыянальнай ідэі, а беларускім патрыётам так неабходна абапірацца на хрысціянства і жыць у яго сістэме.
Хоць у Бібліі ідэй вельмі шмат. але асноўная — ідэя станаўлення. Сучасныя філосафы называюць гэта лінейнай канцэпцыяй развіцця, якая ідзе ўпераді ўверх. Веды. навука сведчаць. што светзгарыць, змерзне. рассыплецца ў прах. эпідэміі знішчаць чалавека. Вераж у светлую будучыню — гэта спадчына хрысціянства. Некаторыя вучоныя сведчаць. што беларускія архетыпы спароджаны найбольш язычніцтвам. Але ж менавіта язычніцтва гаворыць, што быў век залаты, потым жалезны і г. д., а цяпер усё ідзе да згасання свету.
48
У старажытнасці ўсё было легтш: былі перыяды залатога росквііу беларускай кулыуры, беларускай дзяржаўнасці і да т. п. А хрысціянства вучыць, што лепшае наперадзе. Невыпадкова хрысціянства груніуецца на ідэі ўваскрэсення, а беларуская нацыянальная ідэя — на ідэі Адраджэння.
Дык ці пойдзем мы назад, з язычніцтвам і да язычніцтва, дзе так цёпла, утульна і не патрэбна вялікіх высілкаў? Да язычніцтва, якое ўласціва чалавеку прыроднаму, недухоўнаму? Ці ўсё ж пойдзем з хрысціянствам і наперад да хрысціянства, якое сведчыць, што шлях цяжкі, але складанасці загартоўваюць, а агонь пакут не спальвае, але ачышчае і ўздымае? Ці зразумеем пазітыўнакультурны сэнс старадаўняга язычніцтва як народнамастацкай рэлігійнай свядомасці з яго «верай у Боскае тварэнне, у быццё, космас... красу і самакаштоўнасць» і «захаванне язычніцкай творчасці ў хрысціянскай свядомасці і культурнай традыцыі» (У. Конан)1 ? Толькі праз рычаг духу можна ў рэшце рэшт атрымаць дадатковую сілу, можна пераадолець душэўную слабасць, беларускую вяласць і абыякавасць і адрадзігріа. Натуральны, недухоўны чалавек. язычнік, заўсёды толькі губляе — старэе, забывае і г. ц.Духоўны ж чалавек і адпаведна нацыя, якая развівае свой дух, як бы ні спатыкалася, якія б ні рабіла зігзагі, усё роўна толькі набывае, усё роўна адродзіцца на новым вітку. Хрысціянства рэлігія смерці, якая тут жа змяняецца жыццём. Кожны раз сярод беларусаў нараджаліся свае прарокі, якія ратавалі свой народ.
Хрысціянства дзеля ўдасканалення і ўсталявання Дабра патрабуе значных высілкаў. У нашым кантэксце гэта можа выглядаць наступным чынам.
Пасіянарна апантаныя беларускай ідэяй людзі — нацыяналісты — мусяць зразумець і прыняць светабачанне сваіх апанентаў. Трэба сцвярджаць беларускую ідэю, нічога не адмаўляючы, бо сэнс маральнай культуры выяўляецца і ў адносінах да непадобнага да сябе. Як у I. Абдзіраловіча: «Творачы, зруйнуем!»2. He дай Бо.жа зрабіць са сваіх суайчыннікаў, якім не пашчасціла знайсці і рэалізаваць сябе ў беларушчыне, ворагаў. У нас не павінна быць баявой псіхалогіі яшчэ і таму, што, зноў цытую I. Абдзіраловіча: «Не толькі дзеля карысці і з прычыны нізкіх пабуджэнняў нельга назваць сваіх ворагаў — ворагамі. а з прычыны грунтоўнай невыразнасці жыцця, калі часта самыя простыя рэчы цяжка назваць іх уласнымі іменнямі... вялікі абшар жыцця застаецца невыразным, цёмным і толькі з вялікай тугой гэтае шэрае можна назваць белым або чорным...»3. Палюбіць сваіх ворагаў раіць і хрысціянства, бо толькі любоў будуе. стварае, нараджае, удасканальвае.
1 Конан У. Хрысціянства ў гістарычным лёсе Беларусі // Беларуская думка XX ст. Варшава. 1998. С. 570.
2 Канчэўскі 1. Адвечным шляхам: даследзіны беларускага светапогляду // Беларуская думка XX ст. С. 101.
’ Канчэўскі I. Адвечным шляхам. С. 79.
49
3 пункту гледжання сацыяльнагістарычнага беларуская нацыянальная ідэя і хрысціянства суадносяцца як сістэма лакальная, прыватная і сістэма універсальная. усеаіульная, якія, аднак. маюць шматтыпалагічна агульных рысаў. Але з гледзішча значнасці для духоўнагажыцця асобы, якая, напрыклад, жыве ваўлонні беларускай культуры, гэтыя катэгорыі і адпаведныя каштоўнасці раўназначныя. а перад вечнасцю — выратавальныя.
Што аб’ядноўвае беларускую нацыянальну ю ідэю і хрысціянства?
Аб’яднанне, пра якое пойдзе размова, даволі ўмоўнае, гэта спроба ўсяго толькі акрэсліць праблемнае поле.
1. Хрысціянства, як і нацыянальная ідэя, — гэта сістэма, суадносячы з якой сябе, чалавек пазбягае адзіноты, пачуцця ізаляванасці і бяссілля. Трагізм сітуацыі ў тым, што нацыянальная самаідэнтыфікацыя і суаднясенне сваіх маральных нормаў з хрысціянскімі цнотамі слабейшыя тады, калі чалавек больш за ўсё мае ў іх неабходнасць.