• Газеты, часопісы і г.д.
  • Грамадскія ідэалы: Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 13

    Грамадскія ідэалы: Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню

    Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 13

    Выдавец: , ННАЦ імя Ф Скарыны
    Памер: 224с.
    Мінск 2002
    75.03 МБ
    3 другой паловьі XVI ст. актывізуецца брацкі культурны рух, узніка
    8 Скарына Ф. Прадмовы і пасляслоўі. Мн., 1969. С. 59.
    5 Потейй. Унія альбо выклад преднейшых артыкулов. У Вшьнн, 1595 // РНБ. Т. 7. Петербург, 1882. С. 113, 164.
    38
    юць школы, у якіх выкладаюцца «сем вольных навук», пра неабходнасць чаго пісаў у сваіх прадмовах Скарына, пішуцца і выдаюцца першыя падручнікі, засноўваюцца КіеваМагілянская акадэмія, узнікае шматлікая палемічная і мемуарная літаратура на беларускай мове.
    Такім чынам, факты сведчаць, што ў перыяд першага Адраджэння беларуская ідэя, г. зн. ідэя развіцця айчыннай культуры на нацыянальнай люўнаіі падставе, займала адно з дамінуючых месц у нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Нацыянальнай ідэяй былі ахоплены амаль усе пласты беларускага грамадства, у тым ліку і пэўная ўплывовая частка феадальнага класа. Аднак гэта адзін, аптымістычны «бок медаля». Побач з ім існаваў і другі бок, песімістычны.
    У сувязі з актывізацыяй Контррэфармацыі і іншымі абставінамі ўжо ў 7080х гг. XVI ст. пачалі назірацца небяспечныя сімптомы, на якія першым у вагу звярнуў В. Цяпінскі: узрастаючая халоднасць беларускіх феадалаў да справы нацыянальнакультурнага развіцця, і, перш заўсё, «езыка своего славного занедбанне». Цяпінскі геніяльна ўхапіў праблему. Гістарычны вопыт сведчыць, што развіццё або занядбанне нацыянальнай культуры ў першую чаргу залежыць ад сацыяльнай эліты, якая валодае матэрыяльнымі і інтэлектуальнымі сродкамі (грошы, улада, асвета, духоўны патэнцыял) і ад дзяржаўнага, палітычнага кіраўніцтва, якое таксама ажыццяўляе сацыяльная эліта. Менавіта на правячай эліце і дзяржаўным кіраўніцтве ляжыць гістарычная адказнасць за лёс нацыянальнай кулыуры. 3 гэтай думкай Цяпінскага цяжка не пагадзіцца. Трэба адзначыць, што В. Цяпінскі першым у гісторыі айчыннай думкі паставіў праблему выратавання нацыянальнай культуры беларускага народа. Праз тры стагоддзі амаль што з такімі ж словамі звярнуўся да беларусаў Францішак Багушэвіч. Праблема занядбання сацыяльнай элітай і дзяржаўным кіраўніцтвам нацыянальнай культуры мае свае аб’ектыўныя прычыны. Існавалі яны і ў другой палове XVI ст.
    7.	Паміж Усходам і Захадам. Непрымальнасць духоўнага прымусу. Геапалітычнае становішча ВКЛ паміж Полыпчай і Рускай дзяржавай абумоўлівала рэальную сітуацыю, якая складвалася на працягу многіх стагоддзяў. Націск з Захаду і Усходу ўзмацняўся. I калі Варшава прапаноўвала федэрацыю, то Масква згодна была толькі на інкарпарацыю, абгрунтоўваючы сваю вялікадзяржаўную палітыку тэзісам: вялікі князь маскоўскі (а потым і рускі цар) з’яўляецца адзіным легітымным уладаром «усея Вялікія, Малыя і Белыя Русі». Усе спробы дамовіцца з Масквой не далі вынікаў. Лівонская вайна 15581584 гг. паказала, што пагроза інкарпарацыі зусім рэальная. У гэтых умовах беларуская эліта робіць стаўку на больш шчыльную інтэграцыю з Польшчай, вынікам чаго і з'явілася Люблінская унія 1569 г. Хаўрусу ВКЛ і Польшчы спрыялаі тое, што на працягу XVI—XVII стст. палітычныменталітэтгэтыхдзяржаў гранічна наблізіўся адзін да аднаго. Яго падставай з’яўлялася ідэя канстытуцыйнай манархіі, г. зн. каралеўскай улады, абмежаванай законам і прадстаўнічымі інструментамі, у той час як асновай расійскай палітычнай сістэ
    39
    мы, якая таксама фарміравалася на гтрацягу XVIXV11 стст., была ідэя неабмежаванай самадзяржаўнай улады.
    Сацыяльнапалітьгчная інтэграцыя з Польшчай абумоўлівала духоўнакультурную. рэлігійную інтэграцыю беларускага і польскага панства і шляхты. Значная частка айчыннага феадальнага класа пераймае польскую кулыуру, мову, пераходзіць у каталіцтва, пранікаецца польскай самасвядомасцю. Пачынаецца інтэнсіўны працэспаланізацьгі беларускіх «вярхоў», культурнага жыцця Беларусі, духоўнай «эміграцыі» беларускіх інтэлектуалаў, пераход іх у польскую культуру.
    Працэс дэнацыяналізацыі беларускай эліты, беларускай кулыуры набыў інтэнсіўны характар у сувязі з актывізацыяй контррэфармацыйнага руху ў ВКЛ. Контррэфармацыя прыклала вялікія намаганні, каб авалодаць айчыннай адукацыяй, захапіць у свае рукі кнігадрукаванне, манапалізаваць духоўнае жыццё краіны, накіроўваючы яго аднабакова, па рэчышчы каталізацыі і вестэрнізацыі. Яна імкнулася выгнаць з айчыннай культуры нетолькі пратэстанцва, але і праваслаўе, з якім было звязана духоўнае жыццё беларускага народа.
    У ідэі уніі дзвюх хрысціянскіх цэркваў не было нічогакрымінальнага. Ідэя хрысціянскай згоды ў сваёй аснове была ідэяй экуменічнай і гуманістычнай. Аднак пры ўмове, калі б гэта ідэя рэалізоўвалася з улікам прынцыпу добраахвотнасці, калі б справа уніі рыхтавалася галосна і дэмакратычна, а не келейна, употай ад шырокай грамадскасці. Пры ўвядзенні уніі шырока выкарыстоўваўся прымус, насілле. Менавіта прымус дыскрэдытаваўуніяцкую ідэю. Прымусовае ўвядзенне царкоўнай уніі дэстабілізавала беларускае грамадскае жыццё, выклікала нябачаны да таго выбух рэлігійнай, ідэалагічнай, сацыяльнай канфрантацыі. I хоць уніяцтва мае пэўныя заслугі перад беларускай культурай, што пераканаўча паказалі беларускія даследчыкі, у прыватнасці С. Марозаў у сваёй працы «Уніяцкая царква ў культурнагістарычным развіцці Беларусі» (Гродна, 1996), аднак знітаваныя з ім прымус і неталерантнасць прынеслі, на наш погляд, беларускай культуры больш страт, чым здабыткаў (больш падрабязна пра гэта ў маёй манаграфіі «Унія. Дзяржаўнасць. Кулыура: філасофскагістарычны аналіз». Мн., 1998).
    Галоўная загана Брэсцкай царкоўнай уніі ў тым, што яна стварыла прэцэдэнт прьгмусовага пераўтварэння шматвяковай, традыцыйнай духоўнакультурнай рэчаіснасці, непаўторнага, гістарычна асаблівагаменталітэту народа. Па сутнасці, гэту ж стратэгію ўзяло на ўзбраенне расійскае самадзяржаўе пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, уключэння Беларусі ў склад Расійскай імперыі, у выніку чаго пачалася татальная русіфікацыя беларускага грамадскага і духоўнага жыцця, гвалтоўнае насаджэнне ў культуру і свядомасць народа каштоўнасцей і ідэалаў. Адной з адыёзных праяў гэтага была забарона ўжывання ў афіцыйным грамадскапалітычным і духоўнакулыурным жыцці беларусаў роднай мовы. На ролю «духоўных бацькоў» народа прэтэндуюць
    40
    ілжывыя прарокі, праваднікі чужых, несапраўдных каштоўнасцей і ідэалаў. He цяжка здагадацца, што гэта ідзолагі сумнавядомага «заходнерусізму», якія дапамагалі самадзяржаўю пазбавіць беларускі народуласнай нацыянальнай самасвядомасці. У гэтай сувязі трэба нагадаць выдатную працу Аляксандра Цвікевіча «Западнорусснзм», за якую ён заплаціў сваім жыццём.
    Гістарычны вопытБеларусі XVIXX стст. сведчыць, што прымус, насілле здольны зрабіць многае, але не ўсё. У прыватнасці, яны могуць падарваць нацыянальную культуру, традыцыі, сацыяльнапалітычны і духоўны менталітэт народа, увесці ў яго свядомасць чужыя, не ўласцівыя яму, несапраўдныя. фальшывыя каштоўнасці і ідэалы. Прымус можазатармазіць сапраўднае развіццё народнага быцця на дзесяцігоддзі і нават стагоддзі. Але ён не здольны канчаткова заняволіць дух народа, вытравіць з яго свядомасці сапраўдныя каштоўнасці і ідэалы. Заўсёды застаецца пэўная частка народа, здольная супрайьстаяць прымусу, гвалту, захаваць і данесці да наступнага пакалення сапраўдныя каштоўнасці і ідэалы народнага жыцця. Прычым значную, а магчыма, і вырашальную ролю ў справе нацыянальнага Адраджэння адыгрывае гістарычная духоўнакулыурная традыцыя, што і пацвердзіла гісторыя Беларусі на працягу XVIXX стст. I калі ў другой палове XIX пачатку XX стст. Пачалося новае Адраджэнне нацыянальнай кулыуры, звязанае з імёнамі В. ДунінаМарцінкевіча, К. Каліноўскага, Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, «нашаніўцаў», навукоўцаў і грамадскіх дзеячаў 20х гг. XX ст., яно ў значнай ступені абапіралася натыя каштоўнасці і ідэалы, якія былі выпрацаваны ў «восевы час» беларускай нацыянальнай культуры — эпоху першага беларускага Адраджэння. Мы, жывыя сведкі і ўдзельнікі новай хвалі нацыянальнага Адраджэння, якое пачалося ў 60х г. нашага стагоддзя, добра ведаем і бачым, якую вялікую ролю ў гэтым працэсе адыграў зварот да каштоўнасцей і ідэалаў першых беларускіх адраджэнцаў — Скарыны, Гусоўскага, Буднага, Цяпінскага, Сапегі і многіх інш. 1 якія б сілы ні перашкаджалі нацыянальнаму Адраджэнню, яно непазбежнае, якузыход сонца.
    41
    Александр Потупа (Мннск)
    БЕЛАРУСЬ XXI: НЕКОТОРЫЕ СЦЕНАРНН ЭВОЛЮЦНН
    Начнем с ряда полезных чнсел — как бы ннтервала временных коорданат, в котором следует обсуждать проблему. Чтобы выйтн на уровень группы современных высокоразвнтых стран, Беларусн надо практнческнудесятернть свой ВВП (валовый внугренннй продукг). Прн очень высоком темпе (10% прнроста в год) для этого потребуется 24 года. Надо, конечно, представлять, что другне страны тоже не будут стоять на месте н, скажем, прн своем характерном 3процентном темпе роста будут через 24 года всетакн в 2 раза нас опережать. Еслн же мы ограннчнмся в среднем такнм же скромным 3процентным ростом, на достнженне упомянутого уровня уйдет целых 88 лет, а онн. вероятно, н тогда будут опережать нас в те же 10 раз... Еслн мы поставнм совсем скромные целн — выйтн на уровень современных центральноевропейскнх стран. реально устремнвшнхся в Европейскнй Союз н НАТО, то есть утронть свой ВВП, то нам потребуется прн высоком (10%м) темпе всего 11.5 лет, прн 3%м — 42 года.
    Отсюда можем нзвлечь несколько полезных уроков.
    Вопервых. мы, конечно. поннмаем, что на гонку за Первым ммром прндется потратнть едва не всё следуюіцее столетне —такова платаза экспернменты. которые мы ставнлн над собой в столетнн уходяіцем. Во всяком случае, мы должны вестн весьма долгосрочное прогнознрованне.
    Вовторых, мы. конечно. понммаем, что через несколько десятнлетнй попадем в совершенно новую снтуацню. где основной вклад в ВВП может основываться на прннцнпнально новыхтехнологнях. Всего полвеканазад ВВП практаческн полностью получался нз пронзводства вешества н энергнн. Сейчас половнна его связана с ннформацнонным продуктом. Ясно, напрнмер, что после завершення расшнфровкн человеческого генома (это блнжайшне 67 лет) огромный вклад будут вноснть технологнн бнотрансформацнй. 11 надо, разумеется, прогнознровать н такне новые направлення. Но тут мы огранйчнмся менее возвышеннымн полетамн.