Грамадскія ідэалы: Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню
Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 13
Выдавец: , ННАЦ імя Ф Скарыны
Памер: 224с.
Мінск 2002
21
Уладзімір Конан (Мінск)
ІДЭАЛЫ ДАСКАНАЛАГА ГРАМАДСТВА Ў БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ: ХІХХХстст.
ІТГ ашалітаратурапачыналасяўэпохусярэдневякоўя(ХХУ стст.),паз“I ней ярка выявілася ў часы Рэнесансу (XVI першая палова XVJ1 ст.).
JL адлюстравала ідэалы рыцарскага гераізму (паэма «Слова нра паход Ігаравы» канца XII ст.) і хрысціянскага гуманізму. ідэі дасканалай для свайго часу прававой дзяржавы (хрысціянскае асветніцтва беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара Францыска С карыны. новалацінская паэзія Міколы Гусоўскага і Яна Вісліцкага, шматжанравая творчасць Сімяона Полацкага). Старадаўняя сінкрэтычная пісьменнасць толькі частковараскрылася як літаратура мастацкая, у ёй сфарміраваліся стылі дзелавой літаратуры (Метрыка і Статуты Вялікага Княства Літоўскага 1529, 1566 і 1588 гт), жанры хрысціянскага асветніцтва, палемічнай і навуковай літаратуры.
У выніку амаль стогадовага заняпаду старадаўняй літаратуры, страты дзяржаўнага статуса роднаю мовайу канцы XVII ст. новая, сучасная паводле мовы і структуры літаратура адраджалася на аснове народнай гутарковай мовы і адразу ж падключылася да агульнаеўрапейскай літаратурнай традыцыі. Але глыбінная повязь паміж старадаўняй і новай літаратурамі захавалася. Гэта пераемнасць грунтавалася на агульных каштоўнасцях хрысціянскай цывілізацыі, якія выявіліся ў народнай культуры, рускай, польскай і ўкраінскай літараіуры і паўплывалі на творчасць пачынальнікаў і класікаў беларускай літаратуры. На этапе яе станаўлення (першая палова XIX ст.) прарокам аказаўся Адам Міцкевіч — беларус паводле радаводу і класік польскай літаратуры. У сваіх «лекцыях аб славянскіх літаратурах» (Парыж, 18401843) ён казаў: «На беларускай мове, якую называюць русінскаю або літоўскарусінскаю, гавораць каля дзесяці мільёнаў чалавек; гэта — самая багатая і чыстая гаворка, яна ўзнікла даўно і цудоўна распрацавана. У перыяд незалежнасці Літвы вялікія князі карысталіся ёю для сваёй дыпламатычнай перапіскі» 1. А таксама ў дзяржаўным і грамадскім сумоўі і справаводстве, дадамо мы.
А. Міцкевіч ведаў беларускую мову, гісторыю старадаўняй БеларусіЛітвы, але яшчэ не ўяўляў перспектыву яе дзяржаўнага адраджэння, як паэтрамантык арыентаваўся на аднаўленне ўжо пройдзенага этапу — яе федэратыўнага яднання з Каронаю Польскаю ў складзе Рэчы Паспалітай. На гэты ж рамантычны ідэал арыентаваліся беларускапольскія пісьменнікі
Мнцкевнч А. Собр. соч.: В 5 т. М., 1954. Т. 4. С. 325326.
22
Міцкевічавага атачэння, яго сябры па Віленскаму універсітэту і нелегальнаму Таварыству філаматаў — Ян Чачот, Тамаш Зан, пазней Ян Баршчэўскі, іншыя пачынальнікі новай беларускай літаратуры. Наступны крок у выяўленні беларускага нацыянальнага ідэалу зрабіў Вінцэнт ДунінМарцінкевіч (18081884). ён таксама быў двухмоўны м. беларускім і польскім пісьменнікам, але лепшыя творы напісаў на мове свайго народа, увасобіў на тэатральнай сцэне свае п’есы «Рэкруцкі набор» (1841), «Ідылія» (1852), стаў пачынальнікам беларускага нацыянальнагатэатра. Гэты першаадкрывальнікяшчэ невядомай у XIX ст. літаратуры адчуў беларускую душу Міцкевічавага «Пана Тадэвуша» і пераклаў яго на мову свайго народа. Аднак царскія ўлады забаранілі публікацыю на стадыі друкарскага набору і выпуску першых двух раздзелаў твора. Царызм не прызнаваў этнічнай і моўнакультурнай самастойнасці нашага народа.
В. ДунінМарцінкевіч стаяў ля вытокаў новай беларускай літаратурнай традыцыі. Але ён яшчэ неўяўляў шляху Беларусі дастварэння нацыянальнай дзяржаўнасці, следам за А. Міцкевічам, К. Каліноўскім марыў пра адраджэнне федэратыўнай Рэчы Паспалітай, у якой Беларусь і Літва мелі б нацыянальную аўтаномію. Гэты ідэал натхняў папярэдніка «нашаніўскага» нацыянальнага Адраджэння Францішка Багушэвіча, удзельніка паўстання супраць царызму ў 1863 г. Пазней, у сталым веку, перажыўшы вымушаную эміграцыю на Украіне, Ф. Багушэвіч у прадмове да зборніка вершаў «Дудка беларуская» (1891) глыбока адчуў ідэал адраджэння Беларусі — моўнакультурнага і дзяржаўнага. Адсюль ягоны запаветусім наступным пакаленням беларусаў: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі!» У гэтай жа кнізе паэт, верагодна, упершыню сказаў пра беларускую дамінанту калісьці слаўнага Вялікага Княства Літоўскага: «А ў сярэдзіне Літвы, як тое зярно ў гарэху, была наша зямліца — Беларусь'.» 2.
Вяртанне да агульнадзяржаўнага статуса роднай мовы, апалогія Бацькаўшчыны, утварэнне нацыянальнай дзяржавы — вось тыя ідэалы. якія натхнялі заснавальнікаў і лідэраў Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ, 19021918), штотыднёвіка «Наша ніва»( 19061915), дзеячаў Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) і, урэшце, беларускую культуру высокага нацыянальнага стылю. Беларуская літаратурная класіка(янасфарміраваласяў 19061930 гг.) была не толькі мастацтвам слова, бо шчыльна наблізілася да філасофіі і грамадскапалітычнай думкі, глыбока выявілаідэалы народаў эпоху яго нацыянальнага Адраджэння.
Палітычны аспект грамадскіх ідэалаў беларускай класічнай літаратуры ў агульных рысах вядомы: гэта — незалежная, суверэнная, дэмакратычная, арыентаваная на сацыяльныя і духоўнакулыурныя прыярытэты, са шматукладнай эканомікай дзяржава, у якой дзяржаўнай мовай павінна быць родная
2 Buraczok Maciej. Dudka bielaruskaja. Krakow, 1891. S. V.
23
мова беларускага народа. Сістэмнае вывучэнне гэтай тэмы — задача даследчыка беларускай сацыяльнапалітычнай філасофіі. У гэтым рэфераце неабходна ў агульных рысах абазначыць спецыфічна мастацкія, вобразнасімвалічныя выявы грамадскіх ідэалаў у нашай літаратуры. Яны звычайна грунтуюцца науніверсальных архетыпах, сфарміраваных у міфалогіі, рэлігіі, фальклоры, іншых відах культурнай традыцьіі. Найбольш папулярныя матывы ў ёй — вобразідэал дасканалага ірамадства, свабоднага ад эгаізму, сацыяльных і псі.халагічных канфліктаў. У паэтычным эпасе ён выявіўся ў разгорнутых карцінах сельскага Раю. У лірыкадраматычныхтэкстах гэты вобразускладніўся: тут Рай супастаўлены з Пеклам, вобразы зямной пакуты і надзеі раскрыліся ў матывах, дзе праглядаюцца евангельскія архетыпы Лазара Беднага і ягонага багатага брата.
Новая беларуская літаратура пачалася з ананімнага вершаванага апавядання «Уваскрэсенне Хрыстова і сашэсце яго ў ад» (канец XVIII ст.), памылкова аднесенага некаторымі даследчыкамі да атэістычнай літаратуры 3. Між тым добра вядомы ўзоры гэтага жанру ў заходнееўрапейскіх і славянскіх літаратурах. М. Бахцінзвярнуў увагу на папулярнасць у сярэдневяковай Еўропе карнавальных жанраў камізму, у тым ліку велікоднага смеху 4. Беларуская паэтычная рэпрыза да гэтай карнавальнай кулыуры — стрыманалагодная, гумарыстычная, у стылі фальклорнага зніжэння нябеснавысокага да штодзённага і зямнога. Другая частка гэтага твора — пародыя на апокрыфы пра сашэсце Хрыста ў пекла і вызваленне ім несвядомых грэшнікаў. Сюжэты абмалёўваюцца ў гумарыстычным плане па аналогіі з п’янаватымі спрэчкамі на сялянскіх пагулянках.
У свой час савецкая крытыка заідэалагізавала іншыя, сёння ўжо класічныя ананімныя творы «Энеіда навыварат» (пасля 1812 г.)і «Тарас на Парнасе» (1850я г,),убачылаўіхатэізм, класавую барацьбуі сагыру. Але сатыра — гэта адмоўназніжальны, нават злы смех, у той час як гэтыя творы грунтуюцца на гумары, дасціпнасці, на амбівалентных карнавальных гратэсках. Яны ўзніклі ў традыцыях, пачатых у антычнасці, адроджаных у барока (другая палова XVIIXVIII стст.), калі ствараліся ўзоры гэтага стылю — французская паэма П. Скарона «Пераапрануты Вергілій» (16481652), аналагічныя творы ў Расіі («Вергнлнева Эневда, вывороченная нанзнанку» Н. Осіпава, 1791) і на Украіне («Энеіда» У. Катлярэўскага, 1798).
Плынь гратэскавакарнавальнага і гумарыстычнага смеху, амбівалентнага паводле зместу, прайшла праз усю гісторыю нашай літаратуры, самабытна выявілася ў творчасці В. ДунінаМарцінкевіча (18081884), Ф. Багушэвіча (18401900), Янкі Купалы (1882— 1942).ЯкубаКоласа( 18821956). Ядвігіна Ш.
3 Кісялёў Г. В. Травесція //Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. Т. 5. Мн., 1987. С. 262.
4 Бахтан М. М. Творчество Франсуа Рабле н народная культура средневсковья н Ренессанса. 2 нзд. М., 1990. С. 91.
24
(Антона Лявіпкага. 18681922), КандратаКрапівы (18961991), Андрэя Макаёнка (19201983), іншых пісьменнікаў,урэшце ў ананімнай паэмеў жанры травесці «Сказ пра Лысую Гару», апублікаванай ў бібліятэцы часопіса «Вожык»(1988і 1991 гг.).
Іншы характар сувязі з хрысціянскай традыцыяйу элегічнай паэзіі малітоўнага настрою. Першым узорам яе быў верш пачынальніка песніжальбы як жанру Паўлюка Багрыма «Зайграй, зайграй, хлопча малы...»(1828), дзе спалучаюццахрысціянская малітва і язычніцкі плачгалашэннс Песнямалітва ніколі не заціхала ў нашай літаратуры, удасканальвалася яе пачынальнікамі, класікамі, паэтамі 19201970х гг. (Уладзімір Дубоўка, Уладзімір Жылка. Наталля Арсеннева), нашымі сучаснікамі (Уладзімір Караткевіч, Ніл Гілевіч, іншыя паэты элегічнапесеннага накірунку).
Другая скразная плынь беларускай класічнай паэзіі шырэй, пэўная грань нашай культуры ў эпоху яе нацыянальнага Адраджэння сфарміравалася пад моцным уплывам папулярнай у народзе евангельскай прытчы пра Лазара Беднагаі ягонагабагатага брата. Яе распавядаў Хрыстос сваім вучням (Лк. 16: 1931). У каментарыі да зборніка народных духоўных песень этнограф Е. Раманаў пісаў: «Лазар Бедны» шырока распаўсюджаны на Беларусі, яго спяваюць не толькі старцы ex officio (па прафесіі, «на пасадзе». — У. К.\ але і ўсе прыгнечаныя і зняважаныя. Здаецца, беларус не супраць таго, каб бачыць у Бедным Лазары самога сябе»5. Этнограф М. Нікіфароўскі ў нарысе «Старцы» (1920) апублікаваў тэкст народнага «Лазара» — фалькларызаваную, расквечаную паэтычнай фантазіяй евангельскую прытчу («Ой, якжыў слаўны багатыр, // Сабіраў біседачку багаты...»)'’. Фалькларыст С. Малевіч апублікаваў тэкст народнай Лазаравай песні ў яе беларускакаталіцкім варыянце («Ня адзін чалавек багаты быў, //Каторы ўроскашы піваў і ядаў...»)7. Урэшце У. Дабравольскі запісаў на Смаленшчьше грэці варыянт Лазаравай песні, характэрны дая беларускарускага памежжа («Як зямля з вадою суснавалася, // Тады ж то два брацьнінькі нараджаліся...»)8.
Народныя Лазаравы песні вар’іруюць развязку евангельскай прытчы. Памерлі бедны Лазар і багаты брат: першы трапіў у рай, другі — у пекла. Пакутуючы ў пякельным агні, багач просіць Бога (варыянт — Аўраама) паслаць Лазара, каб той асвяжыў яго «арданскай вадой» (з ракі Іардан). Але пачуў у адказ. што паміж багатым і бедным узнікла прорва, якую нельга перайсці.