Грамадскія ідэалы: Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню
Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 13
Выдавец: , ННАЦ імя Ф Скарыны
Памер: 224с.
Мінск 2002
5 Романов Е. Белорусскмй сборннк. Вып. 5: Заговоры. апокрнфы н духовные стнхн. Внтебск, 1891. С. 356.
6 Ннкнфоровскнй Н, Я Очеркн Вмтебской Белоруссмн. 1: Старцы. М., 1892. С. 24.
7 Малевнч С. Белорусскнй нншенскнй «Лазарь» // Жнвая старнна. Спб., 1906. Вып. 2. С 1091 14.
“ Добровольскнй В. Н. Смоленскнй этнографнческнй сборннк. Ч. IV // Запмскн Нмпсраторского Русского географнческого обшества по Отделенню этнографнм. М., 1905. С. 646651.
25
Евангельскія архетыпы Лазара Беднага і ягонага багатага брата моцна змяніліся ў прафесіянальнай паэзіі, страцілі канфесіянальнарэлігійныя прыкметы, дапасаваліся да канкрэтнагістарычнага і літаратурнага кантэксту. Яны моцна паўплывалі на першыя паэтычныя зборнікі Я. Купалы («Жалейка», 1908), Я. Коласа(«Песніжальбы», 1910), вызначылі элегічную плынь «нашаніўскай» паэзіі, вядомую ў крытыцы як «плач па роднай старонцы». Тэма біблейскахрысціянскіх архетыпаў ужо даследавалася мною ў ранейшых публікацыях9. Цікава. што якраз Максім Багдановіч. якога з часоў «Нашай нівы» не без падстаў называлі паэтам чыстай красы, апублікаваўу «Нашай ніве» верш «3 песняў беларускага мужыка» (1909), дзе ёсць мастацкая інтэрпрэтацыя прытчы пра Лазара Беднага. I паэтычнае прароцтва аб рэвалюцыі:
Я хлеба ў багатых прасіў і маліў, —
Яны ж мне каменні давалі;
I тыя каменні між імі і мной Сцяною вялізнай усталі.
Яна усё вышай і вышай расце I шмат каго дужа лякае.
Што будзе, як дрогне, як рухне яна?
Каго пад сабой пахавае? 10
Пяройдзем да трэцяга архетыпу грамадскіх ідэалаў у літаратуры. Класічнае мастацтва, найбольш музыка і паэзія, выяўляюць Рай і Пекла зямнога жыцця. I гэта зразумела, бо, паводле універсальнага біблейскага архетыпа, Стваральнік Сусвету пасяліў нашых прабацькоў у СадзеРаі, а за грахі выгнаў на зямлю, дзе радасці ўраўнаважаны пакутамі. Два біблейскія архетыпы Раю (сельскі ў Кнізе Быцця і гарадскі ў заключнай частцы Алакаліпсісаў вобразе Новага Ерусаліма), урэшце, Рай нябесны, спушчаны з Неба, паводле апокрыфаў, набылі значэнне архетыпаў для мастацкіх, сацыялагічных (у марах сацыялістаўутапістаў) і палітычных (ідэал дасканалага грамадства камуністаў) мадэляў зямнога Раю — адкрытых (яны лёгка «прачытваюцца») і прыкрытых, пераўтвораных у кантэксце спецыфічных мастацкіх значэнняў і сэнсаў.
Вобраз сялянскага Раю сярод чыстай прыроды, дзе зняты ўсе сацыяльныя і асабістапсіхалагічныя супярэчнасці, — скразны матыў новарамантычнай плыні ў беларускай літаратуры. Тут яна развівала традыцыі народнай
’ Конан У. Цыклічная струкіура лірыкі: Паэзія Якуба Коласа // Роднае слова. 1996. №9. С. 4151; Ён жа. «Я паціху песні сумныя пяю...»: Цыклічная структура лірыкі Максіма Багдановіча // Роднае слова. 1997. № 4. С. 2033; Ён жа. «Бсларусь — мая старонка. дык люблю ж яе...»: Цыклічная струклура лірыкі Янкі Купалы // Роднае слова. 1997. № 7. С. 2131.
10 Багдановіч М. Поўны збор твораў: У 3 т. Т. 1. Мн., 1992. С. 210.
26
кулыуры " і сусветнай літаратуры — ад антычнасці (вобраз Залатога веку ў грэкарымскай міфалогіі, паэме Авідзія «Метамарфозы») да Новага часу (эпічныя паэмы Джона Мільтана «Страчаны Рай» і «Вернуты Рай», 16671671). Але ў адрозненне ад сваіх айчынных і заходнееўрапейскіх папярэднікаў эпохі сярэдневякоўя, Рэнесансу, стыляў барока і класіцызму, якія рэдка выходзілі зарамкі біблейскіх архетыпаў, пачынальнікі і класікі новай беларускай літаратуры арыентаваліся на свецкую культуру. У іх творчасці біблейскія сюжэты і матывы набылі значэнне сімвалаў і экспрэсіўных выяўленчых сродкаў, пераадолена ранейшае цытаванне і запазычванне з Бібліі.
Першым творцам паэтычнага міфа пра сельскашляхецкі Рай у Навагрудчыне быў А. Міцкевіч (17981855). Аналіз яго творчасці дазваляе нам пераканацца ў тым, што за райскімі матывамі ў яго паэзіі хаваецца таямніца духоўнага перажывання быцця ў мастацтве, яе архетыпічныя вытокі, псіхалагічна абумоўленыя памяццю пра дзіцячае ўспрыманне свету наогул, свайго «роднага кута» асабліва. Бязгрэшнае дзіця ўспрымае свет наш зямны як Рай. Набыўшы духоўны вопыт і мудрасць. таленавіты мастак захоўвае ў сабе дзіцячую, «галубіную» душу і свой райскі вобраз свету. Эпіграфам да райскіх матываў у паэзіі А. Міцкевіча маглі б паслужыць радкі яго верша «Паліліся мае слёзы...»(1844):
Polaly si? Izy me czyste, rz?siste Na me dziecinstwo sielskie, anielskie .. 12
Эпічная паэма A. Міцкевіча «Пан Тадэвуш» — паэтызацыя сельскага побыту беларускай шляхты, духоўная сублімацыя тугі па Радзіме і мастацкія карціны сельскага Раю. Першы перакладчыкпаэмы дакладна выявіў паэтычную думку ўводнай часткі гэтага твора:
Літва! — родная зямелька! Ты, маўляў, здароўе, — Той цябе ашанцуе, каму безгалоўе!
Хто жыў калісь на ніўцы тваёй, як у раю, I вось крывавы роніць слёзкі ў чужым краю! 13
(Пераклад В. ДунтаМарційкевіча)
Райскае хараство дорыць нам любоў да быцця ў яго жывой разнастайнасці, да роднага краю. Урэшце — чыстае, узнёслае каханне да жанчыны. Пра гэтае вяртанне да раю сваёй душы паэт сказаў у вершы «До Н***» (1830), прысвечаным Генрыеце Анквічоўне. разумнай і прыгожай дачцэ графа Анквіча:
11 Гэтай тэме прысвечаны спецыяльны раздзел майго даследавання «Архетыпы сацыяльнай гармоніі і зямнога Раю ў беларускім фальклоры». Рукапіс па тэме «Грамадскія ідэалы» — у Нацыянальным навуковаасветным цэнтры імя Ф. Скарыны. Справаздача за 1996 г.
12 Mickiewicz A. Dziela. Warszawa. 1955. Т. 1. S. 417.
13 ДунінМарцінкевіч В. Творы. Мн., 1984. С. 301.
27
ZnaszIi ten kraj?
Ach, tarn, o moja mila! Tam byl mi raj, Pokis ty ze mn^ byla!14
Рай i Пекла грамадскага жыцця, народ і яго паэтпясняр у вобразе прарока нацыянальнага адраджэння — скразныя тэмы беларускай класічнай паэзіі. В. ДунінМарцінкевіч (18081884) у вершаваным апавяданні «Люцынка, альбо Шведы на Літве» (1861) малітоўна звяртаўся да Усявышняга:
Божа наш! Ты шыбануў на зямлю чалавека, 1 няшчасця брэмя, і шчасця ад веку Ты прызначыў яму, выганяючы з раю, — Як жа ў смутак душы яго любасць да краю Ты ўліў? I чаму ён ля роднае нівы Адчувае і вольным сябе, і шчаслівым? 15
Беларуская класічная паэзія абвясціла свету пра пякельныя бакі нашай гісторыі. жыцця вёскі — гэтага спрадвечнага падмурка нацыі. Вобраз Лазара Беднага быў тут не толькі сімваламархетыпам «чалавека з народа», селяніна і парабка. Парабчанкай у царскай імперыі была іхняя родная старонка Беларусь. Аднак жа, павбдле евангельскай прытчы, Лазар Бедны зведаў не толькі зямное Пекла, але і нябесны Рай. Пасталеўшы, набыўшы мудрасць прарокаў, класікі нашай паэзіі выявілі надзею на ажыццяўленне ідэалаў дасканалага грамадства, вольнага ад знявагі чалавека творчага і адсунутых з гістарычнай авансцэны народаў. У фінальнай частцы паэмы «Курган» (1912) ідэал людской дасканаласці прарочыць здань закатаванага Гусляра:
Гуслі строіць свае, струны звонка звіняць. Жменяй водзіць па іх абамлелай,
I ўсё нешта пяе, што жывым не паняць,
I на месяц глядзіць, як сам, белы.
Кажуць, каб хто калі зразумеў голас той, He зазнаў бы ніколі ўжо гора...
He зазнаць ніколі гора — значыць жыць у ідэальным. райскім краі. Як у фінале Апакаліпсіса: «I ўтрэ Бог кожную слязінку з вачэй іхніх; і смерці ўжо небудзе, ні плачу,ні галашэння. ані хваробы...»(Апак. 21:4). Вобразсялянскага вясковага Раю паэт намаляваў у эпічнай паэме «Яна і я» (1913). У 12й песні «Яблыні цвітуць» ён сам назваў свой трансцэндэнтны ідэал:
14 Mickiewicz A. Wiersze. Warszawa, 1972. S. 289.
15 ДунінМарцінксвіч B. Творы. С. 301.
28
Раем назямлі выглядываў нам сад. Я ў ім — Адам, Яна ў ім — Ева; У Раі гэтым вецер быў нам Бог і сват, Вяцьвямі шлюб давала дрэва.
Птушкі ў мільён струн вяселле гралі нам, Пасажнай маткай была пчолка, Сонца несла ўцехі думкам і грудзям, Пасцелю слала нам вясёлка. 16
Гэта — Рай не толькі вонкавы, прыродны, але і ў душы закаханых. У паэме зняты ўсе супярэчнасці — не толькі грамадскія, але і асабістыя. Чалавек зямны, рэальны нясе ў сваёй душы свой Рай і сваё Пекла, сваю нябесную сінюю птушку — і свайго падзямельнага дракона. I толькі няспынная духоўная барацьба дае яму шанц замкнуць сваю ўласную апраметную на дванаццацьзамкоў, яктаго казачнагазмея, якогагероі прывязваюцьу «цёмнай каморы» дванаццаццю ланцугамі. Я. Купала. паэтрамантык і мудры прарок. прыадчыніў нам нябесныя вароты. паказаўшы. якімрайскім жыццём маглі стаць штодзённыя сялянскія турботы, каб светне пайшоў па Каінавым шляху.
Даследчыкі літаратуры чамусьці не звярнулі ўвагі нахрысціянскія матывы Лазара Беднага, Пекла і Раю ў драме Я. Купалы «Раскіданае гняздо» (1913). У экспазіцыі да першага акта драмы аўтар зазначае: «Данілка назямлі скрыпку майструе. Старацсівы. як голуб, абчэплены торбамі, з кіем у руках, сядзіць на лаве». Старац і хлопчыкмузыка — гэта здвоены вобраз беларускага жабракадудара. Аў фінале ёсць аўтарская рэмарка: «Старац ідзе наперад, за ім Марыля з дзецьмі па баках. а за Марыляй — Данілка. Усе пяюць «Лазара». Данілка іграе...» '7. У шостай з’яве першага акта трагічная гераіня Зоська апавядае свае сны — сімвалічныя карціны ўзыходжання праз Пекла ў Рай. Райскія матывытугфалькларызаваліся, набылі прыкметы чарадзейнай казкі. Урэшце, фабула драмы «Раскіданае гняздо» ёсцьу пэўным сэнсе мастацкая інтэрпрэтацыя біблейскага сюжэта выгнання нашых прабацькоў Адама і Евы з Раю. Бо ў народных уяўленнях «гняздо», «родны кут» — жывыя сімвалы зямнога Раю.
Геніяльнай адраджэнскай «рэпрызай» да шляхетнага «Пана Тадэвуша», пасутнасці, унікальным у еўрапейскай літаратуры сялянскім эпасам з’яўляецца «Новая зямля» Я. Коласа. Ён таксама пачынаў з элегічных. мінорных матываў, праз іх выявіў пякельны бок жыцця свайго народа. Тэма пакутніцтва дакладна абазначана ў першым вершы паэта «Наш родны край», апублікаваныму першайлегальнайбеларускайгазеце «Нашадоля» 1 верасня 1906г. Вось два фрагменты з яго:
16 КупалаЯ. 36. тв.: У 7т. Т. 5. Мн., 1974. С. 130131. " Купала Я. 36. тв. Т. 6. Мн„ 1975. С. 316, 340.
29
Край наш бедны, край наш родны!
Гразь, балота ды пясок...
Чуць дзе крыху луг прыгодны... Хвойнік, мох ды верасок.
Наша поле дрэнна родзіць, Бедны тут жыве народ.
У гразі ён, бедны, ходзіць, А працуе — льецца пот... 18
Аналагічныя матывы, вобразы і адпаведныя ім лад і мелодыя (у дыяпазоне танальнасцей любімых у народзе жалейкі, дуды і ліры) вар’іруюцца ў іншых вершах паэта. аггублікаваныху зборніку «Песніжальбы». Алеспакваля набываюць вышыню матывы светлыя, райскія: «Люблю я прыволле // Шырокіх палёў, // Зялёнае мора // Ржаных каласоў...» («На полі вясной»). Або: «На ўсходзе неба грае // Дзіўным блескам жару, // Залацісты сноп купае // У полымі пажару. // Чуцьчуць дрогне, праліецца // Чырвань на ўсходзе; // Гэта небаўсміхнецца// Людзям і прыродзе. //1 ўбірае залатую //Сонейка дарогу, // Паліць свечку дарагую // Прад алтарам Бога...»(«Усход сонца»). Урэшце, лірыкаэпічная паэма «Новая зямля» — велічная карона Дрэва ГІаэзіі нашага песняра, аптымістычная сімфонія, дзе наваттрагічны фінал (раздзел «Смерць Міхала») асветлены надзеяй на сялянскі Рай '9. Яго карцінытак светла і натхнёна малюе паэт, пачынаючы з экспазіцыі: