• Газеты, часопісы і г.д.
  • Грамадскія ідэалы: Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 13

    Грамадскія ідэалы: Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню

    Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 13

    Выдавец: , ННАЦ імя Ф Скарыны
    Памер: 224с.
    Мінск 2002
    75.03 МБ
    Кіруючыся, у прынцыпе, азначанай канцэпцыяй, хоць і не столькі ў лапчнай, колькі ў інтуітыўнаэмпірычнай яе форме, Шпенглер і высунуў сваю славутую думку аб «заняпадзе Еўропы», згодна з якой еўрапейскае грамадства і яго культура ўжоз канца XIX ст. развіваеццапа сыходнай галіне адной з «хваль» тае сінусоіды (асабіста ён, праўда, прыпісваў тым хвалям цалкам самастойнае, узаемна не звязанае паміж сабой існаванне, такшто сінусоіды
    1 Шпенглер 0. Закат Европы. Новоснбнрск, 1993.
    2 Тойнбн А. Постаженне нсторнн. М.. 1991.
    3 Сорокнн П. Человек, цнвнлнзацня, обшсство. М.. 1992.
    10
    ў яго, па сутнасці, і не было). 3 гэтым пагаджаліся пазней і Тойнбі, і Сарокін, а Бярдзяеў, напрыклад, як і Генон4, увогуле лічыў, што азначаны «заняпад Еўропы» распачаўся ўжо ледзьве не ў познім сярэднявеччы. Асноўныя рысы гэтага «заняпаду» характарызуюцца секулярызацыяй царквы, агульным зніжэннем духоўнасці, ростам індывідуалізму, распадам маральных сувязей паміж людзьмі і расколам грамадства на актыўна процістаячыя сацыяльныя групы, што былі тэарэтычна акрэслены Марксам як класы, а АртэгаіГасэтам пазней — як эліта і натоўп.
    Тое, што грамадства і яго культура могуць перажываць заняпад і разлажэнне, было заўважана яшчэ ў часы Рэфармацыі, і тады ж пачаліся спробы актыўна процістаяць ім і практычна, у сацыяльнапалітычным плане, што выявілася ў шэрагу буржуазных рэвалюцый. Характэрна. што тыя раннія буржуазныя рэвалюцыі, пачынаючы з вялікай сялянскай вайны ў Германіі і заканчваючы Амерыканскай рэвалюцыяй, здзяйсняліся згодназ рэлігійнымі ідэаламі абноўленага першапачатковага хрысціянства з уласцівай яму арыентацыя й на высокую мараль і духоўнасць абсалютнага, Боскага тыпу. Рэвалюцыі гэтыя далі магутны штуршокдая развіцця і ўзмацнення,уключаючы і эканоміку, такіх еўрапейскіх нацыянальных культур. як англійская, нямецкая і амерыканская. Водгулле тых грандыёзных сацыяльных працэсаў, дарэчы, дакацілася ў свой час і да Вялікага княства Літоўскага, увасобіўшыся ў ідэалах Рэфармацыі і Адраджэння і абумовіўшы яго агульны росквіт падчас скарынінскай эпохі. Усё гэта было пераканаўча паказана М. Вэберам у яго славутай рабоце «Пратэстанцкая этыка і дух капіталізму»5. Пра тое ж не раз пісаў і В. Зомбарт. падкрэсліваючы. што і капіталізмтаксама меў некалі свой дух. Сёння пра гэты дух як пра дух дэмакратычнага каггіталізму і справядлівасць як сумленнасць цікава пішуць амерыканцы М. Новак і Дж. Ролз.
    Аднаку некаторых рэпенах Еўропы тыя адраджэнскія працэсы аказаліся затарможанымі па прычыне пэўных асаблівасцей гістарычнага развіцця і сацыяльных, у прыватнасці, кампрамісаў, як, напрыклад, у Францыі часоў Людовіка XIV. Чарговыя, спозненыя спробы пераходу на ўзыходзячую лінію прагрэсу рабіліся ў абставінах распачатага спаду колішняга духоўнага ўзлёту, што быў так характэрны для эпохі Рэфармацыі. У перыяд асветніцтва ўжо рэзка інтэнсіфікуюцца працэсы секулярызацыі і «матэрыялізацыі» духоўнай культуры (Шпенглер увогуле называў гэта пераходам культуры ў стан цывілізацыі, падобным пераходу жывога арганізма ў мёртвы механізм). Напрыклад, у «Грамадскім дагаворы» Ж.Ж. Русо, гэтым евангеллі Франйузскай рэвалюцыі, на месца Боскага суверэнітэту як вышэйшай інстанцыі ісціны і дабра ставіцца фактычна толькі безапеляцыйны суверэнітэтнарода. Да чаго можа прывесці гэткі суверэнітэт, выразна паказала Французкая рэвалюцыя. У руках такіх яе дзеячаў, як якабінцы, ужо з самага пачатку ўзнёслыя па свайму
    4 Генон Р. Царство колнчества н знаменне временн. М., 1994.
    5 Вебср М. йзбр. пронзв. М., 1990.
    11
    сэнсу ідэалы Свабоды, Роўнасці і Братэрства сталі грунтавацца не на аўтарытэце Бога, як найвышэйшай духоўнай інстанцыі. а на аўтарытэце гільяціны, I хоць Рабесп’ер. асабіста чалавек безумоўна сумленны, быццам спахапіўшыся, спрабаваў утварыць спецыяльным рашэннем Канвента культ Вярхоўнай Істоты, каб неяк апраўдаць і адуховіць развязаны ім крывавы тэрор. гэта не магло ўжо дапамагчы. Грамадства імкліва пакацілася ўніз, як пакацілася праз некаторы час пад нажом гільяціны і галава самога Рабесп'ера. Зрэшты, і тая Вярхоўная Істотазадумана былатолькі якувасабленне чалавечага, а не Боскага розуму, і глыбока сімвалічным аказаўся факт, што ролю тае Істоты адыграла перад узбуджаным Канвентам аголеная кафэшантанная спявачка Тэрэза, толькі злёгку захінутая ў трохколерны рэспубліканскі сцяг. Павучальная трагікамічная гісторыя Французскай рзвалюдыі і яе наступстваў добра вядомая. і ўжо Напалеон. апярэджваючы Гегеля, выдатнаахаракгарызаваў яе славутым афарызмам: du sublime au ridicule il n’y a qu’un pas (ад вялікага да смешнага адзін крок). Гэтых слоў, як вядома, не цураўся пазней і Маркс, не падазраючы, што і яго вучэнне некалі спасцігне аналагічны лёс.
    На далейшым шляху гісторыі таксама неаднаразова з’яўляліся людзі, незадаволеныя такім яе ходам і адчуваўшыя патрэбу неяк яго змяніць. Але і яны не маглі ўзняцца ў сваім разуменні гісторыі вышэй суверэнітэту народа. абапіраючыся не столькі на абсалютную рэлігійную мараль, колькі на сацыяльна абумоўленыя адносныя, сітуацыйныя па сваёй сутнасці, хоць і са спасылкамі нахрысціянства. маральныя ўстаноўкі, як тое здарылася, напрыклад, з сацыялістаміўтапістамі тыпу СенСімона. Оўэна і Фур е. Аза імі праз Феербаха, як бы ілюструючы сабой гэту лінію пераходу ад арганізма да механізма, да матэрыялістычнага, паводле Генона. «зацвярдзення» культуры. на гістарычную арэну выступаюць такія мысліцелі і дзеячы, як Маркс і крыху пазней за яго — Ніцшэ. Будучы, як сапраўдныя сыны свайго часу, ваяўнічымі бязбожнікамі і матэрыялістамі. яны стварылі светапоглядныя сістэмы. што даведзены былі іх куды менш таленавітымі і разумнымі паслядоўнікамі да вынікаў яшчэбольш жахлівых, чым якабінскі тэрор, давынікаў, штоўвасобі.пся ў такіх сацыяльных з’явах, як бальшавізм і фашызм. Нездармаж менавіта Ніцшэ ўрачыста аб’явіўу свойчас, што «Бог памёр». Калі Русо надзяляў суверэнітэтам народ яшчэ як цэласны сацыяльны арганізм, грэбліва адкідаючы тое, што ён азначаў як populace, г. зн. чэрнь, то і Маркс і Ніцшэ грунтавалі свае сацыяльныя і палітычныя ідэалы фактычна нагэтай апошняй. Для Марксатакой асновай з’яўляўся пралетарыят, сама лацінская назва якога гаворыць за сябе, а для Ніцшэ — зусім ужо асацыяльны, хоць і апрануты ў арыстакратычныя шаты, індывід. расава чыстая «светлавалосая бестыя», надзеленая якасцямі звышчалавека і адкінуўшая ўжо не толькі рэлігійную, але і любую мараль увогуле. 1 той і другі ў выніку арыентаваліся ўжо не на духоўныя прынцыпы, а на грубую матэрыяльную сілу, амаль што цалкам супадаючы ў форме палітычнай яе рэалізацыі —бязлітаснай дыктатуры. Палітычнае ўвасабленне ніцшэанства — фашызм, імкліва ўспыхнуўшы злавесным фасфарычным бляскам
    12
    у Германіі 30х г. і памкнуўшыся распаўсюдзіцца па еўрапейскаму кантыненту, быў, як вядома, спынены супольнымі высілкамі аб’яднаных народаў Еўропы, паспеўшы, тым не менш, нарабіць гіганцкую колькасць пачварных злачынстваў. 3 Марксам і яго вучэннем справа аказалася намнога складаней і горш.
    Згодна з прынятай тут трэцяй з азначаных вышэй канцэпцый, кожная гістарычная эпоха, нагадваючы сабою чарговую хвалю на сінусаідальнай лініі развіцця чалавецтва. пачынаеццазвычайна з ідэалу і перавагі духоўнаідэальнага фактару над матэрыяльным ва ўсім сацыяльным і культурным жыцці грамадства (тую фазу Сарокін называў не вельмі ўдала ідэацыянальнай). Заканамернасць носіць усеагульны характар і знайшла сабе, дарэчы, своеасаблівае адлюстраванне ў вядомай народнай прымаўцы, згодна з якой і дарога ў пекла вымашчана добрымі намерамі. Нават Маркс, таксама прэтэндуючы на адкрыццё новай гістарычнай фармацыі — сацыялізму, станавіўся часам насуперак свайму матэрыялізму на ідэалістычныя пазіцыі. пра што сведчаць хоць бы такія яго выказванні. як вядомае параўнанне архітэктара з пчалой або славуты 11 ты тэзіс аб Феербаху. пра што некалі пісаў і Бярдзяеў. А Энгельс адзначаў нават падабенства рабочага руху да дзейнасці ранніх хрысція н. што нямала бянтэжыла пазнейшых марксісцкаленінскіх «навуковых атэістаў». I сапраўды, у марксізме нярэдка сустракаюцца чыста хрысціянскія палажэнні, накшталт тэзіса «хто не працуе, той не есць», выказанага некалі апосталам Паўлам. Усё гэта дало ў свой час падставу А. Тойнбі ахарактарызаваць марксізм як адну з хрысціянскіх ерасей, a С. Булгакаву — аб’явіць нават самога Маркса рэлігійным мысліцелем.
    Але сапраўднай рэлігіі тут амаль што не было, а было пакланенне фальшывым ідалам і кумірам зусім неідэальнай, недухоўнай прыроды. Супраць такой, у прынцыпе, магчымасці ўжо ў даўнія часы энергічна папярэджвалі і пратэставалі якстаразапаветныя прарокі, так і хрысціянскія апосталы і айцы царквы, заклікаючы не верыць новым ілжэпрарокам і не пакланяцца такім кумірам і ідалам, хоць пазней, на жаль, і тое збылося ў Расіі амаль што ў літаральным сэнсе слова, калі ўспомніць усё яшчэ існуючы там культ асобы Ленінаі амаль што рэлігійнае пакланенне ягонайдагэтуль не пахаванай муміі.
    У сапраўднасці ўся тая квазідухоўнасць марксізму і яго ідэалаў мела ілюзорны, прывідны характар. аб чым і самі яго заснавальнікі міжвольна прагаварыліся ўжо ў першым радку славутага «Маніфеста камуністычнай партыі». Камунізм з усімі яго абяцанымі дабротамі аказаўся сапраўды толькі прывідам: духоўныя яго ідэалы. заснаваныя на матэрыялізме і ваяўнічым атэізме, былі чыстай утопіяй. і адзінай рэальнасцю стала ўстаноўка на матэрыяльную сілу і амаральны таталітарнадыктатарскі прымус, што і паказала выразна марксісцкаленінская версія яго ў расійскім бальшавізме, дзе тая прывіднасць вельмі хутка перараслаў свядомае крывадушнае ілганне, каб замаскіраваць жахлівыя рэальнасці Курапатаў і архіпелага ГУЛАГ.
    13
    Расійскі бальшавізм увогуле пасутнасці сваёй быў складанай з’явай, утварыўшыся на базе злавеснага спалучэння расійскай ментальнасці «бесов», з такой пераканаўчай сілай апісанай Дастаеўскім і арыентаванай на насілле і тэрарызм (варта ўспомніць такіх выдатных прадстаўнікоў расійскай інтэлігенцыі, як анархіст Бакунін, з яго культам стыхійнага бунту, або Чарнышэўскага, які клікаў Расію «к топору»), і еўрапейскага марксізму, які таксама лічыў насілле бабкайпавітухай гісторыі. Усё гэта, трапіўшы на глебу адвечнай яшчэ з часоў Івана Грознага халопскай псіхалогіі цёмных народных мас, і дало ў выніку тое. што пазней было ахарактарызавана Рональдам Рэйганам як імперыя зла. Рамантычнаўзнёслыя некалі лозунгі Свабоды, Роўнасці і Братэрства набылі здзекліваадваротны сэнс: свабода ператварылася ў рабства, роўнасць —у сацыяльную процістаўленасць партнаменклатуры насельніцтву і братэрства — у класавую, па сутнасці сваёй, узаемную паміж імі нянавісць. Вымашчаная, здавалася б, такімі добрымі намерамі дарога сапраўды прывяла ў пекла. Мілаван Джылас, сам некалі шчыры і адданы камуніст, аналізуточы ўсё гэта з марксісцкага ж пункту гледжання, акрэсліў тую імперыю як форму дзяржаўнага капіталізму і саміх расійскіх камуністаў — як новы эксплуататарскі клас. Марксізм аказаўся, такім чынам, чымсьці падобным да сярэдневяковага цмока, што сам пажырае сябе з хваста.