• Газеты, часопісы і г.д.
  • Грамадскія ідэалы: Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 13

    Грамадскія ідэалы: Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню

    Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 13

    Выдавец: , ННАЦ імя Ф Скарыны
    Памер: 224с.
    Мінск 2002
    75.03 МБ
    Вось як цяпер перада мною Ўстае куточак той прыгожы, Крынічкі вузенькае ложа I елка ў пары з хваіною, Абняўшысь цесна над вадою, Як маладыя ў час кахання, У апошні вечар расставання. I бачу лес я каля хаты, Дзе колісь велічна дзяўчаты Спявалі песні дружным хорам, 3 работ ідучы позна борам. Нясліся зыкі песень здольных, У лясах разпораз адбівалісь, I ім узгоркі адклікалісь, I радасць біла ў песнях вольных...
    М. Багдановіч (18911917), паэтапалонаўскагатыпу, якужо адзначалася, таксама пачынаў з пякельных інтанацыяў на матыў Лазара Беднага. Але і тут
    18 КоласЯ. Песьніжальбы. Вільня, 1910. С. 34.
    19 Конан У. Паэтычная саната Якуба Коласа // Каласавіны. Мн., 1997. С. 1322.
    30
    ён быў наватарам, надаўшы сваім першым творам («Мае песні», «3 песняў беларускага мужыка») выразны суб’ектыўны змест—духоўнае перажыванне быцця сялянскай вёскі. А ў паэтычнай кніжцы «Вянок» выявіў чарадзейныя, райскія малюнкі і мелодыі беларускай прыроды, адкрыў паэзію змяркання, начной і зімовай іпастасяў быцця. Яго цыклы «У зачараваным царстве» — гэта сінтэз музыкі і паэтычнага жывапісу, тварэнне беларускага Раю20.
    Мара пра дасканалае, гарманічнае жыццё на зямлі і кантрастныя для гэтых вобразаў элегі чнажурботныя матывы накшталт Лазаравых песень характэрныя не толькі для літаратурнай класікі, але і для пазнейшай даваеннай (2030я гг.)і сучаснайбеларускай паэзіі. Нажаль, яна яшчэ маладаследавалася ў гэтым аспекце. Гэтая санатная структура — сутыкненні і ўзаемапераходы дзвюх кантрастных тэмматываў выразна выявілася ў традыцыйнай для беларускай літаратуры медытацыйнай і песеннай (радаснаэкстатычнай і элегічнай) паэзіі, у творчасці яе лідэраў Максіма Танка і Ніла Гілевіча.
    Райскія і пякельныя матывы ў паэзіі Н. Гілевіча бліжэй да Купалавай песеннай традыцыі, чым да метафарыстыкі еўрапейскай (яна паўплывала на творчасць М. Танка — непасрэднаі праз польскую літаратуру). Але вобразныя дамінанты святла і ценяў у Гілевічавай лірыцы інакш пачыналіся і канчаліся, чым у Купалы. Аўтар «Жалейкі» пачаў з элегічных песень і вобразаў заняпаду сялянскай Беларусі ў царскай імперыі, пазней развіў кантрастную адносна іх тэму гармоніі і дасканалага жыцця ў сельскім Раі (паэма «Яна і я»), урэшце (па аналогіі з санатнацыклічнай кампазіцыяй) аб’яднаў гэтыя палярныя матывы ў драматычнае адзінства (драма «Раскіданае гняздо», паэзія 19141921 гг.). Н. Гілевіч пачаў са студэнцкайрадаснаэкстатычнай «Песні ў дарогу» (першы зборнік паэзіі, 1957 г.). Райскія матывы дамінуюць у вершы, які даў назву кніжцы:
    Калі не жадаецезнацца ў жыцці 3 назойлівай скрухайжурбою, — Куды ні прыйдзецца паехаць, пайсці, —
    Песню бярыце з сабою!..21
    Заўсёды жыць з песняй і, я к раіць паэт, «выкінуць з ранцаў і сэрцаў тугу». забыць, «што гнездзіцца сум на зямлі», — і, значыць, жыць як у Раі. Назваю трэцяй кніжкі паэзіі («Неспакой») паэт назаўсёды засведчыў прадчуванне суму і тугі — страчанага Раю. Але ён шукаў і знаходзіў яго. Як, напрыклад, у рамантычным па танальнасці зборніку вершаў «Навысокім алтары» (1994):
    На высокім алтары, У лясной старонцы..
    20 Аналіз паэзіі М. Багдановіча гл. у кн.: Конан У. Святло паэзіі і цені жыцця: Лірыка Максіма Багдановіча. Мн., 1991.
    21 Гілевіч Н. Пссня ў дарогу. Мн.. 1957. С. 3.
    31
    Ты гары, гары, гары, Залатоесонца!..
    А яшчэ раней была папулярная ў народзе песня: «Вы шуміце, шуміце // Нада мною, бярозы, // Калыхайце. люляйце // Свой напеў векавы...» (1965). Гэта — светлы міг жыцця. калі душа сталага чалавека вяртаецца ў сваё дзяцінства, каб прыпасці да роднай зямлі, як да матчыных грудзей. Гэта значыць, вярнуцца ў свой Райзямны. Праз восем гадоў паэтапублікаваў антытэзу да гэтай райскай песні — трагічнасуровую «Палыновую ростань». прароцтва пра Чарнобыльскую бяду. Тутдамінуюць матывы страчанага Раю:
    Знаю: мне не вярнуцца Гэтым шляхам ніколі — На апошнюю ростань, На спатканне з былым. Белай стужкай дарога Раскацілася ў полі, А на ўзбоччы дарогі — Толькі шызы палын... 2:
    Паэт самабытнага наватарскага кірунку Алесь Разанаў пачаў з традыцыйнай паэзіі ў першай кніжцы — «Адраджэнне» (1970), дзе дамінуюць аптымістычныя, мажорныя матывы; космас і чалавек бачацца туту перспектыве науніверсальную гармонію, няспынны палёт дабудучыні. Узыходжанне на духоўную вышыню — ключавы вобраз ягонай паэзіі. Апошнія кнігі А. Разанава — «У горадзе валадарыць Рагвалод» (1992) і «Паляванне ў райскай даліне» (1995) — гэта вяртанне з неба на зямлю, спасціжэнне духоўнай існасці зямных рэалій. Райская даліна —той жа ідэал зямнога Раю, які мог бы адбыцца. каб не Каінаў грэх чалавека.
    Мастацкая эстэтызацыя некранутай прыроды. традыцыйнага ладу жыцця і народнай культуры засведчыла неарамантьгчныя дамінанты ў асноўным рэчышчы развіцця беларускай паэзіі, арыентаванай нахрысціянскія каштоўнасці і крытьгку аднабокай індустрыяльнаурбаністычнай цывілізацыі. Гэтая плынь прысутнічае не толькі ў традыцыйнай песеннай лірыцы. але і ў лепшых узорах мадэрнісцкай паэзіі. У апошняе дзесяцігоддзе настойліва заяўляе свае прэтэнзіі постмадэрнісцкая плынь у нашай літаратуры, запраграмаваная па катэгорыях агіднага. нізкагаі гратэскавакамічнага.улепшым выпадку — на дасціпнае, якое бярэ пачатак ад колішняга барока. На маю думку, гэты ў значнай ступені запазычаны з еўраамерыканскага поставангарда накірунак не мае перспектывы ў Беларусі, бо выпадае з нашых мастацкіх і духоўнаэтычhblx традыцый.
    Гілевіч Н. Повязь. Мн.. 1987. С. 102.
    32
    Сямён Падокшын (Мінск)
    КАШТОЎНАСЦІ I ІДЭАЛЫ БЕЛАРУСКАГА АДРАДЖЭННЯ
    (БЕЛАРУСКАЕ АДРАДЖЭННЕ XVI ПАЧАТКУ XVII стст. I
    СУЧАСНАСЦЬ)
    УКарла Ясперса ёсць ключавое паняцце — «восевы час», або «восевая эпоха» — асноватворны перыяд у гісторыі чалавецтва паміж 800 і 200 гг. дан.э., каліўзніклі сусветныя рэлігіі і філасофія. сфарміраваліся сучасная духоўнасць, склаўся тып чалавека, які існуе і ў нашы дні. Гэта, згодна з Ясперсам, адбылося «амаль адначасова» і «незалежна адзін ад аднаго» ў Кітаі, Індыі, Іране, Палесціне, Грэцыі. Менавіта ў «восевы час» абудзіліся чалавечы дух, самасвядомасць, чалавек пачаў асэнсоўваць «быццё ў цэлым, самога сябе і свае межы». Прычым «тым, што адбылося, што было створана і асэнсавана ў той час, чалавецтва жыве аж да сённяшняга дня. У кожным сваім парыве людзі, успамінаючы, звяртаюцца да восевага часу, запальваюцца ідэямі гэтай эпохі» 1.
    Для Беларусі такім «восевым часам», «восевай эпохай» з’яўляецца перыяд першага беларускага Адраджэння (XVI пачатак XVII ст.). Менавіта ў гэтую эпоху сфарміраваліся каштоўнасці і ідэалы, якія складаюць аснову сучаснай духоўнасці і нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа. У гэты час жылі стваральнікі айчыннай культуры. нацыянальнага духу, беларускай ідэі Францыск Скарына, Мікола Гусоўскі. Васіль Цяпінскі, Сымон Будны, Астафей Валовіч, Леў Сапега, Андрэй Волан, Фёдар Еўлашоўскі, Лаўрэнцій Зізаній, Мялецій Сматрыцкі і многія інш. Гістарычна заканамерна, што ў часы нацыянальнага ўздыму да гэтага восевага для беларускага народа і кул ьтуры часу звярталіся і звяртаюцца прадстаўнікі айчыннай інгэлігенцыі — пісьменнікі, літаратуразнаўцы, філолагі, гісторыкі, філосафы, мастакі; што яго каштоўнасцямі і ідэямі захапляюцца не толькі інтэлектуалы, але і нацыянальна свядомыя рабочыя, тэхнакраты, бізнесмены, сяляне, моладзь.
    Спынімся на некаторых найважнейшых каштоўнасцях і ідэалах, завешчаных нашаму часу першым беларускім Адраджэннем. Гэта— спалучэнне атульначалавечагаі нацыянальнага; рэнесанснагуманістычная, персаналісцкая канцэпцыя чалавека, якая знітавана з ідэяй духоўнай свабоды, вяршэнства закона. канстытуцыйнапрадстаўнічай сістэмай улады; усведамленне неабходнасці культурнарэлігійнай згоды, паразумення паміж Усходам і Заха
    Ясперс К. Смысл н назначенне нсторнк. М.. 1994. С. 3238.
    33
    дам; талерантнасць як адна з гістарычна абумоўленых ментальнасцей культуры Беларусі; этьгчная дамінанта айчыйннай філасофскай культуры; ідэя развіцця духоўнай культуры на нацыянальнай, беларускай моўнай падставе; непрымальнасць у духоўным жыцці, нацыянальнакультурнай палітыцы прымусу і насілля.
    I.	Спалучэнне агульначалавечага і нацыянальнага. Усталяванне асноватворных каштоўнасцей і ідэалаў беларускай кулыуры ў першую чаргу знітаванае з постаццю Францыска Скарыны. Ролю Скарыны ў фарміраванні нацыянальнай культуры можна параўнаць з той роллю, якую адыграўу станаўленні культуры Кітая Канфуцый. У гісторыі нацыянальнай беларускай культуры Скарынаўская Біблія мае тое ж значэнне, што і Біблія Лютэра ў жыцці і куль іуры нямецкага народа.
    Адной з галоўных ідэй, якую сфармуляваў Скарына, — гэта ідэя спалучэння агульначалавечых, хрысціянскагуманістычных каштоўнасцей і ідэалаў з ідэаламі і каштоўнасцямі нацыянальнымі. Абстрактныя рэлігійныя і сацыяльнаэтнічныя паняцці хрысціянства і свайго часу — веру, любоў, справядлівасць, агульнае дабро, грамадскую карысць, індывідуальны і грамадзянскі абавязак, маральны і юрыдычны закон, творчапазнавальную і практычную дзейнасць — Скарына не толькі гуманізуе, але і нацыянальна канкрэтызуе. Менавіта Скарыне належыць найпершая заслуга ў сцвярджэнні ў беларускай народнай свядомасці спрадвечнага значэння не толькі хрысціянскагуманістычных, але і такіх нацыянальнапатрыятычных каштоўнасцей, як канкрэтная радзіма, родная мова, нацыянальная культура. Паэтычную выяву гэтага скарынаўская ідэя атрымала ў яго знакамітым выказванні: «Понеже от прнроження зверн, ходяшне в пустынн, знають ямы своя; птнцн, летаюіцне по воздуху, ведають гнезда своя; рыбы, плываюіцне по морю н в реках, чують внры своя; пчелы н тым подобная боронять ульев свонх, — тако ж н людн, нгде зроднлнся н ускормлены суть по бозе, к тому месту велнкую ласку нмають» 2.
    2.	Персаналісцкая катрпцыя чалавека. У сваіх прадмовах да біблейскіх кніг Скарына адхіліўся ад артадаксальнай візантыйскаправаслаўнай саборнай традыцыі. абіруні оўваючы рэнесанснагуманістычную, персаналісцкую канцэгтцыю чалавека. Гранічна пашыраючы межы індывідуальнай духоўнай свабоды, беларускі мысліцель сцвярджаў бязмежнае права чалавека на пазнанне і творчасць, лічыў яго здольным дасягнуць інтэлектуальнамаральнай дасканаласці або ідэалу з дапамогай індывідуальных намаганняў, падкрэсліваў персанальную маральную адказнасць за ўчынкі. Менавіта з гэтых, рэнесанснагуманістьгчных пазіцый Скарына абвясціў права індывіда на незалежнае, саяастойнае тлуліачэнне Бібліі (Скарьтаўская Біблія адрасавалася «люду простаму паспалітаму»), сцвярджаў неабходнасць актыўных адносін