Грамадскія ідэалы: Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню
Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 13
Выдавец: , ННАЦ імя Ф Скарыны
Памер: 224с.
Мінск 2002
Такая іерархічная сістэма ідэалаў можа быць у нас коратка пазначана ўжо і сёння. Гэта перш заўсёідэя Богаякабсалютнагадухоўнагаарыенціра, як кропка адліку абсалютнай сістэмы каардынат, у якой павінна бачыцца ўсё астатняе, увесь акаляючы сусвет. Ідэя Бога носіць універсальны характар. і ў ёй, як на вяршыні піраміды, канцэнтруюцца як законы прыроды, так і ўсе ідэалы і духоўныя каштоўнасці чалавецтва. у ёй сыходзяцца ўсе сусветныя рэлігіі з іх канфесійнымі асаблівасцямі. Падобна таму, як на геаграфічнай карце пры наяўнасці самых розных азімутаў і кірункаў абсалютную кропку адліку адыгрывае ўсётакі толькі паўночны полюс, такі азначаная ідэя адыгрывае
17
аналагічную ролю абсалютнага арыенціра ў нашым духоўным жыцці, а ад яго — і ў практыцы. У гэтым сэнсе таксама вельмі плённы і сучасны еўрапейскі экуменічны рух, і ўсходнія ў тым жа кірунку глыбокадумныя пошукі, і дасягненні даўнейшых еўрапейскіхтэасофаў. Аднак і канкрэтнаканфесійныя формы рэлігіі не павінны пакідацца ўбаку, бо яны складаюць сабой гістарычнаўзнікшыя істотныя часткі нацыянальных культур, заглыбляючыся, падобна караням, у самыя нетры народнай самасвядомасці. Тое вельмі істотна менавітадля Беларусі, дзе якраз гістарычнаі склалася стракатая поліканфесійнасць, што патрабуе вялікай талерантнасці і вядучую ролю ў якой, паўсёй логіцы падзей, павінна былаб адыгрываць грэкарымская канфесія як увасабленне гэтай талерантнасці і адначасова магутны духоўны сродак адраджэння і яднання беларускага народа.
Гэта, падругое, космас і прырода як жывое. канкрэтнае ўцялесненне Бога, а не як мёртвы, пасіўны матэрыял для тэхнічнага асваення і перапрацоўкі. Прырода ёсць ўсетакі храм, а не засмечаная майстэрня, як гаварыў некалі тургенеўскі нігіліст Базараў, і нават не храм, а жывое матэрыяльнае цела Бога, і ўзаемадзейнічаць з прыродаю, трэба, па словах Альберта Швейцара, з пачуццёмнайглыбейшага шанавання. Сістэма маральных нормаў безумоўна павіннабыць распаўсюджанаі на прыроду, яктое даўноўжо робяць усходнія рэлігіі. напрыклад будызм і індуізм. Менавітаў гэтым асноўны сэнс экалагічнай праблемы і кірунак яе вырашэння. Менавіта на гэтым, а не на паняцці толькі эгаістычнай матэрыяльнай выгады трэба будаваць экалагічнае выхаванне падрастаючага пакалення. У падобным жа плане павінна быць пераасэнсавана роля тэхнікі ў нашай культуры і нашым паўсядзённым жыцці і свядома каардынаваны і рэгуляваны тэхнічны прагрэс. Тое ж павінна быць улічана і ў школе, дзе аж да гэтага часу велізарная перавага аддаецца тэхнічным і прыродазнаўчым дысцыплінам, і выкладаюцца яны пераважна ў азначаным матэрыяльнапрагматычным кірунку, міжвольна садзейнічаючы далейшаму росту сярод моладзі бездухоўнасці і цынічнага індывідуалізму.
Гэта, далей, ідэя чалавецтва і чалавека не толькі як біялагічнай, матэрыяльнасацыяльнай істоты, але і духоўнай, надзеленай Боскім розумам. Сённяшні глыбокі амаралізм, бездухоўнасць і, яквыніктаго, жахлівая эканамічная і крымінальная злачыннасць менавіта і сталі лагічнымі наступствамі такога звядзення чалавекада ўзроўню жывёлы, што асабліва выразна ттраяўляецца зараз у імклівым распадзе сексуальнай маралі. Чалавек, аднак, не голая малпа. як з горкай іроніяй сцвярджаў амерыканец Дэсманд Морыс, і жаночае цела, напрыклад, зусім не падпадае пад законы рынкавай эканомікі, дачаго ў нас пачынаюць ужо паціху прывыкаць, нават прастытуцыю трактуючы як нармальны абмен паслугамі. Марксуслед за Арыстоцелем таксама акрэсліваў чалавека як жывёлу сацыяльную, алеў адрозненне ад Арыстоцеля і сацыяльнасцьтрактавалася ім матэрыялістычна, як прадукт матэрыяльных вытворчых адносін. Аднактолькі надзелены высокімі агульначалавечымі духоўнымі ідэаламі чалавек заслугоўвае высакароднай назвы homo sapiens, чалавек разумны.
18
Гэта нацыянальная беларуская ідэя якувасабленне духу і самасвядомасці народа, нацыі, здзейсненая ў беларускай суверэннай дзяржаве як, згодна з Гегелем, рэальнасці, маральнай ідэі, выражанай на роднай беларускай мове і адухоўлена беларускай хрысціянскай царквой. Нездарма ж яшчэ апостал Павел сцвярджаў, што ўсякая ўлада ад Бога, менавітатак, напэўна, і разумеючы гэты славуты афарызм. Падобна таму, як сукупнасць біялагічньгх індывідаў утварае сабою від homo sapiens, так і больш канкрэтная сукупнасць асоб утварае грамадскую супольнасць нацыі, аб’яднаную нацыянальнай самасвядомасцю, гэтай саборнай душой народа, тым што і было названа вышэй беларускаю ідэяй.
Гэта сямейная дабрачыннасць як больш вузкі, але таксама вельмі важны ўзровень іерархіі грамадскіх ідэалаў, што рэгулюе існаванне і функцыянаванне сям’і, самай дробнай сацыяльнай адзінкі ў сістэме грамадскіх адносін. Як на біялагічным узроўні без нармальных, біялагічна здаровых узаемаадносін паміж мужчынам і жанчынай, скіраваных на сумеснае нараджэнне і выхаванне дзяцей, не можа працягвацца існаванне віду,так без прынцьгпаў сямейнай дабрачыннасці не можа існаваць грамадства, і гэтыя прынцыпы таксама выступаюць тут як пэўная сістэма маральных ідэалаў і нормаў. Тыя ж самыя сямейныя нормы і ідэалы кіруюць узаемаадносінамі паміж бацькамі і дзецьмі, узаемаадносінамі, якія ў нармальным стане грамадства яднаюць яго ў адзіную нацыянальную супольнасць, а ў нас сёння настолькі разбураны, што паміж пакаленнямі ўзнікае часам нейкая варажнеча. Катастрафічны стан нашага грамадства на даным яго ўзроўні агульнавядомы, таму нам вельмі патрэбны і азначаныя сямейныя ідэалы.
Гэта. нарэшце, асабістыя нормы паводзін канкрэтнай асобы, якія таксама маюць ідэальны, духоўны характар, хоць непасрэдна мяжуюць ужо і з матэрыяльнай, біялагічнай прыродай чалавека, з яго рэфлексамі і эмацыянальнафізіялагічнымі імпульсамі яго цела. На гэтым узроўні чалавек узаемадзейнічае не толькі з іншымі людзьмі, але і з матэрыяльнымі прадметамі наваколля, утвараючымі сферу яго эканамічнай дзейнасці. I тутстановіцца выразна бачным значэнне ідэальнага фактару для эканомікі, які так настойліва падкрэсліваў Макс Вэбер. Менавіта без такога духоўнага фактару ў грамадстве і ў эканоміцы бяруць верх цэнтрабежныя сілы эгаістычнай выгады з усімі яе адмоўнымі наступствамі: падманам, махлярствам, крывавабандыцкімі разборкамі, і грамадства пачынае, што называецца. ісці ў разнос, як тое і можна назіраць цяпер у нашым няшчасным эканамічным жыцці.
Пералічаныя структурныя ўзроўпі сістэмы ідэалаў грамадства, зразумела, зусім не прэтэндуюць на вычарпальнасць. Іерархічная структура гэтай сістэмы мае ў рэальнасці куды больш складаны характар. Тое добра можна бачыць, калі ўзяць яе ў кантэксце культуры ўвогуле. У сінхранійным аспекце апошняя дэманструе тры вялікія, так бы мовіць, мегаўзроўні: матэрыяльны, мастацкі і духоўны (мастацкі ўзровень быццам аб’ядноўвае сабою духоўны і матэрыяльны ўзроўні. утвараючы іх дыялектычнасупярэчлівае адзінства).
19
I на кожным такім узроўні прысутнічае ідэальны пачатак, уключаючы і матэрыяльную культуру, з той толькі розніцай. што на матэрыяльным узроўні галоўную ролю адыгрывае матэрыяльнае, на духоўным, наадварот, ідэальнае, а на масгацкім — ідэальнае і матэрыяльнае выступаюць у рухомым адзінстве, утвараючы ў нармальным яе стане гарманічную сістэму мастацкіх вобразаў, сістэму, у якой сёння, можа, выразней, чым дзе, праяўляюцца горкія вынікі азначанай безідэальнасці, ператвараючы мастацтва ў тую гнаёвую жыжу, пра якуто з такой горыччу гаварыў Салжаніцын.
Грамадскія ідэалы адносяцца. як вядома, да духоўнай культуры. што мае сваю ўласную макраструктуру, ніжні ўзровень якой утвараецца мовай як матэрыяльным носьбітам духоўнай культуры, гэтым, паводде Хайдэгера, домам нашага духоўнага быцця, а верхні, так бы мовіць, стратасферны яе ўзровень, — рэлігіяй як вышэйшай інстанцыяй духоўнасці. I ў гэтым структурным блоку найбольшую значнасць уяўляе сабою тое, што было акрэслена тут як нацыянальная беларуская ідэя. Бо менавіта ў нацыянальнай ідэі, як у своеасаблівым аптычным фокусе, або цэнтры мас, аб’ядноўваюццаі абстракгнадухоўныя рэлігійныя ідэалы, і пачуццёваакустычная матэрыяльнасць мовы яквыразніканароднайдушы, што ў цэлым уплывае і на матэрыяльную культуру народа, з’ядноўваючы ўсё гэта ў адзіную сістэму нацыянальнай культуры ўвогуле. Менавітатут, у нацыянальнай ідэі. найбольш поўназдзяйсняецца тое адзінства ідэальнага і рэальнага, якое ў агульнафіласофскім аспекце ляжыць у аснове дыялектычнага разумення ісціны ўвогуле як адзінства процілегласцей і ў якім, у прыватнасці, засяроджваецца дзейснатворчы патэнцыял усёй сістэмы ідэалаў грамадства. у нашым выпадку юрыдычна аформленага як незалежная дзяржава — Рэспубліка Беларусь, суверэннасць якой уяўляе сабою сёння найвышэйшую каштоўнасць як матэрыялізаванае ўвасабленне нашага беларускага саборнага «Я».
Нам вельмі патрэбны азначаныя ідэалы. Надтаж знявечанай аказалася душа народа не толькі бяздумна прагматычным матэрыялізмам марксісцкага тэзіса аб прыярытэце эканомікі, але і вераю ў куміры і ідалы тэхнічнага прагрэсу, што падобна пганцкаму катку бязлітасна падмінае пад сябе ўсё, вымалёўваючы ў перспектыве ўсеагульны Чарнобыль і ядзерны Армагедон. Гэта сляпая. амаль што халопская вера ў імгненнае «тут і цяпер», у чароўнае слова «сучаснасць» цалкам замяніла ў нашых душах веру ў Бога як вечны каштоўнасны арыенцір. як непарушную кропку адліку абсалютнай сістэмы каардынат. у якой якраз і павінна ўстойліва працякаць усё наша жыццё і дзейнасць. Яна пагражае цалкам замяніць сабою і самасвядомасць народа як створанай Богам сацыяльнай еднасці. аддаўшы яе за ўяўныя эканамічныя выгады, пад маркай якіх некаторыя нашы палітыкі збіраюцца сёння злачынна ахвяраваць нацыянальным суверэнітэтам і незалежнасцю роднай Беларускай дзяржавы. Мыжылі і жывёму свеце хісткай адноснасці, кіруючыся выключна аднамернай гарызанталлю часу і так званай сучаснасцю як адзіным крытэрыем сэнсу і каштоўнасці жывёльнагаіснавання і спяшаючыся ўхапіцца
20
за тое, што мільгаціць за вокнамі імклівага цягніка матэрыяльнатэхнічнага прагрэсу. За гэтым падманным мільгаценнем амаль што зусім перасталі бачыцца куды больш высокія духоўныя арыенціры, скіраваныя не ў няясную будучыню ўздоўж гэтай гарызанталі, а ўверх, да абсалютных каштоўнасцей, да вечнасці. Нешта мы занадта хутка адмовіліся ад ідэалаў, стаўшы падобнымі на Эзопаву лісіцу. Жывём і зусім не звяртаем увагі на вертыкаль, што ўказвае нам кірунак да неба і азначае ўжо не хуткацечны час. а вечныя каштоўнасныя крытэрыі духоўнай якасці нашагажыцця, вертыкаль, якая аднатолькі і можа паказаць, што цяперашні бездухоўны, бяздумны прагрэс ёсць не столькі рух наперад, колькі імклівае, зусім яку апавяданні Дзюрэнмата «Тунель», скочванне, амаль што падзенне ўніз, у цемру, якая сапраўды ўжо пачала ахопліваць нас, асабліватут, у нашай няшчаснайБеларусі. Таму менавіта беларуская інтэлігенцыя і павінна запаліць у сваіх душах святло новых, сапраўды жыццядзейных ідэалаў на аснове абсалютных каштоўнасных арыенціраў, увасобленых у беларускай ідэі, каб несці яго ў народ, асвятліўшы дарогу ўперад і ўверх, тое святло, што і ў цемры свеціць, як гаварыў апостал Іаан.