• Газеты, часопісы і г.д.
  • Грамадскія ідэалы: Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 13

    Грамадскія ідэалы: Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню

    Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 13

    Выдавец: , ННАЦ імя Ф Скарыны
    Памер: 224с.
    Мінск 2002
    75.03 МБ
    Такое злавеснае пераўвасабленне камунізму з пераменай знакаў на адваротныя, амаль што зусім у духу вядомай паэмы Дастаеўскага аб Вялікім інквізітары, мела далёкія і вельмі нядобрыя насіупствы. Агульная лінія абездухоўлення і дэмаралізацыі грамадства заканамерна прывяла да пераўтварэння яго кіруючай вярхушкі, што некалі, можа, і верылаў камуністычныя ідэалы, у амаральную, цынічную і карумпаваную наменклатуру, якая і сёння трывала сядзіць у сядле; працоўнага люду —у гэтакі ж амаральны і бездухоўны пласт, здольны толькі да п’янства і крадзяжу, а інтэлігенцыі —у нейкую асацыяльную, бездухоўную і прадажную праслойку, гатовую служыць каму заўгодна. Нездарма ж камуністы цынічна прысвоілі ёй анкетную назву «служашнй».
    Зразумела. што ў падобных абставінах ніякія аднабаковыя і палавінчатыя рэформы ў кірунку толькі фармальнапалітычнай дэмакратызацыі і стварэння чыстарынкавай эканомікі назаходні ўзор, менавітаў смітафрыдманаўскім яе варыянце, арыентаваным выключна на асабісты. эгаістычны інтарэс, і не маглі даць нічога добрага. Гарбачоўская перабудова. якая была скіравана на ўдасканаленне сацыялізму і паскарэнне эканамічнага развіцця шляхам узмацнення матэрыяльнай зацікаўленасці, хоць і ўзламала застылую бюракратычнататалітарную сістэму. але фактычнатолькі паскорылаі інтэнсіфікавала той самы рух уніз па сыходнай траекторыі, прывёўшы да сённяшняга крымінальнага алігархічнага капіталізму, яшчэ горшага. чым еўрапейскі капіталізм XIX ст. Калі там, у Еўропе, гэта лінія нагадвала плаўнае і нават прыемнае планіраванне ўніз (яшчэ Герцэн пісаў, напрыклад, што Парыж несумненна разбэшчваецца, але разбэшчваецца вельмі прыемна), то на тэрыторыі былога
    14
    СССР тое планіраванне перайшло ў імклівае піке, асабліва страпшае ў сферы духоўнага жыцця. Джыласаўскі новы клас, канчаткова скінуўшы крывадушныя марксісцкаленінскія маскі, адкрыта стаў тым, чым ён з’яўляецца цяпер. У эканоміцы запанавалі крымінальнамафіёзныя структуры з іх нечуваным цынізмам і крывавымі разборкамі, узначаленыя пераважна нашчадкамі ўсё той жа бьшой партнаменклаіуры. У галіне культуры сталі размывацца і знікаць духоўныя каштоўнасці і ідэалы, пачынаючы са знікнення маральнага аўтарытэту дзяржавы і заканчваючы распадам сям’і. У палітычным жыцці на базе ахлакратыі павырасталі нахабнабессаромныя дыктатуры. так што міжволі стаў успамінацца Платон з яго панурым сцвярджэннем, што дэмакратыя заўсёды прыводзіцьдатыраніі.
    Яшчэ больш нядобрыя наступствы мелі гэтыя працэсы ў сферы нацыянальнага жыцця. Савецкі Саюз, як вядома, быў своеасаблівым працягам Расійскай імперыі, што была, па азначэнню самаго Леніна, турмой народаў, хоць тое і хавалася пад прапагандысцкімі шыльдамі «новых», сацыялістычных нацый, пралетарскага інтэрнацыяналізму і «новай» агульнасці людзей — савецкага народа. На справе ж усё гэта з’яўлялася сродкам актыўнай русіфікацыі і тлумлення нацыянальнай культуры народаў, што ўваходзілі ў склад імперскага СССР. А калі тыя шыльды і лозунгі канчаткова страцілі свой ілюзорны аўтарытэт і народы запатрабавалі рэальнай свабоды і незалежнасці, расійскі імперыялізм з яго традыцыйнай яшчэ з царскіх часоў устаноўкай на «едннуто м неделнмую Россню» паказаў сваё сапраўднае аблічча. якое мы бачылі ўжо ў Тбілісі, Баку, Вільнюсе, Рызе і Чачні. Адначасова пачалася інтэнсіўная дзейнасць па расколу грамадскасці ў атрымаўшых фармальную незалежнасць былых саюзных рэспубліках, чаму вельмі садзейнічала прастытуіраваная мясцовая рускамоўная інтэлігенцыя і амаль што быдлячы стан насельніцтва, якое так і не паспела ўзняцца да стану дэмаса, стану нацыянальна свядомага народа. Гэта ў сваю чаргу прывяло да шэрагу рэгіянальных грамадзянскіх войнаў з устанаўленнем пракамуністычных. a то і фашысцкага тыпу дыктатур.
    He дзіва, што ў такіх абставінах міжвольна ўзнікла адчуванне цемры, што ахапіла і беларускую зямлю. He дзіва, што і ў галовах інтэлігенцыі як асноўнага выразніка свядомасці народа запанавалі тая ж самая цемра і безвыходны песімізм, якія з такою горкай сілаю выявіліся, напрыклад, у цыкле апошніх апавяданняў Васіля Быкава. Выхаваная на марксісцкім і тым жа заходнім русаісцкаліберальным разуменні дэмакратыі, калі голас народа. механічна выяўлены праз выбарчыя бюлетэні,успрымаеццаледзьве неяксамглас Божы, яна разгубілася, яктолькі ўбачыла, што гэта самы няшчасны, даведзены да крайняга духоўнага атупення народ, падурному прагаласаваўшы на прэзідэнцкіх выбарах і вядомым рэферэндуме, гэтак жа бяздумна і лёгка можа прагаласаваць, напрыклад, і за далучэнне да Расіі ў якасці адной з яе занядбаных правінцыяльных губерняў, прамяняўшы сваё нацыянальнае першародства і суверэнітэт на сацывічную поліўку сумніўнай эканамічнай выгады.
    15
    Аказалася страчанай апошняя апора, апошні, здавалася 5, духоўны арыенцір, і ўсё агарнулася імглой...
    Але не ўсё так беспрасветна. У гісторыі бывала ўжо нешта падобнае. Велізарная Рымская імперыя, напрыклад, часоў Месаліны і Нерона, што на сконе сваіх вякоў бязлітасна душыла найменшае імкненне да свабоды і незалежнасці. трымаючы пад сваёй пятой амаль увесь тагачасны свет і труцячы яго смуродам свайго гніення, аказалася пераможанай хрысціянствам, якое супрацьпаставіла колькасці якасць, сіле —дух, баязліваасцярожнай разважлівасці — цвёрдую веру і цынічнажывёльнаму індывідуалізму —любоў да бліжняга, згуртаванасць і абсалютны маральны ідэал, увасоблены ў паняцці Бога. Менавіта гэтыя дух, вера і любоў далі магчымасць раннім хрысціянам выстаяць ва ўмовах жахлівых ганенняў, бездухоўнасці і распусты (успомнім хоць бы славуты заходні фільм «Калігула», у вобразах якога і цяпер бачыцца нам нешта вельмі знаёмае). Менавіта яны адкрылі сабой новую эпоху, якую мы зараз ведаем як эпоху еўрапейскай цывілізацыі і ў якую нам такхочацца сёння вярнуцца. Як з маленькага гарчычнага зярнятка вырастае вялікая і моцная расліна, так і некалькі апосталаў на чале з Хрыстом утварылі новае грамадства і новую культуру. Утварылі, нягледзячы натое, што былі напачатку амаль штоў поўнай адзіноце, калі, па ўласнаму выразу Іаана Прадцечы, голас яго быў голасам у пустэльні і калі наватаднаверцы Хрыста крычалі Пілату: «Распніяго!» — штотаксама вельмі нагадвае нам сучаснасць (нездарма ж у грэчаскім арыгінале Евангелля ўжываецца ў іх адрас не гордае слова «дэмас» — народ, а «охлас», што значыць натоўп, чэрнь, адкуль, дарэчьг, пайшло і слова «ахлакратыя», — вельмі характэрная асаблівасць арыгінала, чамусьці не заўважаная ў свой час Кірылам і Мяфодзіем і пакінутая таксама безувагі, здаецца, сучаснымі перакладчыкамі). Утварылі, бо чалавека чалавекам робіць не цела, а дух, і менавіта дух, як гаварыў апостал Павел, жыватворыць усё. I як бы ні ішла пазнейшая гісторыя, дух, розум і маральная стойкасць заўсёды перамагалі, як бы ні душылі і ні травілі іх розныя новыя нероныз месалінамі і падмануты імі бяздумнадаверлівы охлас. Перамагалі, нават калі даводзілася пайсці на крыж, на касцёр або з завязанымі вачыма стаць ля цаглянай турэмнай сценкі...
    Так і цяпер. Нам таксама трэба пачынаць не са страўніка і геніталій, а з галавы і сэрца. не столькі з эканамічнай перабудовы, колькі з рэарганізацыі нашага духоўнага жыцця. Сённяшнім распадным працэсам у грамадстве і чалавеку павінны быць супрацьпастаўлены новыя ідэалы, заснаваныя на абсалютных і вечных духоўных прынцыпах, і, перш за ўсё, прынцыпах рэлігіі, якія адны толькі і моіуць аб’яднаць абездухоўленае, амаль што збыдлелае насельніцтва, згуртаваўшы яго ў незалежны, моцны духам народ. Нездарма ж само слова «рэлігія» паходзіць ад лацінскага religare, што значыць з’ядноўваць, злучаць, як нездарма і славуты сучасны гісторык і філосаф А. Тойнбі параўноўваў яе з кукалкай, з якой пачынаецца новае жыццё. I высакародную ролю носьбіта гэтых ідэалаў павінна ўзяць на сябе нацыянальная інтэлігенцыя,
    16
    папярэдне правёўшы ў сабе самой карэнную ўнутраную перабудову і аднавіўшы Богаў сваёй душы, знявечанай матэрыялістычным светапоглядам і разбэшчанай спакусамі бяздумнастыхійнагатэхнічнага прагрэсу што цягне нас ужо ў бездань экалагічнай катастрофы.
    Толькі рэлігія і пабудаваная на яе аснове сістэма грамадскіх ідэалаў у стане аднавіць у народзе цвёрдую веру ў чалавека, у дабро і ў самога сябе, веру. якая, падобна безумоўнаму рэфлексу ў біялагічным індывідзе, змацоўвае сабою і стабілізуе грамадскі арганізм, ператвараючы яго з тупога, згаістычнага охласа ў самасвядомы Дэмас, Народ і засцерагаючы яго ад злаякасных сацыяльных скажэнняўу форме нізкапаклонства перадфальшывымі кумірамі і ілжэпрарокамі. Пранізваючы ўсё цела і’рамадства сваімі маральнадухоўнымі ўстаноўкамі, рэлігія ўздзейнічае не толькі на духоўную культуРУ — філасофію, навуку, мастацтва і мараль, але і на матэрыяльны яе падмурак — эканоміку, натхняючы яе кіравацца, акрамя чыста эгаістычнай выгады, і вышэйшымі інтарэсамі нацыі і чалавецтва, тым. што Макс Вэбер называў у свой час Прызваннем і чым створана было, напрыклад. сучаснае матзрыяльнае багацце Захаду, на якое мы з зайздрасцю і сквапліва паглядаем сёння. Побач з рэлігіяйтутасабліва вялікае значэнне мае і філасофія, якая мусіць запоўніць сабою тую бяздонную прорву паміж рэлігіяй і навукай. духам і целам, верай і розумам, прорву, што была выкапаная марксісцкім светапоглядам і так цяжка перажываецца зараз нашай мыслячай інтэлігенцыяй. Менавіта новая, нацыянальная беларуская філасофія, а не прастытуіраваны марксісцкаленінскі гістмат і не гнаёвая, па справядліваму салжаніцынскаму выразу, жыжа заходняга дэструктыўнаабсурдысцкага постмадэрнізму, які з лёгкай рукі некаторых выхавацеляў і выхаванцаў філасофскага факультэта БДУ актыўна распаўсюджваецца зараз на Беларусі, — менавіта беларуская нацыянальная філасофія павінна выпрацаваць і сістэматызаваць іерархічную сукупнасць ідэалаў, пачынаючы ад Бога і заканчваючы законамі канкрэтнай эканомікі, якая абапіраецца на глыбінную спецыфіку нацыянальнага жьгцця. На Захадзе даўно ўжо аналагічную ролю адыгрывае пратэстанцкая рэлігійная філасофія і філасофія неатамізму, знаходзячы сабе палітычнае ўвасабленне ў ідэях хрысціянскай дэмакратыі, якая, напрыклад, не толькі вывела з крызісу зруйнаваную вайной эканоміку Германіі, але і адрадзіла да новага жыцця пакалечаную фашызмам душу вялікага нямецкага народа.