Грамадскія ідэалы: Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню
Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 13
Выдавец: , ННАЦ імя Ф Скарыны
Памер: 224с.
Мінск 2002
2 Скарына Ф Прадмовы і пасляслоўі. Мн.. 1969. С. 59.
34
чалавека да існуючай грамадскай рэчаіснасці. Персаналісцкая тэндэнцыя была характэрна для беларускай духоўнай, у прыватнасці палітычнай і рэлігійнай, культуры і да Скарыны, янабыла знітавана з тымі прывілеямі і свабодамі, якія надаваліся шляхце, гараджанам вялікакняжацкімі і каралеўскімі граматамі, магдэбургскім правам, а потым і Статутамі Вялікага Княства Літоўскага. Яе яскравыя праявы мы наглядаем не толькі ў свецкім, але і ў царкоўным жыцці Беларусі і Украіны XVIXVII стст. ды і пазней. Характэрны гтрыклад — брацтвы, якія адстойвалі права міран уплываць на жыццё праваслаўнай царквы, самастойна, з дапамогай Бібліі вырашаць багаслоўскія пытанні. Беларускія і ўкраінскія епіскапы пастаянна скардзяцца на тое, што мяшчане, асабліва віленскія і львоўскія братчыкі, умешваюцца ў духоўныя справы, імкнуцца самастойна інтэрпрэтаваць Святое Пісанне.
Персаналісцкая тэндэнцыя, праявы якой мы наглядаем у Беларусі ў даскарынаўскі і скарынаўскі перыяды, узмацнілася ў эпоху рэфармацыйнага руху (другая палова XVI ст.), з якімі знітаваны росквітрэлігійнага індывідуалізму ў краіне. Персаналісцкая тэндэнцыя cmaw адметнаіі рысай беларускай менталыіасці, спосабам рэалізацыі духоўнай, рэлігійнай, сацыяльнай, нацыянальнай свабоды. Яе праявы ў беларускаўкраінскім праваслаўі зрабілі апошняе адметным ад праваслаўя маскоўскага. Як вядома, персаналісцкая тэндэнцыя ітранізвае паэзію Янкі Купалы, з’яўляецца філасофскай дамінантай «Новай зямлі» Якуба Коласа, прозы Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча і інш.
3. Ідэя вяршэнства закона і прававой дзяржавы. Выдатным духоўным здабыткам беларускага Адраджэння XVI пачатку XVII стст. з’яўляецца ідэя вяршэнства закона і прававой дзяржавы, знітаваная з рэнесанснагуманістычнай. персаналісцкай канцэпцыяй чалавека. Водгук гэтай ідэі наглядаему скарынаўскіх прадмовах да кнігі «Другі Закон» і кнігі «Суддзі», у прыватнасці ў думках пра натуральнае паходжанне права, яго абумоўленасць мараллю, неабходнасцьусталявання ў грамадстве справяддівага правасуддзя і інш. Прававыя погляды Скарыны з’яўляліся адлюстраваннем шматвяковай юрыдычнай практыкі, у выніку якой у краіне ўсталявался канстытуцыйнапрадстаўнічая сістэма ўлады, нараджалася ідэя вяршэнства закона3. Ідэі гэтай сістэмы зафіксаваны ў прывілеях, дадзеных шляхце і гараджанам, і, у першую чаргу, у трох рэдакцыях Статута ВКЛ (1529.1566,1588).
Філасофскае абгрунтаванне канцэпцыі прававойдзяржавыдаў Леў Сапега ў сваіх прадмовах да Статута 1588 г. Найвышэйшай каштоўнасцю, лічыў Сапега, з’яўляецца свабода, сутнасць якой у абароненасці жыцця, здароўя, годнасці, маёмасці чалавека. Самым надзейным абаронцам гэтых правоў чалавека з’яўляецца закон. Усе — ад караля і вялікага князя да гараджаніна і селяніна —павінны падпарадкоўваццазакону. «Естесьмо невольннкамй прав того, абысь мы вольноста ужнватн моглн», цытуе Сапега Цыцэрона. Грамад
3 Падокшын С. А. 3 гісторыі ліберальнадэмакратычнай традыцыі ў Беларусі (XVIXVII стст.) // Чалавек. Грамадства. Свет. 1996. Вып. 34.
35
ства, дзе ўсё залежыць ад добрай або злой волі правіцеля, урадоўца. а не ад закона, нагадвае звярыную зграю. Там жа, дзе «право або статут ropy мает, там сам Бог вснм владнет». Гаспадар, або вялікі князь, кароль «жадное звнрхностн над намн зажнватн не можеть. одно только колько ему право допутаеть». Жыхарам ВКЛ трэбабыць правасвядомым народам: «...кожныйобыватель годен есть наганеньня. который вольностью се фалнть, а прав свонх уметн н розуметн не хочеть». Беларусы павінны ганарыцца тым, што яны «не обчым якнм языком. але свонм власным права спнсаные мають». На судовыя пасады, лічыў Сапега. трэба выбіраць людзей не толькі высокапрафесійных, але і высокамаральных 4. Аналагічныя ідэі абгрунтаваў Андрэй Волан у сваёй працы «Пра палітычную або грамадзянскую свабоду» 5.
Ідэя вяршэнства закона і прававой дзяржавы. выпрацаваная шматвяковай палітыкаюрыдычнай практыкай і думкай ВКЛ, сфармуляваная Сапегам і Воланам,уваходзіцьу залатыфонд нетолькі айчыннай. але і сусветнай палітыкаправавой культуры, з’яўляецца тэарэтычным падмуркам для будовы сучаснай беларускай прававоіі дзяржавы.
4. Ідэя духоўнакультурнага сінтэзу УсхоОу і Захаду. Скарынай жа была абгрунтавана і такая асноватворная ідэя беларускай ментальнасці. духоўнай культуры Беларусі, як неабходнасць сінтэзу каштоўнасцей і ідэалаў Усходу і Захаду, дасягнення паміж імі культурнарэлігійнай згоды, паразумення. Праблема гэтаў грамадстве Беларусі, як вядома, узніклазадоўга даСкарыны і была абумоўлена геапалітычным станові шчам краіны «на мяжы культур», плюралізмам рэлігійнацаркоўнага жыцця. Як палачанін, выхаванецКракаўскага універсітэта, доктар медыцыны Падуанскагауніверсітэта, нарэшце, як перакладчык і выдавец Бібліі Скарына ніяк не мог абысці праблему суадносін паміж культурамі Усходу і Захаду. У сваіх прадмовах да Бібліі ён прапануе яе рашэнне. Рашэнне гэта — сінтэз, свабоднае і добраахвотнае заснаванне ўсходнім славянствам пэўных неабходных, жыццёва апраўданых каштоўнасцей, і, перш за ўсё, заходняй сістэмы адукацыі — «сямі свабодных навук», спалучэння рэлігійнахрысціянскай, «Саламонавай» і натуральнай, навуковафіласофскай, «Арыстоцелевай мудрасці». Трэба адзначыць, што «Арыстоцелева мудрасць» — гэта заходнееўрапейская філасофія і навука, да якой сучаснае Скарыне праваслаўе, асабліва маскоўскае, ставілася гранічна падазрона. Скарына, такім чынам, сфармуляваў рэнесанснагуманістычную канцэпцыю развіцця айчыннай кулыуры, якая ў будучыні была прынята «на ўзбраенне» прагрэсіўнымі коламі беларускаўкраінскай грамадскасці, рэалізавана ў педагагічнай сістэме брацкіх школ. КіеваМагілянскай акадэміі, істотна паўплывала на светапогляд выдатных дзеячаў праваслаўнай царквы
4 Статут Вялікага княства Літоўскага 1588: тэксты. Даведнік. Каментарыі. Мн., 1989.
5 Падокшын С. А. Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі. Мн., 1990.
6 Ннчнк В. М. Петро Могнла в духовній історіі Украінн. Кнів, 1997. С. 8490.
36
і айчыннай культуры — Пятра Магілы, Сільвестра Косава. Сімяона Полацкага і інш.6
У прадмовах да Скарынаўскай Бібліі большменш выразна акрэслена рэнесанснагуманістычная мадэль рэлігійнацаркоўнагажыцця. асноўным зместам якой з'яўляецца ідэя згоды ўсіх хрысціянскіх веравызнанняў на падставе ўзаемнай цярпімасці. У скарынаўскіх тэкстах цалкам адсутнічаюць тэрміны «праваслаўе» і «каталіцтва», а гаворка ідзе пра хрысціянства наогул. На нашу думку, гэта свядомая. мэтанакіраваная, прынцыповая пазіцыя Скарыны, які, зыходзячы з гістарычнага вопыту, умоў айчыннага і заходнееўрапейскага жыцця, рэнесанснагуманістычнай інтэнцыі. з’яўляецца прыхільнікам прымірэння і пагаднення ўсходняга і заходняга адгалінаванняў хрысціянскай царквы. Зразумела, што згоду ён мысліў на падставе раўнапраўя, свабоднага волевыяўлення. добраахвотнасці. Гэту скарынаўскую ідэю ўспрынялі яго нашчадкі, дзеячы беларускага Адраджэння. Дзякуючы намаганням ліберальнай беларускай шляхты. ідэя верацярпімасці была зафіксавана ў Варшаўскай канфедэрацыі 1573 г.,Статуце ВКЛ 1588 г. Яназ’яўляеццапрынцыпам дзяржаўнай палітыкі да той пары, пакуль улада, частка пануючага класа і праваслаўнага святарства не пераарыентаваліся на іншую, контррэфармацыйную мадэль рэлігійнацаркоўнага жыцця, падставай якой з’яўлялася прымусовая унізацыя.
Талерантнасць, павага да іншадумства і іншавер 'я і з 'яўляецца адной з характэрных рыс народа Беларусі, беларускага менталітэту, сведчаннем высокага ўзроўню, нывілізаванасці нацыянальнага духу беларусаў, іх здольнасці вырашаць існуючыя сацыяльныя, палітычныя, міжнародныя і іншыя праблемы шляхам перагавораў, кампрамісаў, іх прынцыповае непрыманне ўсялякіх відаў экстрэмізму і тэрарызму. На жаль, у сучаснай публіцыстыцы наглядаюцца спробы трактоўкі беларускай талерантнасці як слабахарактарнасці або згодніцтва. Гэта прынцыповая памылка, вынік культурнагістарычнай, філасофскай і палітычнай недасведчанасці.
5. Этнічная дамінанта. Як вядома, з часоў КіеўскаПолацкай Русі дамінантай філасофскай культуры Беларусі з’яўлялася этыка. Этычная праблематыка займае важнае месцаў светапогляднай сістэме Скарыны і наогул у беларускай культуры эпохі Адраджэння. Менавіта эпоха Адраджэння ўзбагаціла беларускую этычнуюдумку многімі новымі ідэямі7. Як паказалі беларускія даследчыкі, дамінуючая роля этыкі захавалася ў беларускай кулыуры і ў наступныя часы. Вышэйшым дасягненнем сучаснай беларускай, ды і не толькі беларускай. філасофскаэтычнай думкі з’яўляецца творчасць В. Быкава, які здолеў сказаць новае слова ў сусветнай экзістэнцыялісцкай літаратуры і філасофіі.
7 Падокшын С. А. Францнск Скорнна. М., 1981; Конан У. Эстэтычныя і этычныя погляды Францыска Скарыны // Скарына і яго эпоха. Мн., 1990. С. 311359.
37
6. Ідэя развіцця культуры на нацыянальнай люўнай падставе. Адным з істотаых вынікаў беларускага Адраджэння XVI пачатку XVII стст. з’яўляецца інтэнсіўнае фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці, усведамленне пэўнай адукаванай і патрыятычна настроенай часткай грамадства неабходнасці развіцця беларускай культуры, роднай мовы, асветы. Праблема развіцця нацыянальнай кулыуры пастаўлена Скарынам ужо самім фактам перакладу Бібліі, адрасаванай «людем посполнтым руского языка». У сваіх прадмовах беларускі гуманіст свядома і настойліва падкрэслівае нацыянальнапатрыятычную накіраванасць сваёйдзейнасці: «...наболейстое прнчнны, нжемя мнлостнвый Бог с того языка на свет пустал». Сюжэт пра Юдзіф у скарынаўскіх прадмовах узнік не выпадкова: ён носіць яскрава выяўлены нацыянальнапатрыятычны характар. Скарына акцэнтуе на гэтым увагу чытача: «...абыхом,якозерцало,жену снюпреславную [Юдзіф. — С. /7.] предочнма нмеюіце, в добрых делех н в любовн отчнзны не толнко жены, но н мужн наследовалн» 8. Як вядома, біблейскія Майсей. Давід, Юдзіф былі самымі папулярнымі героямі мастаюў італьянскага Адраджэння, з’яўляючыся ўвасабленнем самаадданага служэння сваёй Радзіме і свайму народу, і Скарына, несумненна, ішоў па іх шляху.
Першае беларускае Адраджэнне выклікала нябачаны да гэтага ўздым нацыянальнапатрыятычнага пачуцця. М. Гусоўскі ў сваёй паэме «Песня пра зубра» сумуе па роднай Беларусі, яе пушчах, рэках, азёрах. С. Будны ў «Катэхізісе» заклікае князёў Радзівілаў, каб яны «не только в чужоземскнх языцех кохал н, але бы ся теж ... м того здавна славного языка словенского розмнловатн н оным ся бавнта речнлн». Л. Сапега, якужо адзначалася, з гонарам сцвярджае, што беларускі народ «не обчым якнм языком, але сванм власным права спнсаные мает». Пры дварах беларускіх магнатаў засноўваюцца друкарні, школы, шпіталі, кнігасховішчы; жывуць настаўнікі, урачы, юрысты, пісьменнікі, паэты, кнігавыдаўцы, бібліятэкары, карацей кажучы, нацыянальная інтэлтігенцыя, якая нараджаецца. Менавіта з першым беларускім Адраджэннем звязана ўсталяванне ў айчыннай кулыуры інстытута мецэнацтва. Нацыянальнапатрыятычнай ідэяй запальваюцца шырокія колы беларускіх і ўкраінскіх царкоўных дзеячаў, прычым усіх існуючых у ВКЛ веравызнанняў. Іпацій Пацей дакарае праваслаўных «пастырей старшнх», што яны «не дбаюць» пра «науку». Прычыну гэтага «нядбайства» уніяцкі мітрапаліт бачыць у тым, што «пнсм н кннг светых отец, до таковых речей потребных, в нашом языку Руском не маем». Пацей крытыкуе ўсіх тых, хто «не дбае на продкн свое ... на старожытность, на давность» 9. Дарэчы, у сваёй пісьменніцкай дзейнасці Пацей карыстаўся пераважана беларускай мовай.