Грамадскія ідэалы: Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню
Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 13
Выдавец: , ННАЦ імя Ф Скарыны
Памер: 224с.
Мінск 2002
Трэба абавязкова адзначыць, што ў сучаснай сацыякультурнай сітуацыі пытанні патрыятычнага выхавання набываюць актуальнасць. Так. прынята «Канцэпцыя патрыятычнага выхавання моладзі ў Рэспубліцы Беларусь» (2.12.1997). У ёйраспрацаваны асноўныя прынцыпы і метады патрыятычнага выхавання моладзі, а таксама разглядаюцца сучасная сутнасць такога вькавання. становішча патрыятычнага выхавання моладзі Беларусі і тэндэнцыі яго развіцця. Галоўная мэта патрыятычнага выхавання —выхаванне асобы, закаханай у сваю Радзіму, мову, культуру, асобы. якая будзе імкнуцца да паляпшэння дабрабыту сваёй Бацькаўшчыны.
Гэтая канцэпцыя мае вельмі важнае значэнне. бо яе ідэі будуць садзейнічаць вырашэнню агульнанацыянальных задач. Сёння перад народам Беларусі стаіць вельмі актуальная праблема —кансалідацыя грамадства, якая можа быць вырашана пры ўмове ўдзелу моладзі ў гэтым працэсе. таму што менавіта моладзь валодае высокім патэнцыялам энергіі, дынамізму. Выхаваць грамадзянінапатрыёта, які будзе імкнуцца да ідэалаў дабра і справядпівасці. які будзе здольны творча падыходзіць да жыццядзейнасці, — у гэтым галоўнае прызначэнне паірыятычнага выхавання.
213
Сасноўская Ганна (Мінск)
ВЫХАВАННЕ ПРАЗ АДЧУВАННЕ РОДНЫХ КАРАНЁЎ
ярэдняя школа№ 2 г. Мінска — беларускамоўная з эстэтычным ухілам. Пяць гадоў таму вырашала вучэбнавыхаваўчую задачу «Развіццё творчай актыўнасці на аснове гуманізацыі вучэбнавыхаваўчага працэсу».
Гуманізацыя асобы...
Гуманізацыя грамадства...
Беларускі гуманізм пачынаецца з часоў Францыска Скарыны, з часоў Рэнесансу. Ён нясе ў сваёй аснове свабоду асобы. Што ж азначае для беларуса свабода асобы? Гэта годнасць і свядомасць. Змаганне за годнасць і свядомасць беларуса праходзіць чырвонай ніткай праз усю творчасць вялікіх песняроў беларускага народа — Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, што актуальнаі насённяшнідзень. Адчуваннегоднасці іростсвядомасці можа прыйсці праз гльгбокае веданне сапраўднай гісторыі Беларусі, дасканалае валоданне мовай продкаў, бо толькі спазнаўшы родныя карані свае, выхаванец адчуе і павагу. і любоў, і пашану да роднай краіны. і ўсяго таго. што з ёй звязана, таму ўся выхаваўчая работа ў школе вядзеццаў напрамку адраджэння беларускасці.
У школе ўжо некалькі гадоў існуе клуб «Спадчына», які аб'ядноўвае вучняў ад пачатковых класаў да 11 х і працуе ў кірунках літаратура і мастацтва. гісторыя і кулыура.
У школе ёсць этнаграфічны музей, які супрацоўнічае з Беларускім дзяржаўным музеем народнай архітэктуры і побыту «Менка» (в. Строчыцы). Школьны музей мае дзве канцэпцыі: першая — «Батлейка», а другая — «Бабулін куфэрак».
На базе нашай школы музей «Менка» праводзі ць лекцыі, сустрэчы з цікавымі людзьмі. Дэманстравалася экспазіцыя побыту, якую наведалі вучні і настаўнікі нашай і суседняй школы № 62.
Напярэданні Новага годаў школьным музеі была арганізавана выстаўка «Аб чым расказвае старая фотакартка...». Экскурсаводышкольнікі пазнаёмілі наведвальнікаў з міграцыяй народаў на Беларусь і беларусаў у свет.
У школе адраджаецца батлейка — лялечны тэатр, які вядомы з XVI ст. Вучні з задавальненнем удзельнічаюць у спектаклях, спяваюць, іграюць на музычных інструментах.
214
Турклубам «Віяполь» кожны навучальны год чытаецца цыкл лекцый, дэманструюццаслайды «Архітэктура Беларусі», праводзяцца паездкі па гістарычных мясцінах Беларусі — у Жыровічы, Нясвіж, Навагрудак, Мір, Полацк. Гальшаны, Ашмяны і іншыя гарады і мястэчкі.
Клуб «Спадчына» сябруе з выдавецтвам «Мастацкая літаратура». Разам з яго супрацоўнікамі было праведзена шэсць «Урокаў Адраджэння».
«Спадчына маёй маці» — помнік сапраўднаму народнаму мастацтву па кніжцы Уладзіміра Зянько. На пасяджэнні прысутнічалі пісьменнікі У. Рубанаў, М. Мятліцкі, Г Шупенька;
Другі ўрок праведзены ў літаратурным музеі Я. Купалы па кніжцы Я. Купалы «Жыве Беларусь!». На пасяджэнні прысутнічаў укладальнік кнігі В. Рагойша;
Трэці ўрок быў прысвечаны творчасці Ларысы Геніюш па яе кніжках «Белы сон» і «Споведзь»;
Чацвёрты — прысвечаны самай балючай для нас тэме — экалогіі (па першаму беларускаму раману аб Чарнобылі — «Злая зорка» I. Шамякіна). У пасяджэнні клуба прыняў удзел аўтар;
Пяты — прысвечаны тэме беларускай эміграцыі (па кнізе «Туга па Радзіме»; укладальнік Б. Сачанка). На ўроку прысутнічалі Я. Лецка, М. Мятліцкі.
Шосты ўрок — прысвечаны памяці Уладзіслава Рубанава (па яго кнізе «Дзяўчына з начной кавярні» і раману «Неаднойчы забіты...»).
У гэтым навучальным годзе праводзіліся пасяджэнні клуба з супрацоўнікамі выдавецтва «Мастацкая літаратура» разам з паэтам Леанідам ДранькоМайсюком па кніжках «Апошні снег» В. Слінко і «Нябесная сірвента» А. Пашкевіча.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» ахвяравала клубу 100 тамоў сучаснай беларускай літаратуры.
У пасяджэнні клуба ёсць рубрыка «Першацвет». На гэтых пасяджэннях прысутнічаюць супрацоўнікі часопіса «Першацвет», кампазітары, выканаўцы музычных твораў, паэтыбарды, пісьменнікі.
Наш клуб супрацоўнічае таксама з выдавецтвам «Юнацтва». На пасяджэнні клуба прэзентавалася кніжка галоўнага рэдактара выдавецтва Міхася Пазнякова «Ехаў поўны воз дзівос». Есць і яшчэ адна тэма пасяджэнняў — «Бацькаўшчына». Гэтыя пасяджэнні праводзіць паэт Сяргей Панізнік. На пасяджэннях удзельнікі клуба выступаюць з цікавымі дакладамі аб гістарычных падзеях, асобах, якія ўнеслі найвялікшы ўкладу росквітнашай краіны яку плане культуры і навукі, так і ў плане палітыкі.
У гэтым навучальным годзе на пасяджэннях клуба гучалатэма «Шляхі спараднення» па творчасці Яніса Райніса і Ірмы Яўнзем, якой адной з першых у Беларусі было ў 1923 г. прысвоена ганаровае званне заслужанай артысткі. У гэтых пасяджэннях прынялі ўдзел супрацоўнікі Беларускага тавары
215
ства дружбы і культурнай сувязі з зарубежнымі краінамі і госці з г. Даўгаўпілса. Зараз у нас завязаліся сяброўскія адносіны з сярэдняй школай № 3 г. Даўгаўпілса. Творчыя калектывы гэтай школы пабывалі з канцэртнай праграмай у нас у школе і разам з нашымі вучнямі выступілі 18 мая на адкрыцці Дня музеяў у музеі «Менка». 3 візітам у адказ творчыя калектывы нашай школы былі запрошаны на верасень з канцэртнай праграмайу г. Даўгаўтгіслс.
На пасяджэннях клуба заўсёды адбываюцца і выступленні творчых калектываў школы — ансамбля цымбалістаў, фальклорнага ансамбля «Жывіца», ансамбля ксілафаністак. хору хлопчыкаў «Жаўрукі».
У музеі «Менка» пачала працаваць царква, у якой набажэнства адбываецца на беларускай мове. Ёсць дамоўленасць са святаром аб тым, што ён і мастацкі кіраўнік школы будуць развучваць і выконваць творы духоўнай музыкі з хорам хлопчыкаў «Жаўрукі».
У школе многа робіцца ў напрамку адраджэння беларускасці. Да гэтай работы запрошана шырокае кола людзей, зашкаўленыху Адраджэнні. Такім чынам вырашаецца атульнаграмадская задача — выхаванне асобы вучня.
Духоўнасць мае вялікі ўплыў на развіццё вучняў. Сябры клуба сталі лепш вучыцца. Яны з захапленнем чытаюць вершы, цікава, змястоўна, лагічнапаслядоўна выказваюць думкі.
Кожнае пасяджэнне клуба — свята: усе «спадчынцы» прыходзяць прыгожа апранутымі і ўсе ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы пасяджэння. Удзельнікі клуба ўбачанае, пачутае нясуць у сям'ю, класныя і сяброўскія калектывы.
У школе склалася свая сістэма выхаваўчай работы па ўплыву на станаўленне асобы праз нацыянальную кулыуру.
КОРАТКА ПРА АУТАРАУ
Абушзнка УлшУпмір
дацэнт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (Мінск).
Агіевіч У.ійдлмір
кандыдат філасофскіх навук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі і права НАН Беларусі (Мінск).
Астапенка Анапю.іь —
кандыдат фізікаматэматычных навук, выкладчык Беларускага універсітэта культуры (Мінск).
Бадакоў А.іяксандр
кандыдат філасофскіх навук, прафесар, загадчык кафедры БУК (Мінск).
Бяспа.іая Марыя
кандыдат гістарычнах навук, дацэнт БДУ (Мінск).
Гарустовіч Ната.і.ія
аспірантка БУК (Мінск).
Глушакоў Уіадлмір
кандыдат сацыялагічных навук, дацэнтБДУ (Мінск).
Грудпіцкі Рыгор
кандыдат філасофскіх навук, дацэнт, загадчык кафедры філасофіі і культуралогіі Полацкага дзяржаўнага універсітэта (Наваполацк).
| Грынчык Міка;іай\
доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры БУК (Мінск).
Дзербіна Галіпа
кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Беларускага недзяржаўнага інстытута правазнаўства (Мінск).
Дубянецкі Эдуард
кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага навуковаасветнага цэнтра імя Ф Скарыны (Мінск).
Званарова Ло.іа
докгар гістарычных навук, член Саюза пісьменнікаў Расійскай Федэрацыі (Масква).
Зыгмантовіч Святлана
кандыдат педагагічных навук, дацэнт БУК (Мінск).
217
Калачова Крысціна
студэнтка 2 курса БУК (Мінск).
Канапацкі Ібрагім
кандыдат гістарычных навук. дацэнт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М. Танка (Мінск).
Кандрацкі А.іег
кіраўнік сектара выкладання сацыяльнагуманітарных дысцыплін Галоўнага ўпраўлення вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (Мінск).
Конан Уладймір
доктар філасофскіх навук, прафесар, загадчык аддзела ННАЦ імя Ф. Скарыны (Мінск).
Крукоўскі Мікалай
доктар філасофскіх навук, прафесар БУК (Мінск).
Лапіч Крысціна
кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт БДУ
Лысова Натал.ія
кандыдат філалагічных навук, дацэнт ПДУ (Наваполацк).
Лянцівіч Вольга
аспірантка БДУ (Мінск).
Mtuaiu Юрый
старшы навуковы супрацоўнік гісторыкакультурнага запаведніка «Заслаўе».
Падокшын Сямён
доктар філасофскіх навук, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі і права НАНБ (Мінск).
Патупа Аляксандр
прафесар,
РыбкО МІКО.КШ
малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі і права НАНБ (Мінск).
Рыхюва Вольга
аспірантка БУК (Мінск).
Саітава Валянціна —
кандыдат педагагічных навук, дацэнт БУК.
Сасноўская Ганна
настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ № 11 (Мінск).
Саўччнка Яўгенія
кандыдат педагагічных навук, дактарант Нацыянальнага інстытута адукацыі (Мінск).
218
Смагін Аляксандр
кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт, загадчык кафедры БУК (Мінск).
Трамбіцкі Уладзімір
старшы выкладчык кафедры філасофіі БУК (Мінск).
УладыкоўскаяКанаплянік Любоў
кандыдат філалагічных навук, дырэктар ННАЦ імя Ф. Скарыны (Мінск).
Чабашаронак Алеііа
кандыдат педагагічных навук, дацэнт ДБПУ імя М. Танка (Мінск), Чаряяўская Юлія