Грамадскія ідэалы: Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню
Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 13
Выдавец: , ННАЦ імя Ф Скарыны
Памер: 224с.
Мінск 2002
У матэрыялах газеты закранаецца і праблема шчасця. Сапраўднае і вечнае шчасце, на думку аднаго з аўтараў, магчымае толькі на небе, ля Бога. Адноснае ж шчасце на гэтай зямлі могуць мець людзі, якія выконваюць Боскія запаведзі, найважнейшымі з якіх з’яўляюцца запаведзі любові да Бога і бліжняга. Крытэрыем вызначэння любові да бліжняга прызнаюцца рэальныя справы і ўчынкі, а не адзінтолькі абстрактны настрой думак на эмацыянальнастаноўчыя адносіны 26. Выкананне Боскіх запаведзей прыносіць чалавеку спакой душы, выкліканы чыстым сумленнем. На думку аўтара, «не багацце, не слава і гонар. але толькі чыстае сумленне дае праўдзівае шчасце» 27. Такім чынам. адноснае шчасце чалавека на зямлі вызначаецца маральнасцю, а поўнае шчасце пераносіцца ў іншы свет.
На старонках «Беларуса» друкаваліся творы рэлігійных дзеячаў, пісьменнікаў і паэтаў — А. ЗязюліАстрамовіча (яго вершы змяшчаліся амаль ў кожным нумары), К. Сваяка, Пётры Простага.
У артыкуле «Навагоднія думы» П. Просты. вітаючы адраджэнне беларускага народа, заклікае інтэлігенцыю да агульнай культурнай работы на карысць свайго народа. На яго думку, беларусуінтэлігенту думаць толькі аб сабе, шукаць толькі сваёй выгады — грэх і ганьба. за якія будуць помсціць і Бог, і Бацькаўшчына28.
У своеасаблівай лірычнайімпрэсіі «“Войчэ наш” беларуса», П. Просты раскрывае рэлігійную семантыку кожнага сказа асноўнай хрысціянскай малітвы «Ойча наш» і паэтычна інтэрпрэтуе духоўныя патрэбы і надзеі беларускага народа 29. Мастацкія творы гэтага аўтара атрымалі высокую ацэнку аўтарытэтных крытыкаў С. Палуяна і М. Багдановіча.
Рэлігійнаантрапалагічны адраджэнскі накірунак характэрны таксама для твораў іншых пісьменнікаў і паэтаў, якія публікавалісяў «Беларусе», такіх як АльбертПаўловіч, Язэп Шпэт, Леапольд Родзевіч, Францішак Красоўсю, Ігнат Касцевіч, Янка Субач, Алесь Гарун. Уладзімір СівыСівіцкі, Самуіл Плаўнік (3. Бядуля) і інш.
У мастацкіх творах 3. Бядулі, надрукаваных пад псеўданімам Сымон I Іустэльнік, уздымаюцца праблемы веры, любові, праўды, сумлення, месца
25 Беларус. 1914. № 16. 17 крас.
26 Праўка Б. Шчасце // Беларус. 1913. № 1112. 28 сак.
27 Бор. Шчасце // Беларус. 1915. № 14. 9 крас.
28 Беларус. 1914. № 1. 3 студз.
29 Беларус. 1914. №4. 22 студз.
199
чалавека ў грамадстве. Паводле ідэі лірычнага абразка 3. Бядулі «Як Богстварыў чалавека», асноўныя маральныя якасці. якія робяць чалавека годным і прыносяць яму шчасце,— гэта вера. надзея і любоў 30. У нататцы «Праўды і праўда» аўтар выступае супраць плюралістычнай трактоўкі праўды. На яго думку, сапраўдная праўда ёсць толькі ў Бога, і хто шукае не яе, сваю адносную праўду, той у жыцці ддя сваёй душы нічога не набудзе 31.
Разважаючы аб сумленні, 3. Бядуля лічыць гэтую псіхалагічную асаблівасць Боскім дарам, які аберагае чалавека ад злых учынкаў. Аўтар выказвае думку. што людзі з нячыстым сумленнем рана ці позна знаходзяць сваю кару, і гэта прыводзіць да абуджэння сумлення 32.
У лірычным абразку «Трэба жыць з людзьмі», творы экзістэнцыяльнага характару вытрыманым у трагікадраматычным тоне, 3. Бядуля разважае над праблемай адчужэння асобы ад грамадства. Паводле ідэі твора. чалавек павінен жыць з людзьмі. тварыць дзеля людзей, а не дзеля сябе, свайго ўзвышэння надлюдзьмі.
Замыканне ж асобы ў сабе. адчужэнне ад грамадства вядзе да дэструктыўнага хаосу, да гібелі душы 33.
Такім чынам, у матэрыялах газеты «Беларус» сцвярджаецца святасць, Богаўгоднасць справы нацыянальнага адраджэння беларускага народа, заснаванай на хрысціянскай любові да Бога, суайчыннікаў і іншых народаў, на высокім этычным прынцыпесправяддівасці. Рэлігійнаэтычная праграмафарміравання духоўна дасканалай асобы. апублікаваная на старонках газеты, безумоўна, мае пазітыўнае значэнне, узбагачае этычную думку аргументацыяй. сукупнасцю ідэй каштоўнаснаарыентаванага характару. Гэтыя ідэі хрысціянскай маралі з’яўляюцца надзённымі, бо і асобе, і грамадству патрэбна ідэальная перспектываразвіцця, астрата каштоўнасных духоўных арыенціраў можа прывесці да краху любую асобу і любую краіну.
30 Беларус. 1914. №28. 10 ліп.
31 Беларус. 1914. №35. 28 жн
32 Беларус. 1914. №33. 13 жн.
33 Беларус. 1914. №34. 21 жн.
200
Ібрагш Канапацкі (Мінск)
РЭЛІГІЙНЫЯ ІДЭАЛЫ БЕЛАРУСКІХ ТАТАР (Да канферэнцыі «Грамадскія ідэалы ў Бсларусі>)
Многія дзеся ці годдзі на Беларусі, як і ў іншых рэгіёнах былога СССР, рэлігія знаходзілася на перыферыі грамадскай думкі. Больш таго, народ пераконвалі. што рэлігія ёсць ідэйны праціўнік, сацыяльнае і маральнае зло. якое перашкаджае будаваць камуністычнае грамадства. У гады фарміравання постсацыялістычнага грамадства вернікам усіх веравызнанняў нібыта было дазволена вызнаваць сваю веру, маліцца ў храмах, навучаць дома дзяцей асновам рэлігіі. Але нацыяналізаваная царкоўная маёмасць, нават калі яна да гэтага часу ацалела, вяртаецца вернікам вельмі неахвотна, а некаторым канфесіям і зусім не вяртаецца. Справамі рэлігіі ў вышэйшых інстанцыях займаюццабылыя ваяўнічыя атэісты або іх дзсці.
I ўсё ж ёсць зрух у адносінах да вернікаў і святароў. Сёння ўжо рэлігія і яе інстытуты разглядаюцца як сацыякультурная з’ява, што нясе ў сабе пазітыўныя пачаткі і функцыі, з’ява, якая мае гістарычную будучыню.
У сучасным свеце рэлігія з’яўляецца аўтарытэтнай і ўплывовай сілай. У веравызнаўчай шматколернасці вылучаецца іслам — самая маладая з сусветных канфесій, якая мае статус нетолькі веры і рытуалу, але і ладу жыцця. Іслам адыфаў значную ролю ў гісторыі цывілізацыі і працягвае аказваць істотны ўплыў на розныя сферы жыцця многіх краін свету. Колькасць паслядоўнікаў ісламу на планеце набліжаецца да аднаго мільярда чалавек.
Іслам — гэта не новая рэлігія, ён ёсць тая ж ісціна, якую Бог адкрыў усім народам праз сваіх прарокаў. Для адной пятай насельніцтва свету іслам з'яўляецца адначасова і рэлігіяй, і ладам жыцця. Мусульмане вызнаюць рэлігію міру міласэрнасці і міласцівасці. і сапраўдныя мусульмане не маюць нічога агульнага з тымі крывавымі падзеямі ў свеце, з якімі людзі пачалі атаясамліваць іслам.
Слова «іслам» у перакладзе з арабскай мовы азначае «пакорлівасць» і з’яўляецца вытворным ад слова, што азначае «мір». У чыста рэлігійным кантэксце іслам тлумачыцца як поўная адданасць сябе Богу і Яго волі. Тэрмін «магаметанства» з’яўляецца памылковым. таму што пад ім звычайна разумеюць, што мусульмане лічаць Мухамеда бажаством. Бог у перакладзе на арабскую — Алаг (Алах), гэтым словам карыстаюцца і мусульмане, і хрысціяне (пры перакладзе хрысціянскай літаратуры на арабскую мову).
Іслам можа падацца экзатычнай або новай экстрэмісцкай рэлігіяй у сучасных умовах. Магчыма, гэта таму, што сёння рэлігія страціла дамінуючую
201
ролю ў паўсядзённым жыцці краін Захаду. Мусульмане ж заўсёды ставілі рэлігію на першае месца. Яны вераць у тое, што людзі павінны сур’ёзна ставі цца да Божага права — шарыяту. Вось чаму ўсё, што датычыцца рэлігіі, так важна для сённяшняга дня.
Шэсць стагоддзяў таму на землях БеларускаЛітоўскай дзяржавы пачалі сяліцца татарымусульмане. Першае пасяленне татар адносіцца да часоў княжання Гедыміна(13161341). Аднак асноўная масататар пасялілася наземлях БеларускаЛітоўскай дзяржавы пры Вітаўту (13921430), які браў іх да сябе на службу, даваў ім прывілеі, шляхецкае званне, за што татары выконвалі вайсковыя абавязкі. У 1397 г., паводле дамовы вялікага князя Вітаўта і звергнутага з трона хана Залатой Арды Тахтамыша, некалькі тысяч татар накіраваліся з сем’ямі з Прычарнамор’я і Крымскага паўвострава ў БеларускаЛітоўскую дзяржаву і пасяліліся паблізу Вільні, Навагрудка, Ліды. Вітаўт, прызваўшы татар на ваенную службу. гарантаваў мусульманам свабоду веравызнання. Верацярпімасць. што панавала ў гэтай дзяржаве, дазваляла татарам будаваць мячэці, ствараць мусульманскія школы.
Беларускія татары верна служылі дзяржаве, у якой яны жылі. Разам з беларусамі, літоўцамі, палякамі, рускімі татары ўнеслі вялікі ўклад у перамогу над крыжакамі пад Грунвальдам (1410), акгыўна ўдзельнічалі ў многіх войнах і вызваленчым руху. Становячыся ў шэрагі абаронцаў Радзімы, татары давалі прысягу на сваёйсвяшчэннай мусульманскай кнізе — Каране (Кур’ане). Цяпер у Беларусі пражывае 12,5 тысячы татар. Абсалютную большасць з іх складаюць вернікімусульмане ці нашчадкі татармусульман.
Сярод беларускіх татар адраджаецца святая вера — іслам. На пачатку 1998 г. у Рэспубліцы Беларусь былі афіцыйна зарэгістраваны 23 мусульманскія абшчыны. У горадзе Слонім, гарадскім пасёлку Іўе дзейнічаюць мячэці, завяршаеццабудаўніцтва мячэці ў гарадскім пасёлку Смілавічы Мінскай вобл., а ў г. Навагрудку вядзецца рэстаўрацыя мячэці.
Нашы татары, якія 600 гадоў трымаліся ісламу ў асяроддзі хрысціян, выклікаюць вялікую цікавасць ва ўсім свеце. I гэта робіць гонар талерантнаму беларускаму народу. Іслам садзейнічаў захаванню супольнасці, вылучыў і вылучае гэтую групу. Менавіта з рэлігійнай сферай звязаны шматлікія традыцыі і звычаі тутэйшых татар.
Татарымусульмане вераць у Аднаго, Адзінага Непараўнальнага Бога; у анёлау, якіх стварыў Бог; у прарокаў, гграз якіх Бог перадаў Сваё адкрыццё чалавецтву; ва ўсе пасланні Гасподнія; у Дзень Суда, калі кожны чалавек будзе адказваць за свае ранейшыя справы; у абсалютную ўладу Бога над лёсам чалавецтва; у замагільнае жыццё. Мусульмане вераць у прарокаў, пачынаючы ад Адама, затым Ноя, Аўраама, Ісмаіла, Іакава, Іосіфа. Майсея, Аарона, Давіда, Саламона, Іллю, Іаана Хрысціцеля і Ісуса. Але апошнім пасланнем Бога стала Адкрыццё, перададзенае прароку Мухамеду праз Гаўрыіла. Мухамед запомніў, затым дыктаваў сваім прыхільнікам. Запісы пісцоў
202
былі пераправераны пры яго жыцці. Hi адзін з 114 раздзелаў (сур) не быў зменены на працягу стагоддзяў. так што Каран ёсць той унікальны тэкст, які быў перададзены Мухамеду Божым цудам 14 стагоддзяў таму. Каран — апошняе з адкрыццяў Божых — галоўная крыніца веры і жыцця любога мусульманіна. У Каране адлюстраваны ўсе хвалюючыя чалавекапраблемы: мудрасць, дактрына, богаслужэнне, права і перш за ўсё адносіны паміж Богам і Яго тварэннямі. У Каране ёсць таксамаўказанне чалавеку, якправільна паводзіць сябе і як пабудаваць справядлівае грамадства.