Грамадскія ідэалы: Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню
Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 13
Выдавец: , ННАЦ імя Ф Скарыны
Памер: 224с.
Мінск 2002
178
«Крытыкабібліяграфічнага бюлетэня». Цяжар палітычнай, ідэалагічнай ацэнкі знішчаў саму сутнасць бібліяграфічнага асветніцгва: прапагандаваць, прапаноўваць чытачам усё багацце думак, ідэй, зместу, формы твораў мінулага і сучаснасці. каб стварыць найлепшыя ўмовы для івдывідуальнага выбару. Невыпадкова група па рэкамевдацыйнай бібліяграфіі як самастойная праіснавала нядоўга і функцыі па падрыхтоўцы рэкамендацыйнабібліяграфічных матэрыялаў у даваенны час па чарзе даручаліся шэрагу аддзелаў ДБ БССР. Бібліятэка перайшла на падрыхтоўку пераважна тэматычных дапаможнікаў да шматлікіх грамадскапалітычных кампаній і юбілейных дат.
Вопыт арганізацыі рэкамендацыйнай бібліяграфіі на базе Дзяржаўнай бібліятэкі рэспублікі атрымаў распаўсюджанне ваўсім СССР: у ДБ СССР і дзяржаўных бібліятэках саюзных рэспублік, у партыйных і ўрадавых пастановах па бібліятэчнай справе ў перыяд з другой паловы 30х да канца існавання СССР гэты накірунак дзейнасці пачаў разглядацца як адзін з важнейшых. Ддя ДБ БССР вымушаны перапынак быў звязаны толькі з перыядам Вялікай Айчыннай вайны.
Пасля вызвалення ад нямецкафашысцкіх акупантаў ДБ з руін аднаўляла ўсю матэрыяльнатэхнічную базу,усе свае функцыі. ут. л. бібліяграфічнага асветніцтва. У 1951 г. у бібліятэцы быў створаны навуковабібліяграфічны аддзел, у якім рэкамендацыйнабібліяграфічная даейнасць была адзінай функцыяй да 1988 г., далей і да сённяшняга часу аддзел пачаў працаваць па рэкамендацыйнай (існуе сектар) і па навуковадапаможнай бібліяграфіі. Традыцыі бібліяграфічнага асветніцтва ўспрынялі створаныя ў пасля ваенныя гады абласныя бібліятэкі, якім пазней быў нададзены статус універсальных навуковых. Да гэтай дзейнасці далучыліся галіновыя рэспубліканскія бібліятэкі і ЦБС. Такім чынам яна набыла важнейшыя рысы: бесперапыннасці, сістэмнасці (па зместу і іншых параметрах), найзручнейшай метадычнай прыстасаванасці для чытачоў. Стала неабходнай наву коваметадычная дапамога НББ па развіццю бібліяграфічнага асветніцтва іншым бібліятэкам. Трэба адзначыць, што НББ спрыяла развіццю каардынацыйных адносінаў паміжудзельнікамі рэкамендацыйнабібліяграфічнага працэсу.
На працягу першага пасляваеннага даесяцігоддзя рэкамендацыйнабібліяграфічная дзейнасць ДБ БССР і іншых бібліятэк праходзіла пад знакам «пераадолення нездавальняючага стану ідэалагічнай работы ў БССР», як было адзначана ў спецыяльнай пастанове ЦК ВКП(б) 1947 г., і забеспячэння «несупыннага кіравання і кантролю за ідэйным зместам выдаванай літаратуры». Паказальным з’яўляеццатой факт, што на працягу 19471955 гг. амальусе рэкамендацыйнабібліяграфічныя дапаможнікі грамадскапалітычнай тэматыкі былі прысвечаны выбарам у саветы дэпутатаў працоўных і гадавінам Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Паляпшэнне грамадскапалітычнай сітуацыі ў краіне станоўча адбілася на рэкамендацыйнабібліяграфічнай дзейнасці ДБ. 3 сярэдзіны і ў другой палове
179
50х г. бібліятэка пачала выпускаць 1520 найменняў бібліяграфічных дапаможнікаў у год, павялічыла долю дапаможнікаў беларусазнаўчай тэматыкі і на беларускай мове. 3 пачатку 60х г. галоўная ўвага пачала надаваода праблеме стварэння рэспубліканскай сістэмы рэкамендацыйнабібліяграфічных дапаможнікаў і павышэнню эфектыўнасці НББ ў чытанні і прапагандзе кнігі. Сістэма рэкамендацыйнай бібліяграфічнай інфармацыі дазваляла ахапіць увесь паток літаратуры, прызначанай для шырокіх колаў насельніцтва. усе катэгорыі чытачоў, бесперапынна забяспечваць найбольш важныя галіны ведаў і цікавыя тэмы, рэалізаваць найбольш прыдатную методыку. Хаця ў тэматыцы дапаможнікаў і ў метадычных прыёмах можна выявіць нямала фактаў негатыўнага ўплыву прамога служэння афіцыйнай ідэалогіі, аднаку пасляваенны перыяд мы не бачым тых рэзкіх ацэнак. у якіх галоўным было вызначыць ідэйную платформу аўтара. Большая ўвага стала надавацца таму, якія карысныя ці цікавыя веды мог атрымаць чытач, як іх бесперапынна папаўняць. пастаянна быць у курсе кніжных навін, як пашырыць веды аб аўтарах, узбагаціць уяўленні аб эстэтыцы мастацкага слова і вобраза. I менавіта гэтыя традыцыі сапраўднага бібліяграфічнага асветніцтва выклікалі цікавасць чытачоў і бібліятэкараў да рэкамендацыйнабібліяграфічных матэрыялаў.
1. Сіманоўсю на працягу ўсяго пасляваеннага часу неаднаразова спрабаваў наладзіць выданне бягучага бібліяграфічнага дапаможніка, здольнага раскрыць для чытачоў іую частку дакументальнага патоку, якая адрасавана чытачам з агульнай і часткова прафесійнай адукацыяй. для самаадукацыі і вольнага часу. Нарэшце з 1960 г. пачаў выдавацца штомесячны бібліяграфічны бюлетэнь «Новыя кнігі БССР», з дапамогай якога чытачы і бібліятэкары атрымалі магчымасць арыентавацца ў патоку новых беларускіх выданняў і публікацый у перыядычным друку, знаёміцца з тэматычнымі рэкамендацыйнабібліяграфічнымі матэрыяламі. Дапаможнік хутка набыў шыроі^ю папулярнасць у бібліятэках краіны, без перабольшання стаў адным з лепшых беларускіх бібліяграфічных выданняў. 3 гэтага часу бібліятэка пачынае штогод павялічваць выпуск рэкамендацыйнабібліяграфічных дапаможнікаў, імкнучыся ў розных іх тыпах, жанрах і формах прадставіць леппіую частку друкаванай прадукцыі, зрабіць бібліяграфічныя паведамленні найбольш зручнымі і даступнымі для чытачоў. Існуе нямала крыніц, якія сведчаць аб выкарыстанні рэкамендацыйнабібліяграфічных матэрыялаў беларускімі чытачамі, бібліятэкарамі для індывідуальнай рэкамендацыі літаратуры, для правядзення разнастайных форм нагляднай і масавай культурнаасветнай работы з насельні цтвам.
Час перабудовы, а затым і дасягненне дзяржаўнай незалежнасці спрыяльнаадбіўся на рэкамендацыйнай бібліяграфіі. Унутраная падрыхтаванасць бібліёграфаў да раскрыцця здабыткаў духоўнай культуры дапамагла без жалю адкінуць дагматычныя метады. навязаную тэматыку. Ідэалагічная заангажаванасць савецкай рэкамендацыйнай бібліяграфіі на рубяжы 8090х гг. стала аб’ектам вострай і прынцыповай крытыкі. Сістэма рэкамендацыйнай бібліяграфічнай інфармацыі ў рэспубліцы хутка набыла абрысы, якія лічыў
180
важнейшымі М. Рубакін, каб аказаць чытачам сур’ёзную дапамогу ў паглыбленні і пашырэнні ведаў. У гэтай сістэме выдатныя бібліяграфічныя выданні Нацыянальнайбібліятэкі «Новыя кнігі: пастаронках беларускагадруку», «Беларуская мова, л ітаратура, мастацтва», «Памятныя даты сусветнага календара» займаюць вядучае месца, ствараюць умовы для забеспячэння неабмежавана шырокага патоку патрэбы чытачоў узбагаціць і ўдасканаліць свой духоўны свет.
Сучасныя ўмовы дзейнасці НББ па бібліяграфічнаму асветніцтву працякаюць з улікам такіх важнейшых фактараў, як сувязь асветніцкай дзейнасці з рэалізацыяй прынцыпу даслупнасці да нацыянальных дакументаў і распрацоўка аўтаматызаванай тэхналогіі папулярызацыі ведаў. Ідэя забеспячэння доступу да назапашаных нацыянальнымі бібліятэкамі унікальных інфармацыйных рэсурсаў — здабыткаў нацыянальнай культуры і інтэлеклуальнай спадчыны народаў — стала сёння адной з асноўных у пераасэнсаванні канцэпцыі гэтых бібліятэк. Яна вырашаецца ў тэарэтычных пабудовах праз прапанову інфармацыйных рэсурсаў нацыянальных бібліятэк у сусветныя інфармацыйныя сеткі. Практычная рэалізацыя такогадоступу сёння для большасці НБ — яшчэ недасягальная. Да таго ж неабходна дадаць, што самастойна весці пошук даных, якія дапамогуць чалавеку павышаць свой агульны культурны ўзровень у Інтэрнеце ці іншых сетках, — справа вельмі няпростая. Неабходна дасканала валодаць сістэмай пошуку, базамі даных, якія дапамагаюць у навігацыі. I гэта майстэрства даступнае не кожнаму карыстальніку. Але нават прадстаўленне інфармацыйных рэсурсаў НБ у аўтаматызаваных сетках не гарантуе належных умоў для здзяйснення выбару карыстальнікаў, якія існуюць у традыцыйнай методыцы і тэхналогіі рэкамендацыйнай бібліяграфіі. Гэта гаворыцца не для таго, каб сумнявацца ў магчымасцях прымянення новых тэхналогій для бібліяграфічнага асветніцтва, але толькі для таго, каб заклікаць НБ мэтанакіравана распрацоўваць інфармацыйную тэхналогію папулярьгзацыі ведаў. Мы ўпэўнены, што прадастаўленне электронных версій «Новыя кнігі: па старонках беларускага друку», даведнікаў «Беларуская мова, літаратура, мастацтва» і іншых у онлайнавым доступе, на CDROM, іх кумулятыўных варыянтаў значна пашырыла б кола карыстальнікаў бібліятэкі і дапамагло б выкарыстаць анімацыйныя і іншыя сродкі для ўдасканалення якасці інфармацыі. Можна толькі ўявіць, наколькі карыснымі былі б такія матэрыялы для настаўніка і выхавацеля, для сям’і. На жаль, гэта яшчэ толькі пажаданні. Адсутнасць магчымасці выкарыстання аўтаматызаванай тэхналогіі для папулярызацыі ведаў не павінна тармазіць выкарыстаннетэхналагічных магчымасцей сучасных СМІ. Прапануем бібліятэцы распачаць бібліяграфічнаасветніцкую праграму на Дзяржаўным тэлебачанні. Бачыцца, што візуальныя і гукавыя сродкі ТБ дапамогуць узмацніць інтэлектуальнапачуццёвы комплекс рэкамендацыйнабібліяграфічнай інфармацыі.
Сёння з дапамогай прадуманай сістэмы рэкамендацыйнабібліяграфічных даведнікаў да карыстальнікаў штогод паступаюць многія сотні
181
рэкамендацыйнабібліяграфічных паведамленняў. Гэты паток структураваны такім чынам, каб забяспечыць шырокі і разнастайны спектр чытацкага попыту і інтарэсаў у сферах адукацыі, самаадукацыі і вольнага часу. Упершыню так шырока і поўна НББ разгарнула папулярызацыю нацыянальнай культурнай спадчыны, у т. л. такіх яе старонак, якія доўгія дзесяцігоддзі наўмысна выкрэсліваліся з народнай памяці. 3улікам гэтых і іншых мэт самаадукацыйнага чытання былі ўнесены змяненні ў дапаможнікі «Новыя кнігі: па старонках беларускага друку», «Беларуская мова, літаратура, мастацтва». Асобна трэба падкрэсліць. што ў замежных бібліятэках няма даведнікаў, якія па задуме і якасці можна было б параўнаць з гэтымі выданнямі. Гэты адмысловы бібліяграфічны дапаможнікзабяспечваедаступнасцьданацыянальных дакументаў і фондаў НББ многіх бібліятэк і чытачоў краіны. НББ пастаянна знаходзіцца ў пошуку новых форм і метадаў удасканалення бібліяграфічнай папулярызацыі. Сёння бібліятэцы можна раіць больш рэкламаваць гэты важнейшы, маючы нацыянальнакулыурнаезначэнне напрамаксваёй дзейнасці, а кіруючыя культурай органы павінны аказаць ёй важкую падтрымку дзеля ўдасканалення гзтай работы. Асабіста мы ўпэўнены, што асветніцкая дзейнасць НББ станоўчаўплывае на духоўную культуру насельніцтва краіны і сама бібліятэка заслугоўвае ўзнагароды на дзяржаўным узроўні як выдатны асветніцкі цэнтр.