Грамадскія ідэалы: Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню
Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 13
Выдавец: , ННАЦ імя Ф Скарыны
Памер: 224с.
Мінск 2002
Толькі патрыстыка праз жанры тэалагічнай прозы — палемічную філасофскую прамову, багаслоўскі трактатразважанне. экзегезу, пропаведзь (гамілію), пахвальнае слова (энкомій, пацярык), філасофскую дыдактыку — жыціе, духоўны гімн, споведзь, літургічную паэзію і эпісталярый — змагла надаць такую жыццёвую і духоўную сілу рытарычнай навуцы, валоданне майстэрствам якой сярод народа лічылася ледзь не адным з найвышэйшых Дароў Божых.
У славутага старабеларускага пісьменніка Францыска Скарыны ў прадмове «Во всю Бівлію рускаго языка» якраз падкрэслена гэта новае хрысціянскае разуменне логікі. што «учнть з доводом розознатн правду открнвды»2, і ўказваецца, па якіх кнігах найперш вучыцца культурьі дазнавання ісціны (кніга «Іова». Пасланні св. апостала Паўла і інш).
Красамоўства айцоў царквы здолела пазбегнуць празмерных упрыгажэнняў, якія, па словах буйнога рытара XIX ст. прафесара славеснасці М. Ф. Кашанскага (1781—1831), робяцца самамэтай. калі перастаюць выконваць свае функцыі: «Увогуле тропы і фігуры толькі тады складаюць
2 Скарына Ф. Творы. Мн., 1990. С. 46.
186
прыгажосць. калі яны нязмушаныя, ненаўмысныя, а як бы выпадкова, самі сабою сустракаюцца і, відаць, непазбежныя: у іншым выпадку яны стылю — абцяжарванне»3.
Невыпадкова асаблівы росквіт хрысціянскай рыторыкі звязаны з імёнамі такіх аўтарытэтаў патрыстыкі, як Дзіянісій Арэапагіт, Афанасій Александрыйскі, Васілій Кесарыйскі. Грыгорый Назіянзін, Грыгорый Ніскі, Іаан Златавуст, Іаан Дамаскін, у якіх прыгажосць выказвання не засланяла велічы духоўнага зместу.
Моцны ўплыў усходняй апафатыкапатрыстычнай традыцыі яшчэ працяглы час адчуваецца і ў творах лацінамоўных аўтараў (Гіларыя дэ Пуацье, Амвросія Медыяланскага, блажэннага Ераніма, Аўрэлія Аўгусціна, Грыгорыя Дваяслова. Ісідора Севільскага).
У патрыстычнай традыцыі рыторыка з палітычнага і судовага красамоўства паступова пераўтвараецца ў прапаведніцкае мастацтва.
Маральнадыдактычны элемент.увогуле характэрны любой хрысціянскай літаратуры, у жанры рыторыкі, паводле яе спецыфічнай аратарскай прыроды, быў асабліва памастацку ўзмоцнены. У хрысціянскай літаратуры элементы тэатралізаванай дзеі, драматургіі былі засвоены найбольш поўна літургіяй. Спецыфіка рыторыкі як аратарскай прозы дазволіла абвастрыць неабходную дая кожнага мастацтва выяўленчую тэхніку. Уплыу гэты асабліва адбіваецца на паэтыцы пропаведзі. якая вельмі часта набывае рысы дыялога, няхай не знешнія, але з абавязковымулікам перцэптыўных магчымасцей слухача, субяседніка, яго саўдзелу, сатворчасці з прамоўцам.
Так, рытар пецярбургскай школы пачатку XVIII ст. Георгій Даніілаўскі ў сваёй «Рыторыцы» піша пра неабходнасць псіхалагічнага аргументавання і доказу належнымі моўнымі сродкамі, каб волю слухача «дасябе прыхіліць, наблізіць і прывесці датаго. што аб ім сцвярджаеш ці збіраешся раіць. Бо гэта ёсць вяршыня ўсяго рытарычнага мастацтва».
Пазнейу вядомагатэарэтыкарыторыкі, вучня I. Галятоўскага Стэфана Яворскага, месцаблюсціцеля патрыяршай кафедры і прэфекта КіеваМагілянскай акадэміі, гэтыя набыткі новай красамоўніцкай практыкі абгрунтоўваюцца як «эфект вытанчанасці» не лабавога, а хутчэй «намёкавага», «дотыкавага» раскрыцця тэмы, што пакідае слухачучытачу прастору для сумеснайтворчасці, асабістага роздуму над закранутымі прамоўцам праблемамі. Знакаміты рытар. як апісваюць яго прамоўніцкае майстэрства даследчыкі, «выбраўшы для сябе тэкст, нібы і рэдка звяртае ўвагу на істотнае ў ім», а «звычайна бярэ адзін яго бок, спыняецца на якімнебудзь выпадковым эпізодзе» ці «шукае нібыта і не асноўную, а нейкую пабочную, другасную сувязь», але якая закранае асаблівыя пачуццёвыя струны слухача, цалкам авалодвае яго увагай.
3 Обіцая рнторнка. Спб., 1830. 2е нзд. С. 103.
187
Прамоўніцкае і ў цэлым рытарскае майстэрства, паводле вызначэння С. Яворскага, па ўзору сімволікі рукі, складалася з пяці частак: знаходжання, размяшчэння, слоўнага выяўлення, запамінання, прамаўлення. Па мове сучасных уяўленняў аб працэсе моватворчасці гэта азначае выбар тэмы, яе кампазіцыйную распрацоўку і слоўнае выяўленне, а паколькі гаворка ідзе пра вусныя прамоўніцкія жанры, — адпаведна запамінанне і прамаўленне.
У гісторыі ўсходнеславянскай рытарычнай традыцыі асабліва выдатнае месца займае мастацтва старабеларускіх рытараў Кірылы Тураўскага, Ф. Скарыны, пазней — Лявонція Карповіча, якія сваёй таленавітай стылятворчай практыкай прадвызначылі росквіт красамоўства на землях Масковіі і ВКЛ з перамяшчэннем на іх праваслаўных цэнтраў.
Адным з ключавых жанраў старабеларускай літаратуры, на думку даследчыкаў, было казанне. Як адзначаў у «Гісторыі беларускай літаратуры» М. Гарэцкі: «3 часоў КіеваМагілянскай акадэміі казанні асабліва пашырыліся, набылі статус вядучай літаратурнай формы. Цяпер яны мелі болей літаратурнага смаку, чым рэлігійнага настрою»4. Творы пісьменнікаўгамілетаў нетолькі шматразовадрукаваліся ў XVII ст., але і інтэнсіўна вывучаліся і перавыдаваліся ў XIXпачатку XX стст.
Прынцыповае значэнне ў працэсе даследавання спадчыны I. Галятоўскага мелі працы М. Сумцова («Характарыстыка паўднёварускай літаратуры XVII стагоддзя», «Да гісторыі паўднёварускай літаратуры XVII стагоддзя». Вып. 2. 1885),мітрапалітаЯ. Балхавіцінава(«Слоўнікгістарычныпрабылых у Расіі пісьменнікаў духоўнага чыну грэкарасійскай царквы»), працах вядомайукраінскай даследчыцы I. Чапігі. кнігахМ. Кастамарава. П. Жыцецкага, М. Грушэўскага.
У апошні час з’явілася шматтрактатаў, прысвечаных мітрапаліту П. Marine і яго паплечнікам, адпаведная ўвага надавалася і творчасці I. Галятоўскага, але ў такіх кнігах спадчына старабеларускага красамоўцы разглядалася вельмі фрагментарна і апасродкавана. Паўплываў і той факт, што айчынная навука да самага апошняга часу недастаткова надавала ўвагі вывучэнню палескападляшскага рэгіёна старабеларускай культуры, асаблівасцей творчай манеры пісьменнікаў гэтага краю (іх мовы, дзейнасці), таму багаты пласт нацыянальнай філалагічнай спадчыны на правах дольнікаў у значнай ступені аказаўся даследаваным менавіта нашымі суседзямі, у якіх увесь час выклікала здзіўленне, чаму I. Галятоўскі пісаў на чыстай і кандовай старабеларускай мове, а не на яе ўкраінскай рэдакцыі.
Неабходнасць актуалізацыі старажытных ведаў шляхам іх найноўшай навуковай інтэрпрэтацыі і ўвядзення іх у сістэму сучаснай філалагічнай навукі запатрабавала ад айчыннага літаратуразнаўства для ўсебаковага
4 Гарэцкі М. Гісторыя бсларускай літаратуры. Мн . 1992. С. 151.
188
асвятлення палемічнага перыяду сярэдневяковай літаратуры вывучэння ролі гамілетыкамарыялагічнай спадчыны ў працэсе фарміравання менталітэту і светапоглядных асаблівасцей беларускай нацыі. на падставе багатага фактычнага матэрыялу і параўнаўчагістарычнага аналізу правесці вызначэнне нацыянальнарэгіянальнай прыналежнасці 1. Галятоўскага як прадстаўніка палескападаяшскага арэала палемічнай культуры эпохі eapoKai асветнійтва.
Даследаванне шматграннайтворчай спадчыны I. Галятоўскага запатрабавала канкрэтнагістарычнага ўспрыняцця. глыбокага ўваходжання ў свет каштоўнасцей і ўяўленняў эпохі. Пасля шматгадовых плённых кнігазнаўчых напрацовак айчынная медыявістыка перамясціла аб’ект даследавання ў сферу тэксталагічнага, экзегетыкатэалагічнага і герменеўтыкастылістычнага вывучэння спадчыны сярэдневяковага пісьменніка.
Гэтая даўно наспелая пераарыентацыя ў галіне медыявістыкі патрабуе паглыбленай спецыялізацыі ў шматлікіх сумежных навуках гуманітарнага профілю, істотнага абнаўлення методыкатэарэтычных падыходаў.
Пры разглядзе беларускага барока, буйных прадстаўнікоў яго экзегетыкатэалагічнай школы, паза ўвагай даследчыкаў засталіся цэлыя старонкі ўласна беларускай традыцыі. Таму ў медыявістыцы аказалася недаравальна абыдзенай артадаксальнапатрыстычная плынь, багатая харызматычная і гамілетычная культура, якая бярэ свой пачатак яшчэ з часоў духоўнага хрысціянскага адраджэння і руху ісіхастаў. Паводле архіўных матэрыялаў, належыць канстатаваць, што не рэфармацыйны pyx, а ўласная харызматыкадыдактычная школа шмату чым вызначыла характар і спецыфіку літаратуры маньерызму і барока.
Цэласны філолагаэкзегетычны падыход запатрабаваў супастаўнага вывучэння трох асноўных прац старабеларускага красамоўцы — «Ключ разумення», «Неба новае...», і «Навука, албо способ зложэня казаня», дазволіў у агульнатэарэтычным плане прасачыць працэс развіцця старабеларускай філалагічнай думкі, асаблівасцей станаўлення і функцыянавання катэгорый. Вывучэнне дыдактычнай часткі спадчыны старабеларускага красамоўцы дазваляе прасачыць педагагічныя і філасофскадухоўныя пошукі беларускіх кніжнікаў XVII ст.
Разгляд творчасці I. Галятоўскага налексікаграматычным. філасофскатэалагічным, экзегетыкагерменеўтычным і паэтыкасінтаксічнымузроўнях паказвае, што ў працах старабеларускага пісьменніка побач з элементамі рэнесанснымі (рэалізму і рамантызму), барочнымі (дыдактыкай, маньерызмам і прэцыёзнай стылістыкай) прысутнічаюць жанравыя адзнакі класіцызму і асветніцтва. Аналіз пластоў айчыннай літаратурнай мовы XVII ст. указвае на развіццё адзнак мовы Новага часу. Такім чынам, літаратурны працэс XVII ст. таксама можна назваць апасродкаваным «прабацькам» мастацтва Новага часу, пра што яскрава сведчаць філалагічныя
189
і філасофскабагаслоўскія творы буйнейшага старабеларускага пісьменніка XVII ст., гонара навуковаасветніцкага гуртка Л. Барановіча, заснавальніка рытарычнай і марыялагічнай традыцыі ў айчыннай кніжнасці Іаанікія Галятоўскага.
190
Ульяна Шаставец (Мінск)
ХРЫСЦІЯНСКІЯ ІДЭАЛЫ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АДРАДЖЭННЯ Ў ГАЗЕЦЕ БЕЛАРУС*
Штотыднёвая рэлігійнаасветніцкая, грамадскапалітычная і літаратурная газета «Беларус» выдавалася беларускімі католікаміадраджэнцамі з 13(26).01.1913 да 30.07.(12.08). 1915 г. у Вільні. Друкавалася на беларускай мове лацінкай. Рэдактарамівыдаўцамі былі A. I. Бьгчкоўскі,з№ 5 1914 г. —Б. А. Пачопка. У падрыхгоўцы выданняў да друку ўдзельнічалі таксама Ядвігін Ш. (А. Лявіцкі) і Я. Пазняк. Газета мела аддзелы і рубрыкі: рэдакцыйныя артыкулы; літаратурнамастацкія творы (вершы, аповесці, апавяданні, нарысы, абразкі, эсэ і інш.); каталіцкі касцельны каляндар (з казаннямі на рэлігійныя святы); касцельныя ведамасці; «Што чуваць» (навіны рознага характару з Беларусі і іншых краін); «Пішуць да нас» (паведамленні карэспандэнтаў); «Весткі зза граніцы» (замежная хроніка); «Наша гаспадарка» (агранамічныя і інш. гаспадарчыя парады); «Усячына» (трапныя выразы, думкі, загадкі. жарты і прымаўкі); «Свая пошта» (перапісказ уласнымі карэспандэнтамі).