Грамадскія ідэалы: Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню
Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 13
Выдавец: , ННАЦ імя Ф Скарыны
Памер: 224с.
Мінск 2002
Аб распаўсюджанасці ў беларускай літаратуры рэальнага хранатопа сведчыць, у прыватнасці, папулярнасць жанру хронікі — раманхроніка «Віленскія камунары» і «Камароўская хроніка» М. Гарэцкага. «Мінскі напрамак» і «Палеская хроніка» I. Мележа. Традыцыі хранікальнага пісьма былі закладзены ў перыяд летапіснага пісьменства. На нашых землях летапісанне затрымалася надта доўга. Нават у перыяд цэнтралізаванага дзяржаўнага ўтварэння — Вялікага Княства Літоўскага, ды і пазней, у асобных магнацкіх цэнтрах княства з’яўляюцца хронікі падзей — гістарычны не цэнтралізаваны, а шматбаковы позірк (Радзівілаўскі, Смаленскі летапісы, «Хроніка Быхаўца» і інш.). Гэта дае падставу гаварыць аб замаруцжанасці развіцця ідэалагічна цэнтралізаванай навуковаабстрактнай ідэі быцця народа.
Распаўсюджанне сюжэтнага хранатопа беларускай літаратуры, драматычнай традыцыі мае свае вытокі ў летапісных традыцыях апавядання. Менавіта з летапісу, хронікі пачынаецца парушэнне міфалагічнага, колавага, цыклічнага (што звязана з цыклам асабістага існавання чалавека на зямлі) вобраза часу. Паэтычнаасацыятыўнае апавяданне саступае месца сюжэтнаму. Летапіснае апавяданне як пераходнае выглядае чаргаваннем цудоўных пераўтварэнняў. У «Хроніцы Быхаўца» гэты шэраг пераўтварэнняў захоўваецца, сюжэтхронікі выглядае наступным чынам: выкінулі словаз малітвы — спалена княжна. высечаны манастыр — пабудаваны замак (слова ўвасобілася ў жанчыну, манастыр —у замак). Ідэяй «Хронікі Быхаўца» з’яўляецца менавіта чаканне пераўтварэння, адчуванне сувязі таго, што адбылося, з тым, што
209
адбудзецца: выпаў град — чакай навалы. нарадзіўся вырадак — не мінаваць няшчасця. Нацыянальныя летапісы захоўваюць у сабе рэшткі міфалагічнага ўспрыняцця прасторычасу.
Беларуская літаратура захоўвае гэтую асаблівасць летапіснага хранатопа. Блуканне па часе тутзвычайна адбываецца праз архаічнае, часцей татэмнае пераўтварэнне. Можна назваць шэраг твораў беларускіх літаратараў. у якіх жывёла выконвае ролю другой іпастасі аўтара. Яскравымі мастацкімі прыкладамі такога кшталту з’яўляюцца апавяданне «Смаленне вепрука» М. Стральцова, дзе «быхаўская» схема апісання таго, што адбылося, вытрымана з класічнай дакладнасцю: прадчуванне будучай падзеі, апісанне смалення вепрука, весткі аб смерці маці (чаканне —знактатэма — падзея); «Сон перад Раством» В. Адамчыка: у снез'яўляецца птушка саспутанымі нагамі як прадчуванне бяды, паездка маці ў горад як хаджэнне па пакутах і смерць маці як вызваленне (птушкі ці гераіні?!).
Традыцыя адраджэння рэальнага хранатопа падзей на старонках літаратуры адлюстравана ў распаўсюджанасці гісторыкалітараіурных твораў. Гэта і раманы У. Караткевіча, якія будуюцца на летапісных падставах, хранікальныхфакгах і героях, і даі^ментальнамастацкія творы К. Тарасава, У Арлова і іншых пісьменнікаў.
Зазначым, што фабула гісторыкалітаратурных твораў абмяжоўваецца тут канкрэтнай прасторай(палескай, мінскай, полацкай і г.д.). Прасочваеццатэндэнцыя глядзець на свет са свайго кутка. Асабліва моцнай з’яўляецца сувязь з мясцовым, родным у беларускай паэзіі, пачынаючы з мілага сэрцу коласаўскага «роднага кута», працягваючы барадулінскім «трэба дома бываць часцей» (маецца на ўвазе менавіта роднае месца, вёска) ці янішчынскім «мне б назаўжды застацца тут, каб не было на свеце іншых дарог». Такая лакальная перспектыва звычайна харакгарызуе літаратуру ўсходняй кулыуры (далёкаўсходняй), штотлумачьіццатрадыцыйнасцю гэтага культурнагатыпу, імкненнем захаваць колішняе нацыянальнае аблічча. Напэўна становішчабеларускай культуры паміжусходнім і заходнім тыпамі кулыуры інтуітыўна правакуе, выклікае абарончую рэакцыю, імкнучыся абараніць, захаваць сваё светаадчуванне, мову. прынцыпы засваення рэчаіснасці. Паслабленне фабулы, перагружанасць фактамі, павольны рытм апавядання — сведчанне летапіснага, біяграфічнага характару беларускай літаратуры.
Летапісная літаратура мае пераходны статус паміж фальклорнамасавай і прафесійнаасабовай, яе задача — зрабіць элітнаўсвядомленае масавараспаўсюджаным. Тут, на яе старонках. нацыянальная ідэя (элітнаўсвядомленае) яшчэ толькі фармулюецца. Пэўныя ідэі часу, дзяржаўнай эліты беларуская літаратура несла праз цэнзуру масавай свядомасці па законах летапіснай споведзі. Яе лепшыя творы адпавядаюць патрабаванням «простай» аўдыторыі: энергічны сюжэт, інтэнсіўнасць пачуццяў, празрыстасць маральных ацэнак, імкненне да дабрабыту.
210
Яўгенія Саўчанка, Крысціна Калачова (Мінск)
ІДЭЯ ПАТРЫЯТЫЧНАГА ВЫХАВАННЯ Ў НАРОДНАЙ ПЕДАГОГІЦЫ БЕЛАРУСАЎ
І"ТГ раблема патрыятычнага выхавання хвалюе многіх вучоных. Гэтай
I праблемай займаюцца Л. Ракава, I. Арлова, 1. Барташэвіч іінш.
Патрыятычнае выхаванне — адна з важных складовых частак сістэмы выхавання ў народнай педагогіцы, мэта якога — захаваць асновы этнічнай самабытнасці беларусаў, іх незалежнасці, самастойнасці. Яно займае адно з вядучых месцаў у беларускай народнай педагогіцы. Фарміраванню высокага пачуцця патрыятызму садзейнічала ўся гісторыя беларускага народа, насычаная барацьбой за сваю незалежнасць, барацьбой супраць сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту.
У аснове патрыятычнага выхавання ляжыць выхаванне любові да бацькоў, да роднага дому, да прыроды сваёй Бацькаўшчыны. да блізкіх людзей.Галоўным сродкам фарміравання патрыятычных пачуццяў з’яўляецца аўтарытэті прыкладбацькоў, якія вяршэнствуюцьу патрыятычным выхаванні. Дзіця любіць сваіх бацькоў, верыць ім, яны — яго ідэал, узор дая пераймання. Адносіны бацькоў да навакольнага свету і фарміруюць у дзіцяці першыя ўяўленні аб Радзіме. Развіццё патрыятычных якасцей цесна звязана з маральнымі якасцямі, такімі як вернасць Радзіме, данаму слову. «Бацькоў не цурайся. а ад Радзімы не адракайся», —сцвярджае народная мудрасць. Грамадская думка захоўвае маральныя якасці і перадае іх з пакалення ў пакаленне. Гэтымі якасцямі звычайна надзяляюцца і казачныя, і песенныя героі.
Нельга не адзначыць вельмі важную рысу традыцыйнай сістэмы выхавання беларусаў — павагу дзяцей да бацькоў і дарослых увогуле. Пачуццё павагі трымалася не толькі на звычаёвым праве, але. перш за ўсё, на адчуванні неабходнасці бацькі і маці, іх укладу ў дабрабыт сям’і, узроўню майстэрства, маральнага статуса, што дзеці бачылі штодзённа ў працэсе сумеснага жыцця. У народнай педагогіцы на працягу стагоддзяў існавала важнае няпісанае правіла: ва ўсім дзеці павінны былі падпарадкоўвацца бацькам. Большасць сялян лічыла строгасць і патрабавальнасцьу адносінах да дзяцей галоўным у выхаванні. Выхаванне дзяцей ў павазе да сваіх бацькоў — таксама адна з частак сістэмы патрыятычнага выхавання.
Беларускі фальклор, а менавіта гераічны эпас, выхоўваў патрыятызм. Ён прадстаўлены не толькі вялікай колькасцю арыгінальных казак пра асілкаў, але і значнымі зборамі песень гістарычнага зместу, паданняў, былін, у якіх
211
распавядалася пра мінулыя войны, паўстанні. розныя мясцовыя падзеі. Многа, напрыклад, было гістарычных песень, паданняў аб гераічнай барацьбе беларускага народа з татарамангольскімі захопнікамі, аб вайне са шведамі.
Гістарычна сфарміравалася ў беларусаў паняццедзейснага патрыятызму. Вось што сцвярджае народная мудрасць: «Той патрыёт, хто змагаецца за народ», «Не той патрыёт, хто кулакамі ў грудзі сябе б’е, а той, хто працу і жыццё Радзіме аддае», «Той герой, хто за Радзіму ідзе ў бой». У беларускіх сем’ях бытуюць беражлівыя, клапатлівыя, любоўныя адносіны да роднага дому, зямлікарміцелькі: «Няма смачнейшай вадзіцы. як з роднай крыніцы», «Усякай птушцы сваё гняздо міла».
Казкі —універсальны сродак народнай педагогікі. Лепшымі ўзорамі казак на сямейнабытавую тэму з’яўляюцца казкі аб адносінах бацькоў да сваіх дзяцей. Эпас беларускага народа вызначаецца і шматлікімі казкамі пра герояўасілкаў. Гэта, напрыклад, казкі «Кірыла Кажамяка», «Васька Папялышка», «Івашка Мядзведжа Вушка» і інш. У іх апаэтызаваны святы абавязак чалавека — абарона Радзімы, услаўляюцца мудрыя, працавітыя і велікадушныя героі, якія любяць сваю Радзіму, абараняюць яе, змагаюцца сазлом, з прыгнётам, клапоцянца пра ўсіх прыніжаных і зняважаных, што жывуць у галечы і горы. Гэтыя казкі дапамагаюць усвядоміць сілу асобы. абуджаюць мужнасць, выхоўваюць любоў да Айчыны.
Сродкамі патрыятычнага выхавання таксама з’яўляюцца песні каляндарнага і сямейнага абрадавага цыкла. Асаблівай выхаваўчай сілай валодалі гістарьгчныя песні. Яны выхоўвалі гонар за гераічныя справы продкаў, веру ў непераможнасць народа ў барацьбе з ворагам, мужнасць. стойкасць, імкненне любой цаной адстаяць незалежнасць сваёй роднай зямлі. Навату купальскіх песнях можна знайсці сюжэт на патрыятычную тэму, прычым размова ідзе пра дзяўчыну. якая на вайне здзяйсняе подзвіг, параўнальны хібатолькі з подзвігамі былінных асілкаў.
Неад’емнай часткай і дзейсным сродкам патрыятычнага выхавання з’яўляюцца прыказкі і прымаўкі: «Той перамагае, хто ў бядзе са сваёй зямелькі не ўцякае», «На роднай зямлі, як на камні», «Радзіма — матка. а чужына — мачыха».
На ўсіх этапах гістарычнага развіцця беларускага народа можна знайсці прыклады выкарыстання такіхлетапісаў народнай педагогікі, якблаславенне на подзвіг. наказ абараняць родную зямлю ад варожай навалы. Нагтрыклад. у беларускай народнай песні «Сястра брату каня асядлала...» гучыць такі наказ:
Сястра брату каня асядлала, Выпраўляла параду служыць: — Сваю родную, братка, краіну Ты ўмей ад паноў бараніць.
212
Клапаціліся беларусы і аб захаванні і перадачы ўсяго, што складае народнаежыццё. Запаветыдзядоў — важныгрунтпатрыятычнагавыхавання. Бацькі ў сваёй выхаваўчай дзейнасці карысталіся педагагічнымі метадамі і сродкамі, якія былі распрацаваны ў народнай педагогіцы на працягу стагоддзяў.
Казкі, прыказкі і прымаўкі, загадкі, песні, гульні перадаваліся з пакалення ў пакаленне, і беларусы добра захоўвалі іх. Пра гэта сведчыць захаванасць народных традыцый выхавання да нашых дзён.
Вынікам выхавання патрыятычных якасцей была асоба, улюбёная ў свой родны кут, мову, бацькоў, сваякоў. Трэба ахоўваць родную прыроду. клапаціцца аб ураджаі, захоўваць мову, навучыцца з павагай і гонарам ставіцца да бацькі і маці. бабулі і дзядулі — вось спрадвечныя мэты беларусаў.