Грамадскія ідэалы: Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню
Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 13
Выдавец: , ННАЦ імя Ф Скарыны
Памер: 224с.
Мінск 2002
Галоўны накірунак газеты — нацыя нал ьнаадраджэнскі. У аснову ж канцэпцыі нацыянальнага адраджэння газетаю пакладзены рэлігійнаэтычны прынцып хрысція нскага адраджэння кожнай асобы. У адным з рэдакцыйных артыкулаў адзначалася: «Мэтай нашай ёсць і буцзе заўсёды паляпшэнне ўмоваўжыцця селяніна ды развіццё яго душы яккатолікабеларуса, адарогайда гэтага — ціхая, спакойная працаз Богам» 1.
Найбольш метадычна адраджэнская праграма газеты прадстаўлена ў артыкуле галоўнага рэдактара Баляслава Пачопкі «Якое мае быць наша адраджэнне». «Каб нам адрадзіцца. — піша аўтар. — трэба, галоўным чынам, добра зразумець Боскую навуку Хрыста і ўвесці гэтую навуку ў кожную праяву нашага жыцця грамадзянскага і прыватнага, каб у кожнай нашай справе, у кожным слове і нават у думках павадыром было Боскае прыказанне: «Любі Бога больш за ўсё, а бліжняга — як самога сябе..., а ўсякае іншае адраджэнне, — збудаванае на якім іншым фундаменце, не на праве Божым абапёртае, — гэта будзе будыніна, збудаваная на пяску, які вецер разнясе і вада размые...». Далей Пачопка канстатуе, што хрысціянскае адраджэнне прадугледжвае, у першую чаргу, прынцыпы самапазнання, самаўсведамлення чалавекам сваёй высокай годнасці, барацьбу з заганнымі якасцямі.
Беларус. 1913. №910. 14 сак.
191
фарміраванне духоўна дасканалай асобы. а за гэтым — усведамленне годнасці сваіх нацыянальных адметнасцей, павагу да іншых нацый, культурнае і гаспадарчае развіццё шляхам сістэматычнай і ціхай працы. а не шляхам сацыяльных канфліктаў і пераваротаў 2.
У адпаведнасці з праграмай газеты, у матэрыялах рэлігійнай тэматыкі дамінуе праблематыка чалавека, непарыўна звязаная з сацыяльнымі і этычнымі пытаннямі, Такая ўстаноўка не выпадковая. яна характэрная для рэлігійнай філасофіі XX ст., ды і наогул для антрапацэнтрызму ХІХХХ стст.
Дагматычна ўстаноўленая рэлігійнай ідэалогіяйіерархія каштоўнасцей ніколі не адводзіла чалавеку першае месца. Тэолагі і філосафы хрысціянства здаўна аб’яўлялі яго праблемай другаснай у параўнанні з пытаннямі пра Бога. Яго існаванне. Богапазнанне. Рэлігійныя ж філосафы XX ст., у большасці не замахваючыся на перагляд традыцыйнай «іерархіі праблем», у той жа час фактычна вылучаюць у цэнтр філасофіі менавіта шырока зразуметую праблему чалавека3. Для ўсёй ідэалістьгчнай думкі гэтага часу характэрна прыярытэтнае значэнне этычнай праблематыкі. Маральны фактар прызнаецца галоўным у індывідуальным і грамадскім жыцці.
3 мэтаю хрысціянскага адраджэння душы чалавека, фарміравання духоўна дасканалай асобы рэдакцыяй газеты надрукаваны своеасаблівы дапаможнік па рэлігійнай этыцы — цыкл рэдакцыйных артыкулаў, у якіх раскрываецца сутнасць хрысціянскіх цнотаў (рэлігійных дабрадзейнасцей, станоўчых рысаў характару і псіхалагічных асаблівасцей чалавека) і іх апазіцый, а таксамаўказваюцца шляхі набыцця цнатлівасці4. Асноватворныя ідэі гэтых матэрыялаў традыцыйныя ддя рэлігійнай інтэрпрэтацыі маральнасці. Максімумам каштоўнасцей валодае такая маральная якасць чалавека, як любоў. Устанаўліваецца прыярытэт любові над усімі іншымі станоўчымі маральнымі якасцямі. Адпаведнатэксту артыкула, «янаёсць душой і паненкай усіх цнотаў... найдасканалейшай, бо робіць чалавека найбольш падобным да Бога, каторы ёсць найчысцейшай мілосцю і найвышэйшай дасканаласцю» 5. Любоў падзяляецца на дзве часткі: любоў да Бога і любоў да людзей (у першую чаргу да Багародзіцы і ўсіх святых. затым да бацькоў і ўсялякага бліжняга). Наогул, не толькі ў публікацыях пра цноты. але і ў многіх іншых матэрыялах газеты робіцца акцэнт на галоўнай дыдактычнай евангельскай сентэнцыі: «Любі Богабольш заўсё, абліжняга — яксамога сябе».
Побач з любоўю ў аксіялагічным радзе этычных каштоўнасцей адводзіцца месца мудрасці. Катэгорыя мудрасці азначаецца як «цнота, каторая
2 Беларус. 1914. №27. 3 ліп.
3 Введенне в фніософню. Ч. 1. М., 1990. С. 315.
4 Беларус. 1914. № 4445, 4752; 1915. № 17. 1112, 13, 14, 1516, 1718, 1920, 2122.
5 Беларус. 1915. 14 чэрв.
192
вучыць чалавека ў кожнай справе паступаць так, каб не зрабіць ніякай памылкі»б. Мудрасці проціпастаўляеццарозум, які падвяргаеццасуровай крытыцы ў кантэксце залежнасці ад эмпірычных з’яў: чалавечы розум недасканалы, ён не можа не то што пранікнуць у Боскія таямніцы, але і зразумець многія звычайныя з’явы. На думку аўтара, нельга лічыць мудрым таго, хто верыць толькі свайму розуму. Фальшывая мудрасць непасрэдна звязваецца з пыхай. Праўдзівая жмудрасцьз’яўляеццадарам Святога Духа, і набыць яе можна толькі шляхам сапраўднай хрысціянізацыі душы. Мудрасць выцякае з любові, усе ж іншыя цноты бяруць пачатак у мудрасці і да яе накіроўваюцца, узбагачаныя вопытам. Іншыя цноты — гэта пакора, шляхетная амбіцыя (усведамленне чалавекам сваёй годнасці), разважлівасць, сціпласць, стрыманасць, цярплівасць, працавітасць, цікаўнасць, мужнасць, руплівасць, вытрыманасць, паслухмянасць, шчырасць, лагоднасць, справядлівасць. спагадлівасць, выразумеласць (альтруізм), велікадушнасць і літасць.
Публікацыя аб хрысціянскіх цнотаху газеце пачынаецца з дылемы пакора — пыха. Пакора азначаецца як «цнота, праз каторую мы разумеем сябе за слабае, уломнае стварэнне. што без пабочнай помачы і сваёй шчырай працы не можа ўтрымацца на вышыні людскай годнасці»7. У гэтай дэфініцыі адлюстравана традыцыйнадагматычная думка пра першапачатковую грахоўнасць чалавека, якая (грахоўнасць) з’яўляецца вынікам падвойнасці чалавечай прыроды: чалавек складаецца з бессмяротнай душы і грэшнага цела, нізкія жаданні цела прэвалююць над высокімі памкненнямі душы.
Шлях набыцця пакоры — самапазнанне, рэфлексія. Самапазнанне абвяшчаецца вуглавым каменем падмуркаўсіх цнотаў, ггрызнаецца крыніцаю дабра, неабходнай пасылкай маральнай адказнасці чалавека. Апазіцыйная пакоры рыса характару пыха (гардыня), лічыцца чалавечай хваробай, асноўнаю крыніцаю зла на зямлі. У пацвярджэнне сваіх думак аўтар прыводзіць евангельскую сентэнцыю: «Пакора гграбівае неба, а гордым Бог супраціўляецца» і народную прымаўку: «Гарды варты пагарды».
Крайне дваістая тэалагічная ацэнка чалавека экспліцыруе не толькі грахоўнасць чалавечай прыроды, але і высокую сутнасць чалавека як вобраза і падабенства Божага. Данае азначэнне, адлюстраванае ў цноце «шляхетная амбіцыя», — ва ўсведамленні чалавекам сваёй высокай годнасці. Такое ўсведамленне, на думку аўтара, павінна ляжаць у аснове прэвентыўнага адмежавання ад грахоўных памкненняў і ўчынкаў. Высокая, богападобная сутнасць чалавека дэтэрмінуецца здольнасцю адрозніваць дабро і зло. Шлях набыцця цноты «шляхетная амбіцыя» — рэфлексія.
У разважаннях пра цноты робіцца акцэнт на катэгорыі меры. Пры перавышэнні меры цноты пераходзяць у заганы, г. зн. кожная цнота — сярэдзіна паміж дзвюма крайнасцямі.
6 Беларус. 1915. №5. 5 лют.
7 Беларус. 1914. № 4445. 30 кастр.
193
Здольнасць адрозніваць дабро і зло, якая кіруе ўсёй духоўнай дзейнасцю чалавека і складае рысу богападобнасці ў ім. фарміруе асобная цнота — разважлівасць. Аўтар артыкула адзначае, што ў працэсе разважлівасці задзейнічаны памяць, аб’ектыўнасць, свой і чужы вопыт, вынаходлівасць, розум (гэтая катэгорыя характарызуецца як «здольнасць выводзіць здаровыя навукі з разважання аб дадзенай рэчы»), а таксама празорлівасць, агляднасць, асцярожнасць. Разважлівасць, здольнасць распазнаваць дабро і зло, уплывае нарозум, які, у сваю чаргу, — на волю, а воля прымушае чалавекарабіцьтое, што разважлівасць прызнала добрым і патрэбным 8. Набыць жа цноту разважлівасці можна толькі праз вопыт, свой або чужы.
Такая рыса характару, як сціпласць, азначаецца як «цнота, каторая вучыць нас быць самімі сабой ды сцеражэ адусялякага падроблівання і ўдавання таго, чым не ёсць (...), вучыць трымаць у патрэбных межах усе свае справы і жаданні» 9. Аўтар падзяляе сціпласць натры разнавіднасці: сціпласць паводзін, знешняга выгляду і сціпласць жаданняў. Шлях набыцця гэтай рысы характару — аналіз сваіх спраў, слоў і думак.
Стрыманасць (праяўленне валявога акта як свядомай самарэгуляцыі дзейнасці і паводзін) характарызуецца як «цнота, каторая вучыць чалавека ў кожнай рэчы трымацца ў патрэбных межах (...), як разумнае панаванне над усімі схільнасцямі як цела, так і душы» 10. Стрыманасць непасрэдна звязаназ катэгорыяй меры. якой патрабуюць усе цноты, любыя дзеянні і праявы пачуццяў.
Рыса характару цярплівасць вызначаецца як «цнота, праз каторую спакойна зносім нягоды і няшчасці, якія нас сустракаюць» 11. У якасці часткі гэтай цноты вылучаецца нясквапнасць. У даным раздзеле ўстанаўліваецца прыярытэт веры над розумам і воляй: хоць патрэба цярплівасці выцякае са здаровага розуму, але гэтая цнота, на думку аўтара, амаль немагчымая без праўдзівай глыбокай рэлігійнасці; і наогул, кожная цнота становіцца яснейшай, калі яе развівае рэлігійны чалавекз мэтай падабацца Богу.
Ахоўным сродкам, аберагаючым ад кепскіх звычак і правіннасцяў, якія, на думку аўтара, «родзяцца з гультайства», выступае цнота працавітасці. Любая праца, калі яна не супярэчыць евангельскім запаведзям, лічыцца годнай справай. Катэгарычна асуджаецца градацыя працы на простую (нізкую) і годную (шляхетную).
Форма праяўлення пазнавальнай патрэбнасці, якая забяспечвае накіраванасць асобы на ўсведамленне мэтаў дзейнасці, садзейнічае арыентацыі, азнаямленню з новымі фактамі, больш поўнаму і шыбокаму адлюстраванню рэчаіснасці. ІДікаўнасць характарызуецца як «цнота, каторая пабуджае
8 Беларус. 1914. № 48. 27 лістап.
9 Беларус. 1914. №49. 4 снеж.
10 Беларус. 1914. №50. 11 снеж.
11 Беларус. 1914. №51. 18 снеж.
194
чалавека да пазнання розных рэчаў, у асобнасці новых, з усіх бакоў, каб не памыліцца ў выдаванні аб іх суду» 12. Зацікаўлены чалавек, на думку аўтара, валодае неабходнымі ў жыцці тэарэтычнымі ведамі і практычнымі навыкамі, «заўсёды парадзіць сваёй бядзе і другіх паратуе». Пры перавышэнні меры цікаўнасць пераўтвараецца ў заганныя рысы — пляткарства і інш. Апазіцыя цікаўнасці — нядбайнасць, якая наводзіць шматлікія беды на чалавека.
Гарт волі і энергіі для перамогі ўсіх цяжкасцей, якія сустракаюццаў жыцці. адпаведна аўтару публікацыі, дае такая станоўчая рыса характару, як мужнасць. Акцэнт робіцца на неабходнасці дэтэрмінацыі мужнасці этычным прынцыпам справядлівасці, які накладае на чалавека абавязак абараняць слабейшых.