• Газеты, часопісы і г.д.
  • Грамадскія ідэалы: Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 13

    Грамадскія ідэалы: Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню

    Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 13

    Выдавец: , ННАЦ імя Ф Скарыны
    Памер: 224с.
    Мінск 2002
    75.03 МБ
    Справяддівасць, этычны прынцып, выражаючы ацэнку паводзін, грамадзянскіх з’яў, вызначаецца як «цнота. якая наладжвае адносіны з людзьмі так. каб у іх не было ніякай крыўды, але каб кожнаму было аддадзена тое, што яму належыць» 13. Шлях набыцця гэтай цноты — барацьба з самалюбствам, вынікам якога, канстатуе аўтар, заўжды бывае крыўда людзей, бо самалюбівы чалавек не ўлічвае інтарэсаў акаляючых, засяроджаны толькі на сваёй асобе, кіруецца ў справах толькі сваімі інтарэсамі, сваёй карысцю, сваёй выгадай і нават не бачыць і не заўважае, як і калі крыўдзіць людзей. Прапануецца не ставіць у якасці галоўных каштоўнасцей жыцця грошы, матэрыяльныя і сацыяльныя выгады, сцерагчыся дробных крыўд, якія вядуцьдабольшых.
    Вышэйшай ступенню этычнага прынцыпу справядлівасці лічыцца спагадлівасць — здольнасць адчуваць бяду і няшчасце іншых яксвае ўласныя, патрэба аказваць людзям дапамогу 14.
    У якасці станоўчай рысы характару, рэгулюючай узаемаадносіны з людзьмі, вылучаецца і альтруізм, выразумеласць — сістэма каштоўнасных арыентацый асобы. пры якой цэнтральным матывам і крытэрыем маральнай ацэнкі з’яўляюцца інтарэсы іншага чалавека ці сацыяльнай групы. У тэксце альтруізм вызначаецца як цнота, «якая вучыць усе людскія справы і ўчынкі тлумачыць на добры бок, а калі навату чым выразна відаць благая воля, то і тады — выдаваць суд лагодны» 15.
    У гэтым артыкуле закранаецца і праблема паходжання граху. Абгрунтоўваючы альтруізм, аўтар канстатуе, што грэх у большасці выпадкаў выцякае не з благой волі, а з неразвагі. Гэтая думка гамалагічная сакратаўскай тэорыі этычнага рацыяналізму (яе дэфініцыя — веды ёсць дабро. амаральны ўчынак — вынік няведання ісціны). Альтруізм, на думку аўтара, як і ўсе іншыя цноты, патрабуе залатой сярэдзіны, бо празмерная «выразумеласць» вядзе
    12 Беларус. 1915. № 1. 7 студз.
    13 Беларус. 1915. № 13. 2 крас.
    14 Беларус. 1915. № 14. 9 крас.
    15 Беларус. 1915. № 1516. 23 крас.
    195
    да паблажлівасці, непаразуменне ж — да парушэння этычнага прынцыпу справядаівасці. Зыходзячы з пазіцыйхрысціянскага гуманізму, аўтар заяўляе, што трэба асуджаць грэх, але апраўдваць чалавека.
    Каштоўнай рысай характару, якая ўпрыгожвае чалавека і можа нават тварыць болей, чым цуды, лічыцца лагоднасць. Яна праяўляеццаў мяккіх, незласлівых адносінах да людзей розных рангаў, а таксама да жывёлы. Для набыцця гэтай цноты даюцца псіхалагічныя рэкамендацыі: усякім чынам змагацца з гневам, злосцю (прапануюцца наватаўтагенныя практыкаванні), не звяртаць увагі на розныя дробныя прыкрасці, якія заўжды сустракаюцца ў жыцці. Аўтар артыкула раіць таксама маліцца да Бога аб набыцці гэтай цноты і браць прыклад з Хрыста. які з' яўляецца ўзорам ціхмянасці, лагоднасці. пакоры.
    3 лагоднасцю шчыльна мяжуе літасць, «цнота, каторая вучыць людзей шанаваць жыццё, здароўе і ўсякае дабро не толькі людзей, сабе роўных або слабейшых, але таксама ўсякай жывой істоты, нават расліны» 16.
    Дасканаласць чалавечай асобы фарміруе і такая рыса характару, як велікадушнасць. Велікадушнасць праяўляецца ў бескарыслівай маральнай і матэрыяльнай дапамозе бліжняму, у здольнасці дараваць людзям крыўды. У якасці процілеглай рысы характару вызначаеццаскупасць. Крытыкуючы апошнюю, аўтар прыводзіць думку Цыцэрона: «Скупасць — гэта варыяцыя, каторая робіць чалавека нялюдскім і несправядлівым, акрутным да іншых і да сябе самога» 17. Але, ухваляючы велікадушнасць, аўтар засцерагае чытачоў ад неразумнай раскідлівасці.
    Станоўчая рыса характару — шчырасць — дэтэрмінуецца прынцыпамі праўдзівасці і сумленнасці. Але шчырасць, на думку аўтара, пры ўсёй сваёй вялікай значнасйі, у стасунках з людзьмі патрабуе пільнага кантролю розуму — пры перавышэнні меры яна прыносіць чалавеку шмат непрыемнасцей. Аўтар вучыць гаварыць праўду толькі там, дзе гэтага вымагае сумленне: абарона невінаватага, выкрыццё фалыпу і іншыя важныя прычыны. Бязмежную ж шчырасць. наяго думку трэба праяўляць толькі перад Богам. Апазіцьгйная шчырасці рыса, махлярства, абвяшчаецца д’ябальскай па паходжанню.
    У аснову цноты паслухмянасці кладуцца прынцыпы іерархічнасці. упарадкавання і гарманізацыі. На думку аўтара, чалавек павінен выказваць паслухмянасць перад Богам, бацькамі і свецкімі, вышэйшымі па статусу людзьмі. Супраціўленне іх волі вядзе да хаосу ў людскіх душах, у сем'ях, дзяржавах і іншых сацыяльных утварэннях.
    Для дасканаласці чалавеку патрэбна яшчэ і руплівасць, «цнота, якая пабуджае да добрых учынкаў, калі дая гэтага з’яўляецца магчымасць» 18. Але,
    16 Беларус. 1915. № 1920. 20 мая.
    17 Беларус. 1915. № 1718. 7 мая.
    18 Беларус. 1915. №3. 21 студз.
    196
    на думку аўтара, гэтая рыса характару прыносіць плён толькі пры наяўнасці іншых цнот, без якіх яна пераходзіць у легкадумнасць. Празмерная ж руплівасць уводзіць чалавека ў непатрэбныя клопаты.
    Перамагаць усе цяжкасці і перашкоды, якія сустракаюцца на шляху да дасканаласці, дапамагае вытрыманасць (вытрываласць) — рыса характару, «якая вельмі цяжка даецца людзям. Даная цнота таксама патрабуе залатой сярэдзіны, пры парушэнні якой пераходзіць ва ўпартасць або ў легкадумнасць».
    У гэтым артыкуле ўзнімаецца актуальнае пытанне неабходнасці ўсведамлення кожным чалавекам свайго прызначэння, мэты свайго жыцця, пад якімі маецца наўвазе імкненне да штораз большай, вышэйшай дасканаласці.
    У разважаннях пра цноты аўтар прытрымліваецца ідэі тэацэнтрызму — усе станоўчыя рысы характару ёсць сродак узаемасувязі асобы з Богам: яны ад Бога паходзяць і даЯго ж вяртаюцца, ведучы за сабою чалавека. Адпаведна гэтаму погляду, лепшая мэта фарміравання дасканалай асобы дэтэрмінуецца імкненнем чалавека падабацца Богу.
    Зыходзячы з пастулатаў веры і тэацэнтрызму, аўтар у аснову праграмы фарміравання духоўна дасканалай асобы кладзе таксама прынцыпы гуманізму, станоўчых маральнаэтычных каштоўнасцей, камунікатыўнасці чалавека з соцыумам. дыялектычную катэгорыю меры, вышэйшую форму самапазнання, рэфлексію (як самаацэнку, самакантроль праз супастаўленне сябе з пэўным ідэалам).
    Паводле матэрыялаў газеты, хрысціянскае адраджэнне чалавека, фарміраванне духоўна дасканалай асобы з’яўляецца першым галоўным крокам у комплекснай арганічнай праграме нацыянальнага адраджэння. Разам з гэтым нацыянальнае самаўсведамленне і нацыянальнае развіццё ў публіцыстычных матэрыялах «Беларуса» выступае дэтэрмінантаю дабра і шчасця народа і асобы. У артыкуле «Наша дарога» Д. Аніська адзначае: «Пакуль беларус не пойме, хто ён такі, пакуль у яго сэрцы не загарыцца мілосць да ўсяго беларускага. да тых пор ён будзе няшчасны, да тых пор усе намаганні яму дапамагчы будуць дарэмнымі» 19.
    Аўтары газеты адзначаюць таксама міраноснасць ідэі нацыянальнага адраджэння і яе высокую кулыурнахрысціянскую місію. Так, Б. Пачопка ў артыкуле «Чаму маем маліцца ў роднай мове» піша: «Мы адраджаемся не дзеля таго, каб ваяваць ці то з палякамі. ці з літвінамі. ці з расейцамі. ці яшчэ з кім іншым, але дзеля таго, каб стаць з гэтымі народамі як роўныя браты і разам з імі ісці да адзінай і супольнай усім народам мэты — праўдзівай культуры, здаровага поступу каралеўства Божага, аб каторым кожны дзень молімся ў пацерах»20. У гэтым артыкуле аўтар закранае праблему ўшчамлення
    19 Беларус. 1914. №26. 26 чэрв.
    :“ Беларус. 1915. № 2526. 3 ліп.
    197
    культуры беларускага народа. У аснове гэтай з'явы. на яго думку, ляжаць шавіністычныя тэндэнцыі мацнейшых народаў як праяўленне эгаізму пэўнага кола асобаў.
    Р. Кляновіч у артыкуле «Новы шлях» робіць вывад, што без нацыянальнай самасвядомасці не змогяшчэ развіцца ні адзін народ21. У артыкуле «Народнасць і войны» ён даследуе нацыянальную праблему, дае азначэнне этнасу — народнасці і, зыходзячы з ідэі тэацэнтрызму, развівае думку: «Народнасць — рэч святая, дадзеная нам ад Бога, і гэтай народнасці ніхто не мае права парушыць» 22. Асноўнай рысай. якая вылучае народнасць у асобны этнас. Р. Кляновіч лічыць народны характар. аблічча якога. на яго думку, напісана Боскай рукой. У гэтай публікацыі аўтар дае таксама азначэнне паняццям «патрыятызм» і «нацыяналізм». У нацыяналізме ён вылучае пазітыўны бок — як праяву ўсведамлення прыналежнасці да пэўнага народа, любові да яго — і негатыўны (шавінізм). Шавінізму, які называеццазвярыным нацыяналізмам, на думку аўтара, уласціва дэструктыўнае ўздзеянне на кулыуру іншых этнасаў («імкненне вырваць з другога народа ўсё багацце душы»), заснаваны ён на нянавісці і эгаізме асобнай часткі людзей.
    У артыкуле «Дзе прычына вайньг?» Р. Кляновіч выказвае думку, што гэтая ж заганная рыса характару. эгаізм. ляжыць і ў аснове розных канфліктаў і войнаў, таму што народы створаны па аналогіі з чалавекам 23.
    3 мэтаю фарміравання дасканалай асобы газета шмат увагі надавала барацьбе з адмоўнымі якасцямі чалавечага характару. На старонках «Беларуса» змяшчаліся карэспандэнцыі пра п’янства, гультайства, нядбайнасць і інш. заганы з указаннем канкрэтных адрасоў. Даныя эмпірычныя факты экстрапаліраваліся ў некаторых артыкулах і мастацкіх творах, апублікаваных у «Беларусе», на ўвесь народ. Некаторыя аўтары яўна перабольшвалі цемнату і амаральнасць простага люду. Такія крытычнаадмоўныя характарыстыкі народаўласцівы Р. Кляновічу, П. Раніцы і інш. П. Раніцаўапавяданні«Дакасцёла» прыводзіць казанне ксяндза, у якім той разважае пра грахоўнасць людзей. На думку аўтара. увесь народ наш хворы. Яго суцэльна апанавалі такія духоўныя хваробы, як нянавісць, зайздрасць. злосць. варожасць, падазронасць, непаразуменне, недавер да добрага слова і добрых ідэй, эгаізм, малавер’е і інш. Хворыя ўсе, ад старога да малога. Выйсце з такога трагічнага стану аўтар бачыць толькі ў адным — у дапамозе Усявышняга24.
    Над праблемаю паходжання граху ў артыкуле «Дзе прычына?» разважае Д. Аніська. На яго думку, прычына зла крыецца не толькі ў сапсаванасці натуры чалавека, але і ў цяжкіх абставінах жыцця (беднасці, нястачах).
    21 Беларус. 1914. №9. 27 лют.
    22 Беларус. 1914. №50. 11 снеж.
    23 Беларус. 1914. №49. 4 снеж.
    24 Беларус. 1913. №35. 21 лістап.
    198
    «Галодны чалавек, — канстатуе аўтар,— становіцца зверам, ён здатны на ўсякі праступак». У пацвярджэнне сваёй думкі Д. Аніська прыводзіць цытату з кнігі О. Палаў «Католіку чыне»: «Дабро душы вельмі часта залежыць ад дабра цела» 25. Гэтыя вывады з’яўляюцца нетрадыцыйнымі для хрысціянскай тэалогіі і адлюстроўваюць адраджэнскі падыход да праблемы чалавека.