• Газеты, часопісы і г.д.
  • Грамадскія ідэалы: Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 13

    Грамадскія ідэалы: Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню

    Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 13

    Выдавец: , ННАЦ імя Ф Скарыны
    Памер: 224с.
    Мінск 2002
    75.03 МБ
    Другой пасля Карана сакральнай крыніцай ісламу з’яўляецца Суна — прыкладжыцця прарокаМухамедаякузор і кіраўніцгва ддя ўсёй мусульманскай абшчыны. Суна складаецца з хадзісаў — надзейным чынам зафіксаваных паданняў аб словах і дзеяннях Прарока. Вось толькі некаторыя хадзісы прарока Мухамеда. Прарок казаў: «Будзьце міласэрнымі адзін да аднаго. і Бог будзе міласэрны да вас»; «Ніхто з вас не верыць пасапраўднаму, пакуль не пажадае свайму брату таго. што жадае самому сабе»; «Той, хто сыты, пакуль сусед яго галодны, той не вернік»; «Моцны не той, хто забівае іншых, сапраўды моцны той, хто кантралюе сябе ў гневе»; «Бог не судзіць цябе па твайму абліччу, выгляду. Ён уважліва ўзіраецца ў тваё сэрца, твае справы» і г. д.
    У ісламскім свеце няма дамоў для састарэлых. Клопат пра бацькоў у самы цяжкі перыяд іх жыцця лічыцца гонарам і нагодай для найбольшага духоўнага развіцця. Бог патрабуе, каб мы не толькі маліліся за сваіх бацькоў, але і ставіліся да іх з любоўю і пяшчотай і памяталі, што калі мы былі малымі дзецьмі, яны любілі нас больш, чым сябе. Маці карыстаецца павагай і пашанай. Прарок вучыў, што рай знаходзіцца «каля ног маці».
    Паводле ісламу, служэнне бацькам з’яўляецца абавязкам. Лічыцца недапуіпчальным выказваць якоенебудзь незадавальненне, калі пажылыя — не па сваёй віне — становяцца «цяжкімі». У Каране сказана: «I рашыў твой Гасподзь, каб вы не пакланяліся нікому, акрамя Яго, і будзьце добрымі да бацькоў. Калі дажыве ў цябе да старасці адзін з іх ці абое. то не кажы ім словы, якія могуць выклікаць незадавальненне, і не папракай іх, але звяртайся да іх з добрым словам» (сура 17, аят24).
    Як і хрысціянства. іслам дазваляе ваяваць для самаабароны. абароны веры і тых, хто быў сілай прымушаны пакінуць свой дом. Іслам устанавіў строгія правілы вядзення вайны, забараняючы знішчэнне мірных грамадзян, ураджаю. дрэў і жывёлы. 3 пункту гледжання іслама, несправядлівасць панавала б, калі б добрыя людзі не былі б гатовыя рызыкаваць жыццём за справядлівую справу. У Каране сказана: «Змагайцеся на шляху Алаха з тымі, хто змагаецца з вамі, але не пераступайце мяжы дазволенага — сапраўды, Алах не любіць тых, хто пераступае» (сура 2, аят 190).
    Такім чынам, ваяваць можна толькі ў крайнім выпадку, і наваттады неабходна выконваць умовы, вызначаныя Божым правам. Паняцце «джыхад» (свяшчэнная вайна) літаральна азначае «намаганне», «барацьба». Мусуль
    203
    мане вераць, што ёсць дватыпы Джыхаду. У другім значэнні ёнувасабляецца як унутраная барацьба з эгаістычнымі жаданнямі, як мэта дасягнення ўнутранага спакою.
    Беларускія татары, як і ўсе мусульмане, вераць, што жыццё на гэтым свеце ёсць не што іншае, як выпрабаванне, падрыхтоўка да будучага жыцця ў Царстве Нябесным. Вера ў Дзень суда, уваскрэсенне, рай і пекла з’яўляецца адной з асноў ісламу. Прарок вучыў, што ёсць гры рэчы, якія дапамагаюць чалавеку пасля яго смерці: міласціна, якую ён даваў, веды, якія ён перадаў іншым, малітвы, якія чытаюць за яго душу набожныя дзеці.
    Сёння татарскае насельніцтва нашай краіны ў пераважнай большасці размаўляе на беларускай мове. Паводле перапісу 1989 г. 8 тысяч татар назвалі роднай беларускую, а каля 2 тысяч чалавек запісалі роднай мовай татарскую, бо яны пасля вайны пераехалі ў Беларусь з Паволжа, Крыма, Сібіры.
    Вучоныя сцвярджаюць, што побыттатар і беларусаў амаль не адрозніваецца. Тым не менш мусульманская рэлігія дая беларускіх татар — гэта нацыянальная спадчына і крыніца этнічнага адраджэння. Іслам дае сваім вернікам пачуццё паўнаты і радасці жыцця, вучыць берагчы чалавека і навакольнае асяроддзе, гуманізуе сферу сямейнабытавых адносін, узбагачае культуру народа.
    Беларускія татары вывучаюць гісторыю свайго народа і сваёй радзімы — Беларусі, паважаюць нацыянальныя сімвалы, пад якімі разам з беларускім і іншымі народамі яны змагаліся супраць іншаземныхзахопнікаў і прыгнятальнікаў. Татары жывуць у міры і згодзе з усімі людзьмі нашай Беларусі. У сваіх штодзённых малітвах беларускія татары просяць Бога быць літасцівым і міласэрным да зямлі, на якой яны жывуць і якая ім стала радзімай, і да людзей, якіхтатары лічаць сваімі братамі.
    ТЭЗІСЫ
    Наталля Гарустовіч (Мінск)
    Наталля Лысова (Наваполацк)
    Яўгенія Саўчанка, Крысціна Калачова (Мінск)
    Ганна Сасноўская (Мінск)
    Наталля Гарустовіч (Мінск)
    ДЫНАМІКА ФУНКЦЫЙ МАСТАЦТВА
    Ў СУЧАСНАЙ САЦЫЯКУЛЫУРНАЙ СІТУАЦЫІ
    1.	Культура XX ст. не можа не быць культурай мас, яна далучае іх да некалі недаступнага працэсу асваення і ўтварэння грамадскіх і культурных форм.
    Паняцце «маса», якое набыло ў апошні час негатыўнае значэнне, неабходнае, каб звярну цца да аналізу такіх утварэнняў людзей, я кія неаднародныя, гетэрагенныя і таму выражаюць супярэчлівасць і разнастайнасць выяўленняў грамадскай свядомасці ў нашай краіне. Адметнай рысай свядомасці мас з’яўляецца наяўнасць стэрэатыпаў, амбівалентнасць ва ўспрыманні ідэй. сумяшчэнне процілеглых мэтаў і сэнсаў. Здольнасць шырокіх мас лепш засвойвань ідэю неаднародную можна бачыць сёння ў адначасовым вылучэнні процілеглых патрабаванняў: свабоды і «дужай рукі», дабрабыту і роўнасці. эканамічнай эфектыўнасці і сацыяльнай справядаівасці. Такая асаблівасць свядомасці не можа абвінавачваць масы, наадварот. аб’ектьгўная разнастайнасць ідэйу масе стварае неабходныя для грамадскагаразвіцця альтэрнатывы.
    2.	Масавы характар грамадства і панаванне масы ў духоўнай вытворчасці фарміруе грамадскую свядомасць. якая стварае ідэальны вобраз грамадства. I гэты настройпераносіццаў мастацтваі навуку, што паказвае панаванне масы ў іх дзейнасці. Мы не ведаем, дзе парываецца сувязь паміж масамі, дзяржавай і інтэлігенцыяй, каб вызначыць тую мяжу, за якой патрабаванні мас пераўтвараюцца ў неадэкватнае разуменне імі сваіх інтарэсаў. He аддаючы перавагі элітарнаму ці масавамуўспрыманню культуры, трэба звярнуць увагу на існаванне супярэчлівасці паміж імі і на магчымасць яе вырашэння не шляхам выбару адной з пазіцый, а шляхам паступовага ўзаемадзеяння масавых густаў і густаў стваральнікаў культурных каштоўнасцей. Дачыненне мас да сацыяльнага і культурнага працэсаў ажыццяўляе ідэалы сацыяльнай справядлівасці і павышае адказнасць дзеячаў культуры за іх вынікі. Сёння, калі сацыяльныя працэсы неяк адмяжоўваюцца ад актыўнага ўдзелу мас, культура ўвогуле і мастацтва асабліва набываюць новую адказнасць у выкананні сваіх функцыйу грамадстве.
    3.	Сяродразнастайных азначэнняў сутнасці культуры яктэхналогіі чалавечайдзейнасці,яеуніверсальнайуласцівасці(В. Е. Давідовіч, Ю. А. Жданаў), як сістэмы каштоўнасцей (Н. 3. Чаўчавадзе), як спецыфічнага спосабу чалавечайдзейнасці (Э. С. Маркаран), як фарміравання чалавека і яго грамадскіх сувязей (В. М. Мяжуеў) апошняе разуменне больш відавочна выступае як
    207
    агульнае, не процілеглае астатнім, абагульняючае іх. Кулыураўспрымаецца і якдругая прырода. створаная чалавекам другая рэальнасць.
    Паняцце мастацкай рэальнасці —у спосабе адлюстравання жыцця ў мастацтве; мера рэалістычнасці мастацкага твора вызначаецца не тоеснасцю з рэаліяй. а будаваннем такой рэаліі, па якой можна вымяраць сапраўднае жыццё. Светпачуццяў. які выхаваны сапраўднайкультурай, індывідуальны і ўлічвае і інтарэсы, і пачуцці ўсіх тых, хто жыве ў сапраўдным свеце. Фарміраванне гэтага сапраўднага свету і ёсць практычнадухоўная місія культуры.
    4.	М. ЛіўшыціМ. Ільянкоў сцвярджаюць, што мера рэальнасці вызначаецца яе адлюстраваннем у ідэальным. яе адпаведнасцю ідэалам. якія прыведзены ў ідэальным. Такім чынам. калі ідэальнае ў мастацтве выступае мерай рэальнага. зразумелыя наступныя грамадскія функцьп мастацтва:
    Праз мастацтва людзі засвойваюць меру рэальнага, іншымі словамі, сваё стаўленне да рэальнасці. Сфарміраваныя праз мастацтва адносіны да жыцця адрозніваюцца ад рэальна сфарміраваных жыццём адносін да сябе. Гэта адрозненне —у вострым адчуванні ідэалу. цудоўнага, справядлівага, які ствараецца толькі мастацтвам, калі жыццё часцей прымушае ўступаць у кампрамісы, ствараць іншую «меру рэальнасці» — жыццёвую, якая зусім не адпавядае вялікім прыкладам мастацгва.
    Мастацтва стварае «род быцця», які можна перажываць, у якім можнадухоўнажыць(В. П. Іваноў).Уцёкіаджыццяўмастацтва — адназмагчымых ілюзій рэальных паводзін, але не задача мастацтва, якое разумее ўмоўнасцьсваёйрэальнасці. У Талстогаці Дастаеўскагаўцячы нельга, яны, наадварот, звяртаюць да жыцця, вымушаюць думаць аб ім. Вялікія магчымасці ўцёкаў аджыцця ствараюць духоўныя сурагаты, напрыкладтэлевізійныя серыялы ці іншыя творы, якія ўжо нават не вымяраюцца толькі мастацкімі меркамі, а паўстаюць як сурагаты ідэалогіі. рэлігіі.
    Паняцце ідэальнага пры характарыстыцы прадуктаў кулыуры дапамагае зразумець, што культура — гэта не развіццё здольнасцей чалавека, яна — іх фарміраванне. Навука і мастацтва адкрываюць прасторы ў фарміраванні ідэалаў, у якім яны самі ўдзельнічаюць.
    5.	З’яўленне такой масавай аўдыторыі, якую дае сёння наша грамадства. мяняе многія традыцыйныя формы сувязі з народам як спажыўцом культуры, а таксама і эстэтычныя каноны, утварае новьгя віды і жанры мастацтва. нават такія,у якіх страчаны эстэтьгчны зместабо яны выкарыстоўваюццаяк прапаганда адметнага вобраза пачуццяў, думак ці стылю жыцця, нясе ў сабе нейю ідэалагічны змест. Страта мастацкасці ў выніку негатыўна ўспрымаецца публікай. Масавыя чытацкая, глядацкая. слухацкая аўдыторыі не дазваляюць сёння гаварыць пра твор без уліку яго грамадскага ўспрымання, але і не дазваляюць звесці гэтую адзнаку выключна да яго. Навучыцца дыялогу з масай, уменню слухаць яе сапраўдны голас — важнейшая мэта духоўнай вытворчасці. (Федотава В. Г. Практнческое н духовное освоенне действнтельностя. М., 1991).
    208
    Наталля Лысова (Наваполацк)
    ЛЕТАПІСНАЯ ІДЭЯ
    БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ
    Вывучэнне спосабаў адаюстравання рэальных прасторавачасавых сувязей на старонках нацыянальнага тэксту дае магчымасць дакрануцца да ментальных асаблівасцей беларусаў, адметнасці іх светаўспрымання, ідэаграфічнавобразнай сістэмы тлумачэння свету, што, у сваю чаргу, можа быць падставай для мэтанакіраванага фарміравання і прапаганды нацыянальнай ідэі.
    Традыцыйная асаблівасць, ці вядучы напрамак, беларускай літаратуры — у імкненні адлюстраваць рэальны хранатоп дзеянняў і з’яў, у біяграфічнасці шматлікіх твораў літаратуры, біяграфічнасці ў шырокім сэнсе гэтага слова: біяграфія асобы, сям’і, роду, краіны. 3 «летапісу перажытага» (азначэнне творчасці раннягаЯ. Коласа, дадзенае А. Адамовічам), з бытапісання пачынаецца шлях нацыянальнай літаратуры ў XX ст.