Грамадскія ідэалы: Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню
Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 13
Выдавец: , ННАЦ імя Ф Скарыны
Памер: 224с.
Мінск 2002
182
АленаЯскевіч (Мінск)
ТЭАРЭТЫК СТАРАБЕЛАРУСКАГА КРАСАМОЎСТВА
Іаанікій Галятоўскі (? 2 студзеня 1688 г.) — буйнейшы беларускі пісьменнік другой паловы XVII ст., тэарэтыкгамілетыкі і красамоўства, энцыклапедычнадасведчаны вучоны, заснавальнік марыялагічнай традыцыі ва ўсходнеславянскай і балгарарумынскай кніжнасці, бліскучы рытар і экзегет, рэктар КіеваМагілянскай духоўнай акадэміі, архімандрыт НоўгарадСеверскага, потым Чарнігаўскага Успенскага Ялецкага манастыра. Бацькі яго паходзілі з Піншчыны
3 выдатнай кагорты пісьменнікаўпадзвіжнікаў XVII ст. I. Галятоўскага вылучае боганатхнёны талент, багатая і каларытная старабеларуская мова, даходлівая, эмацыянальна і экспрэсіўна насычаная манеравыкладання. Нездарма лічылася, што лепшыя творы эпохі барацьбы за святаайцоўскую веру (другая палова XVII ст.) належаць пяру архімандрыта Іаанікія. У яго тэарэтычных працах назіраецца трансфармацыя сціплай гаміліі ва ўзвышанае, тэалагічна змястоўнае і грамадска надзённае казанне. Узбагаціўшы пропаведзь міфалагічнымі супастаўленнямі, I. Галятоўскі дасягае яе асаблівай вобразнай выразнасці і моцнага ўздзеяння на чытачоў. Настаўнікам, які вылучыў у якасці свайго энергічнага памочніка і паплечніка гэтага мяккага, працалюбівага, сціплага, лагоднага і надзвычай здольнага чалавека, стаў архіепіскап, ахоўнік прастола кіеўскіх мітрапалітаў Лазар Барановіч. На апошнім курсе акадэміі I. Галятоўскі прымае манаскі пострыг і едзе на Піншчыну ў Купяціцкі манастыр, дзе ігумнам быў архіепіскап Лазар. Неўзабаве інак Іаанікій узводзіцца ў сан настаяцеля Купяціцкага манастыра. У сваю бытнасць рэктарам КіеваМагілянскай духоўнай акадэміі Барановіч пераводаіць настаяцеля Іаанікія ў Кіеў выкладчыкам. 3 31 снежня 1659 па 1662 г. іераманах Іаанікій — рэктар КіеваМагілянскай духоўнай акадэміі і ігумен КіеваБрацкага манастыра. У 1662 г. ім знойдзена і ўрачыста ўнесена ў новую акадэмічную царкву цудадзейная Брацкая ікона Божай Маці.
У перыяд вострай міжканфесійнай і нацыянапьнавызваленчай барацьбы I. Галятоўскі ўздымае старабеларускую пропаведзь на недасяжную вышыню сваёйкнігай«Ключразумення»(1659,1660,1663,1665)ібагаслоўскапедагагічным тракгатам «Наука, албо Способ зложеня казаня» (фактычна падручнік па гамілетыцы Новага часу). I. Галятоўскі заклікаў так прамаўляць, каб усе людзі разумелі. што ў павучэнні паведамляецца. бо якім мудрым прапаведнікам ні быў Іаан Злагавуст. але і яму адна жанчына выгаворвала за цяжкую па зместу гамілю.
183
I калі многія праваслаўныя святары з Заходняй і Цэнтральнай Беларусі, правабярэжнай Украіны ўпотай падтрымліваюць унію, менавіта гурток Л. Барановіча і I. Галятоўскі, як яго найбольш таленавіты прадстаўнік, шчыра адстойваюць праваслаўе ад нападаў католікаў і уніятаў. У 1676 г. бьша надрукавана «Бяседа Белацаркоўская», якая зафіксавала факт дысгтуту ў прысутнасці караля Яна Казіміра езуіта Андрыяна Пякарскагаз I. Галятоўскім і перамогу апошняга(І663 г.).
Для XVII ст. характэрна асаблівае ўшанаванне цудадзейных ікон Божай Маці, бо менавіта Царыца Нябесная сваім святым умяшальніцтвам у 1676 г. выратавала Рэч Паспалітую і Вялікае Княства Літоўскае ад турэцкага палону. Сярод кніг I. Галятоўскага марыялагічнайтрадыцыі аповесць пра445 цудаў ад ікон Багародзіцы з прысвячэннем кузіне П. Магілы Ганне Патоцкай «Неба новае з новымі зорамі створанае» (на старабеларускай і польскай мовах, (Львоў, 1665; Чарнігаў, 1677; Магілёў, 1699;Масква, 1849,1851,1997 — адпаведна на рускай мове) і «Скарбніца пажытачная» пра цудадзейную ікону Божай Маці ЯлецкаЧарнігаўскую (НоўгарадСеверскі, 1676). Паводпе хадайніцгва свайго апекунаЛ. Барановіча Іаанікій атрымлівае блаславенне на Ялецкую архімандрыю. На Чарнігаўшчыне збірае ён мясцовыя паданні, што лягуць у аснову «Скарбніцы пажытачнай» (32 цуды ад іконы Ялецкай Адзігітрыі). Асабліва ўшаноўваў чарнігаўскі архімандрыт Купя ціцкую ікону Багародзіцы якуладкавальніцу яго ў юнацтве і маладосці. Пячэрскую святыню, што надавала мудрасць у сталым узросце, Ялецкі абраз Царыцы Нябеснай. якая апекавалася ім у старасці.
У 1667 г. падаручэнню Л. Барановіча архімандрыт Іаанікій едзе насваю радзіму ў ВКЛ. каб агітаваць за абранне на польскі трон царэвіча Аляксея Аляксеевіча.
Адзін з найвядомейшых твораў пісьменніка, «Месія праўдзівы» (Кіеў, 1669), напісаны ў тактоўнай і стрыманай манеры як рэакцыя на з’яўленне сярод яўрэяў ілжэмесіі Сабатая Цві з мэтай засцерагчы суайчыннікаў ад захаплення іудзейскай ерассю. У жніўні 1669 г. чарнігаўскі архімандрыт суправаджае па вяртанні з Масквы ў Егіпеталександрыйскага патрыярха Пасія, які, дарэчы, наведаў Ялецкі манастыр і наватспыніўся там. У канцы 1670 г. I. Галятоўскі па царкоўнагаспадарчых справах быў у Маскве, дзе надоўга запомніўся сваімі казаннямі і прывітальным словам да цара. У канфлікце Л. Барановіча і празмерна выбітнога Сімяона Адамовіча, нягледзячы на сваю асцярожнасць і стрыманасць, як сумленны чалавек чарнігаўскі архімандрыт прымае бок настаўніка. У 1678 г. (НоўгарадСеверскі) выходзіцьу светтрактат а. Іаанікія «Старая Царква». Як буйнейшы палеміст узроўню Хрыстафора Філалета (Бронскага), славутага аўтара «Апокрысіса» і абаронцы нацыянальнай незалежнасці, чарнігаўскі архімандрытвымушаны быў напісаць працу, накіраваную не толькі супраць паклёпніцкіх твораў езуітаў — «Старой Веры» Паўла Бенядзікта Боймы, але і супраць «Трыбунала» Міколы Ціхановіча.
184
Дзеля гэтага ён быў спецыяльна выкліканы з ВКЛ у Чарнігаў. Кніга прысвечана Л. Барановічу, у прадмове згадваюцца факты з біяграфіі архіепіскапа.
У 1683 г. выходзіць лепшы твор другой паловы XVII ст. «Фундаменты» I. Галятоўскага. Гэта — надзвычай надзённы на той час твор, з дынамічнымі сюжэтнымі эпізодамі з гісторыі дыспутаў пра filiogue, згадваннем прычын шлюбаў польскіх каралёў і ўсходнеславянскіх князёўнаў, фрагментамі жыцій праваслаўных святых, крыўдаў праваслаўных католікамі: здзек над памерлымі, забарона прычашчаць хворых, выгнанне святароў з храмаў, пакутніцкі адыход А. Філіповіча(калі св. свечы гарэлі на яго магіле), палітыка I. Кунцэвіча.
УтворахІ. Галятоўскага(гэта — адзнакалітаратурыНовага часу), як у паэме I. Ужэвіча «Вобраз цноты і славы», прысутнічае новы персанаж, ужо абавязковы ддя XVII ст., — крытык Заіл. У «Фундаментах» а. Іаанікія галоўны герой пахрысціянску зміраецца перадворагамі (заіламі), як вучыў ап. Павел, згадваючы пры гэтым, што Заіл, які высмейваў Гамера, быў павешаны Пталамеем. «Фундаменты» сталіся настолькі праўдзівымі і дакументальнымі, што каталіцкауніяцкаму боку не было чым іх аспрэчыць. У 1679 г. з падзякаю Ялецкай цудадзейнай іконе Адзігітрыі, якая разам з Нябеснымі Воямі абараняла Чарнігаўскую архімандрыю ад туркаў (на свята Успення з'явілася Багародзіца з воямі ў небе), друкуецца «Лебедзь з пяццю пёрамі»1. У творы чарнігаўскага архімандрыта цьпуеццаўрывакз «Вызваленага Іерусаліма» Т. Таса прахцівасць і жорсткасць мусульман. Аўтар гамалеі заклікае не толькі да лучнасці ўкраінцаў, беларусаў, палякаў, рускіх супраць туркаў, але і да вызвалення паўднёвых славян, румын і малдаван ад асманскага прыгнёту. Супраць магаметан — і «Алкаран» (Чарнігаў, 1683), прысвечаны царам Іаану і Пятру Аляксеевічам. 3 пазіцый выкрыцця сутнасці арыянства (католікі ад II. Скаргі і пазней абвінавачвалі праваслаўных у падтрымцы гэтай ерасі) напісаны Галятоўскім «Алфавіт» (своеасаблівы дыялог праваслаўнага і арыяніна) і «СафіяМудрасць». «Алфавіт», датаваны 23 чэрвеня 1681 г.,змяшчаевершІ. Галятоўскага,уякімаўтар зазначае, што цярпліва пераносіць нястачы і цяжкую працу з надзеяй увайсці ў Царства Божае. Сярод апошніх твораў старабеларускага пісьменніка — «Богі паганскія» (1686), з прысвячэннем царэўне Сафіі, і «Душы памерлых людзей» (Чарнігаў, 1687). Якзгадваюць хронікі, славагэтагабагасловадасягаланетолькі славянскіх і заходнееўрапейскіх святароў, але і двароў свецкіх уладароў.
У сувязі з прыярытэтным вывучэннем феномена старабеларускага ўплыву на славянскія і цэнтральнаеўрапейскія культуры, распачатым працэсам
1 Гл.: Беларускі праваслаўны каляндар за 1997 г. Мн., 1996. С. 149157; Вомперскмй В.П. Рнторнкн в Росснн XVI1XV1II вв. М., 1988. С. 2728; Канловскнй Д. 11. Голятовскнй. Внльно, 1884; Карташов A. В. Очеркн по нсторнн русской церквн. М., 1991. С. 289; Костомаров Н. 14. Русская нсторня в жнзнеопнсаннях ес главнейшнх деятелей. М., 1991. С. 355379; Мнтрополнт Евгеннй (Болхвнтанов). Словарь (нсторнческнй) о бывшнх в Росснн пнсателях духовного чнна грекоросснйской церквн. М., 1995. С. 130132; Сумцов Н. Ф Лоанннкнй Галятовскнй: к нсторнн южнорусской лнтературы XVII в. Харьков, 1885. С. 184.
185
праслаўлення і кананізацыі мітрапаліта Пятра Магілы гуманітарная навука асаблівую ўвагу надае асэнсаванню падзвіжніцкай дзейнасці будучага свяціцеля, яго багаслоўскай і літаратур най спадчыны, а таксама і творчасці паплечнікаў гэтага выдатнага рэлігі йнакультурнага дзеяча ВКЛ і Рэчы Паспалітай.
Справу П. Магілы падтрымалі і плённа прадоўжылі ў арганізацыйным і рэлігійнаасветніцкім аспекце два выдатныя старабеларускія пісьменнікі XVII ст. Л. Барановічі I. Галятоўскі.
I. Галятоўскі свой талент выдатнага гамілета, творчыя здабыткі тэарэтыка красамоўства (яго навуковыя распрацоўкі ў галіне стылістыкі і паэтыкі не страцілі надзённасці і ў наш час) шчодра перадаваў навучэнцам КіеваМагілянскай акадэміі.
Экскурс у гісторыю мастацтваў паказвае, што ўласна рыторыка як навука аб аратарскай прозе прыгожага пісьменства ўзнікла ў Старажытнай Грэцыі (V ст. да н. э.) у выніку адасаблення яе ад паэтыкі зза больш жыццёвага і рэальнага характару мастацкага матэрыялу, што ўносіўся новымі празаічнымі жанрамі, Паэтыка была вымушана пацясніцца ў сваіх пазіцыях, за ёй замацаваўся статус навукі аб уяўным, выдуманым. Тады ж сфарміраваліся дваасноўныя віды красамоўства: палітычнае і панегірычнае (урачыстае), узнік класічны аратарскі стыль на спалучэнні вычварнай мастацкай пышнасці (азіянізм) і асаблівай квяцістасці мовы (атакізм). Але ні дзеячы другой сафістычнай хвалі (Дзіён Хрысастом, Элій Арыстыд), ці навату пазнейшы рымскі час яе буйнейшы практык і тэарэтык Цыцэрон не змаглі прадухіліць крызісу рыторыкі. выраджэння яе змястоўнага боку, панавання сафістыкі. прыёмаў доказу дзеля доказу.