Грамадскія ідэалы: Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню
Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 13
Выдавец: , ННАЦ імя Ф Скарыны
Памер: 224с.
Мінск 2002
Галоўнымі рэлігійнымі плынямі ў час існавання Вялікага Княства Л ітоўскага і Рэчы Паспалітай былі уніяцтва і каталіцызм. Менавіта гэтыя дзве рэлігіі найбольш плённа ўздзейнічалі на фарміраванне беларускай нацыянальнай самасвядомасці.
Сённяшні ўзровень нацыянальнай самасвядомасці студэнцкай моладзі, як сведчаць вынікі сацыялагічнага даследавання, невысокі. Але ж, параўноўваючы вынікі сацыялагічнага даследавання 19951997 гг. з вынікамі 19901992 гг.. сёння можна заўважыць некаторы рост нацыянальнай самасвядомасці. Так. назіраецца цікавасць моладзі да сваёй гісторыі, даўжо вядомых фактаў і да яшчэ невядомьгх фактаў і падзей.
Сёння большасць рэспандэнтаў усё часцей усведамляе, што паняцце «Радзіма» паходзіць ад слова «род», і лічыць сваёй Радзімай месца. дзе нарадзіліся самі і дзе жылі і нарадзіліся іх продкі. А гэтазначыць, расце пачуццё патрыятызму, любові да свайго краю, да сваёй Бацькаўшчыны.
Росту нацыянальнай самасвядомасці спрыяюць веданне моладдзю нацыянальных герояў, знакамітых гістарычных асоб і гонар за іх вялікія справы. Калі ў 19901992 гг. такімі гістарычнымі асобамі для многіх рэспандэнтаў з'яўляліся Пётр 1, Кацярына II, А. Сувораў, то сёння моладзь называе такіх гістарычнах асоб, якФ. Скарына, Ефрасіння Полацкая, С. Будны, В. Цяпінскі, К. Каліноўскі, Вітаўт. Гэта значыць, адзначае менавіта дзеячаў беларускай гісторыі.
173
Адной з асноўных прычын павольнага росту нацыянальнай самасвядомасці студэнцкай моладзі сёння з’яўляецца адсутнасць дзяржаўнай падтрымкі ў гэтым працэсе. За гады русіфікацыі беларуская мова страціла свае асноўныя функцыі. I адраджэнне гэтых функцый сёння не можа ісці натуральным шляхам. без падтрымкі з боку кіруючых органаў улады. Падняць прэстыж беларускай мовы можна толькі тады, калі на ёй будуць размаўляць першыя асобы дзяржавы.
Вядомы рускі педагог К. Д. Ушынскі сцвярджаў, што толькі тое выхаванне дабратворнае. якоеабаггіраецца на нацыянальныя карані. Сёння сярэдняя і вышэйшая школы павінны быць пасапраўднаму нацыянальнымі, больш актыўна павінны ўкараняцца ў сістэме аду кацыі асноўныя артыкулы Закона аб мовах і Закона аб адукацыі.
Нацыянальнасвядомы чалавек — патрыёт. Ён любіць свой край, народ. культуру, літаратуру, мову; дбае пра эканамічныя. палітычныя, культурныя і іншыя інтарэсы свайго народа, з павагай і цікавасцю ставіццадасвайго мінулага, сваёй сучаснасці і будучыні.
Нацыянальна свядомы чалавек імкнецца як мага глыбей пазнаваць культурныя вартасці свайго народа. ён шануе і падтрьгмлівае добрыя нацыянальныя традыцыі і прыгожыя звычаі.
Таму сёння кіруючыя дзяржаўныя органы. зацікаўленыя ва ўмацаванні дзяржаўнага суверэнітэту, павінны садзейнічаць фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці грамадзян, асабліва моладзі. Сёння павінны ваўсіх навучальныхустановах чытацца ў дастатковым аб’ёме дысцыпліны «Краязнаўства» і «Беларусазнаўства».
Многія выкладчыкі не ўспрымаюць беларускую мову як дзяржаўную мову і тым самым з’яўляюцца асноўным тормазам у фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці сваіх навучэнцаў. Таму сёння аднойз асноўныхзадач вышэйшай школы павінна быць задача выхавання нацыянальных педагагічных кадраў з высокімузроўнем нацыянальнай самасвядомасці і нацыянальнай годнасці.
Наша моладзь павінна часцей ставіць пытанне: куды мы ідзём, якую краіну мы будуем? I адказы на гэтыя пытанні трэба шукаць у гісторыі і культуры Беларусі. яе рэлігіі. Таму сёння патрабуюць перагляду многія дзяржаўныя стандарты. вучэбныя праграмы, падручнікі, асабліва праграмы і падручнікі па нацыянальнай гісторыі і культуры.
Рост рэлігійнай самасвядомасці азначае больш актыўнае ўключэнне касцёла, царквы ў фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці моладзі.
Сёння, на наш погляд, трэба на беларускім тэлебачанні зрабіць рэгулярную праграму па хрысціянскай этыцы, а такія касцёлы, як касцёл св. Алены і св. Сымона(Чырвоны касцёл)зрабіць культурнаасветніцкім цэнтрам (касцёл, дарэчы, ужо часткова выконвае гэтыя функцыі).
Вяртанне моцна асіміляванага беларускага народа да сваіх каранёў — працэс вельмі цяжкі і складаны. I сёння ўсяму беларускаму народу, і ў першую
174
чаргу моладзі, трэба зразумець, што ўвайсці як у еўрапейскую, так і ў сусветную цывілізацыю можна толькі з высокім узроўнем нацыянальнай самасвядомасці, з цвёрдым уяўленнем пра сябе, як пра самабытны, самастойны народ.
175
Святлана Зыгмановіч, Валянціна Саітава (Мінск)
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ БІБЛІЯТЭКА БЕЛАРУСІ ЦЭНТР БІБЛІЯГРАФІЧНАГА АСВЕТНІЦТВА
Шматвяковая кніжная культура беларусаў сведчыць. што наш народ заўжды любіў і шанаваў чытанне. Вялікія кніжнікі, такія як Ефрасіння Полацкая. Ф. Скарына і тысячы іншых вядомых і такіх, чые імёны забыліся, у мінулым і сёння імкнуліся і імкнуццазрабіць здабыткі духоўнай культуры, адлюстраваныя ў кнізе, зразумелымі і даступнымі для ўсіх людзей, прывіць нават не атрымаўшым добрай адукацыі, схільнасць да чытання. Аднак не толькі выдатныя і інтэлігентныя людзі выступалі як кніжныя асветнікі. Адметнасць асветніцтваў нашай краіне ў XX ст. у тым. што буйнейшым яго цэнтра.м стала Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
Створаная ў 1922 г. (позна, калі разглядаць у сусветным кантэксце развіцця данагатыпу бібліятэк), гэта першая заўсю гісторыю Беларусі на яе тэрыторыі галоўная навуковая публічная бібліятэка пачала развіваць усе функцыі, характэрныя для нацыянальных кнігасховішчаў: хутка назапашваліся фонды нацыянальных дакументаў, як выдадзеных натэрыторыі рэспублікі, так і за яе межамі, крыніц інфармацыі па ўсіх галінах ведаў, наладжвалася бібліятэчнабібліяграфічнае абслугоўванне ў розных формах, ствараліся крыніцы нацыянальнай рэтраспектыўнай бібліяграфіі і інш. Гэтыя функцыі, падкрэслім яшчэ раз. былі і на сённяшні дзень застаюцца тыповымі для нацыянальных бібліятэк розных краін свету. Месца, роля і функцыі нацыянальных бібліятэк на працягу XIX і XX стст. застаюцца прадметам пастаяннага вывучэння і аналізу з боку найвядомых арганізатараў і даследчыкаў бібліятэчнай справы і нават міжнародных органаў (ЮНЕСКО, ІФЛА і інш ), і па гэтай праблеме існуе вялікая колькасць публікацый. Прывядзём прыклады: у выдадзенай у Лондане Бостане (1977) інструкцыі па кіраўніцтву развіццём нацыянальнага бібліятэчнага і інфармацыйнага абслугоўвання прыведзены наступныя функцыі Навуковай бібліятэкі: як асноўнага кнігасховішча і цэнтра апрацоўкі і абслугоўвання для ўсіх айчынных выданняў, выданняў экстэрыёрыкі і замежных матэрыялаў; складальніка нацыянальнай бібліяграфіі; цэнтра ўнутранага і міжнароднага абмену выданнямі і інфармацыяй; цэнтра каардынацыі бібліятэчнага абслугоўвання. Восем функцый НБ і акрэсленне гэтага тыпу бібліятэк падала вядомы бібліятэказнаўца Н. I. ІДюліна ў манаграфіі «Нацнональная бнблнотека» (1988). Аднак ні ў прыведзеных прыкладах, ні ў іншай літаратуры не сустракаецца функцыя дідліяграфічнага асветніцтва, якую
176
мы вылучылі ў дзейнасці НББ. Н. Цюліна, як і многія іншыя даследчыкі, слушна адзначала, што ў складзе функцый канкрэтнай НБ могуць быць функцыі, выкліканыя ўмовамі дзейнасці, асаблівасцямі культурнага развіцця і г. д. Добра вядоматаксама, што на канцэпцыю нацыянальнай бібліятэкі прыкметны ўплыў аказвае асоба яе кіраўніка. У замежным бібліятэказнаўстве даследчыкі разглядаюць развіццё нацыянальнай бібліятэкі ў перыяд дырэктарства пэўнага кіраўніка. Прэтэндэнт на такую пасаду прапануе канцэпцыю развіцця НБ.
Неабходна адзначыць, што першы дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі (тады Дзяржаўнай бібліятэкі БССР) I. Б. Сіманоўскі таксама аказаў значны ўплыў на яе адметнасць. Выдатны арганізатар і знаўца бібліятэчнабібліяграфічнай справы, I. Сіманоўскі ўпершыню ў дзейнасці бібліятэкі такогаўзроўню ўбачыў магутны патэнцыял для развіцця новай функцыі — папулярызацыі ведаў сярод шырокіх колаў насельніцтва, чытачоў усёй краіны. (Вядома, што да метадаў і форм папулярызацыі граматнасці і ведаў звярнуліся бібліятэкі для народа ў другой палове XIX ст. і больш актыўнаў XX ст., калі пачалі стварацца цэлыя сеткі публічных бібліятэк. Такія бібліятэкі ў некаторых краінах называлі народнымі універсітэтамі. Аднак гэта дзейнасць не распаўсюджвалася сярод навуковых бібліятэк, тым больш нацыянальных).
Як чалавек і кіраўнік, захоплены ідэямі сацыялістычнага будаўніптва, Сіманоўскі ў 2030я гг. палітыкаасветную прапаганду лічыў важнейшай сярод усіх папулярных ведаў, і гэта паўплывала на характар і змест асветніцкай дзейнасці бібліятэкі. Пунктгледжання I. Сіманоўскага актыўна падтрымалі вядомыя дзеячы бібліятэчнабібліяграфічнай справы СССР Л. Н. Трапоўскі, О. Э. Вольцэнбург і інш. Аднак расійскія бібліёграфы цэнтрамі прапаганды кнігі бачылі спецыяльныя бібліяграфічныя інстытуты, і такія інстытуты дзейнічалі ў РСФСР (удаваенны час паслядоўна працавалі Інстытутрэкамендацыйнай бібліяграфіі, Крытыкабібліяграфічны інстыту г, Навуковадаследчы інстытутбібліятэказнаўства і рэкамендацыйнай бібліяграфіі).
I. Сіманоўскі ж ўпэўнена сцвярджаў, што дзяржаўная рэспубліканская, як і масавая бібліятэка, павінна здзяйсняць палітыкаасветную прапаганду.
Здзейсніць самую ідэю для ДБ БССР, відавочна, магчыма было толькі выкарыстоўваючы бібліяграфічную інфармацыю і менавіта з дапамогай рэкамендацыйнай бібліяграфіі, метадалогія і тэхналогія якой традыцыйна абумоўліваліся асветніцкімі мэтамі. Таму ў 1932 г. у ДБ БССР была створана група па рэкамендацыйнай бібліяграфіі, укамплектаваная лепшымі кадрамі, якія, дарэчы, сталі першымі аспірантамі ў нашай рэспубліцы ў галіне бібліятэчнай справы. Такім чынам, упершыню галоўная навуковая бібліятэка краіны ўзяла на сябе абавязак бібліяграфічнага асветніцтва — адмысловую функцыю, здзяйсняемую ранейтолькі масавымі бібліятэкамі і выдатнымі асветнікамі, як X. Д. Алчэўская, М. А. Рубакін.
177
ДБ БССР пачала выдаваць разнастайныя па форме і прызначэнню рэкамендацыйнабібліяграфічныя матэрыялы, надаючы адпаведнае значэнне грамадскапалітычнай тэматыцы, пытанням сацыялістычнага будаўніцтва. якія на доўгія дзесяцігоддзі склалі ядро ведаў, што даводзіліся да грамадзян з дапамогай сістэмы ідэалагічнай работы, адукацыі і іншымі сродкамі. Аднак неабходна адзначыць, што фактьгчна адразу рэкамендацыйнабібліяграфічная дзейнасць бібліятэкі выйшлаза межы палітыкаасветнай тэматыкі і даводзіла да шырокіх колаў чытачоў, да бібліятэчных работнікаў рэкамендацыйнабібліяграфічную інфармацыю аб лепшай літаратуры, выпушчанай у рэспубліцы. Рэспубліканскі дакументны паток парозных галінах ведаў адлюстроўваўся ў выданнях ДБ БССР — часопісе «Кніга — масам», «Крытыкабібліяграфічным бюлетэні» (першая палова 30х гг.). Так, у «Крытыкабібліяграфічным бюлетэні» ў самастойных раздзелах змяшчаліся анатацыі на новыя беларускія кнігі, рэцэнзіі і паказальнікі крытычных матэрыялаў. Анатацыі складаліся налепшыя кнігі грамадскапалітычнай, тэхнічнай, прыродазнаўчай, медыцынскай, сельскагаспадарчай тэматыкі, на мастацкія творы і іншую літаратуру. Складальнікі добра валодалі методыкай анатавання: раскрывалі тэматыку кніг і высновы аўтара, чытацкае прызначэнне, прыводзілі цытаты і інш. Рэцэнзіі ў другім раздзеле прысвячаліся «найбольш актуальнай масавай кнізе». У трэцім раздаеле бібліяграфаваліся крытычныя матэрыялы з перыёдыкі СССР на беларускія выданні, у т. л. перакладныя. Прыводзіліся найбольш яркія фрагменты з рэцэнзій. Для рэцэнзавання кніг бібліятэка змагла прыцягнуць вучоных з Акадэміі навук, выкладчыкаў БДУ, пісьменнікаў і крытыкаў. «Крытыкабібліяграфічны бюлетэнь» з арганізацыйнаметадычнага боку несумненна быў прыкметным дасягненнем бібліятэкі, пра што сведчаць аператыўнасць і шырыня адлюстравання кніжнага патоку БССР. дакладнасць структуры, імкненне з удзелам высокапрафесійных спецыялістаў дапамагчы чытачам разабраццаў вартасцях кожнага твора, адрасаванага шырокай чытацкай аўдыторыі. Аднак духтаталітарнай ідэалогіі, нецярпімасць да тыхтвораў,у якіх, на погляд крытыкаў, сацыялістычныя савецкія ідэі не былі паказаны належным чынам, прасякаў матэрыялы бюлетэня. Гэты адбітак канкрэтнагістарычных умоваў, у якіх знаходзілася краіна, дэфармаваў сутнасць бібліяграфічнага асветніцтва, надаваў яму неўласцівую, напрыклад. у параўнанні з бібліяграфічнымі дапаможнікамі Алчэўскай, Рубакіна, Янжула, яскравую партыйнапалітычную накіраванасць, абумоўліваў насычанасць мовы бібліяграфічньгх паведамленняў палітычнымі і ідэалагічнымі тэрмінамі і адзнакамі. Такія матэрыялы, як. напрыклад, напісаныя Л. Бэндэ, сёння выклікаюць перш за ўсё шкадаванне і абурэнне, аднак, безумоўна, належаць да «рэвалюцыйнамарксісцкіх па крытэрыях і метадах ацэнкі» —такім трапным выразам ахарактарызаваў буйнейшы савецкі бібліёграф Л. Трапоўскі ідэйнаметадалагічную сутнасць рэкамендацыйнай бібліяграфіі ў той час. Напэўна нетолькі кадравыя і матэрыяльнатэхнічныя цяжкасці прывялі да спынення буйных рэкамендацыйнабібліяграфічных прац ДБ БССР, у т. л.