Грамадскія ідэалы: Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню
Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 13
Выдавец: , ННАЦ імя Ф Скарыны
Памер: 224с.
Мінск 2002
Маральныя пачуцці, перажыванні, уяўленні, інтуіцыя, узнікаючая ў працэсе работы над вобразамхарактарам. вобразамтворам, надзяляюцца актыўнасцю ўяўлення, фантазіяй, асацыятыўнай памяццю, вастрынёй мыслення, эмацыянальнайуспрымальнасцю, набываюць пачуццёвасць, становяцца бачнымі, чутнымі; усеагульнае перажываецца ў індывідуальнай асобе на ўзроўні станоўчых і адмоўных этычных і эстэтычных каштоўнасцей. 3 пазіцыі эстэтыкі — гэта катэгорыі: узвышанае — прыгожае —трагічнае — камічнае — нізкае. 3 пазіцыі этыкі — гэтадабро і зло, якія ўнутрана пранізваюць свет маральных пачуццяў (гуманнасць, абавязак і сумленне, гонар і годнасць. карысць, шчасце і сэнсу жыцці). У саміхзносінах зтворам студэнт выпрацоўвае механізм выбару і засваення інфармацыі маральнай і эстэтычнайуласцівасці, эталонам якой выступае прыгажосць выбару. Тутуключаюцца механізмы маральнага разумення студэнта. якія не заўсёды супадаюць з жыццёвай пазіцыяй, выцякаючай з рэальных фактараў рэчаіснасці і якія ўздзейнічаюць на яго. Гэтыя механізмы выступаюць стрымліваючым, абмяжоўваючым, накіроўваючым пачаткам у свабодным выбары паняццяў дабра і зла, абавязку і сумлення, гонару і годнасці. шчасця і сэнсу жыцця.
Вынікі апытання старшакласнікаў факультэтапедагогікі і методыкі пачатковага навучання БДПУ імя М. Танка паказалі, што дамінуючымі агульначалавечымі і нацыянальнымікаштоўнасцямі для іхз’яўляюццадабрыня, спагадпівасць, любоў да роднага краю, шанаванне і павага да бацькоў, прыродныя здольнасці. Да вядучых фактараў. якія ўплываюць на працэс набыцця
165
і назапашвання духоўных каштоўнасцей, студэнцкая моладзь аднесла навакольнае асяроддзе, сістэму адукацыі, самастойную працу над сабою.
Дзелавыя зносіны паміж выкладчыкам і студэнтам, заснаваныя на імкненні да свабоднага выбару маральных мэт і сродкаў, незалежна ад рэапьнага ходу рэчаў набліжаюць студэнта да набывання маральных каштоўнасцей і садзейнічаюць працэсу станаўлення маральнай свабоды як суб’екта выяўлення культуры асобы.
Лагічнаму ўзаемадзеянню этычнагаі эстэтычнагаўсведамлення садзейнічае вывучэнне фальклору на вучэбных занятках, засваенне яго як нацыянальнай спадчыны ў народных самадзейных калектывах факультэта, рэалізацыя творчых праектаў. Выкарыстанне сюжэтных. ролевых гульняў у рабоце з дзецьмі ўчас бесперапыннай педагагічнай практыкі («Адгукніся», «Падарожжа ў нашу музычную спадчыну», «Да вытокаў народных абрадаў», «Каб я быў кампазітарам») дазваляе вызначыць вынік іх правядзення як узровень гатоўнасці студэнтаў да прафесійнадухоўнай дзейнасці на аснове эстэтычна насычанага вучэбнавыхаваўчага працэсу.
Пераход ад стандартаўпланаў, прапанаваных метадычных схем да іх варыятыўнасці, а пазней да ўласных знаходак ёсць вынік клопату і творчай актыўнасці, якія ўтрымліваюцца ў здольнасці прадбачыць і паслядоўна вызначаць меру педагагічных дзеянняў, выстройваючы іху праграму. Патэнцыяльнае адзінства складаных этычнага і эстэтычнага з’яўляецца сістэмаўтваральным фактарам у фарміраванні духоўнага ўсведамлення студэнцкай моладзі.
166
Волыа Рыхлова (Мінск)
РОЛЯ БІБЛІЯТЭК У ВЫХАВАННІ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ САМАСВЯДОМАСЦІ Ў ПАДЛЕТКАЎ I ЮНАКОЎ СРОДКАМІ БЕЛАРУСКАЙ МАСТАЦКАЙ ЛІТАРАТУРЫ
Дзякуючы перайманню, выхаванню, засваенню інтэлектуальнага і сацыяльнага вопыту продкаў, пад уздзеяннем элементаў сацыяльнага асяроддзя, такіх як мова, быт, мараль, сацыяльныя паводзіны, з ранцінства пазнаюцца. фарміруюцца і засвойваюцца асноўныя элементы нацыянальнай самасвядомасці. На працягу ўсягожыцця асобы яны ўзбагачаюцца і развіваюцца, ці наадварот — ідзе працэс збяднення і застою, вынікам якогаз’яўляецца нацыянальны нігілізм. 3 яго праяўленнямі мы сутыкаемся амаль штодня.
На фарміраванне такой сацыяльна высокай якасці, як нацыянальная самасвядомасць, аказваюць уздзеянне аб’ектыўныя фактары: станаўленне нацыянальнага грамадства, пашырэнне працэсу развіцця нацыянальнай культуры, мова. Да суб’ектыўных фактараў адносяцца кіраванне пранэсам станаўлення нацыянальнай самасвядомасці, сфарміраваная сістэма мерапрыемстваў і мер уздзеяння на будучых грамадзян з мэтай павышэння яе ўзроўню. Ад гэтых фактараў у вялікай ступені залежыць асэнсаванае ўсведамленне сувязі паміж асобай і дзяржавай, эмацыянальныя адносіны да каштоўнасцей свайго народа, жыццё ў адпаведнасці з нацыянальнымі традыцыямі і звычаямі, усведамленне прыналежнасці да сваёй нацыі, яе месца сярод іншых нацый. Сукупнасць гэтых фактараў дапамагае вырашыць праблему выхавання не абстрактнай асобы, а асобы з выразным разуменнем сваёйсацыяльнай і грамадскай ролі на пэўным этапе развіцця грамадства.
3 грамадскага асяроддзя падлеткаў і старэйшых школьнікаў вылучаюцца асобныя групы, якія аказваюць найбольшае ўздзеянне на фарміраванне асобы: сям’я, школа. дзіцячыя і юнацкія ўстановы. Зразумела. што сям'я і школа займаюць вядучае месцаў працэсе выхавання і сацыялізацыі. Але ў значнай ступені маюць уплыў на падрастаючае пакаленне і такія грамадскія ўстановы, якбібліятэкі рэспублікі, якія сяродіншых маюць і асветніцкавыхаваўчую функцыю. Аб’яднанне агульных намаганняў вышэйазначаных грамадскіх груп у накірунку выхавання нацыянальнай самасвядомасці ў падлеткаў і старэйшых школьнікаў прынесла б добры плён. Але пакуль адсутнічае сістэма. якая б мела навукова абгрунтаваны змест і выбар формы, метадаў і сродкаў выхаваўчай работы на нацыянальнакультурнай аснове, мы не можам казаць аб паўнавартасным працэсе выхавання нацыянальнай
167
самасвядомасці1. Адсутнасць такой сістэмы мае свае аб’ектыўныя прычыны, якія ляжаць на паверхні: працэс выхавання і сацыялізацыі не можа праходзіць ізалявана ад падзей, што адбываюцца ў грамадстве. I пакуль дзяржаўныя пастановы і дэкларацыі ў сферы развіцця нацыянальнай культуры і рэалізацыі нацыянальных запатрабаванняў асобы будуць заставацца на паперы, а не напаўняцца рэальным жыццёвым зместам, існаванне агульнай сістэмы па выхаванню нацыянальнай самасвядомасці немагчымае. Адзінкавыя зачаткі сістэмы можна разглядаць толькі асобна ў кожнай грамадскай групе, з выкарыстаннем характэрных для іх метадаў, форм і сродкаў работы.
Адным з такіх моцных і дзейсных сродкаў выхавання нацыянальнай самасвядомасці з’яўляецца мастацкая літаратура, у прыватнасці, творы беларускіх аўтараў. Менавіта бібліятэкі маюць яго ў сваім арсенале і валодаюць разнастайнымі метадамі і формамі работы з кнігаю.
Анкетаванне, якое было праведзена намі ў верасні — кастрычніку 1998 г. у двацдаці цэнтралізаваных бібліятэчных сістэмах Мінскай і Віцебскай абласцей, сярод васьмісот шаснаццаці школыгікаўчьггачоў сельскіх бібліятэкфіліялаў з 6 па 11 класы, выявіла, што фактары, якія ўздзейнічаюць на чытацкія запатрабаванні, размешчаны ў наступнай паслядоўнасці: парады бібліятэкара (53,5%), рэкамендацьгі настаўніка (36%), парады бацькоў, сяброў, знаёмых (10,5%).
У даследаванні бібліятэказнаўцы Т. I. Чаплыгінай «Мотавы детского чтення в 20е гг. (в Белорусснл)» 2 вызначана, што сям’я займае другое месца пасля бібліятэкі па ўздзеянню на выбар кніг і бацькі рэкамендуюць сваім дзецям чытаць творы такіх беларускіх аўтараў, як Я. Колас, М. Багдановіч, А. Якімовіч, М. Чароті г. д. Чакаць такіхрэкамендацый ад бацькоў сённяшніх школьнікаў не ўяўляецца магчымым. Можна адзначыць некаторыя з прычын такой з’явы. Папершае, развіццё і станаўленне пакалення бацькоў прыпала на гады, якія мы сёння называем «застойнымі». Нацыянальная свядомасць ва ўмовах зацішша нацыянальнагажыцця страчвае сваю акіуальнасць. Адсутнасць эмацыянальнай афарбоўкі прытупляе пачуццё нацыянальнага. Запатрабаванні ў самавызначэнні асобы вырашаліся ў значнай меры праз дзяржаўную, ідэйнапалітычную, сацыяльнапрафесійную і іншыя віды самасвядомасці. Падругое, у наш час на духоўнае развіццё вялікі ўплыў робяць сродкі масавай інфармацыі, такія як тэлебачанне, кіно, відэа і г. д.
Сацыялізацыя асобы падлетка і юнака на ўзроўні сям’і адбываецца з улікам нацыянальнай палітыкі дзяржавы.
Школьныя заняткі з’яўляюцца асноўнай дзейнасцю падлеткаў і старэйшых школьнікаў. Выхаваўчаадукацыйны працэс ахоплівае выкладанне ўсіх
1 Міхневіч A. А. Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці будучых настаўнікаў // Нацыянальная свядомасць і выхаванне моладзі: 36 навук. прац // Нац. інстытут адукацыі / Пад. рэд. A. С. Лапцёнка, В. А. Салеева. Мн. 1996. С. 30.
2 Чаплыгнна Т. й. Мотнвы детского чтення в 20е гг. (в Белорусснн) // Вопросы бнблнографоведення н бнблнотековедення. Вып. 8. Мннск, 1986. С. 5.
168
школьных дысцыплін. Але ў новай сацыякулыурнай сітуацыі, што склалася ў рэспубліцы ў апошнія гады, узрасла роля бібліятэк у адраджэнні, зберажэнні нацыянальнакультурнай спадчыны і падрыхтоўкі насельніцтва даяе ўспрыняцця. Бібліятэкі з’яўляюцца агульнадаступнымі для самых шырокіх слаёў насельніцтва і. валодаючы кніжным фондам на розных мовах, маюць магчымасць прымаць удзел у далучэнні падлеткаў і юнакоў да нацыянальнай культуры і сваімі формамі і метадамі работы садзейнічаць працэсу выхавання ў іх нацыянальнай самасвядомасці.
Чытанне з’яўляецца відам камунікатыўнай дзейнасці, якая ўплывае на фарміраванне светапогляду, рост агульнакультурнага ўзроўню. Праз літаратуру як праз найлепшы сродак эмацыянальнадухоўнага асэнсавання падрастаючым пакаленнем быцця нацыі засвойваюцца народныя звычаі, нацыянальныя традыцыі. Сёння важна данесці да падлеткаў і юнакоў багатае і трагічнае мінулае беларускага народа, глыбінныя народныя карані яго ўласнай нацыянальнай кулыуры, выпрацаваць шырокі філасофскі светапогляд, раскрыць увасабленне і развіццё ў літаратурных творах беларускай ідэі.
3 вуснаў этнографа і фалькларыста I. Крука прагучаў папрок у бок беларускай літаратуры, што яна «доўжыла стварэнне духоўнага космасу нацыі, але ў пераважнай большасці была арыентавана на вельмі вузкае кола нацыянальна свядомых дзеячаў навукі, культуры і мастацтва, не прыхіліўшы пад свае крыло душы дзяцей і юнацтва»3. Мы лічым, што гэтая выснова не зусім справядлівая. У тых умовах. у якія было пастаўлена існаванне беларускай мастацкай літаратуры, цікавасць да яе з боку падлеткаў і юнакоў была вельмі звужаная. У іх мімаволі складвалася ўяўленне пра родную л ітаратуру як пра з’яву ў нацыянальнакулыурным жыцці і з’явілася магчымасць раскрыць перад чытачамі ўсё багацце роднай літаратуры, адпаведаа ўзрасла і цікавасць даяе, павялічыліся чытацкія запатрабаванні.