• Газеты, часопісы і г.д.
  • Грамадскія ідэалы: Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 13

    Грамадскія ідэалы: Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню

    Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 13

    Выдавец: , ННАЦ імя Ф Скарыны
    Памер: 224с.
    Мінск 2002
    75.03 МБ
    Зыходзячы з вышэйсказанага, эвалюцыю чалавека можна паставіць у адпаведнасць з наступнай схемай:
    1 Астапенка А. Пралегомены да ўсякай будучай тэорыі нацыяналізму // Маладосць. 1997. № 7; Астапенка А. Хрысціянства і нацыяналізм. Мн., 1998.
    147
    Вышэйшы ўзровень
    Узровень 1
    Узровень 2
    ^ ВЫТВОРЧЫЯ АДНОСІНЫ 4
    Узровень 3
    Мы вылучылі чатыры ўзроўні эвалюцыі чалавека. Найвышэйшы ўзровень — Бог. Гэта азначае, што найвышэйшай каштоўнасцю для чалавека з’яўляецца Бог і больш ніхто і нішто. Чалавек імкнецца да Бога як да найвышэйшай ступені дабра, справядлівасці і дасканаласці.
    Узровень 1 азначае існаванне чалавека ў нацыях, якія створаны Богам па Яго Вышэйшай задуме і з’яўляюцца найбольш высокай каштоўнасцю і лепшым набыткам эвалюцыі чалавецтва. Чалавек імкнецца да Бога праз развіццё і дабрабыт свайго народа, сваёй нацыі, а не як абстрактная касмапалітычная істота.
    Узровень 2 ніжэйшы за першы ўзровень (узровень нацыі). Другі ўзровень — гэта ўзровень сям’і. Кожная нацыя складаецца з сукупнасці сямей, і без сям’і не існуе чалавек. Па працягласці ў часе другі ўзровень мае больш старажытную гісторыю, але ён уступае першаму па сваёй значнасці ў касмічным маштабе. Ніжэй за ўсе ўзроўні ўзровень трэці, найменш трывалы з усіх. Ён увасабляе вытворчыя адносіны паміж людзьмі, якія ўласцівы яшчэ першым прымітыўным формам чалавечых супольнасцей і вядомы раней часоў неаліту.
    Прыведзеная схема знаходзіць сваё разуменне і абгрунтаванне ў такім паняцці, як саборнасць, якая звычайна асацыіравалася з рысай, уласцівай класічнаму праваслаўю. У гэтым артыкуле даецца спроба звязаць паняцце хрысціянскай саборнасці з саборнасцю нацыі.
    Пад артадаксальнымі хрысціянскімі веравызнаннямі надалей я буду разумець такія канфесіі, пачатак якіх вядзецца ад апостальскіх часоў. Гэта — праваслаўе і каталіцызм. Адзначу, што ў англійскай мове тэрмін orthodox church служыць для абазначэння толькі праваслаўя. Аднакхаця каталіцызм
    148
    як плынь хрысціянства сфарміраваўся канчаткова пасля царкоўнага расколу 1054 г., каранямі ён ідзе ад вучэння апосталаў і можа лічыцца артадаксальным у агульнанавуковым значэнні гэтага слова. Вышэй ужо гаварылася аб асэнсаванні нацыяналізмуўхрысціянстве. Пры аргументацыі мы выкарыстоўвалі спасылкі на праваслаўных аўтараў, але можна сцвярджаць. што і ў каталіцызме нацыяналізм знаходзіць сваё абгрунтаванне. Гэта бачна на прыкладах дзяржаў. дзе маюцца моцныя каталіцкія традыцыі, — Італіі. Іспаніі. Францыі і інш. Кожная з гэтых дзяржаў характарызуецца і моцнымі нацыянальнымі традыцыямі. Характэрна, што нацыянальныя традыцыі пачалі ўхваляццакатолікамі як адказ напратэстанцкі расколу царкве і вядуць свой пачатак недзе з Венскага сабора 13111312 гг. На Пізанскім саборы 1409 г. адзінства Каталіцкай Царквы было дасягнута паводле менавіта нацыянальнага фактару. Канчаткова пазбавіўшыся схізмы і вылучыўшы з сябе непакорных пратэстантаў, каталіцызм канчаткова аформіўся як саборны рух. Яшчэ раней у Візантыі ўтварылася і саборная Праваслаўная Царква. Пад саборнасую, ці, інакш яшчэ кажуць, — кафалічнасцю, звычайна разумеецца ўсяленскасць Царквы, аб’яднанне хрысціян як у часе, так і ў прасторы. Саборнасць азначае таксама паўнату, цэльнасць Царквы, якая не патрабуе дапаўненняў. Менавіта гэтае апошняе азначэнне выкарыстоўваецца звычайна ў дачыненні да Хрыстовай Царквы. Аднак у шырокім значэнні слова саборнасць выкарыстоўваецца не толькі ў адносінах да Царквы і азначае еднасць у прасторы і ў часе і для іншых аб’яднанняў у грамадстве.
    Саборнасць (кафалічнасць) Царквы бярэ свой пачатак яшчэ з алостальскіх часоў — у цэрквах таго часу існавала ўсё галоўнае, што адлюстроўвае сутнасць сапраўднай Хрыстовай Царквы. Сем усяленскіх сабораў распрацавалі і зацвердзілі дагматы саборнасці. Аднак сапраўднагаразмаху саборнырух як на Захадзе, так і на Усходзе дасягнуў недзе ў сярэднія вякі (Пізанскі і Базельскі саборы ў католікаў, утварэнне аўтакефальных Маскоўскай мітраполіі і Навагрудскай у Вялікім Княстве Літоўскім).
    Такім чынам, пасля 1054 г. (года царкоўнага падзелу) і на Захадзе, і на Усходзе ўтвараюцца незалежныя царкоўныя арганізмы, якім уласціва саборнасць. Агульнасць крыніцсаборнасці адзначаў выдатны рускі філосаф XIX ст. У. Салаўёў. Ён пісаў: «Няма ніякага прынцыповага і справядлівага абгрунтавання для антаганізму паміж папскім самаўладдзем і саборным пачаткам Усходняй Царквы. Правільная саборнасць як адна з істотньгх форм царкоўнага дзеяння не выключае іншага пачатку і ніякім пачаткам не выключаецца. У гэтым сэнсе саборнасць прызнавалася і прадстаўнікамі царкоўнага адзінаўладдзя —рымскім папам»2.
    Калі прыняць нашае азначэнне нацыяналізму, прыходзім і да важнай уласцівасці нацыяналізму — яго саборнасці. Паняцце саборнасці ўласціва кожнай
    2 Соловьёв В. 0 хрнстнанском едннстве. М.. 1994.
    149
    нацыі і яе ідэалагічнай абалонцы — нацыяналізму дая кожнай нацыянальнай дзяржавы. I ў дачыненні да нацыі саборнасць якраз азначае адзінства нацыі ў гтрасторы і часе, яна азначае знітаванасць кожнага прадстаўнікасвайго народа з іншымі людзьмі сваёй нацыі па ўсім свеце, а таксама нябачную повязь часоў, якая вызначаецца памяццю продкаў. Беларусы таксама займаюць належнае ім месца ў Божым тварэнні народаў. Першы з’езд беларусаў усяго свету. які адбыўся ў ліпені 1993 г.. яскрава пацвердзіўтэзіс аб саборнасці беларускай нацыі. Цікаваў сувязі з гэтым адзначыць і тое, што беларусы адчуваюць сябе сапраўды беларусамі, жывучы за мяжой ці выязджаючы за мяжу. Жыхары ж самае Беларусі ў меншай ступені ўсведамляюць сваю нацыянальную адметнасць, што з'яўляецца вынікам шматгадовай ідэалагічнай апрацоўкі беларусаў, накіраванай на «зліццё» нацый. вядома, праз ліквідацыю беларускай нацыі.
    Прывабная ідэя яднання нацый у Хрысце была падірымана ідэолагам хрысціянскагасацыялізму С. Булгакавым: «Ннстннктнацнональностн, нзслепого становясь зрячнм. переходя в сознанне, пережнвается как глубннное, мнстнческое влеченне к своему народу, как любовь, не в скудном, моралнстнческом поннманнн рацноналнстнческой этнкн. как некоторый ввд эроса, рождаюшего крылья душн, как нахожденне себя в еданстве с другнмн, пережйванне соборностй»3.
    Аднак С. Булгакаў, следам за У. Салаўёвым, адрывае саборнасць нацыі і нацыяналізму ад саборнасці Царквы, лічачы першую прыкметай ніжэйшай і стыхійнай сутнасці, якая прынцыпова адметная ад «адзінай і сапраўднай» кафалічнасці Царквы.
    Аб’яднанне абедзвюх праяў саборнасці — і нацыяналізму, і хрысціянства — магчымае з пазіцыі азначэння нацыяналізму, прыведзенага намі вышэй. Іх непарыўная сувязь становіцца асабліва відавочнай на першым іерархічным узроўні эвалюцыі (узроўні нацыі)па нашай класіфікацыі. Такімчынам, нацыяналізм становіцца пэўнай праявай хрысціянства, уключаецца ў хрысціянскае быццё. становіцца часткай Усяленскай Царквы. Такі падыход вядзе да аб’яднання абодвух прыведзеных вышэй азначэнняў саборнасці.
    Зробім цяпер агульную выснову. Калі раней мы гаварылі пра саборнасць Хрыстовай Царквы, праваслаўнай і каталіцкай. якія маюцьужо тысячагадовую гісторыю, то ў нашу эпоху — эпоху станаўлення нацый і нацыянальных дзяржаў — ёсць усе падставы гаварыць пра саборнасць нацыянальных Цэркваў. Руская Праваслаўная ІДарква ўжо даўно сфарміравалася ў саборным выглядзе і вельмі насцярожана ставіцца да ўсялякіх адхіленняў ад яе канонаў. У святле вышэйсказанага Беларуская Праваслаўная Царква мае таксамаўсе падставы сфарміравацца ў нацыянальную саборную Царкву, і гэты працэс актыўна ідзе. Ён развіваецца як праз беларусізацыю існуючай
    3 Булгаков С. Н. Хрнстнанскнй соцналнзм, Новоснбнрск, 1991.
    150
    Беларускай Праваслаўанай Царквы Маскоўскага патрыярхату, так і праз асцярожныя крокі ў напрамку ўтварэння аўтакефальнай Беларускай Праваслаўнай Царквы. Перасцярогаў апошнім працэсе невыпадковая — нам добра знаёмы тыя адмоўныя пабочныя эфекты. што спадарожнічалі і маюць месца ў наш час пры станаўленні Украінскай аўтакефальнай Царквы.
    3 беларускім варыянтам саборнага каталіцызму справа складаней, бо каталіцызм не прадугледжвае аўтакефаліі і ў саміх яго дагматах прызнаецца вяршэнства папы ры.мскага. Аднак гэтая акалічнасць не павінна перашкаджаць фарміраванню беларускага каталіцызму, які б меў нацыянальныя адметнасці і праз беларускую мову. і праз беларускія традыцыі ў царкоўным набажэнстве, царкоўнай музыцы і нават беларускай царкоўнай гісторыі каталіцтва.
    Такім чынам, паўната і саборнасць беларускай нацыі дасягае дасканаласці разам з працэсам фарміравання нацыянальных саборных артадаксальных канфесій — праваслаўя і каталіцызму.
    151
    Олыа Шубаро (Мннск)
    НДЕАЛЫ ФНЛОСОФСКОГО КОСМНЗМА
    В КОНТЕКСТЕ СОВРЕМЕННОЙ СОЦНОДННАМНКН
    Одной нз важнейшнх особенностей современного цнвнлнзацноного процесса является снтуацня глобального экологнческого крнзнса, вызванная сформнровавшнмся в обшестве отношеннем к прнроде какксредствуудовлетворення неограннченных человеческнх потребностей. Однако очевндно, что соответствуюіцне прнорнтеты техногенной культуры не в состояннн обеспечнть прогресс человечества. Это обстоятельство йнншшрует необходамость выработкн новых вдеалов человеческой деятельностн, предполагаюіцнх отношенне к прмроде как к ценностн высшего порядка.
    В условнях современного экологнческого крнзнса стратегня цнвмлнзацйонного развнтня орнентнрована на вдеал глобальной цнвйлйзацнн как едмного соцнопрнродного комплекса. Соответствуюшнй вдеал означает гармоннчные н соразмерные отношення между человеком н прнродой, нх коэволюцню, осознанне человеком себя в качестве не только земной, но н космнческой сйлы.
    В этом смысле ндеал глобальной цнвнлнзацнн, орнентнрованный на коренную трансформацню соцнопрнродных отношеннй, предполагает выработку новой экологнческой культуры. Однако стратегня формнровання нового экологнческого сознання должна не только базмроваться на достнженнях современных наук, но нучнтывать нацнональные соцнокульлурные траднцнн. рассмотренные под углом зрення нх экофнльной орнентацнн. Это обстоятельство делает особенно актуальным аналнз н реконструкцшо восточнославянской духовнойтраднцнн. Заннмая среданное положенне между кулыурнымн траднцнямн Запада н Востока, Древняя Русь выработала свое особое отношенне к мнру н человеку, проявляютееся в устойчнвой орнентацнн на антропопрнродный сннтетнзм н гармонню.