• Газеты, часопісы і г.д.
  • Грамадскія ідэалы: Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 13

    Грамадскія ідэалы: Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню

    Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 13

    Выдавец: , ННАЦ імя Ф Скарыны
    Памер: 224с.
    Мінск 2002
    75.03 МБ
    Яшчэ шырэйшае эстэтычнае і ідэйнае па зместу ўвасабленне Пагоні (ці аднаго з мастацкіх вобразаў нацыянальнай ідзі) мы бачым на вядомай жывапіснай карціне «Пагоня — Ярыла» (1922). Твор гэты надзвычайна ўражваў сучаснікаў Першай беларускай выстаўкі ў 1925 г. у Мінску, яны бачылі ў Пагоні вобраз «душы беларускай». Твор гэты, напісаны пад уражаннем падпісання Рыжскага дагавора. які падзяліў жывое цела Беларусі на дзве часткі, прымушаў гледачоў эстэтычна асэнсоўваць гістарычную сувязь часоў у матэрыяльных помніках Беларусі (каменны крыж на кургане з лацінскім над
    132
    пісам «Белая Русь» і духоўна зазірнуць у міфалагічны пласт народнай кулыуры (вобраз вершніка з факелам на кані як сімвал Пагоні). Па свайму глыбіннаму, філасофскаму зместу гэты твор захоўвае ў сабе мастацкае бачанне духоўных «метагістарычных» (па вызначэнню Д. Андрэева) пластоў, у якіх адбываюцца іншабыційныя працэсы сусветнай гісторыі і дзе працягваецца адвечнае змаганне сіл Цемры і С вятла.
    Вобраз гістарычнага ўладара і дзяржаўнага заступніка за сваю бацькаўшчыну асабліварэалістычна перададзены мастаком на карцінах, прысвечаных старажытнай Полаччыне. У 19201921 гг. Драздовіч упершыню ў нацыянальным мастацтве стварае графічную серыю партрэтаў полацкіх князёў («Рагвалод — дзедкнязёў полацкіх», «Князь УсяслаўЧарадзей», «Князь Брачыслаў», «Князь Барыскаменакоў»). Усе гэтыя творы вызначаюцца тонкай псіхалагічнай індывідуалізацыяй і своеасаблівасцю гістарычнага адзення, але разам з тым эстэтычна яднаюцца паміж сабою ўпэўненасцю і мужнасцю, якая «дыхае» з іхтвараў. Асабліва прывабліваў Драздовіча вобраз УсяславаЧарадзея, князя мудрага і чараўніка. Ягонай асобе ён прысвяціў некалькі жывапісных твораў, кожны з якіх з гістарычнай дакладнасцю перадае складаны час выпрабаванняў старажытнай Полацкай зямлі («Князь Усяслаўу порубе кіеўскага князя», «Князь Усяслаў пад Гародняй», «Пярсцёнак Усяслава»), Памастацку захагіляльна адлюстроўвае мастак моц народнага веча ў старажытным Полацку, права горада самастойна выбіраць сабе ўладара («Выгнанне непажаданага князя з Полацка»).
    Кожны твор мастака гаворыць з намі не толькі фарбамі, сюжэтамі, але і зачароўвае сваім неабмежаваным прасторам гістарычных падзей, якія адбыліся за шматвяковы час беларускай гісторыі. Пстарычную тэму Полаччыны ІХХІ стст. працягвае асветніцкая тэмаў серыі карцін пра Ф. Скарыну, якая стваралася на працягу 19271949 гг. Першы партрэтФ. Скарыны напісаны Драздовічам у Радашковічах, дзе ён працаваў настаўнікам Беларускай гімназіі імя Ф. Скарыны. У канцы 40х г. Драздовіч завяршаежывапісную скарынаўскую серыю, у якой вызначаюцца перыяды жыцця беларускага асветніка і кнігадрукара («Развітанне юнака Скарыны з родным Полацкам, ці У свет па навуку», «У друкарні Ф. Скарыны», «Ф. Скарына вядзе размову з маладой кніганабыўцай»), Адзначу, што свае творы Я. Драздовіч прапанаваў музею Я. Купалы, але беспаспяхова. Амаль усе створаныя мастаком палотны захоўваліся ў Беларускім музеі ў Вільні, якому ён перадаў і значную колькасць сваіх графічных работ, і археалагічньгх знаходак пасля вандровак па Пінскаму Палессю, Навагрудчыне, Дзісеншчыне, Заслаўшчыне. Звесткі пра археалагічныя знаходкі, а таксама пра 22 паселішчы і гарадзішчы, разам з іх планамі і паданнямі пра іх, захаваліся ў рукапісе мастакавандроўніка «Дзісенская дагістарычная даўніна» (1937). Паэтычным вынікам археалагічных пошукаў Драздовіча з’явілася паэма «Трызна мінуўшчыны» («Песні мінуўшчыны») (1937). Сапраўдная тугадушы па мінулых стагоддзяхгучыцьз вуснаў «сучаснага баяна»:
    133
    Старанаты мая старадаўная, Ты была для нас калісьці слаўная, У сям’і славянскай дастойная, Незалежная, самастойная.
    Духам сільная, правам праўная, Старана ты мая старадаўная.
    У паэме згадваюцца імёны Рагвалода, Рагнеды, Усяслава, уваскрашаецца гістарычная — гаспадарчая, вайсковая, духоўная — панарама жыцця беларусаў. 3 асаблівай жальбай гучыць у паэме тэма бясконцых войнаў.
    Заклапочанасць лёсам Бацькаўшчыны. якая ўвесь час апыналася на шляху сутыкненняў татарскіх, нямецкіх. шведскіх. французскіх і расійскіх войскаў, зусёй сілай адбілася на творчасці Драздовіча. Мастацкія вобразы Пагоні, Цмока перагу кваюцца з паэтычнымі і філасофскімі разважаннямі аб неабходнасці заканчэння войнаў, «гэтага вялічайшага зладзейства на Зямлі» (з «Дзённіка» Драздовіча). Яззп Нарцызавіч выказваецца затое, каб «тыя сродкі, якія ішлі на вядзенне вайны, пайшлі на заваёўванне нявыкарыстаных сіл прыроды... а побач з гэтым і на заваёўванне міжпланетнага прастору...».
    Безумоўна. на духоўныя пошукі Драздовіча значна паўплывалі падзеі канца 20х гг., калі закрыліся беларускія гімназіі на тэрыторыі Заходняй Беларусі, у якіх працаваў выкладчыкам Я. Драздовіч (Радашковічы, Навагрудак). Менавіта беспрацоўе прымушае яго ў пачатку 30х г. вярнуцца ў Вільню і пачаць займацца даследаваннямі зорнага неба — «небазнаўствам», як назаве свае астранамічныя захапленні сам Я. Драздовіч.
    У 1931 г. ён выдае першую на беларускай мове кнігу па астраноміі «Нябесныя бегі», дасылае ў бібліятэку АН БССР сваю рукапісную працу «Паходжанне планетСонечнай сістэмы». У гэты час ім ствараюцца графічныя і жывапісныя серыі на касмічнуютэму («Жыццё на Месяцы», «Сустрэчы вясны на планеце Сатурн», «Аргентонія —умацаваны горад на Месяцы», «Артаполіс — горад мастацтва» і г. д.). У 19371938 гг. ён выкладаесвае «небазнаўчыя» дыялогі ў рукапісу «Бяседы аб утварэнні свету. Небазнаўства», дзе разглядаюцца пытанні аб жыцці на гіланетах Сонечнай сістэмы. аб магчымасці касмічнага падарожжа на Месяц (даецца чарцёж «касмічнай тарпеды», на якой паляцяць «касмічныя турысты»), выкладаецца гіпотэза аб «утварэнні планетСонечнай сістэмы з парназоркавых сістэм»... Падрабязнае тлумачэнне сваіх «касмалагічных навін» Я. Драздовіч даў у кнізе «Тэорыя рухаў у касмалагічным значэнні»,якуюёнзбіраўся надрукавацьу 1949 г.
    Гэтыя касмалагічныя распрацоўкі Драздовіча сталі вядомымі на Беларусі толькі ў 1997 г. (публікацыя ў часопісе «Нёман», 1997, № 1). А між іншым, астранамічныя працы Драздовіча захоўваюць у сабе не толькі «навуковую цікавасць для гісторыі астраноміі» (з ліста В. Юрэвіча — загадчыка аддзела астраноміі часопіса «Земля н вселенная» РАН да аўтара), але
    134
    даюць гістарычную падставу разглядаць касмічную тэму ў аспекце беларускай культуры.
    Звыш 60 жывапісных, акварэльных, графічных твораў на касмічную тэму разам з «небазнаўчымі» рукапісамі. дванаццаццю сшыткамі апісання астральных падарожжаў на Месяц, Венеру, Марс і Сатурн захоўваюць у сабе духоўную спадчыну Драздовіча, але застаюцца для беларусаў пакуль што амаль невядомымі. У якой яшчэ краіне свету такое магло б адбыцца?
    Творчасць чалавека, які ахвяраваў свой талент, свой жыццёвы вопыт, надзеі і мары «на ўзбагачэнне беларускай спадчыны творамі мастацтва, творамі пісьменства, творамі беларусазнаўства», —не павіннабыць выключана (наватчасткова!) з духоўнай скарбніцы беларускага народа. Яна павінна стаць для беларусаў крыніцай духоўнай моцы і прывабіць чалавека нязгаснымі промнямі жыццятворнага святла. Святла, якое заззяе ддя кожнага, хто дакранецца сэрцам і розумам да касмічных вобразаў і «небазнаўчых» прац, этнаграфічных замалёвак і археалагічных знаходак, да паэтычных сказаў і фантастычных апавяданняў, да дзённікавых запісаў і ўсё новых твораў Драздовіча, якія нават у 1998 г. былі знойдзены ў мясцінах, дзе жыў і ствараў сваю неўміручую духоўную прастору Беларушчыны «дзядзька Язэп».
    135
    Лляксандр Смаі'ін (Мінск)
    НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ІДЭЯ Ў БЕЛАРУСКАЙ ХАРАВОЙ МУЗЫЦЫ
    Вызначэнне ролі харавога мастацтва ў нацыянальнакультурным адраджэнні беларускага народа, выяўленне тэндэнцый мастацкіх працэсаў яку харавым выканальніцтве, такіў кампазітарскай творчасці за апошні час сталазначнай праблемайтэорыі і пракгыкі беларускагамастацтва.
    Харавое мастацтва, якое з’яўляецца неад’емнай часткай агульнай культуры, мае багатыя традыцыі і сваё паступовае фарміраванне нацыянальных асаблівасцей заўсёды звязвалаз песенным фальклорам, духоўным і свецкім харавым выканальніцтвам. Асаблівасці харавых спеваў, заснаваных на паэтычных тэкстах, увасобілі ў сабе ўвесь складаны шлях сцвярджэння беларускай мовы, і таму вызначэнне ролі харавога мастацтва ў адной з найбольш складаных сённяшніх праблем —нацыянальнакулыурнага адраджэння беларускага народа — нельга разглядаць без сувязі з моўнай палітыкай, адносінамі грамадства да працэсаў беларусізацыі культурнага жыцця.
    На працягу ўсяго XX ст. лёс харавога мастацтва ў многім залежаў ад складанасцей і супярэчнасцей перыяду беларусізацыі 20х г., таталітарызму і рэпрэсій 3040х, ідэалагізацыі і ўзмацнення каманднаадміністратарскіх метадаў кіравання культурай у 6070я гг. і імкнення да нацыянальнай самасвядомасці ў 90я г. Гэта адлюстравалася не толькі ў вобразнасці, жанравасці, музычнай мове шматлікіх харавых твораў беларускіх кампазітараў, але і ў выканальніцкай дзейнасці як прафесійных, так і самадзейных харавых калектываў.
    На працягу ўсяго шляху фарміравання і развіцця харавой кампазітарскай творчасці галоўным арыенцірам была народная музычная творчасць. Яе актыўнае вывучэнне і засваенне праз гарманізацыю і апрацоўку народнай песні далі магчымасць кампазітарам М. Аладаву, М. Чуркіну, А. Туранкову і інш. не толькі скласці падмурак кампазітарскай школы. але і даць накірункі яе развіцця на ўсё стагоддзе. У гэтых адносінах вельмі плённым быў перыяд беларусізацыі 20х г., калі харавая творчасць У. Тэраўскага, А. Грыневіча, М. Анцава, М. Аладава, Я. Прохарава знаходзілася ў цеснай сувязі з практычнай этнамузыкалогіяй, уяўляючы сабой паяднанне творчай работы з народнай песняй і яе ўвасабленнем у выканальніцкую практыку. Таму так арганічна ўвайшлаў першыя арыгінальныя харавыя творы паэзія Я. Купалы, Я. Коласа, Я. Журбы, Цярэбіча, М. Чарота і інш. з іх багаццем і мілагучнасцю беларускай мовы і разнастайнасцю нацыянальнай вобразнасці.
    136
    Аднакрэпрэсіі 30х г., якія нанеслі страты і кампазітарам сваім ідэалагічным прэсінгам, ідэямі Пралеткульта, значна абмежавалі харавую творчасць кампазітараў, заціснуўшы яе ў межы агітацыйнамасавых хораў. На жаль, загінулі ў засценках НКУС харавыя творы натэксты Я. Купалы, М. Багдановіча, Я. Коласа кампазітараў М. Равенскага, М. ШчагловаКуліковіча, М. Мацісона, Г. Шнітмана, звесткі аб якіх ёсць у рэцэнзіях таго часу. На доўгі час харавая творчасць кампазітараў перамясцілася ў кантатны і оперны жанры, і толькі ў канцьі 30х г. кампазітарамі А. Туранковым і С. Палонскім былі напісаны дастаткова значныя харавыя мініяцюры ў традыцыях рускай класікі, з адаюстраваннем народнай вобразнасці Я. Купалы, Ф. Багушэвіча, М. Танка, а таксама ўпершыню лірычных вершаў А. Пушкіна. У гэтых творах ужо намецілася імкненне кампазітараў пераадолець штампы масавай песні за кошт дынамічнасці развіцця музычнага матэрыялу з выкарыстаннем некаторых характэрных прыёмаў шматгалосных народных песень.