Грамадскія ідэалы: Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню
Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 13
Выдавец: , ННАЦ імя Ф Скарыны
Памер: 224с.
Мінск 2002
124
Новая дактрына права, якая грунтавалася на прынцыпах рымскай сістэмы і ідэалогіі гуманізму, зрабіпа значны ўплыў на заканадаўства Вялікага Княства. перадусім на палажэнні трох Статутаў.
Менавіта напрыканцы XV ст. на аснове агульназемскіх прывілеяў склаліся перадумовы кадыфікацыі феадальнага права. да якіх спрычыніліся грамадскапалітычныя змены ў краіне. У XVXVI стст. адбывалася цэнтралізацыя Вялікага Княства Літоўскага. якая пачалася скасаваннем сістэмы княскіхудзелаў і завяршылася рэформамі XVI ст.: аграрнай 1557 г, адміністрацыйнай і судовай 15641566 гг. Паступовы працэс цэнтралізацыі адбіўся на фарміраванні агульнадзяржаўнага заканадаўства — спачатку ў форме агульназемскіх прывілеяў(1387,1413,1432,1434,1447,1492,1506 гг.), пазнейувыілядзетрохкадыфікацый—Статутаў 1529,1566,1588 гг.
3 пункту погляду сучаснай сістэмы права Стаяуты змяшчалі нормы розных галінаў права(дзяржаўнага, цывільнага, шлюбнасямейнага. адміністрацыйнага, экалагічнага, працэсуальнагаі г. д.). У навуковай літаратуры выказаны два розныя меркаванні наконт месца Статутаў у прававой сістэме. Паводле першага, Статуты — адзін закон, дапоўнены і перапрацаваны ў 1566 і 1588 гг., паводле другога, — кожны са Статутаў ёсць асобны закон, які меў самастойнае значэнне і выпрацоўваўся адпаведна эвалюцыі грамадства. Прыхільнікі першага меркавання не засяроджваюцца на асаблівасцях праваразвіцця ў XVI ст. у Вялікім Княстве. Другі падыход да права. на нашу думку, як да найважнейшага сацыяльнага інстытута, які адлюстроўвае асноўныя працэсы грамадства. уяўляецца больш пераканаўчым. падкрэслівае ролю права і закону ў эпоху Рэнесансу.
Праца над першым Статутам доўжылася шматчасу. Яшчэ прывілей Валынскайзямлі 1501 г. адзначыў факт падрыхтоўкі заканадаўства. Але праект першага Статута быў пададзены сейму толькі ў 1522 г., а канчатковы варыянт прыняты на Віленскім сейме 15281529 гг. Значная роля ў распрацоўцы Статута, лічыцца, належала канйлеру дзяржавы, ваяводу віленскаму Альбрэхту Гаштольду, навукоўцам — дактарам права Е. Таліяту, В. Чырку, асветніку ф. Скарыне. Яны выдатна ведалі не толькі тэорыю, але і судовую пракгыку. Ідэі Ф. Скарыны праролю і месца закону ў грамадстве адпавядалі асноўным прынцыпам, абвешчаным у Статуце.
Распрацоўка кадыфікаванага заканадаўства акрэсліла якасную мяжу паміж сярэдневяковым партыкулярным правам і сістэматызаваным заканадаўствам Новага часу. Закончаную прану кадыфікацыі ў XVI ст. уяўляў трэш Статут(1588 г.).
Поўны складусіх статутных камісій, якія распрацоўвалі Статуты, невядомы, але арганізацыя іх працы належала найвышэйшай уладзе : вялікі князь прызначаў радных паноў у яе склад, сеймам абіраліся сябры камісіі ад шляхты з ліку сеймавых паслоў, а ўся камісія зацвярджалася сеймам. 3 такой працэдуры фарміравання вынікае. што ў камісію магліўвайсці найбольш
125
уплывовыя палітыкі і знаныя юрысты. Звычайна камісія складалася з 1012 чалавек, прычым католікаў і праваслаўных у складзе камісіі павінна было быць пароўну.
Камісія па распрацоўцы першага Статута развязала найважнейшыя тэарэтычныя і практычныя пытанні: распрацавала юрыдычную тэрміналогію, катэгарыяльны апарат, вялікую колькасць агульных нормаў, выпрацавала структуру размяшчэння і ўвяла шырокае кола новых нормаў. Статут 1529 г. складаўся з 12 раздзелаў і 244 (або 288) артыкулаў.
Другі Статут лічыцца распрацаваным на падставе шырокага выкарыстання навукі права, рэцэпцыі з іншых сістэм права. найперш з рымскай. Пры гэтым рэцэпцыя ажыццяўлялася ў шырокім сэнсе —як запазычанне новьгх мадэляў і прынцыпаў вырашэння новых сітуацый. Ю. Бардах даводзіць5, што рэцэпцыя пры такіх умовах дае некалькі станоўчых вынікаў : грамадства атрымлівае магчымасць хутчэй вырашыць новыя задачы і выкарыстаць найдасканалейшыя юрыдычныя формы. Апрачатаго, паколькі рэцэпцьпо здзяйсняе зацікаўл ены бок па сваёй ініцьіятыве, дык пазычаюцца толькі тыя інстытуцыі, якія гэты бок выбірае. У выніку новыя элементы асімілююцца прававой сістэмай, яна ўзбагачаецца, але не змяняе сваёй сутнасці.
У Статуце 1566 г. больш прыкметны ўплыў навукі права: выпрацаваны навуковыя прынцыпыкласіфікацыі ггрававых нормаў і інстытутаў, павялічылася колькасць агульных нормаў, пашырана сфера прававога рэгулявання і кола суб’ектаў правадачыненняў, удасканалены юрыдычная тэхніка і тэрміналогія. Тут даследчыкі адзначаюць не толькі ўздзеянне, але і простую рэцэпцыю нормаў рымскага права6. Лічыцца, што паміж першымі двума Статутамі існуе болей адрозненняў у тэарэтычнай апрацоўцы. чым паміж другім і трэцім. Статут 1566 г. складаўся з 14 раздзелаў і 368 артыкулаў.
Другі Статут распрацоўваўся вельмі кваліфікаванайстатутнай камісіяй з актыўным удзелам шляхты на сеймах і сейміках. Праца пачалася са стварэння статутнай камісіі паводле пастановы Жыгімонта Аўгуста і Віленскіх сеймаў 15471551 гг. У 1564 г. сейм зноў вярнуўся да праекта Статута і пацвердзіў Бельскім прывілеем аўтарытэтны склад камісіі і важнасць яе задач: «Якож за волею і дапушчэньем нашым а пазваленьем рад нашых абраны на то былі чэраз іх жа самых і з пасродку тых жа станаў асобы пэўныя, рады нашы маршалкове земскія, харужыя і іныя асобы роду і народу шляхецкага, дактары праў чужаземскіх, каторыя заседшы не а днеі аправілі той статут стары, але тэж новым кшталтам некаторыя раздзелы звлашча судовыя за засажэньем новым абычаем суду і парадку судовага то станавілі і напісалі». Склад камісіі дакладна не вызначаны; вядома, што ў яе ўвайшлі чатыры радныя паны, прадстаўнікі сейма і навукоўцы, але звесткі дайшлі толькі аб католіках — сябрах камісіі.
' Бардах Ю. Лнтовскне статуты... С. 7193.
6 Taubenschlag R. Wph wx rzymskobizantynskie w drugim Statucie Litewskim. Lvvow, 1933.
126
I. Лапо, звяртаючыся да гтрацы камісіі над Статутам 1566 г., зрабіў выснову аб вядучай ролі ў яе дзейнасці навукоўцаў А. Ратондуса і Пятра Раізія (Пэдра Руіз дэ Мароз). Аўгусцін Ратондус, доктар права Вітэнбергскага універсітэта, віленскі войт і сакратар вялікага князя, быў бліскучым прадстаўніком школы гуманістаў. П. Раізій быў доктарам права (адукацыю атрымаў у Падуанскім і Балонскім універсітэтах), прафесарам Кракаўскай акадэміі. 3 1551 г жыўу Вільні, працаваўу складзесуцоўі нарозныхпасадаху Віленскім біскупстве, напісаўнекалькіюрыдычныхтрактатаў. У 15601563 гг. выкладаў рымскае і магдэбургскае права ў школе права пры касцёле св. Яна ў Вільні. П. Раізій быў вядомым юрыстам XVI ст., таксама належаў да школы гуманістаў (або элегантнай юрыспрудэнцыі). Увесь склад статутнай камісіі вызначаўся добрай юрыдычнай адукацыяй, веданнем судовай практыкі і палітычным уплывам у грамадстве, Біскуп Я. Даманеўскі дасканала ведаў кананічнае і магдэбургскае права, Станіслаў Габрыяловіч быў высокаадукаваным канонікам. Юрыстыпрактыкі Павел Астравецкі, суддзя Віленскага земскага суда, і Марцін Валадковіч, пісар вялікакняжаскай канцылярыі, суддзя Мінскага земскага суда, былі ўплывовымі палітыкамі, прадстаўнікамі шляхецкага руху. I. Лапо меркаваў. што ўзначальваў статугную камісію Я. Даманеўскі, а П. Раізій быў напачатку ягоным дарадцам (пасля смерці Я. Даманеўскага ў 1563 г. ёнувайшоўу склад камісіі). Увогуле сябры камісіі мяняліся, бо праца над Статутам доўжылася з 1547 па 1566 гг., але ў кожным выпадку камісію складалі найбольш дасведчаныя ў праве асобы, якіх зацвярджаў сейм.
Перад камісіяй стаяла задача рэфармавання заканадаўства ў адпаведнасш з рэформамі сярэдзіны XVI ст. — аграрнай, адміністрацыйнай і судовай. у якіх адбіліся якасныя змены жыцця грамадства, яго рэарганізацыя напярэдадні новай, буржуазнай эпохі. Шляхта вельмі пільна сачылаза выпрацоўкай новага закону, спадзеючыся на зацвярджэнне ў ім свайго новага палітычнага статуса. 3 бельскага прывілея вынікае, што метады распрацоўкі Статутаі матэрыялы да кадыфікацыі шырока абмяркоўваліся на сейме: «...дапусцілі есмы ім таго статуту першага ... паправіці, прыбавіці, разшырыці, уняці, а далажыці подпе найлепшага скутку і дасканаласці»7. Пры гэтым адзначаліся вялікая патрэбаў новым заканадаўстве і неабходнасць выкарысгання матэрыялаў судовай і адміністрацыйнай практыкі, атаксама замежных сістэм права.
Пасля прыняцця Статута 1566 г. адразу ж паўстала пытанне яго дапрацоўкі — «паправы». У 1568 г. была зацверджана дзеля гэтай мэты статутная камісія. Палітычным фонамудасканалення заканадаўствабыла падрыхтоўка уніі паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каронай Польскай, што павялічвала адказнасць статутнай камісіі перад грамадствам за распрацоўку і захаванне дасканалай прававой сістэмы дзяржавы. Дасканалае заканадаўства ўспрымалася як гарантыя дзяржаўнасці, а вера ў вялікую моц закону адпавядала
7 Временннк Нмператорского Московского обшества нсторкн н дрсвностсй росснйскнх. М„ 1885. Кн. 23. С. 411.
127
духу рэнесансавай эпохі. Люблінская унія спрычынілася да стварэння яшчэ адной статутнай камісіі ў 1569 г. — для збліжэння сістэм заканадаўства абедзвюх дзяржаў у адпаведнасці з актам уніі (які не змяшчаў канцэпцыі агульнага заканадаўства. але зацвердзіў прынцыпуніфікацыі сістэм). У сувязізгэтым польскі бок прапанаваў перапрацаваць Статут 1566 г. У Польшчы. акрамя дасягнення пэўных палітычных мэтаў, спадзяваліся гэтым крокам стымуляваць кадыфікацыю свайго ўласнага заканадаўства. У 1569 г. была створана статутная камісія, якая складалася з двух радных паноў, дзевяці прадстаўнікоў ваяводстваў і навукоўцаў, г. зн. толькі прадстаўнікоў ВялікагаКняства. Важная роля ў падрыхтоўцы праекта новага Статута належала канцылярыі даяржавы. Значны ўклад быў зроблены асабіста такімі канцлерамі і падканцлерамі.якМ. Радзівіл, А. Валовіч, К. Радзівіл, Л. Сапега. ПраекгСтатуташырока абмяркоўваўся шляхтай на сеймах і сейміках. Вялікі князь і кароль Стэфан Баторы актыўна цікавіўся працай камісіі.
Статутная камісія, у якую ўваходзілі навукоўцы, вядомыя палітычныя дзеячы, прадстаўнікі шляхты, працавала над удасканаленнем Статута Вялікага Княства Літоўскага, не зважаючы на спадзяванні польскага боку. Камісія разглядала Статутяк гарантыю незалежнасці нашай дзяржавы ў супольнасці Рэчы Паспалітай. Пасля смерці Жыгімонта Аўгуста праца над Статутамі тым больш разглядалася як распрацоўка заканадаўства суверэннай дзяржавы, бо Люблінская унія пасля смерці манарха патрадыцыі маглабыцьзведзенада персанальнай. Сябры статутнай камісіі, добра адукаваныя і палітычна дасведчаныя людзі, выдатна разумелі важнасць захавання сваёй асобнай прававой сістэмы для забеспячэння суверэнных правоў дзяржавы.