• Газеты, часопісы і г.д.
  • Грамадскія ідэалы: Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 13

    Грамадскія ідэалы: Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню

    Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 13

    Выдавец: , ННАЦ імя Ф Скарыны
    Памер: 224с.
    Мінск 2002
    75.03 МБ
    He абмяжоўваючыся непарыўнасцю з роднай зямлёй, гатоўнасцю ўратаваць яе люд падчас бяды, Братчык імкнецца абудзіць у ім чалавечую годнасць, высокі духоўны пачатак. «Нельга ўвесь час калаціцца. Колькі можна!» (VI, 441). Мала быць сытымі, мала проста мець. He менш важна, найважней дзяліцца з іншымі, быць свабоднымі. «Не павінна быць розніцы ў законе.
    2 Караткевмч У. 36. тв.: У 8 т. Т. 1. Мн.. 1998. С. 31.
    3 ЖураўлёўВ. П. (і інш ). Пытанні паэтыкі. Мн., 1974. С. 84.
    1 Лосскйй Н. 0. Условня абсолютного добра. М., 1991. С. 159.
    120
    розніцы між каралём і народам, між тым, хто царуе, і тым, хто арэ, між плебеем і шляхціцам. а павінна быць усё для ўсіх, агульнае і роўнае, і воля павінна быць і на зямлі і на небе, а веруй, як хто хоча (VI. 52).
    Наогул, ідэал Караткевіча часам выглядае супярэчлівым, што знешне, у кампазіцыйным плане, перадаецца праз антынамічныя паняцці ў межах аднаго сінтаксічнага перыяду ці сказа. Да прыкладу: «Не было цудаў. і былі цуды. I не быў ён бог, а быў чалавек. Але для нас. чалавекаў, наватдля тых, што ведалі яго, быў ён — бог» (VI, 6).
    Зразумела, штотакая супярэчлівасць —умоўная. Сам пісьменнік перакананы. што кананізацыя ў людзі. у Асобу не менш адказная і не менш важная.чым кананізацыя ў святыя. Бо апошнія нараджаюццасазвычайныхсмяротных. Гэтак жа, як з гною, з доўгага і няпростага свідравання зямлі прабівае свой шлях, захапляючы ўсіхсваім хараством. караткевічаўская «прыўкрасная квяціна Дасканаласці» (VI, 448).
    Заўважанае дазваляе яшчэ раз пераканацца, што эстэтычны ідэал пісьменніка неадрыўны ад маральнаэтычнага. Аўтар не ўяўляе праявы прыгожага без душэўнай і духоўнай дасканаласці, без дзейснага. актьгўнага адстойвання іх прыярытэтаў. У паэзіі такая праграмная акрэсленасць набывае адзнакі цвёрдага пераканання:
    Калі мы не ўстанем самі — не падыме нас ніхто (1,383).
    У рамане «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» да гэтай сцвярджальнай інтанацыі дадаецца дакор. заўважная маральная інвектыва: «Ды колькі жразумным людзям вучыць вас, каб былі вы не чарвякамі, а людзьмі?» I сапраўды, колькі?
    Сустракаюцца ў тэксце (і даволі часта) блізкія да прыведзенага выказванні, асабліва востра разумееш аўтарскую задачу, сапраўднае прызначэнне твора, скіраванага не столькі ў гісторыю, колькі на сучаснасць і яе ідэалы. Пісьменнік найперш звяртаецца да сённяшнага беларуса, да яго пачуцця нацыянальнай і чалавечай годнасці. 3заўласнай ляноты і бяздзейнасці ён часта самахоць ідзе на плаху, здраджваючы матчынай мове, свабодзе і незалежнасці. гатовы падпарадкоўвацца чужой волі. Наш сучаснік, здаецца, так і не здолеў пазбавіцца ад ганебнага адчування ўласнай непаўнавартаснасці, другаснасці, тугэйшасціправінцыйнасці ў самым горшым значэнні гэтага слова.
    3 мэтай духоўнага абуджэння, нацыянальнага самаўсведамлення чалавека канца XX ст. раманіст абірае сваімі героямі этычных максімалістаў, людзей, асвечаных духоўным гарэннем і здольнасцю ахвяраваць сабой дзеля іншых. «Бо калі ты вызначыш мне загінуць. зямля мая, я не буду наракаць» (VI. 411). Адсюль рамантычная экспрэсіўнасць пісьма, эмацыянальная напружанасць стылю твора, яго кантрастная вобразнасць, якія цалкам адпавядаюць квяцістасш і грубаватасці барока. перапляценню самых розных
    121
    яго ўзораў: сэнсавых, фармальных, пафасных, моўных. Такое мастацкае вырашэнне задумы твора дазваляе У. Караткевічу суаднесці нашу нацыянальную мінуўшыну са з’явамі агульнага гістарычнага працэсу, а таксама далучыць і ўпісаць беларуса з яго духоўнымі памкненнямі і здабыткаміў сусветны кулыурны кантэкст. У выніку мы маем пераўвасабленне Юрася Братчыка — з выпадковай тэатральнай ролі Хрыста ў постаць мужыцкага бога. Іншымі словамі, ён робіцца тым самым ідэалам, што нясе ў сабе высокае духоўнае, разумнае. прыгожае, дасканалае і па якімужо даўно сумуе зямля Беларусі, «Камусьці жтрэба пачаць...»(VI, 394).
    He варта думаць, што ідэалізацыя з’яўляецца адзіным спосабам пераасэнсавання свету і людскіх характараў у творы. Сатырычназ’едаівыя і мяккагумарыстычныя формы вобразнага і кантэкстуальнага стварэння на роўных прысутнічаюць тут. Зямное, круцельскае паходжанне «апосталаў» Хрыста, д’ябальская сутнасць іхідэйных праціўнікаў (Лотра, Басяцкага, катаі інш), супярэчлівасць самой гістарычнай эпохі з кастрамі інквізіцыі, знішчэннем усякага вальнадумства і нават звычайнай здольнасці чалавека думаць (чаго варты толькі абсурдны самаданос аднаго з герояў: «Што ж гэта будзе, калі кожны —думаць?..»; VI, 260) дазваляюць У Караткевічу плённа карыстацца шырокай характарнай палітрай, паказаць усю складанасць вайны ідэй. Бо не сама па сабе і зусім нялёгка выспявала сярод паплечнікаў героя ўпартая гуманістычная думка, бо не проста прыйсці да самаадрачэння і стаць заступнікам простых людзей, верачы, што «і ў самых цёмных душах неўсвядомлена жыве справядлівасць» (VI, 100).
    122
    Галіна Дзербіна (Мінск)
    СТАТУТЫ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА
    ЯК АДЛЮСТРАВАННЕ ГУМАНІСТЫЧНЫХ ІДЭАЛАЎ ЭПОХІ РЭНЕСАНСУ
    Вядома, што Рэнесанс як к^'льтурнапстарычная эпоха меў агульнаеўрапейскі характар, але ў кожнай краіне набываў сваю адметнасць як пачасу, такі па асаблівасцях праяўлення ў культуры, навуцы, палітыцы і эканоміцы. Адной з адметнасцей Адраджэння ў нашай дзяржаве, на думку даследчыкаў, сталася дасканалая прававая сістэма. Працэс развіцця права эпохі Рэнесансу адбываўся тут у непасрэднай сувязі з агульнаеўрапейскімі тэндэнцыямі навукі права. Вядомыя гісторыкі права Ю. Бардах1 і В. Маціёўскі2 адзначалі, кожны ў свой час, што з усіх еўрапейскіх краін прававая сістэма Княства мела найбольш выразны рэнесансавы характар. З'ява вельмі цікавая, асаблівакалі ўлічваць традьгцыйны падыход на падставе канцэпцыі шматфактарнасці, дзе падкрэслены «спазненне» і «незавершанасць» як характэрныя рысы эпохі на Беларусі3.
    Прававая сістэма Вялікага Княства Літоўскага ў XVI ст. існавала як частка рэнесансавай культуры грамадства. Канцэпцыя юрыспрудэнцыі гэтага часу грунтавалася на асноўных ідэях эпохі, найбольш уплывовымі з якіх былі рэнесансавы гуманізм і дактрына натуральнага права. Сістэма гуманістычных поглядаў абапіралася на індывідуалістычную канцэпцыю асобы і адпавядала асновам натуральнаправавой дактрыны, мела цесную ўзаемасувязь з канцэпцыяй рымскага права. якое ўпершыню абгрунтавала правы абстрактнай асобы. Такім чынам, рэнесансавы гуманізм, натуральнаправавая дактрына і канцэпцыя рымскага права супадалі ў сваёй ідэалагічнай аснове і ўплывалі на развіццё правоў асобы і палітычнаправавых інстытутаў грамадства.
    Пераважнымі палітычнаправавымі канцэпцыямі арганізацыі грамадства ў XVI ст. былі грамадскае пагадненне і дзяржаўны суверэнітэт. Ідэя грамадскага пагаднення, распрацаваная яшчэ Платонам, развівалася ў XVI ст. Эразмам Ратэрдамскім, М. Макіявелі, Ф. Скарынай, А. Маджэўскім, Ж. Бадэнам. Асноўным тэзісам гэтых мысліцеляў была думка пра абавязак манарха забяспечыць агульную згоду ў грамадстве, дзе яго ўлада трымаецца на добраахвотным падпарадкаванні. Ж. Бадэн. які ўпершыню сфармуляваў
    1 Бардах Ю. Лнтовскне Статуты — памятннкм права эпохн Возрождення // Культурные связн народов Восточной Европы в XVI в.: Сб. ст. М., 1976. С. 7176.
    2 МацневскнйВ. А. йсторня славянскнх законодательств: В 6 т. М., 1858. Т, 1.
    3 Падокшын С. А. Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі. Мн., 1990. С. 4651.
    123
    поўную тэорьпо суверэнітэту, абгрунтаваў ідэю пра суверэнітэт як неабходную якасць дзяржаўнай улады. 3 гэтага часу тэорыя суверэнітэту з’яўляецца ідэалагічным падмуркам пераадолення феадальнай раздробленасці праз цэнтралізацыю дзяржаваў. Але разам з тым Ж. Бадэн сцвярджаў неабходнасць абмежавання суверэннай улады манарха Боскім, натуральным і чалавечым законамі. Абедзве палітычнаправавыя тэорыі паўплывалі на разуменне грамадствам XVI ст. неабходнасці заканадаўчай асновы дзяржаўнайулады. Суверэнітэтразумеўся як вяршэнства дзяржаўнай улады надзяржаўнайтэрыторыі, што запатрабавала права, якое б дзейнічала па прынцыпу тэрытарыяльнай выключнасці, у сувязі з чым узнікла патрэба ў кадыфікаваным і уніфікаваным нацыянальным заканадаўстве.
    Кадыфікацыя прадугледжвала перапрацоўку ўсяго прававога матэрыялу і яго сістэматызацыю паводле новай канцэпцыі права. Канцэптуалізацыя права вызначыла новую якасць заканадаўства на падставе ідэалогіі гуманізму.
    Прававая навука гэтага часу здолела распрацаваць, абгрунтаваць і спрыяць практычнай рэалізацыі новых палітыкаправавых ідэй часу: справядлівасці, свабоды і годнасці асобы, роўнасці, верацярпімасці, чалавекалюбства, гармоніі асабістых і грамадскіх інтарэсаў, нацыянальнага патрыятызму. Практычнае здзяйсненне ідэй адлюстравалася ў замацаванні ў законе правоў розных станаў, абвяшчэнні першынства закону, замацаванні дзяржаўнай мовы ў заканадаўстве, прыярытэце пісанага права, абароне суверэнітэту, зацвярджэнні талерантнасці і асноў прававой дзяржавы, замене казуістьгчных палажэнняў прывілеяў агульнымі нормамі ў Статутах XVI ст., вылучэнні новых інстытутаў права. Уніфікацыя права прадугледжвала замену мясцовага права асобных зямель адзіным дзейсным агульнадзяржаўным правам, стварэнне агульнанацыянальнага заканадаўства на дзяржаўнай старабеларускай мове.
    Юрыспрудэнцыя Вялікага Княства Літоўскага ў гэты час фарміравалася такімі вядомымі юрыстамі і асветнікамі, якФ. Скарына, А. Гаштольд, В. Чырка, Е. Таліят, А. Ратондус, К. Радзівіл, М. Радзівіл, Я. Даманеўскі, А. Валовіч, С. Габрыяловіч, П. Раізій, М. Валадковіч, П. Астравецкі, Л. Сапегаі інш.
    Як сведчаць помнікі заканадаўства і судовай практыкі, а таксама даследаванні сучасных навукоўцаў і іх папярэднікаў, прававая сістэма нашай дзяржавы сфарміравалася як частка раманагерманскай прававой сям’і4. У XVI ст. у развіцці раманагерманскай прававой сям’і вылучылася новая навуковая плынь, вядомая як школа права гуманістаў. Адным з галоўных дасягненняў гэтай школы было стварэнне дактрыны права Новага часу: яна ўпершыню абгрунтавала перавагу пазітыўнага права (закону) і канцэпцыю кадыфікацыі права, чым паклала пачатак стварэнню нацыянальных заканадаўчых сістэм.
    4 Алексссв С. С. Обтая теорня права: Курс лекцнй: В 2 т. М., 1991. Т. 1; Внноградов П. Г. Рнмскос право в средневековой Европе:Лекцнн. М., 1910.; Лаппо й. й. Лнтовскнй Статут 1588. Каунас. 1934. Т. 1. Ч 1. С. 134, 156.