Грамадскія ідэалы: Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню
Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 13
Выдавец: , ННАЦ імя Ф Скарыны
Памер: 224с.
Мінск 2002
Маючы на ўвазе свае інтарэсы, польскі боку 1587 г. спрабаваў абгрунтаваць ідэю стварэння адзінага заканадаўства дзеля ўзмацнення Рэчы Паспалітай. Але наша дзяржава здолела захаваць сваю асобную прававую сістэму і, скарыстаўшы палітычную сітуацыю. афіцыйна зацвердзіць Статут 1588 г. як аснову палітычнаправавой самастойнасці. Вялікая роля ў дасягненні гэтай мэты належала статутнай камісіі, грамадскасці і дзяржаўнайуладзе — сейму сеймікам, канцылярыі. Статутная камісія ў асноўным засяродзіла ўвагу на дэталёвым рэгуляванні правадачыненняў, удакладненні фармулёвак прававых нормаў, развіцці інстытутаў. СтатутВялікага Княства 1588 г. складаўся з 14 раздзелаў і 488 артыкулаў.
Новыя феадальныя кадыфікацыі ўводзілі ў права новыя элементы, выкліканыя палітычнай і сацыяльнай неабходнасцю. Канцэпцыя натуральнага права. якая разумела права як падмурак грамадскапалітычнага ладу, значна паўплывала на гэты працэс. Праз адзначаныя тэндэнцыі ідэя законнасці атрымала развіццё і замацаванне ў праве. Парушэнне закону разглядалася як злачынства супраць інтарэсаў дзяржавы, што было зацверджана ў другім ітрэцім Статутах (Статут 1566 г.. р. Ill, арт. 39; р. IV, арт. 25; Статут 1588 г., р. III, арт. 5).
128
Ідэалогія Рэнесансу была асновай узмацнення юрыдычнай аховы правоў асобы, як палітычных, так і цывільных. Абвяшчалася свабода асобы, не звязанай нявольніцтвам (Статут 1529 г.,р. ХІ,арт. 6;Статут 1566 г.,р. XII, арт. 7; Стаіут 1588 г.,р. III.арт. 39;р. XI,арт. 11). Заканадаўства паступова зацвердзіла скарачэнне і крыніцнявольніцтва. Першы Статутразглядаў чатыры крыніцы нявольніптва, другі —тры крыніцы, атрэці зацвердзіўтолькі адну крыніцу нявольніцтва — палон. Але ўжо дзеці палоннага нявольнікамі не лічыліся (Статут 1529 г..р. II, арт. 12; Статут 1566 г., р. XII, арт. 13; р. VIII, арт. 4; Статут 1588 г., р. XII, арт. 21). Зацвярджалася падсуднасць і падпарадкаванне толькі закону (Сталут 1529 г.,р. IV. арт. 13; р. III,арт. 5;р. VI. арт. 1,2,15; Статут 1566 г., р. І,арг. 2,3,7.16;р. III,арт. 39;р. IV,арт. 25;Статут1588 г.,р. І.арт. 1,2,4;р. III, арт. 5). Заканадаўства гарантавала ўдзел у судаводстве пракуратара — прадстаўніка і абаронцы інтарэсаў асобы ў судзе (Статут 1529 г., р. VI, арт. 9; Статут 1566 г., р. IV, арт. 3237; Статут 1588 г., р. IV, арт. 5761), замацавала правапераемнасць(Статут 1529 г..р. VI, арт. 8; Статут 1566 г., р. IV, арт. 31; Статут 1588 г.,р. IV, арт. 56). Законам была ўстаноўленаўзмоцненая крымінальнаправавая аховажанчыны(Статут 1529 г., р. ХІ,арт. 1,3.4;Статут 1588 г.,р. VI, арт. 34). У галіне прыватнага права абвяшчалася свабода абарачэння ўсёй маёмасці. Гэтая рэформа знаходзіла апірышча ў рымскай канцэпцыі ўласнасці, якая абвяшчала неабмежаванае права валодання рэччу (Статут 1529 г., р. V, арт. 2,5; Стаіут 1566 г., р. V, арт. 7,8; р. XIII, арт. 8).
Кадыфікацыя ўнесла істотныя змены ў працэсуальнае права. Судоваму працэсу былі ўласцівыя рысы інквізіцыйнагаі спаборнага працэсу. Фармалізаваны працэс служыў аўтарытэту права, бо суд як асноўны праваахоўны орган у дзяржаве закліканы быў абмяжоўваць феадальнае самавольства. У судаводстве на важнае месца ставіцца патрабаванне якасці сведкі, якая вызначаецца яго сацыяльным статусам, маральнымі характарыстыкамі, веравызнаннем. Паколькі новыя пачаткі атрымалі развіццё ў грамадскаправавой сферы. працэсуальныя нормы змяніліся:пры маёмасных спрэчках першаступенная ўвага стала надавацца пісьмовым доказам. Пісьмовыя доказы павінны былі зыходзіць аддзяржаўных. службовых органаў і службовых асоб (Статут 1529г.,р. І,арт. 13;р. І1І,арт. 5;р. Vl.apr. 1.2,7—15;Стаггуті566 г.,р. IV, арт. 57;р. VII.арт. 25;р. V.арт. 13,1516;Статут 1588 г.,р. IV.арт. 6). У Статупе 1588 г. абвяшчалася публічнасць працэсу і фармальная роўнасць бакоў, пры гэтым у якасці доказаў выкарыстоўваліся юрыдычныя факты і маральныя, сацыяльныя характарыстыкі асобы (Стаіут 1588 г., р. VIII, арт. 35; р. XI, арт. 21).
Рэнесансавы ўплыў зазнала і крымінальнае права, нягледзячы на прысутнасць у ім прынцыпу запалохвання і існавання пазасудовай расправы над залежнымі людзьмі. Яшчэ ў першым Статуце адным з асноўных зацвярджаецца прынцып асабістай адказнасці толькі вінаватай асобы і толькі паводле суда. Ад крымінальнай адказнасці вызваляліся дзеці да пэўнага ўзросту і асобы з недахопам волі і інтэлекту У Статутахбылі распрацаваны асновы інстытутаў наўмыснай і ненаўмыснай віны, прычыннай сувязі. вызначаны стадыі
129
злачыннай дзейнасці для некаторых злачынстваў. Закон адводзіў месца дачыненню простаму і складанаму, неабходнай абароне і крайняй неабходнасці. Адпавядала эпосе гуманізму і фарміраванне ў праве інстытута прэзумпцыі невінаватасці: у другім Статуцетолькі ддя шляхты (р. XIV. арт. 2), а ў трэцім Статуце для людзей усіх станаў (р. XII, арт. 10); адказнасць шляхты зазабойства простага чалавека (Статут 1588 r., р. XII, арт. 1). Найбольш дэталёва распрацаваны ў Статутах інстытуцыі, якія датычацца абавязкавых, рэчавых і сямейнамаёмасных дачыненняў.
Прычынай падрыхтоўкі вельмі дасканалага для свайго часу заканадаўствалічыцца супадзенне некалькіх фактараў: асіміляцыя навукай праварымскай сістэмы, моцны кадыфікацыйны руху грамадстве і ўплыў ідэалогіі эпохі Рэнесансу. Вынікам гэтага сінтэзу сталася выдатна кадыфікаванае заканадаўства. Пытанне, чаму менавітаў нашай краіне новая хваля рэцэпцыі рымскай сістэмы была такой паспяховай, застаецца актуальным. Але можна меркаваць, што развіццё навукі і юрыдычная адукацыя адыгралі значную ролю, а патрэба ў дынамічным руху заканадаўства насустрач новым, буржуазным зменам была падрыхтавана ўсім працэсам развіцця беларускага грамадства.
Аўтарытэт выдатна кадыфікаванага заканадаўства стаў падставай для выкарыстання Статугаў узамежных дзяржавах (найперш Полыпчы, Расіі і г. д.). Найбольш выразную характарыстыку Статута 15 88 г. даў вядомы польскі гісторык права В. Маціёўскі; «Вялікім для свайго часу помнікам заканадаўства ёсць Літоўскі статут і такім, якім тагачасная Еўропа не валодала. Ен нібы расліна, якая абвілася вакол дрэўцаў і прыцягнула да сябе іх сокі, ад іх умацавалася і, перапрацаваўшы ў сабе, аддала ім зноў, як лепшыя і спажыўнейшыя»8.
s Maciejowski W. A. Historya prawodawstw slowianskich. Warszawa, 1856. T. I. S. 207.
130
Юрый Малаіп (Мінск)
ЯЗЭП ДРАЗДОВІЧ
ТВОРЦА БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ
апраўднайпадставайжыцця можа быць толькі творчасць. Творчасць на кожным кроку: у штодзённай працы, у сямейных адносінах, у грамадскім руху. Толькі тады жыцця не будзе сціскаць форма, і чалавек задаволіць сваё прыроднае імкненне быць тварцом. Цяпер жыццё поўнае нядолі, бо мы не ўмеем быць тварцамі. Толькі невялічкая частка людзей хочуць быць сапраўднымі тварцамі, ды заказаны ім творчыя шляхі ў абшары грамадзянскай і асабістай штодзённасці. і ўся іх творчая энергія кіруецца ў вольныя даліны мастацтва і навукі».
Гэтыя духоўныя словы Ігната Канчэўскага (Абдзіраловіча), нібыта праменні Вышэйшага святла. дапамогуць нам высветліць высакародны лёс беларускага мастака, педагога, археолага, этнографа, пісьменніка і натхнёнага «аматара астраноміі» — Язэпа Драздовіча (18881954). Сваё жыццё і творчасць ён ахвяраваў на алтар духоўнага Адраджэння Беларусі. Разам з тым ён памастацку ўзнёс у касмічныя прасторы беларускую ідэю аб існаванні разумнага Сусветнага жыцця, формы якога існуюць на розных планетах Сонечнай сістэмы.
3 першых дзён сваёй творчасці (вучоба у Віленскай школе мастацтва ў 19061910 гг.) ён далучаецца да магутнай плыні нашаніўскага руху, якая захапіла яго ў творчы віхор і назаўсёды злучыла яго лёс з будучыняй Беларусі і ўсяго чалавецтва. Глыбока запалі ў душу Язэпа словы песняра Я. Купалы:
Нам трэба жыць і долю папраўляць, Каб нас патомкі потым не клялі. .
Патрэба свядомага нацыянальнага жыцця станавілася для беларусаў, па словах Ф. Шантыра, «найважнейшай патрэбай... штодзённьтм хлебам», без якога «народ дастойна жыць не можа».
Вялікае жаданне і разуменне Язэпам Нарцызавічам гэтай «найважнейшай патрэбы» для беларусаў — «людзьмі звацца» — прыводзіла яго да думкі аб неабходнасці абуджэння народа ад векавой нацыянальнай разгубленасці і палітычнай спячкі, духоўнай талерантнасці для самавызначэння новых творчых магчымасцей беларускай нацыі. Усё гэта складалатой ідэйны і эстэтычны падмурак для жыццёвых пошукаў, на якім ствараў свае духоўныя здабыткі Язэп Драздовіч.
131
Дзеячы беларускага Адраджэння прабілі ў заледзянелым целе Беларусі гарачую крыніцу праз прыгожае пісьменніцкае слова і навуковыя, публіцыстычныя працы па гісторыі роднага краю, узнялі ў выдавецкай дзейнасці занядбаную спадчыну беларускага народа. Эстэтычнаўпрыгожыць. шматфарбна ўзбагаціць і памастацку насыціць гэтыя скарбы роднай зямлі, уклаўшы ў іх душу сваю — такой была галоўная мэта Драздовіча як мастака. Адным з першых, надзвычай удалых твораў з’яўляецца мастацкае вырашэнне ім гістарычнаміфалагічнага вобраза Пагоні як сімвала незалежнасці. сімвала воінаабаронцы Беларусі ад ворагаў. Падрукой мастака гэты вобраз значна пашырае сваё ідэйнае і эстэтычнае гучанне. Так, на першай старонцы газеты «Рунь» (1919) мы бачым выкананы ім малюнак Пагоні (рыцара на белым кані) у зорнай прасторы, дзе геральдычная выява Пагоні ўзмоцнена магутнымі крыламі, маланкамі і наватсімвалічным колам Руху часу. Сэнсавы змест Пагоні выдатна «расшыфроўваў» верш Янкі Купалы:
Час крылля расправіць — пагудка ўжо кліча.
Ужо віхры цярэбяць да шчасця шлях новы. Гэй, вольныя птахі, патомкі крывічаў, Да неба! Па зоры і гром перуновы!
На жаль, эстэтычнае ўражанне ад малюнка Пагоні значна гублялася ад яго зменшанага фармату ў газеце. Новай і больш удалай спробай ілюстрацыі Пагоні стаў яго каляровы малюнаку «Вольным сцягу» (1921). На пярэднім плане мы бачым прыгожую жанчыну за спіною кожнага рыцара, які кап’ём выратоўвае яе ад цмока (змея). Мастак спрабуе з’яднаць у адзіную кампазіцыю хрысціянскія сімвалы (св. Георгій) і міфалагічныя вобразы (Пагоня — Ярыла, сімвал урадлівасці зямлі, Пагоня як сімвал абароны свайго краю). Разам з тым вобраз жанчыны надае твору не толькі лірычны, але і філасофскі змест, бо вобраз жанчыны разглядаўся ў публіцыстычных гтрацах таго часу як сімвал дзяржаўнай свабоды і незалежнасці. Своеасаблівы «лубочны», або «маляваны», стыль твора, надае мастацкаму вобразу, на фоне старажытнай каменнай вежы, сапраўды чараўнічую. нязведаную моц духоўнага жыцця беларускага народа, якойпадуладна перамога над усімі незвычайнымі падзеямі жыцця.