Грамадскія ідэалы: Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню
Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 13
Выдавец: , ННАЦ імя Ф Скарыны
Памер: 224с.
Мінск 2002
Трэба адзначыць і актыўную творчую працу ў гэты час у Заходняй Беларусі Р. Шырмы, які нетолькі сабраў значную колькасць народныхпесень, але і прыцягнуў да іх апрацоўкі А. Грачанінава, К. Галкоўскага, А. Кошыца, М. Гайваронскага, якія ўзнялі харавую апрацоўку народнай песні на высокі прафесійны ўзровень.
He спыніла свайго імкнення наперад харавая творчаёць і ў гады вайны. Дзякуючы Д. Мухарынскай, з якой мне пашчасціла збіраць партызанскія песні ў экспедыцыях, сталі вядомымі харавыя песні А. Вешава, I. Мартынюка, С. Маркоўскага, I. Гусянцова, М. Балашова, П. Шыдлоўскага, хоць і простыя па музычнай мове, але з багатай нацыянальнай вобразнасцю і адлюстраваннем тых падзей, якія адбываліся ў той час. Партызанская тэма таксама арганічнаўвайшлаўхаравуютворчасцькампазітараўМ. Аладава, А. Багатырова, Р. Пукста, П. Падкавырава і з’явілася якбы прадвеснікам значныхдасягненняў кампазітараў у харавым жанры ў канцы 40х пачатку 50х гг.
У гэты час, нягледзячы на зноў пачатыя рэпрэсіі і ідэалагічны прэсінг, у харавых творах А. Багатырова, Н. Сакалоўскага, I. Любана, П. Падкавырава, Я. Цікоцкага знайшла адлюстраванне нацыянальная вобразнасць М. Багдановіча, П. Броўкі, М. Танка з імкненнем паказаць не толькі любоўную лірыку, але і шчырыя адносіны да роднай зямлі, да яе гістарычнай спадчыны. Некаторая вобразная і жанравая абмежаванасць твораў залежала ад абставін таго часу. Аднак у харавым пісьме адзначаюцца новыя накірункі ў асэнсаванні народных песенных традыцый, асабліва ў А. Багатырова, які ў сваіх творах вядзе актыўныя пошукі новых падыходаў да ўвасаблення нацыянальнага ў музычнай мове за кошт арганічнага аб'яднання народнай ладавасці, яе пераліўчатасці з традыцыйнай гармоніяй і поліфаніяй пабудовы фактуры з улікам традыцый народных шматгалосных спеваў.
Значны ўздым музычнай творчасці ў рэспубліках былога Саюза ў 5060я гг характэрны і ддя Беларусі. Толькі харавыхтвораў а капэла кампазітары
137
напісалі больш за сто, у якіх увасоблена паэзія не толькі нацыянальных класікаў, але і творы больш маладога пакалення паэтаў — М. Алтухова, А. Дзеружынскага, 3. Вагер, М. Клімковіча, А. Русакаі інш. Кампазітары М. Аладаў, А. Багатыроў, Ю. Семяняка, Р. Пукст, У. Алоўнікаў, I. Кузняцоў і інш. пераканаўча даказалі здольнасць харавога жанру да ўвасаблення самай разнастайнай нацыянальнай вобразнасці. Як бы інтуітыўна адбіраючы вершы, кампазітары сканцэнтравалі сваю ўвагу на тэмах Беларусі, роднай зямлі, кутка, дзе нарадзіўся і вырас, дзе плённа працаваў. дзе жылі продкі з іх багатай спадчынай і імкненнем да незалежнасці, пацвярджаючы гэтым змест нацыянальнай ідэі, сфарміраванай А. Мальдзісам. Канешне,у гэты час бьша напісана таксама значная колькасць твораў да гталітычных падзей і знамянальных даг, але яны не з’яўляюцца вырашальнымі ў агульных працэсах развіцця харавога жанру.
Значнае абагачэнне вобразнасці пашырыла і жанравасць, якая адлюстравалазавяршальны перыядзасваення кампазітарамі класічныхтрадыцый. Хоры пішуцца як разгорнутыя канцэртныя гімны ў характары харавых оперных сцэн, харавых паэм са значным драматургічным развіццём, харавых мініяцюр, жанравых сцэнак з народнага жыцця, харавых цыклаў з агульнатэматычнай скіраванасцю. Такая жанравая разнастайнасць прывяла да ўскладнення формы ад тыповай раней дзвюхчастковасці да складанай трохчастковасці і нават санатнай, якія патрабавалі актывізацыі харавой фактуры ў форматворчых працэсах, драматургічным развіцці, у яе гукамоўнасці. тэатральнасці. Змяніліся адносіны і да ўвядзення ў музычную мову характарыстычнасці народных крыніц. Паступова поўная залежнасць мелодыкі ад народнага напеву, як гэта было раней, змянілася больш глыбокім успрыманнем характэрных прыкмет лірычнай і ігравой песні, бытавога раманса, пацвердзіўшы гэтым. што музычны фальклор стаў галоўнай крыніцай для адлюстравання народнай псіхалогіі, нацыянальнага характару. Пачынаецца смелае, свабоднае развіццё інтанацыйных, ладавых, рытмічных, жанравых асаблівасцей народнай песні. Народны мелас пачынае ўваходзіць, асабліва ў хорах А. Багатырова, М. Аладава, Э. Тырманд, маленькімі ячэйкамі ў храматыкадысанантнае акружэнне, або проціпастаўляецца мажорнамінорнаму гукапісу ў выглядзе параўнальных і працяглых пабудоў. Акрамя гэтага, дастаткова азначыўся індывідуальны стыль кожнага з кампазітараў.
Перыяд 7080х гг., з яго значнымі і складанымі грамадскапалітычнымі падзеямі. адлюстраваўся як наогул у культурным жыцці, так і ў харавой творчасці беларускіх кампазітараў. Гэта адзначалася ў перапляценні шматлікіх праблем. для асвятлення якіх патрабуецца не адно даследаванне. Сярод іх можна назваць і працэс фарміравання новага творчага мыслення, і значныя змены вобразнаструктурных параметраў. і пошукі новых падыходаў да музычнай мовы, тэматычнай распрацоўкі, музычнага развіцця і інш. У гэты час. нягледзячы на значную ідэалагізацыю харавога мастацтва, у кампазітарскай творчасці пасту пова ўзмацняецца імкненне да больш значнага ўвасаблення жыцця беларуса яку мінулым, так і ў сучасным і праз яго ўспрыманне
138
закрануць глыбокія сацыяльныя і этнічныя праблемы. Таму кампазітары Ю. Семяняка, А. Турашоў, Г. Вагнер. В. Сярых перадаюць праз паэзію М. Танка, П. Броўкі, А. Ставера, Э. Агняцвет, У. Карызны душэўны неспакой, турботу аб будучыні, з філасофскіх пазіцый падыходзяць да трактоўкі партызанскай тэматыкі.
Распеўнасць лірыкі Я. Купалы і яго псіхалагічны драматызм з багатай вобразнасцю як бы аб'ядналі намаганні А. Багатырова і яго вучня А. Мдзівані ў іх імкненні да ўвасаблення нацыянальнага ў харавых паэмах, падтрымалі маладых кампазітараў у іх пошуках больш гыбокага пранікнення ў псіхалогію беларуса. На новым узроўні пачынаецца творчая садружнасць з этнамузыкалогіяй, якая да гэтага часу не толькі сабрала. але і абмеркавала значную колькасць народнага музычнага матэрыялу. Ен і стаў асновай новага напрамку харавой творчасці — фальклорнаарыентаваных твораў. у якіх прайшлі свой шлях кампазітары А. Турашоў. Я. Касалапаў, К. Цесакоў ад знешняй цікавасці да эмацыянальнасюжэтнага боку народнай песні да яе жывой вобразнасці ў харавых сюітах А. Мдзівані і Л. Захлеўнага.
Такія новыя падыходы да трактавання нацыянальнага праз народную вобразнасць значна пашырылі жанравую разнастайнасць харавых твораў. Побач з традыцыйнаакадэмічнымі накірункамі пачынаюць сваё развіццё і сучасныя з выкарыстаннем старажытнаславянскіх элементаў, якія далі арыгінальнае спалучэнне традыцыйнага і наватарскага, павялічылі ролю інструментальнага фактару, прывялі да арыгінальнага сінтэзу абрадавага фальклору з сучаснымі цыклічнымі формамі. Гэта адметнасць сфарміравалася ў выглядзе сюіт, канцэртаў, харавых цыклаўу творчасці А. Мдзівані. Л. Захлеўнага, Л. Шлег, У Кузняцова і інш.
Значнае абнаўленне вобразнасці і жанравасці адлюстраваліся і ў музычнай мове харавых твораў. Гэта больш глыбокія сувязі з народнай музычнай культурай. якая стала крыніцай тэматызму, што ўзмацнілаяго нацыянальную хараюгарыстычнасць. У пабудову фактуры актыўна ўваходзяць не толькі знешнія прыкметы народнага выканальніцтватыпу глісандавання як голасам, так і акордам, імітацыі народных інструментальных найгрышаў і інш., але і тыповая народная распеўнасць і самастойнасць харавых галасоў з іх актыўным удзелам у развіцці тэматызму, драматургічнай распрацоўцы, стварэнні гукавыяўленчасці ітэатральнасці.
Сучасны стан харавога жанру яскрава адлюстраваў адносіны кампазітараў да сучаснасці. Кола вобразаў нацыянальнай тэматыкі абмежавалася толькі філасофскімі роздумамі аб сэнсе жыцця ў творах М. Васючкова, А. Залётнева, У. Карызны, Я. Паплаўскага. Паэзія сучасных паэтаў, якія адгукнуліся на падзеі 90х г., знайшла сваё ўвасабленне ў харавой творчасці. Паступова затухае інтарэс да фальклорна арыентаваных хораў, якія знайшлі дзякуючы 3. Мажэйка, развіццё толькі ў Л. Захлеўнага і У Кузняцова. Як бы кампенсуе гэты спад вельмі цікавая і новая для харавога мастацтва скіраванасць да духоўнай
139
харавой музыкі. Яна актыўна распрацоўваецца кампазітарамі А. Казлоўскай, С. Бельцюковым, А. Залётневым, А. Бандарэнкам, Л. Шлег, Э. Наско. Гэты напрамак харавой творчасці безумоўна мае нацыянальную афарбоўку і адпавядае жаданню кампазітараў дапамагчы беларускаму народу праз хрысціянскую ідэю з яе запаведзямі любові, дабра і мірнага жыцця пазбавіцца ад трывогі хваляванняў сённяіпнягадня.
Аналіз шляхоў развіцця харавой музыкі на працягу XX ст. пацвярджае не толькі яе непарыўную сувязь з агульнымі працэсамі грамадскага і культурнага жыцця Беларусі, але і імкненне да актыўнага асэнсавання сродкамі харавога мастацтва нацыянальнай ідэі і вызначэння яе ролі ў агульных працэсах нацыянальнакультурнага адраджэння беларускага народа.
РЭЛІПННЫ I АСВЕТНІЦКІ ІДЭАЛЫ Ў СУЧАСНЫМ ГРАМАДСТВЕ I КУЛЬТУРЫ
Аляксандр Бадакоў (Мінск)
Анатоль Астапенка (Мінск)
Вольга Шубара (Мінск)
Вольга Лянцэвіч (Мінск)
Алена Чабатаронак (Мінск)
Вольга Рыхлова (Мінск)
Крысціна Лапіч (Мінск)
Святлана Зыгмановіч, Валянціна Саітава (Мінск)
Алена Яскевіч (Мінск)
Ульяна Шаставец (Мінск)
Ібрагім Канапацкі (Мінск)
Александр Бодаков (Мннск)
НАЦНОНАЛЬНАЯ ІІДЕЯ КАК НДЕАЛ
Пронсходяіцая в Республнке Беларусь днскуссня о том, быть нлн не быть нацнональной вдее н какой ей быть, — это даскуссвя, по сутн, о том, быть нлн не быть белорусскому народу какунлкальной этнонсторнческой обшностн. Н вот почему.
1. Этннческне обшностн. как н лнчность, нмея глубннные соцнальнопснхологнческне потребностн. ннтересы н целн, реалнзуя нх в повседневном труде н деятельностн, практмческн осушествляют всесторонннй нсторнческнй процесс: воплотвв в жнзнь свон стремлення сегодня, онн тем самым настояіцее продолжают в будутее. С другой стороны. реалнзуя свон целн, онн всегда выходятза настояіцнй момент, онн будуіцее делают настояіцнм н прошлым. В этмх условнях человек своей прнродой н суіцностью обречен на планнрованне своей деятельностн, а это возможно на основе прогноза, предвндення. даюіцнх образ непосредственного, обозрнмого, а нногда н отдаленного будушего. Прогнознрованне как опережаюіцее отраженне, вооружаюшее человека н человеческне обіцнны (нацвн. этносы) образамн будуіцего, такнм образом, составляютоснову выработкн практнческнх целей н даже ндеалов. Понятно, что формнрованне образов будуіцего — это одна нз самых фундаментальных способностей человеческого сознання, н еслн не дать ей функцноннровать. будет разрушено само ядро бытня человеческого духа. А это нензбежно ведет к катастрофе н разрушенмю, гнбелн. Аналогня: срезанное под корень дерево гмбнет. Лншая нынешнне поколення перспектнв, реформаторы губятнх. Мы прннуждены двнгаться, йдгн, но куда — нам не говорят. Еше хуже — лгут. В нтоге мы обречены стронть соцнум абсурда, соцнум роботазнрованных сушеств.