Грамадскія ідэалы: Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню
Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 13
Выдавец: , ННАЦ імя Ф Скарыны
Памер: 224с.
Мінск 2002
У сувязі з гэтым справядліва ўспомніць выраз, што не толькі запатрабаванні фарміруюць прапанову, але і прапанова нараджае запатрабаванні. Усе сто працэнтаў рэспандэнтаў звяртаюцца да твораў беларускай літаратуры ў навучальных мэтах. Крыніцай іх запатрабаванняў з’яўляеццашкольная праграма па беларускай літаратуры. 3 асаблівым імкненнем пашырыць і паглыбіць веды аб беларускай літаратуры прыходзяць у бібліятэку 17% чытачоў. Сяродлюбімых паэтаў і празаікаў былі названы Я. Колас, Я. Купала, М. Багдановіч, М. Танк, В. Быкаў. Рэспандэнты ведаюць і чытаюцьтворы Н. Гілевіча, Л. Арабей, В. Казько, А. Жука, Б. Сачанкі. А вось з творамі Л. Геніюш, А. Мрыя, Л. Калюгі знаёма зусім нязначная колькасць чытачоў. Справа ў тым, што амаль такія ж адказы на пытанні анкеты былі атрыманы пяць год таму назад, калі намі было праведзена анкетаванне сярод гэтай катэгорыі чытачоў у Віцебскай вобласці. У сувязі з гэтым бачыцца шырокае поле дзейнасці для біблія
3 Крук I. I. Народная культура і сучасная школа: Шляхі і перспектывы ўзаемазбліжэння // Народная кулыура і сучасная школа. Мн., 1996. С. 6.
169
тэк. Яны маюць магчымасць не абмяжоўвацца рамкамі школьнай праграмы. а прадставіць сваім чытачам найбольш разгорнута тых аўтараў і тыя творы, якія застаюцца паза межамі школьнай праграмы ці вывучаюцца аглядна, але маюць свае мастацкія каштоўнасці. Тым больш што ёсць трывалая падстава для работы: стабільнасць цікавасці да беларускай літаратуры.
Разглядаючы чытанне беларускай літаратуры як сродак выхавання нацыянальнай самасвядомасці. нельга абмінуць такі аспект, як выбар мовы чытання. Мова з’яўляецца адным з элементаў нацыянальнай самасвядомасці, і выбар яе пры чытанні залежыць ад ступені яе распаўсюджанасці, ад агульнай лінгвасітуацыі. У значнай ступені выбар мовы абумоўлены мэтамі і матывамі чытання. Сёння ў сувязі з пашырэннем вывучэння роднай мовы і літаратуры ў школе пашыраецца дыяпазон чытання на роднай мове. Выбар мовы ў асноўным таксама абумоўлены тымі ж самымі навучальнымі мэтамі. Дый ці можна патрабаваць ад школьнікаў іншага, калі паза межамі школы (калі яна беларуская) ці пасля ўрокаў беларускай мовы і літаратуры яны трапляюць у шшае моўнае асяроддзе? Восемдзесят дзевяць працэнтаў рэспандэнтаў адказалі, што яны з аднолькавай цікавасцю чытаюць кніп як на рускай, так і на беларускай мовах. Станоўчым тут бачыцца парытэт моў, не надаецца такая вялікая перавага мове рускай, як гэта было бачна па выніках анкетавання, праведзенага ў канцы 80 пачатку 90х гг.
Поспех працы ў накірунку выхавання нацыянальнайсамасвядомасці ў школьнай моладзі ў немалой ступені залежыць і ад асобы бібліятэкара, ад яго падрыхтаванасці. ад узроўню развіцця яго нацыянальных пачуццяў, умення і здольнасці раскрыць перадчытачом багацце культурнагістарычнайспадчыны беларускага народа, выхаваць пачуццё любові да роднага краю, роднай мовы, роднай літарагуры. Але неабходным бачыцца і выпрацаваная кожнай бібліятэкай, адпаведнаяе магчымасцям, цэласная сістэма. накіраваная навыхаванне нацыянальнай самасвядомасці сродкамі беларускай літаратуры. Асобныя, наватудалыя і цікавыя мерапрыемствы, якія праходзяць у бібліятэках, праблему не вырашаюць. He дубліруючы, а дапаўняючы работу школы ў гэтым накірунку з дапамогай масавых форм работы, такіх як кніжныя выставы, чытацкія канферэнцьгі, вусныя часопісы, «круілыя сталы», літаратурныя вечары, уключаючы ў творчую дзейнасць па іх падрыхтоўцы юных чытачоў, а таксама з дапамогай індывідуальных гутарак з імі, паступова, крок за крокам можарухацца бібліятэка да пастаўленай мэты. Работа з юнымі чытачамі — вельмі далікатная сфера, калі вельмі важна вытрымаць раўнавагу і не кідацца ў крайнасці, адна з якіх бібліятэкар — халодны інфарматар, а другая — бібліятэкар, які карыстаецца ў рабоце са школьнікамічытачамі спецыфічнымі метадычнымі прыёмамі настаўніка. Уся працапа далучэнню юных чытачоў да скарбаў роднай літаратуры будуецца на прынцыпах сатворчасці. У падмуркуфарміравання нацыянальнайсамасвядомасці сродкамі беларускай літаратуры павінна ляжаць каштоўнаснаарыентацыйная дзейнасць на аснове інтарэсаў запаграбаванняў, якія маюць падлеткі і старэйшыя школьнікі, з ушкам іх узроставапсіхалагічных асаблівасцей, уяўленняў, пачуццяў, ідэалаў.
170
Крыацна Лапіч (Мінск)
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ САМАСВЯДОМАСЦЬ IСТУДЭНЦКАЯ МОЛАДЗЬ
На развіццё і фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці ўплываюць як аб’ектыўныя, так і суб'ектыўныя фактары. Гэта сацыяльнаэканамічная і палітычная сітуацыі ў грамадстве, канкрэтныя ўмовы жыцця чалавека і яго светаўспрыманне, галоўныя арыентацыі.
Згодна з вынікамі сацыялагічнага даследавання. праведзенага сярод студэнтаў юрыдычнагаі філалагічнагафакультэтаў БДУ БДПУ імя МаксімаТанка, Інстытута правазнаўства. росту нацыянальнай самасвядомасці найбольш садзейнічаюць наступныя фактары: веданне гісторыі свайго народа, веданне нацыянальнай мовы, вольнае развіццё культуры свайго народа. палітычны суверэнітэтрэспублікі, эканамічная самастойнасць рэспублікі.
Нацыяльная самасвядомасць не існуе абстрактна, без свайго носьбіта і выразніка. Ім выступае ўся нацыянальная супольнасць, прадстаўленая рознымі сацыяльнымі суб’ектамі. Але гэтыя сацыяльныя суб’екты ў рознай ступені выяўляюць тую ж нацыянальную самасвядомасць. Па меркаванню большасці рэспандэнтаў, галоўнымі носьбітамі нацыянальнай самасвядомасці з’яўляюцца: мастацкая інтэлігенцыя. навуковая інтэлігенцыя, выкладчыкі ВНУ, сяляне. выкладчыкі сярэдніх школ. тэхнікумаў, вучылішч.
Носьбітамі нацыянальнай самасвядомасці з’яўляецца і студэнцкая моладзь. Наўзровень яе нацыянальнай самасвядомасці. згодназ вынікамі даследавання, уплываюць такія фактары. як веданне мовы, гісторыі. культуры свайго народа. Якое ж гэтае веданне ў нашых рэспандэнтаў? Большасць апытаных добра валодае абедзвюма мовамі, беларускай мовай добра валодае толькі большасць апытаных студэнтаў факультэта філалогіі.
Пры карэляцыі ведання беларускай мовы з курсам назіраецца такая тэндэнцыя: чым вышэйшы курс,тым слабейшае веданне беларускай мовы ў студэнтаўюрыстыў і студэнтаў факультэта рускай філалогіі.
Ці ёсць жаданне ў рэспандэнтаў вывучаць беларускую мову? Большасць апытаных студэнтаўюрыстаў і студэнтаў факультэта рускай філалогіі адказалі, што будуць вывучаць беларускую мову толькі ў тым выпадку, калі гэтага запатрабуе будучая прафесія.
Большасць студэнтаў факультэта беларускай філалогіі адказалі, што жадаюць удасканал ьваць свае веды па беларускай мове, прычым гэтае жаданне вышэй на старэйшых курсах.
171
Вельмі цікавымі, на наш погляд. атрымаліся адказы рэспандэнтаў на пытанне анкеты: «Што для вас азначае паняцце «родная мова»? Для большасці рэспандэнтаў «родная мова»
гэта мова маёй нацыянальнасці;
гэта мова. на якой стваралася культура маёй радзімы;
гэтадзяржаўная мова;
гэта мова, з якой я звязваю будучыню сваёй дзяржавы.
Такім чынам. мы бачым, што большасць рэспандэнтаў не атаясамляе родную мову з дзяржаўнай мовай. I. як вынік, большасць рэспандэнтаў — за дзве дзяржаўныя мовы. Прычым назіраеццатакая тэндэнцыя: чым вышэйшы курс. тым больш студэнтаў за двухмоўе.
Стваральнікам і носьбітам мовы з'яўляецца народ, нацыя. Але ж мова, у сваю чаргу сама выступае творцам народа. Менавіта праз нацыянальную мову перш за ўсё праяўляецца менталітэт народа. менавіта нацыянальная мова садзейнічае згуртаванню, аб’яднанню людзей у канкрэтнагістарычныя супольнасці. Аяклічацьстудэнты'.’ Большасць рэспандэнтаў лічаць. што «мова з’яўляецца асноўным элементам нацыянальнай культуры, хаця нацыя і захоўваецца сама па сабе» і што «нацыя і мова непадзельныя, страта мовы вядзе да знікнення нацыі».
Большасць рэспандэнтаў лічыць. што вядучая роля ў прапагандзе беларускай мовы належыць прэсе, тэлебачанню, радыё. Але ж глядзіць беларускае тэлебачанне і слухае беларускае радыё штодзённа нязначная колькасць апытаных.
Большасцьрэспандэнтаў чытае наступныя рэспубліканскія газеты і часопісы: «Народная газета», «7 дзён», «Савецкая Беларусь», «Літаратура і мастацтва», «Родннк», «Вечерннй Мннск», «Культура», «Свабода», «Спадчына». Такім чынам, большасць рэспандэнтаў чытае, у асноўным, рускамоўную прэсу.
Што жтрэба зрабіць для адраджэння беларускай мовы? Большасць рэспандэнтаў лічыць, што «неабходна паступова перавесці ўсё выкладанне і выхаванне ў сярэдняй і вышэйшай сістэме адукацыі на беларускую мову»; што «нічога не трэба рабіць. гэты працэс павінен ісці натуральным шляхам» і што «беларуская мова павінна заставацца адзінайдзяржаўнай мовай».
Узровень нацыянальнай самасвядомасці студэнтаў залежыць нетолькі ад іх ведання беларускай мовы, але ж і гісторыі і культуры Беларусі.
Самымі любімымі сучаснымі беларускімі пісьменнікамі і паэтамі, рэжысёрамі і акцёрамі для большасці рэспандэнтаў з’яўляюцца В. Быкаў, У. Караткевіч, Н. Гілевіч, I. Шамякін, С. Грахоўскі, П. Панчанка, С. Станюта, М. Савіцкі. Г. Макарава, В. Манаеў, 3. Белахвосцік, В. Тураў.
Важнейшымі гістарычнымі падзеямі Беларусі ХІХІХ стст.. надумку большасці рэспавдэнтаў, з’яўляюцца наступныя: «Утварэнне Вялікага Княства
172
Літоўскага», «Утварэнне Рэчы Паспалітай», «Падзелы Рэчы Паспалітай», «Статуты ВялікагаКняства Літоўскага», «Грунвальдская бітва».
Ф. Скарына, М. Гусоўскі,С. Будны. В. Цяпінскібыліслушнаназваныбольшасцю рэспандэнтаў самымі знакамітымі асобамі перыяду «залатога веку» Беларусі.
3 якіх крыніц пашыралі і пашыраюць свае веды па гісторыі і культуры Беларусі большасць рэспандэнтаў? Такімі крыніцамі з’яўляюцца лекцыі і семінары ў ВНУ, беларуская літаратура, школьныя падручнікі, сродкі масавай інфармацыі. спецыяльная літаратура.
Сёння ў грамадскай свядомасці шырока распаўсюджана разуменне рэлігіі як элемента нацыянальнай кулыуры. носьбіта агульначалавечых каштоўнасцей. Працэсы нацыянальнакультурнаг а адраджэння сёння ідуць побач з рэлігійным адраджэннем.
Большасць рэспандэнтаў лічыць, што сувязь паміж нацыянальнай самасвядомасцю і рэлігіяй існуе незалежна ад таго, верыць чалавек ці не ў Бога і што гэта сувязь вызначае некаторыя асаблівасці характару і паводзін людзей.
Улічваючы, што ў нашым даследаванні прынялі ўдзел студэнты, якія вызначалі сваё веравызнанне як «праваслаўнае», большасць з іх сцвярджае, што менавіта праваслаўная рэлігія найбольш паўплывала наразвіццё беларускай гісторыі і кулыуры. I гэтыя адказы рэспандэнтаў сведчаць аб іх невысокіх ведах па гісторьгі Беларусі.