Грамадскія ідэалы: Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню
Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 13
Выдавец: , ННАЦ імя Ф Скарыны
Памер: 224с.
Мінск 2002
3 Монтескьс Ш. Нзбр. пронз. М., 1955. С. 290.
4 Очеркн нсторнн фнлософской н соцнологнческой мыслн Белорусснн. Мн.. 1973. С. 3132.
5 Тамсама. С. 86
65
Працэс практычнай рэалізацыі ідэалаў дэмакратыі, яго паўната і хуткасць цесна звязаны з узроўнем развіцця вытворчых адносін у грамадстве. формай уласнасці на сродкі вытворчасці і ў пэўнай ступені вызначаецца спецыфікай узаемасувязі асноўных палітычных інстытутаў. Сутнасць дэмакратыі, трактаванайу шырокім сэнсе як «улада народа», заключаецца, безумоўна, не ў хаатычна масавай замене кіруючых кадраў у самых розных сферах грамадскагажыцця, аў дасканала прадуманай сістэме выяўлення і стымулявання творчых асоб, здольных прымаць нестандартныя і максімальна эфектыўныя (з пункту гледжання сацыяльнага прагрэсу) рашэнні. Дэмакратыя ўяўляе сабою такі «інстыіуцыйны рэжым, пры якім прызначэнне кіраўнікоў ажыццяўляецца на абмежаваны тэрмін мірным шляхам у выніку выбараў на канкрэтнай аснове, якія праводзяцца рэгулярна»6.
Тэрміны «дэмакратыя», «дэмакратызацыя» ў апошнія часы выкарыстоўваюцца вельмі часта і ўсебакова. Ствараецца ўражанне, што ў рэшце рэшт чалавецтвам знойдзены універсальны гаючы эліксір, з дапамогаю якога будуць пераможаны ўсе сацыяльныя заганы і вырашаны самыя вострыя супярэчнасці. На самай жа справе праблема высвятлення сутнасці дэмакратыі і заканамернасцей яе развіцця мае надзвычай доўгую гісторыю існавання, і далёка не заўсёды азначаны феномен успрымаўся адназначна. Дастаткова ўспомніць, напрыклад, Платона: «Дэмакратыя, на маю думку, ажыццяўляецца тады, калі беднякі, атрымаўшы перамогу, некаторых сваіх праціўнікаў ліквідуюць. другіх выганяюць, а астатніх ураўноўваюць у грамадзянскіх правах і ў замяпічэнні грамадзянскіх пасад...»7. Узнікаюць адпаведныя асацыяцыі, звязаныя з нашым недалёкім мінулым. Выказванне У I. Леніна гэтыя асацыяцыі толькі падмацоўвае: «Дэмакратыя ёсць форма дзяржавы. адна з яе разнавіднасцей [...]. Яна ўяўляе сабою, як і любая дзяржава, арганізаванае, сістэматычнае прымяненне насілля да людзей» 8.
Безумоўна, тыя або іншыя формы барацьбы з іншадумствам і апазіцыйнымі структурамі любая дзяржаўная верхавіна выкарыстоўвае. Але недапушчальнай, гістарычна тупіковай сітуацыяй з'яўляецца падзел грамадства на сяброў і ворагаў. Узнікненне і развіццё азначанага феномена непазбежна прыводзіць да дэвальвацыі грамадскіх ідэалаў , перараджэння дэмакратыі ў сваю процілегласць —таталітарызм. «Сістэмы, дзе захоўваецца падзел на сяброў і ворагаў, не могуць лічыцца дэмакратычнымі пры ўсёй іх фармальнай дэмакратычнай атрыбутыцы. Такое размежаванне непазбежна спараджае антаганістычныя супярэчнасці. якія могуць быць вырашаны шляхам узаемападаўлення. Але выкарыстанне сілы, насілля кампраметуецэннасць аргументаў на карысць дэмакратыі. бо дэмакратычны выбар — гэта перш за ўсё адмова ад насілля... Дэмакратыя. які ўсё астатняе, — неабсалютнае Дабро.
6 Lauvaux Ph. Les grandes democraties contemporaines. Paris, 1990. S. 9.
7 Платон. Соч.: B 3 т. М„ 1972. Т. 3. Ч. 1. С. 372.
8 Ленін У. I. Поўн. зб. тв. Т. 33. С. 100.
66
У руках чалавека яна можа быць накіравана і на Дабро, і на Зло. I каб не ўзнікла апошняе, трэба добра ўявіць сабе ўсе недахопы, якія ўзнікаюць з прыроды гэтага любімага дзіцяці»9.
Недастатковы вопыт практычнага ўвасаблення ідэалаў дэмакратыі часта прыводзіць да таго, што самыя дабрачынныя намеры часам застаюцца ажыццёўленымі толькі на паперы, а недахоп часу і негатыўныя знешнія ўздзеянні, застарэлыя міжнацыянальныя супярэчнасці абумоўліваюць значную замаруджанасць працэсудэмакратызацыі. Яшчэў 1993 г. на канферэнцыі «Філасофскаправавая канцэпцыя адраджэння Беларусі» адзначалася: «Сёння паргрэт Беларусі змрочны, туг не менш глыбокі крызіс улады. чым у Расіі. Дэмакратычныя працэсы развіваюцца марудна. Хаця значная частка прынятых за апошнія гады дакументаў і задавальняе патрабаванні дэмакратычных працэсаў, незалежнасці, але многія з іх не працуюць [...]. Неабходны дэмакратычныя законы аб выбарах. аб друку і г. д. [... ] Неабходна распрацаваць мадэль сацыяльнаэканамічнага і нацыянальнага адраджэння Беларусі» 1 °.
Адсутнасць такой мадэлі на сённяшні дзень неймаверна ўскладняе працэс арганізацыі найбольш аптымальнай сістэмы кіравання ходам рэформ, развіццём рынкавай эканомікі. а перыядычная нестабільнасць апошняй з'яўляецца паказчыкам недасканалага. фармальнага ажыццяўлення канцэпцыі падзелу ўлад. Задача заключаецца ва ўсебаковым, дакладным аналізе сацыяльнаэканамічных і палітычньгх асноў дэмакратызацыі, выпрацоўцы рэкамендацый, якія дапамогуць пераадолець суб’ектывізм, ведамаснаасабістую зацікаўленасць у правядзенні тых або іншых рэформ. Праблема суадносін эканомікі і дэмакратыі застаецца паранейшаму актуальнай. Адаюстроўваючы залежнасць дэмакратыі ад эканамічнаі а ўзроўню развіцця краіны і, у сваю чаргу, залежнасць тэмпаў эканамічнага развіцця ад ступені дэмакратызацыі палітычных інстытутаў, азначаная праблема выводзіць нас на неабходнасць высвятлення спецыфікі дзяржаўнага ўздзеяння на характар і напрамкі развіцця сістэмы гаспадарання. пошуку найбольш эфектыўнага прававога забеспячэння перспектыўныхсацыяльных рэформ.
9 Лобер В. Л. Демократня: Нсторнческне корнн. состоянне н тенденцнн развнтня. М., 1992. С. 7.
10 Романовскнй В. Несёт нас парус перемен // Вечерннй Мннск. 1993. 5 марта.
67
Эдуард Дубянецкі (Мінск)
АДЛЮСТРАВАННЕ ІДЭАЛАЎ АДКРЫТАГА I ЗАКРЫТАГА ГРАМАДСТВАЎ У МЕНТАЛЬНАСЦІ БЕЛАРУСАЎ
Мэта гэтага даследавання — паказаць, як і якія ідэалы адкрытага і закрытага грамадстваў адлюстраваліся ў ментальнасці (спосабе мыслення) насельніцтва Беларусі ў мінулым і ў сучасны перыяд.
Асноўнымі крыніцамі для раскрыцця пастаўленай мэты з’яўляюцца беларускія фальклорныя творы (найперш прыказкі і прымаўкі), атаксама вынікі сацыялагічных апытанняў насельніцтва Беларусі, праведзеныя на працягу апошніх трохчатырох гадоў.
Як вядома, канцэпцыю «адкрытага» і «закрытага» грамадстваў у першай палове XX ст. распрацаваў англійскі філосаф і сацыёлаг Карл Попер. Гэтыя паняцці ён выкарыстоўваў для апісання кулыурнагістарычных і палітычных сістэм, характэрных для асобных грамадстваў на розных этапах іх гістарычнага развіцця. Паводле меркаванняў К. Попера, адкрытае (або свабоднае) грамадства вызначаецца такімі рысамі, як дэмакратычнасць, крытычнасць, здольнасць даволі хутка мяняцца і прыстасоўвацца да абставін знешняга асяроддзя, рацыянальнае спасціжэнне рэчаіснасці, індывідуалізм. Для закрытага грамадства, наадварот, характэрны аўтарытарызм, дагматызм, кансерватызм, застыласць, амаль поўная нязменнасць у сферы грамадскапалітычнага і сацыяльнаэканамічнага жыцця грамадства, атаксама магічнае мысленне, ірацыяналізм, калектывізм. На думку К. Попера, развіццё цывілізацыі ідзе ад закрытых да адкрытых грамадскіх сістэм. У якасці прыкладу закрытых сістэм ён прыводзіў такія грамадствы, як Спарта, Прусія, царская Расія, нацысцкая Германія, Савецкі С аюз эпохі сталінізму. а адкрытых — старажытныя Афіны, краіны т.зв. «заходняй дэмакратыі» 1.
Паколькі прааналізаваць усе вышэйназваныя ідэалы ў адным невялікім артыкуле практычна немагчыма, мы разгледзім даную праблему толькі ў аспекце адлюстравання ў ментальнасці (менталітэце) беларусаў дзвюх своеасаблівых пар супрацьлеглых, антынамічных ідэалаў — індывідуалізму і калектывізму, атаксамадэмакратыі і аўтарытарызму.
Аналіз многіх фальклорных твораў, запісаных на працягу ХІХХХ стст., паказвае, што ў менталітэце беларусаў даволі выразна адлюстравалася такая своеасаблівая рыса адкрытага грамадства, як індывідуалізм. Гэта пацвярджа
1 Popper К. The open society and its enemies. London. 1942.
68
юць. напрыклад, наступныя беларускія прыказкі і прымаўкі: «Кожнаму сваё мілейша», «Усякі сабе харошы», «Люблю цябе, ды не так, як сябе», «Кожнаму свая бяда ў галаве», «Свая кашуля бліжэй к целу», «Кожны аб сабе дбае», «Мая хата з краю, нічога не знаю», «Маё дзела — старана», «Якты мне, так я табе» і інш.2.
У той жа час у многіх беларускіх фальклорных творах выразна адлюстроўвалася і супрацьлеглая рыса — калектывізм, што больш уласціва для закрытага грамадства. Аб калектывізме беларусаў сведчаць наступныя народныя прыказкі і прымаўкі: «Грамада — вялікі чалавек», «Моцны статак чарадою, а людзі грамадою», «Людзі без людзей быць не могуць», «Без грамады — як адзінокі журавель перад Пакровамі», «Грамада за аднаго — і адзін за грамаду», «Дружнай грамадзе воўк не страшны», «Гуртам і ў бядзе лягчэй», «У грамадзе і рай, і мука», «Якая рада, такая і грамада». «Там добра рада, дзе шчыра парада», «Людзі людзям патрэбныя»3.
Беларусы заўжды разумелі як станоўчую, так і адмоўную ролю групы, грамады ў паўсядзённым жыцці кожнага чалавека, пра што можа сведчыць наступнае трапнае народнае выказванне: «У грамадзе і рай, і мука». Нашы продкі з даўніх часоў адзначалі надзвычайную важнасць узаемаразумення, згоды паміж усімі людзьмі: «Згода будуе, нязгода руйнуе», «Згода збірае, нязгода растрасае», «Згодаю двор збудуеш. а нязгодаю гатовае разгубіш», «Усе за аднаго, а адзін за ўсіх», «Што аднаму цяжка, тое гуртам лёгка». «Рада людзей гуртуе».
Таксама важна ўлічыць, што беларусы нярэдка падыходзілі да вызначэння ролі грамады з этычных пазіцый, г.зн. арыентаваліся на ўзаемадзеянне, супрацоўніцтва і ўзаемадапамогу найперш з добрымі, сумленнымі, шчырымі людзьмі, пра што пераканаўча сведчаць насіупныя прыказкі і прымаўкі: «Там добра рада, дзе шчыра парада», «Абы Бог ды добры людзі, то ўсё добра будзе», «Свет не без добрых людзей», «Каб не добрыя людзі, так бы загінуў», «Спагадай светтрымаецца», «Няхайтак будзе, як добрыя людзі кажуць» і інш.
Аднак часам сустракаюцца ў беларускім фальклоры (найчасцей савецкіх часоў) і такія творы, у якіх відавочна адчуваецца працэс своеасаблівага «растварэння» асобы ў безаблічнай, аморфнай масе, бяздумнага прыняцця слушнасці групы, калектыву, адсутнасць сваёй уласнай грамадзянскай пазіцыі, свайго ўласнага меркавання: «Ідзе грамада, і я туда», «Як людзі, так і мы», «Што людзям, то і нам», «Не ўсё, як у людзей», «Што міру, тое й бабінаму сыну», «Што хаўрусна. тое карысна» і інш.4.
: Гл.: Прыказкі і прымаўкі ў дзвюх кнігах. Кн. 1. Мн., 1976; Беларускія прыказкі. прымаўкі. фразеалагізмы. Мн., 1992.