Грамадскія ідэалы: Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню
Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 13
Выдавец: , ННАЦ імя Ф Скарыны
Памер: 224с.
Мінск 2002
На сходзе прысутнічала больш дваодаці слухачоў беларускіх настаўніцкіх курсаў. Пасля іх ад’езду з курсаў на працягу жніўня верасня 1921 г. на Барысаўшчыне паўстала сем беларускіх кулыурнаасветніцкіх гурткоў, а ў самім горадзе такі гурток ператварыўся ў Беларускую кулыурнаасветніцкую грамаду. Грамада была зарэгістравана Юстудзеня 1922 г., яе статутзацвердзіў наркам асветы У М. Ігнатоўскі. Мэты новай арганізацыі былі вельмі шырокія: вывучэнне асаблівасцей і мінуўшчыны Бацькаўшчыны, артыстычныя выставы на базе беларускіх драматычных і літаратурных твораў, адкрыццё беларускага музея, выстаў культуры краю, курсаў, чытанне лекцый па краязнаўству. Планавалася выданне твораў маладых аўтараў і перадрук старых выданняў, а таксама адкрыццё драматычных, харавых школ.
Разуменне Грамадою неабходнасці захавання і развіцця народнай спадчыны не выклікала сумнення. але праграма аднаўлення ўсіх «старых культурнанавуковых помнікаў. якія захаваліся ў народзе ў выглядзе легендаў, казак і спеваў», была нерэальнай. Гэтак жа варта ацаніць заклікі да ўсіх кулыурнікаў запісваць арыгінальныя дыялекты беларускай мовы, народныя мелодыі, легенды, вершы, паданні, апавяданні і збіраць мастацкія, арыгінальныя тканыя, ганчарныя вырабы6.
' ДА MB. Ф. 324. воп. 1, спр. 197, арк. 1.
5 Тамсама. Арк. 7, 7 адв.
6 Тамсама. Ф. 585, воп. 1, спр. 1, арк. 9.
83
У 1922 г. на Барысаўшчыне існавала 8 беларускіх гурткоў. Галоўным відам іх дзейнасці стала пастаноўка самадзейных спектакляў. Як заўважалася ў справаздачы аднаго з гурткоў, гэта давала магчымасць зразумець. што «на простай. мужыцкай мове можна не толькі чытаць альбо пісаць, але нават адбіваць малюнкі жыцця з усёй прыгажосцю. пекнатой, а найбарджэй са зразумеласцю» 7.
3 валасных беларускіх аб’яднанняў самы цікавы і дзеяздольны гурток з прыгожаю назваю «Вянок» злажыўся ў м. Крайск. Яго арганізавалі дванаццаць настаўнікаў мясцовай школы. За першы год існавання сябры гуртка паставілі шэсць спектакляў, галоўным чынам фальклорнага кшталту. Арганізатарам і рэжысёрам гурткабыў настаўнік Віктар Таразевіч, хор узначальваў Ігнат Чачык, струнны аркестр — Янка Таразевіч, а Янка Трубач, акрамя гаго, што быў артыстам, выступаў з лекцыямі па беларусазнаўству8. Гурток існаваў, як сведчаць дакументы, да 1923 г. Яго дзейнасць— яркі і прыгожы прыклад таго. як многа можна зрабіць невялікімі, але актыўнымі беларускімі сіламі.
Сябры гуртка ставілі сваёй мэтай пашырэннебеларускай кулыуры і роднай мовы, планавалі адкрываць беларускія хаты, кнігарні, ставіць спектаклі, актыўна выступаць перадрознымі таварыствамі, каб бараніць беларускую справу і асвету, знаёміць насельніцтва з гісторыяй Бацькаўшчыны, роднай літаратурай, збіраць беларускія народныя творы. запісваць мелодыі і беларускія спевы, этнаграфічны і гістарычны матэрыял. Паказальным было і такое патрабаванне статута — сябрам Грамады размаўляць паміж сабою і ўсюды на беларускай мове. Мясцовыя ўлады да працы гуртка ставіліся, мякка кажучы, абыякава. Справа даходзіла нават да таго, што псавалася і рабавалася тэатральная маёмасць гуртка. Але мясцовае насельніцтва да працы гуртка ставілася прыхільна. Гурткоўцы. адчуваючы гэта, у сваю чаргу. выказвалі павагу гледачам. выязджаючы са спектаклямі ў навакольныя вёскі. Іх заўсёды чакалі. Напрыклад, сяляне в. Заброддзе напісалі заявуў гуртокаб пастаноўцы ў іх вёсцы спекгакля «Збянтэжаны Саўка», паабяцаўшы за свой кошт падрыхтаваць усё патрэбнае. Гурткоўцы не толькі паказалі спектакль, але і прачыталі лекцыю па гісторыі Беларусі. Трэба дадаць, што амаль кожны спектакль суправаджаўся цілекцыяй па беларусазнаўству, ці выступленнем хору. Спектаклі былі ў асноўным платныя і на выручаныя грошы набывалася ўсё неабходнае 9.
Гурток крайскіх настаўнікаў адыграў важную ролю і ў справе надання беларускім народным традыцыям афіцыйнага прызнання. Маецца на ўвазе святкаванне Купалля. У 20х г. «вянкоўцы» праводзілі гэтае свята па дакладна
7 ДА MB. Ф. 394, воп. 1, спр. 399, арк. 2.
8 Тамсама. Ф. 585, воп. 1, спр, 4, арк. 4.
9 Тамсама. Ф. 394, воп. 1, спр. 399, арк. 19.
84
распрацаванай праграме. У 1922 г. на адкрытай сцэне ставіўся спектакль па п’есе Ф. Аляхновіча «На вёсцы», потым хор выканаў каля 10 беларускіх песень, а струнны аркестр сыграў некалькі мелодый. Апоўначы пачаліся карагоды, скокі праз вогнішча10.
3 пачаткам афіцыйнай беларусізацыі дзейнасць гуртказліваеццаз гэтай плынню і губляе сваю адметнасць. Аднак дзейнасць «вянкоўцаў» была самай прыкметнай з усіх самадзейных аб’яднанняў, якія з’яўляліся самымі адукаванымі людзьмі свайго асяроддзя, добра разумелі мэты сваёй дзейнасці і многае паспелі выканаць.
Шкада, што такія высновы нельга зрабіць наконт астатніх беларускіх культурнаасветніцкіх гурткоў, хоць і сярод іхсяброў былі апантаныя людзі. 4 верасня 1921 г. Янка Баброўскі, настаўнік Гасцілавіцкай школы, што недалёка ад Лагойска, арганізаваў гурток «Працаўнік». Большасць яго сяброў склала сялянская моладзь і вучні мясцовых школ. У статуце, акрамя інпіага, гаварылася аб неабходнасці ліквідацыі непісьменнасці сярод саміх сяброў. Усіх непісьменных абавязвалі па два разы на тыдзень збірацца ў «Беларускай хаце», дзе настаўнікі не толькі вучылі чытаць і пісаць, але і праводзілі лекцыі па гісторыі і геаграфіі Беларусі; тут жа знаходзілася гуртковая бібліятэка. Гурткоўцы прынялі пастанову, каб кожны сябра прачытаў на працягу 2х тыдняў хаця б адну кніжку з бібліятэкі.
«Працаўнік» распачаў сваю дзейнасць пастаноўкаю ў Гасцілавічах спектакляў «Міхалка» і «Гутарка рабочага і селяніна аб харчовым падатку». Прадстаўленне гтрайшло вельмі добра. Потым п’есы разыгрываліся даволі часта; праз 3 тыдні новая п'еса з беларускага рэпертуару. Мясцовыя ўлады спачатку даволі скептычна адносіліся да гуртка, але пасля першага спектакля адбыліся некаторыя станоўчыя змены. За восень 1921 г. паставілі 5 спектакляў. а зімою абмяжоўваліся арганізацыяй па вёсках Лагойшчыны літаратурных вечароў, выступленняў хору, лекцый па гісторыі і геаграфіі Беларусі. Я. Баброўскі запісаў каля сотні абрадавых і калядных песень. Вясной 1922 г. зноў пачалі ставіць спектаклі, а летам праца сгтынілася. У 1923 г. праца гуртка пачала патроху слабець, бо яго кіраўніцтва аказалася занята справамі ў воласці. Гурток «Працаўні к» не змог дасягнуць узроўню «вянкоўцаў». Галоўная прычына, на наш погляд, крыецца ў якасным адрозненні складу гурткоў, бо ўзровень настаўнікаў і вучняў параўнаць нельга.
На працягу жніўня верасня 1921 г. паўсталі новыя беларускія кулыурнаасветныя гурткі ў вёсках Корань, Малыя Ухалоды, Кішчына Слабада, Гарадзішча, Слабада. Забашэвічы. Сябрамі іх была ў асноўным сялянская моладзь, арганізатарамі і кіраўнікамі — мясцовыя настаўнікі. На іх падаў увесь цяжар арганізацыйнай і творчай працы, аб чым сведчыць ліст з ГайнаСлабодскай воласці: «Мы ўжо пачалі збольшага сваю гурткавую працу. У суботу
10 ДА MB. Ф. 394, воп. 1, спр. 399, арк. 38.
85
22 красавіка 1922 г. у Корані адбыліся першыя гуртковыя спектаклі —«Чорті баба» і «Міхалка». Пасля вучні дэклямавалі вершы Я. Купалы і Я. Коласа».
Мясцовыя ўлады мала дапамагалі гурткоўцам. Абыякавае стаўленне кіруючых інстанцый да беларускіх аб’яднанняў прывяло да заняпаду іх дзейнасці. Без матэрыяльнайі маральнай падтрымкі працаваць аказалася немагчыма. У першай палове 1923 г. спыніласваё існаванне Барысаўская навуковакулыурная Грамада, паціху замірае дзейнасць валасных беларускіх гурткоў. У дакументах наступных гадоў не сустракаецца ніякіх звестак аб іх. Аднак важна. што на самым пачатку мірнага жыцця. менавіта знізу паўстае спроба беларускага Адраджэння. абуджэння нацыянальнай самасвядомасці, цікавасці і павагі да сваёй мінуўшчыны. мовы і культуры.
Са свайго боку частка настаўніцтва актыўна распаўсюджвала ідэі нацыянальнай самасвядомасці сярод вясковага насельніцтва.
86
Уладзімір Трамбіі ікі (Мінск)
УПЛЫЎ УЯЎЛЕННЯЎ ПРА БУДУЧЫНЮ НА ФАРМІРАВАННЕ ІДЭАЛАЎ
Уцяперашні час, калі грамадства стаіць на парозе XXI ст.. усё часцей прапануюцца песімістычныя сцэнарыі будучыні. Цікавасць да гэтай праблемы ў людзей выклікаеода і тым, што ў постсавецкіх дзяржавах праходзіць пераацэнка каштоўнасцей.
Філасофію і філосафаў заўсёды цікавілі пытанні пра будучыню чалавека ў грамадстве. На гэтую тэму пісалі Сенека. Платон, Арыстоцель, Дэкарт. Кузанскі, Пампанаці, Мор, Кампанела, Бэкан, Паскаль, Гобс, Спіноза, Лейбніц, Гольбах. Гельвецый, Русо, Гердэр і інш.
Усе філасофскія падыходы пры апісанні будучыні можна згрупаваць наступным чынам:
1. Філосафы, якія пісалі і пішуць аб тым, што грамадства развіваецца па ўзыходзячай лініі.
2. Філосафы, якія лічылі і лічаць, што развіццё грамадства ідзе па лініі рэгрэсу.
3. Філосафы, якія развіццё грамадства параўноўвалі з развіццём чалавека (нараджэнне, станаўленне. развіццё. старэнне і смерць), А потым усё паўтараецца спачатку. Інакш кажучы, адстойвалі цыклічную схему грамадскага развіцця.
Да першай групы можна аднесці Л. Кара. Ж. Кандарсэ, Гердэра, Гегеля, Герцэна, Чарнышэўскага, Мендзялеева, Мечнікава, Цыялкоўскага і інш. Другую групу прадстаўляюць Шэльскі, Гелен, Элюль, Мэмфард, 3. Фрэйд, Э. Фром, Д. Хаўэн, П. Бергер і інш. Найбольш вядомымі прадстаўнікамі трэцяй групы з’яўляюцца: Д. Віка, Р. Арон, МаркІвен, Пейдж, М. Крукоўскі.
Да асобнай групы можна аднесці У. Растоў і Р. Арона. якія грамадскі прагрэс выводзілі з тэхнічнага, які павінен быў вырашыць усе сацыяльныя праблемы. У 70я гг. нашага стагоддзя Дж. Гелбрэйт стварае тэорыю «новага індустрыяльнага грамадства», Г. Вікерс — «постліберальнай эры», А. Норман — «інфармацыйнага грамадства», А. Гартнер — «грамадства спажывання», Э. Бжэзінскі —тэорыю «тэхнатроннага грамадства».
Калі гаворка ідзе пра сацыяльныя вынікі навуковатэхнічнага прагрэсу. нельга абысці ідэі. выказаныя амерыканскім фуіуролагам О. Тофлерам, аўтарам кніг «Фуіурашок», «Трэцяя хваля», «Зрухулады: веды, багацце і насілле на парозе
87
XXI стагоддзя». Футуролаг лічыць. што грамадства прайшло такія этапы развіцця: аграрнае, індустрыяльнае і інфармацыйнае. У апошняй рабоце Тофлер звяртае ўвагу не толькі на зрухі ўлады на глабальным узроўні, але і на больш нізкіхузроўнях: наўзроўні адукацыі, аховы здароўя, фінансаў, бізнесу, сродкаў інфармацыі. На змену ўладзе грошай у індустрыяльным грамадстве прыходзіць улада тых, хто валодае найноўшай інфармацыяй. Развіццё інфармацыйнага грамадства дапускае пераходда грошай, якія носяць сімвалічны харакгар —з’яўляюцца электроннымі імпульсамі. На парозе XXI ст. адбываюцца зрухі ў бок ведаў як капіталу. Працэс камп'ютэрызацыі з'яўляецца не толькі новым фактарам грамадскага прагрэсу, але і садзейнічае паскарэнню эканамічных працэсаў. Да асаблівасцей сучаснай эпохі Тофлер адносіць і пераадольванне ідэі аб узаемазамянял ьнасці працаўнікоў, якая сваім нараджэннем абавязана канвеернай вытворчасці. Цяпер да працаўнікоў прад’яўляюцца зусім іншыя патрабаванні: здольнасць датворчай працы,успрымальнасць да новага. Змены ў сучасным грамадстве вядуць да таго, што найбольш эфектыўным сродкам улады становяцца веды. Але веды ў грамадстве размяркоўваюцца яшчэ больш нераўнамерна. чым багацце і зброя. Вось чаму пераразмеркаванне ведаў, інтэлектуальных рэсурсаў з’яўляецца важнай задачай сучаснай цывілізацыі. За гэтым стаіць цяжкавырашальная праблема навуковай ітэхнічнай адсталасці большасці краін.