Грамадскія ідэалы: Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню
Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 13
Выдавец: , ННАЦ імя Ф Скарыны
Памер: 224с.
Мінск 2002
Прагрэс сучаснай цывілізацыі залежыць ад эвалюцыі тэхнікі і тэхналогій. Адным з першых, хто звярнуў на гэта ўвагу, быў Льюіс Генры Морган (18181881). Займаючыся вывучэннем развіцця культурнай эвалюцыі іракезаў, ён выдзеліў у эвалюцыйным працэсе шэраг этапаў. якія залежаць ад тэхналагічнага працэсу. Да «сярэднедзікунскіх» Морган аднёс культуры, прадстаўнікі якіх займаліся паляваннем. лоўляй рыбы, збіральніцтвам. Асаблівасцю «падзікунскага» перыяду было выкарыстанне лука і стрэлаў, а «ранняга варварства» — ганчарная справа.
Адзін з вядомых даследчыкаў сучаснай культурнай антрапалогіі Майкл Говардлічыць, што вялікі ўкладу антрапалагічнуто навуку ўнёс Эдвард Б. Тэйлар (18321917): «...стварэннеім канцэпцыі культуры, якую ён вызначыўяк «складанае цэлае», што ўключае ў сябе сістэму ведаў, а таксама вераванні, мастацтва, мараль, традыцыі, усе ўмельствы і звычаі, выпрацаваныя чалавекам як членам грамадства. Менавіта Тэйлар прапанаваў адрозніваць біялагічныя складаемыя характарыстыкі і набытыя сацыяльна —праз навучанне1.
У цяперашні час, калі адбываецца пераацэнка каштоўнасцей, цяжка не толькі прадказваць будучыню, але і адэкватна ацэньваць падзеі, якія адбываюцца вакол нас. Прадбачаннем будучыні займаюцца не толькі вучоныя, але і астролагі, псіхафізіёлагі. уфолагі. ведзьмары, дыянетыкі і інш. Многія з іхда навукі не маюць ніякага дачынення.
1 Говард М. Сучасная кулыурная антрапалогія. Мн.. 1995. С. 30.
88
Інфармацыя на сацыяльным узроўні здольна выконваць розныя функцыі. Яна выконвае асабліва важную ролю пры прыняцці кіруючых рашэнняў. Апошнія аказваюць уплыў не толькі на сучасныя сацыяльныя сістэмы, але і на будучыню чалавека і грамадства. Да нядаўняга часу ў сістэме сацыяльных каштоўнасцей важнейшай была інфармацыя суб’ектаў, якія валодалі ўладай і багаццем. У цяперашні час пры прыняцці кіруючых рашэнняў узрастае роля інфармацыі і ведаў. На нашых вачах адбываецца перамяшчэнне ўлады да тых суб'ектаў, якія здольны прыняць аптымальныя рашэнні ў патоку сацыяльна і індывідуальна значнай інфармацыі.
Такім чынам, у якасці асноўных дэтэрмінантаў развіцця асобы і грамадства на парозе XXI ст., у адрозненне ад традыцыйных цывілізацый, пачынаюць выступаць інфармацыя і веды. Разам з тым у сістэме сацыяльных каштоўнасцей важнае месца займаюць насілле і багацце. Больш таго, багацце і насілле застаюцца важнымі інструментамі ўлады. Прапарцыянальныя суадносіны багацця. насілля і ведаў частавядуць да новых форм насілля. Кантроль над інфармацыяй дазваляе мець рэальную ўладу як у эканамічнай, так і ў палітычнай сферах дзейнасці.
Узрастанню ролі інфармацыі ў жыцці грамадства і асобы садзейнічае і працэс камп'ютэрызацыі, які аказваеўплыў на сацыяльнаэканамічныя працэсы, на ўпраўленчыя структуры. Названы працэс вядзе да фарміравання новых каштоўнасцей.
Сучасныя сродкі сувязі ажыццяўляюцца без выкарыстання «адкрытых» механізмаў іранспартавання інфармацыі (кастры, флажкі). Узрастае хуткасць перадачы інфармацыі. Працэс дэманапалізацыі адкрывае доступ кожнай асобе да інфармацыі. Дзякуючы гэтаму ў асобы з’яўляеццамагчымасць інтэнсіфікацыі сваёй дзейнасці. Працэс інфарматызацыі грамадства аказвае ўплыў не толькі на асобу, але і на сацыяльную струкіуру грамадства. Так, напрыклад, у ЗШАў сферы інфармацыі і паслугу пачатку 90х г. працавала каля 80% насельніцтва. Рэзка скарацілася доля занятыху традыцыйных прамысловых галінах2.
Інфармацыйныя тэхналогіі ўтэхнагенных цывілізацыях здольны выконваць і культурагенную функцыю. Многія футуролагі лічаць, што XXI ст. будзе не стагоддзем «барацьбы з ідэалогіяй», а стагоддзем «барацьбы за авалоданне інфармацыяй». Новыя інфармацыйныя тэхналогіі могуць садзейнічаць інтэграцыйным працэсам розных краін.
Інфармацыйныя тэхналогіі здольны аказваць уплыў на ўсе сферы дзейнасці чалавека і грамадства:
эканамічную,
палітычную,
навуковую,
прававую і інш.
2 Ракмтов А. й. Фйлософня компьтсрной революцнн. М.. 1991 С. 227.
89
Такім чынам, у XXI ст. роля інфармацыйных тэхналогій у сістэме кулыуры будзе ўзрастаць.
В. С. Сцёпін лічыць, што ў XX ст. рэзервы цывілізацыйнага росту вычарпалі сябе, аб чым сведчаць многія глабальныя супярэчнасці. Заразузнікае новая кулыура ўзаемаадносін паміж чалавекам і грамадствам. Гісторыя грамадства пераўтвараецца не ў гісторыю асобных дзяржаў і народаў, а ў глабальную гісторыю, калі змяненні ў жыцці адных краін адбіваюцца на іншых дзяржавах. Асаблівасцю будучыні Сцёпін лічыць пераход ад насілля да ненасілля.
Што датычыцца маёй думкі аб будучыні, то далучаюся да тых, хто свой вопыт лічыць песімістычным, але не адмаўляю развіцця грамадства па ўзыходзячай лініі.
У айчыннай і замежнай філасофскай літаратуры шматувагі ўдзяляецца ўяўленням аб будучыні. Але справа ў тым, што ўяўленні аб будучыні могуць аказвацьуплыў налёс як канкрэтнага чалавека.так і цэлых народаў і цывілізацый. Уяўленні аб будучыні могуць садзейнічаць як росквіту кульіуры. так і яе заняпаду. У жыцці чалавека і грамадства як бы працуе фантастычная машына часу, якая можа не толькі вяртаць у мінулае, але і прапануе чалавеку і грамадству свае сцэнарыі будучыні.
Сёння, у час, калі назіраецца пераацэнка каштоўнасцей, гэтатэма актуальная. Да нядаўняга часу ў сістэме грамадскіх каштоўнасцей больш увагі ўдзялялася ўяўленням аб будучыні, чым рэальным грамадскім праблемам. У марксісцкаленінскай трактоўцы будучыні надаваўся прыярытэт агульнаму над індывідуальным. Таму лёс чалавецтва ставіўся вышэй лёсаў канкрэтных людзей.
У такім падыходзе адчуваецца ўплыу філасофіі Платона, дзе свет ідэй ставіцца вышэй зямной рэчаіснасці. Такі падыход не садзейнічае фарміраванню гарманічных адносін чалавека і свету, чалавека і прыроды, чалавека і грамадства. Падобная сітуацыя існуе і ў сучаснайтэхнакратычнай цывілізацыі, дзе грамадскі прагрэс у большай меры залежыць ад навуковатэхнічнага прагрэсу. Погляд на свет, які сцвярджае, што чалавек — вяршыня прыроды, вельмі часта суправаджаецца насіллем не толькі над прыродай. але і над людзьмі. Іншымі словамі. нашы ідэалы аб будучыні аказваюць уплыў на цяперашні час не менш, чым мінулыя падзеі (гісторыя). Гэту з’яву не трэба тлумачыць нейкімі невядомымі фантастычнымі сіламі або містыкай.
Справа ў тым, што чалавек адрозніваецца адусіх вядомых жывых істот свядомасцю. Пры дапамозе апошняй чалавек здольны прадбачыць будучыню. Больш таго. ён здольны матэрыялізаваць мадэль будучыні сваёй працай. Але чалавек жыве сярод людзей. А другія асобы будучыню бачаць інакш. У выніку дзейнасці розных людзей атрымліваецца часта такая будучыня, якой не ўсе хацелі б. Такім чынам, у якасці асноўнай прычыны, якая садзейнічае ўплыву ўяўленняў аб будучыні на сучаснасць, выступае свядомасць людзей.
90
Але прадбачанне будучыш далёка не заўсёды адыгрывае адмоўную ролю ў жыцці чалавека і грамадства. У якасці другой прычыны. якой можна растлумачыць нелінейны характар грамадскага развіцця. выступае калектыўны характар чалавечай дзейнасці.
Свядомасць, каштоўнасці і ідэалы аказваюць уплыў на справы чалавека і на рэальны гістарычны працэс.
Калі дзяўчына спяшаецца на спатканне? ксёндз ідзе на службу, выкладчык чытаць лекцыю, злодзей збіраецца «на справу», імі рухаюць не толькі матэрыяльныя інтарэсы. але і ўяўленні аб будучыні.
Такім чынам, нетолькі будучыня залежыць ад сучаснасці, але і ўяўленні аб будучыні, ідэалы аказваюць уплыў на сучаснасць.
Больш таго, ідэалы могуць выступаць у якасці моцнага стымулу ддя дзейнасці як канкрэтных асоб, так і груп людзей.
Ідэалы выступаюць у якасці жаданай будучыні. Але розныя асобы бачаць будучыню пасвойму. Сваё бачанне будучыні людзі імкнуцца матэрыялізаваць сваёй дзейнасцю. У выніку атрымліваецца «мазаічная» сацыяльная рэальнасць. Такім чынам. уяўленні аб будучыні аказваюцьуплыў як на фарміраванне ідэалаў, так і на рэальныя справы канкрэтных асоб, дзяржаў, культур і цывілізацый.
91
Ллесь Шпакоўскі (Мінск)
ПОКЛІЧ СКАРЫНЫ СЁННЯ
Задачай гэтага даклада з’яўляецца акрэсленне хвалі геніяльнага радыкалізму, заложанага ў прыродзе чалавека і які прынёс нам, беларусам, дзейнасць палачаніна Францыска Скарыны.
Уявім, што мы апынуліся ў часе Ф.Скарыны і можам назіраць і Полацк, і Прагу, і Вільню, і ўсё, што паміж імі і хто паміж імі. Еўропа, у прынцыпе, была раздзелена толькі моўнымі бар’ерамі. Але, каб усвядоміць значэнне гэтых бар’ераў, успомнім. што іх устанавіў наш Айцец Нябесны пасля разбурэння Вавілонскай вежы. Значыць, наша мова дадзена не дзеля таго, каб мы неслі яе з сумненнем. Калі мы свядомыя людзі, хрысціяне. то беларуская мова для нас — святы інструмент паразумення. аб’яднання і мабілізацыі ўсяго культурнапалітычнага, гаспадарчага патэнцыялу перад Богам.
Несумненна, гэта ўважаў і Ф. Скарына, калі адкрываў эпоху беларускай кнігі друкаваннем Бібліі на роднай мове. Але ці толькі мову ўзносіў да нябёс Скарына друкаваннем? Сёння мы знаёмы з храналогіяй часу, але, здаецца, цалкам страцілі паняцце аб мудрасці, аб тагачаснай духоўнасці, аб «нервах» і душы тагачасных людзей. Чаму нашы продкі прынялі Ісуса, яго ўсепераможную любоў як сваю?
Рэлігія Ісуса грунтавалася на нябачнай душэўнай, духоўнай аснове заместбачнай сімвалічнай, язычніцкай. На гэтым зломе намда Другога Прышэсця ўспамінаць светазарны наватарскі дух дзейнасці Ф. Скарыны — дух сапраўднага Святара, «прастуючага шляхі да Бога».
Наша сённяшняя цывілізацыя ідзе па гэтым шляху аб’ектыўных ведаў, верхам і крыніцай якіх ёсць Божае Адкрыццё, або Азарэнне.
Покліч Скарыны сягоння — гэта покліч еўрапейца. эстафета незамутнёнай першароднай свабоды творчай дзейнасці ва ўмовах, калі ўлада вандалаў наклала адбітак не толькі на геаграфію Зямлі, але і на мазгі сучаснікаў.
Каб непасрэдна падысці да вырашэння нацыянальнай задачы, трэба адзначыць, што ва ўсе часы і ў кожным народзе існуе большасць (moral majority) і маральная меншасць (moral minority). Культура —гэта набытак маральнай большасці, які ўмацаваў Новым Запаветам Ісус Хрыстос, адкрыўшы Новае Неба. На працягу 1500 гадоў ад Нараджэння Хрысташліфавалася культура, коранем якой ёсць, як стрыжань, аб’ядноўваючы аб’ектыўнае з суб’ектыўньгм, непасрэдна Божае Адкрыццё. Далей эпоха адраджэння Сэнсу (Рэнесанс). калі Божае Адкрыццё прыйшло ў візуальны свет, прызналаўсе